Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа
Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.
1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..
Разнастайным у сельскага насельніцтва быў і асартымент сталовага посуду, які служыў для ўжывання прадуктаў (міскі, талеркі, кубкі, конаўкі і г. д.). Асабліва распаўсюджанымі гэтыя віды посуду становяцца ў XVI—XVIII стст. [2, с. 79].
Вясной запасаў ежы бракавала, у меню дабаўлялі шчаўе, крапіву, лебяду, карэнне заячай капусты, бацвінне, маладыя парасткі хвоі, «мязгу» - яшчэ не зацвярдзелую абалонку асіны і бярозы. Голад быў звычайнай з'явай у жыцці прыгоннай вёскі, а ў часы неўраджаяў, войнаў, эпідэмій – таксама ў гарадах.
Фрукты і ягады спажываліся амаль выключна мясцовыя (яблыкі, грушы, слівы, вішні, парэчкі).
Асноўным сродкам кансервацыі і галоўнай формай спажывання малака быў тварожны сыр, які елі пераважна ў святы. Сыр высушваўся да крамянасці, яго крышылі нажом і смакталі як цукеркі.
Сярод мясных прадуктаў асноўнае месца займалі вырабы са свініны, значна меней спажывалася бараніны, яшчэ менш – ялавічыны. Са свойскай птушкі найбольш звыклымі былі куры, качкі, гусі; у XVI ст. з'явіліся індыкі. Асноўнай мэтай гадоўлі птушкі было атрыманне яек. У сялянскім рацыёне птушынае мяса было рэдкасцю, яго спажывалі пераважна як дыетычную ежу пры хваробах, часцей прадавалі на рынку ці выплачвалі ў якасці натуральнай даніны. Традыцыйным далікатэсам былі вэнджаныя «паўгускі», вяленыя качкі.
Разам з соллю прывозілі селядцоў (галандскіх, нарвежскіх, шатландскіх), якія з'яўляліся адным з галоўных артыкулаў імпарту.
Як самастойны прадукт увозіўся таксама лёк (селядзечны расол). Селядцы былі амаль адзінай марской рыбай, даступнай, хаця б на святы, усім пластам грамадства. 3 салодкіх прадуктаў з глыбокай старажытнасці быў шырока вядомы мёд.
Сяляне ў якасці дэсерту ўжывалі саладуху, кулагу - стравы з соладу, мукі, ягад, часам з дабаўленнем мёду.
Самымі старажытнымі алкагольнымі напіткамі і славян, і балтаў былі піва і мёд. Піва выраблялася толькі верхняй ферментацыі, звычайна малога мацунку (2-3 аб'ёмныя %), але спажывалася ў вялікай колькасці, замяняючы шляхце і мяшчанам прахаладжальныя напіткі (што тлумачылася недаверам да пітной вады, якая ва ўмовах нізкай гігіены часта служыла крыніцай захворванняў). Піва было нетрывалае, але яго варылі (асабліва ў фальварках) даволі часта, таму натуральным лічылася мець вялікія запасы соладу [9, c. 89].
Адзенне
сялян выраблялася з
У
сялянскім асяроддзі
Акрамя нашыўных усе саслоўі насілі здымныя ўпрыгожанні: сялянкі –пацеркі-каралі, пярсцёнкі, завушніцы;
Часам сяляне рабілі каўнер, манжэты і верх кашулі з кужэльнага палатна, а ніз – са зрэбнага. Мужчынскія і жаночыя кашулі шылі доўгія, на іх апраналі плечавое і паясное адзенне. Мужчынскія сялянскія кашулі выкарыстоўваліся як паўсядзённае і як святочнае адзенне. Сяляне апраналі 2 кашулі, у такім выпадку другая была карацейшая за першую.
У сялянскага насельніцтва саянам называлася жаночая спадніца з прышыўным ліфам. Гэты тып адзення блізкі да рускага сарафана.
Насілі і сярмягу якое было пераважна сялянскіх адзеннем шэрага ці карычневага колеру з тоўстага сукна. Латуха спачатку была вялікай хусткай, якую насілі жанчыны ў непагадзь, але з цягам часу яна наблізілася ў кроі да світы.
Порткі былі адзіным відам паяснога мужчынскага адзення.
Узімку насілі звычайна кажух, які шылі з аўчыны футрам уніз, з рукавамі і адкладным каўняром. Жаночы кажух быў карацейшы за мужчынскі і прыталены [9, с. 92-94].
Неабходнай часткай складанага галаўнога ўбора была тканіца ці брамка. Сяляне выраблялі тканіцу са скруткаў ільняных куручоў, на якія накручваліся
валасы. Замужнія жанчыны на чапец і тканіну накручвалі ручніковыя галаўныя ўборы, дзяўчаты маглі насіць тканіцу самастойна [9, с. 85].
Сялянскія футравыя галаўныя ўборы з аўчыны не фарбаваліся, мелі натуральны колер. Каўпакі шылі з чырвонага сукна, аксаміту і падшывалі футрам, часцей за ўсё ліса.
3 цягам часу сярод мяшчан і сялян пашырыліся лямцавыя конусападобныя шапкі-магеркі.
У дробнай шляхты папулярныя былі канфедэраткі – шапкі з 4-вугольным дном, кармазінавыя ці гранатавыя, абшытыя аўчынай, з чырвоным, зялёным, чорным верхам. У простага люду – саламяныя шлыкі [9, с. 95-96].
Мяшчане і сяляне насілі ў асноўным чорны абутак. Святочным абуткам гараджан і сялян былі чаравікі – мяккі скураны абутак. Усе слаі насельніцтва насілі боты, чобаты з цвёрдымі падэшвамі і насамі, загнутымі ўверх.
У сялянскім асяроддзі найбольш папулярнымі былі лапці са скуры ці плеценыя з лыка [9, с. 96].
Такім чынам, жыллё сярэдняга класа ахоплівала не толькі жылыя памяшканні, але і падсобныя гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, кожная з якіх выконвала пэўныя функцыі ў сістэме сядзібы. На вёсцы найбольш распаўсюджаным было 2-камернае жыллё (хата + сенцы). Сялянскае жыллё мэблі як рухомых прадметаў абсталявання амаль не мела.
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва |
У XVI ст. горад прыцягваў вялікую колькасць збяднелых сялян (“чорных людзей”). Асабіста вольнае збяднелае сялянства – “лёзныя” і “гульцяі” - з’яўляліся гарадскімі жыхарамі (мяшчанамі), аднак паўнапраўным не лічыліся, бо не мелі нерухомасці “оселости”. “Лёзныя” і ”гульцяі” арандавалі жылое памяшканне ў гараджан. У крыніцах яны фігуруць як “каморнікі”. Частка “чорных людзей” працавала па найму (“найміты”, ”парабкі”, ”слугі”) ці займаліся купляй-продажам тавараў (“перакупнікі”). “Лёзных” наймалі на гандлёвыя караблі для аховы купецкіх абозаў (“молодцы”) [13, с. 232]. Маргінальныя групы гарадской беднаты (“лёзныя” і ”жабракі”) складалі да 10% насельніцтва [15, с. 43].
Гарадская бедната мела дамы ў выглядзе прымітыўнага тыпа адназрубнай клеці з невялікімі вокнамі, пакрытай двухсхільнай страхой. Яны звычайна стаялі на зямлі і нічым не адрозніваліся ад беднай вясковай хаты. Гэты дамы былі курныя, некаторыя мелі ў жылой пабудове прыруб у выглядзе маленькай нізкай клеці пад особнай страхой, якая была халодная і мела службовае прызначэнне. У Віцебску да такіх пабудоў належала значная частка дамоў на пасадах і крам на рынку. Такая ж карціна назіралася і ў Полацку. Можна заўважыць, што сцены дамоў бедных гараджан некалькі разоў на год (да каляд і Вялікадня) маглі бяліцца вапнай, але ад густога дыму яны хутка зноў чарнелі [13, с.228].
Жылыя пабудовы гарадской беднаты падзяляліся на белыя і чорныя. У белай знаходзілася печ з адкрытым вусцем, якое нярэдка выходзіла ў стайню ці куратнік. Насупраць вусця размяшчалася гліняная лава [13, с. 232].
Такім чынам, найбольш кансерватыўным быў побыт бяднейшай часткі гарадскога насельніцтва, які мала чым адрозніваўся ад вясковага.
У XIV-XVI стст. элітарнае насельніцтва пражывала ў замках. Мэбля палацаў, замкаў, багатых сядзіб спалучала мясцовыя традыцыі і заходне-еўрапейскія канструкцыйныя і мастацкія дасягненні, вызначалася масіўнасцю, трываласцю, прастатой прысадзістых форм.
Жыллё
сярэдняга класа ахоплівала не толькі
жылыя памяшканні, але і падсобныя
гаспадарчыя і прамысловыя
Асабіста
вольнае збяднелае сялянства
– “лёзныя” і “гульцяі” арандавалі
жылое памяшканне ў гараджан. Адзенне
насельніцтва было разнастайным і адметным
для саслоўяў беларускага насельніцтва.
Да XVI ст. меню шляхты, мяшчанства і сялянства
не паспелі істотна разысціся. Заможныя
пласты грамадства ў асноўным спажывалі
тыя самыя прадукты харчавання, што і нізы,
толькі лепшай якасці і больш.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, свецкае саслоўе ў XIV-XVI стст. было нешматлікім, але ў яго руках знаходзілася самае вялікае багацце тако часу – зямля, як і ў духаўнікоў. Найвышэйшы княжацкі тытул у дзяржаве займаў вялікі князь, які меў шырокае кола паўнамоцтваў. Заможнейшымі былі паны радныя. Галоўным паказальнікам прыналежнасці да шляхецкага стану была служба з зямлі. Асноўную масу шляхты ўтваралі сярэднія і дробныя землеўладальнікі—баяры, баяры-шляхта, зямяне.
Духавенства ў ВКЛ ΧІV-ΧVІ стст. складалася з прафесійных служак культу праваслаўя, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай (уніяцкай), пратэстанцкіх, іудзейскай і мусульманскай канфесій. Заканадаўства дазваляла духоўным асобам у свецкіх судах абараняць свае ўласныя і абшчынныя інтарэсы. Жыццёвы ўзровень многіх святароў амаль не адрозніваўся ад становішча паспалітага люду, і яны нярэдка былі вымушаны займацца таксама сельскагаспадарчай працай.
Клас-саслоўе феадальна залежнага сялянства сфарміраваўся да сярэдзіны XVI ст. як група насельніцтва, што належала да людзей "простага стану", займалася сельскагаспадарчай дзейнасцю, працуючы на чужой зямлі. Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання, іншыя пераўтварэнні вялі да ліквідацыі шматлікіх адметнасцей розных груп сялянства, паступова ствараючы адзіны кангламерат феадальна-залежных сельскагаспадарчых працаўнікоў.
Уся сістэма горадабудаўніцтва ў ΧІV-ΧV падзяляецца на два выразныя перыяды. Першы з іх звязаны з пяпярэднім часам існавання горада і наяўнасцю галоўных структурных складаючых: дзядзінца, вакольнага горада і неўмацаванага пасада, злучаных паміж сабой. У некаторых старажытных гарадах вакольны горад адсутнічаў, але дзядзінец уяўляў значную па плошчы частку горада. У першым перыядзе развіцця ( ΧІV-ΧVстст. - першая палова ΧVІ стст.) гэтыя старажытныя часткі гарадоў у заходнім і цэнтральным рэгіёнах захоўвалі сваю плошчу, а на ўсходзе і поўначы – скарачаліся. Змены адбываліся толькі ў адносінах узвядзення новых, адпаведных перыяду абарончых збудаванняў.
Можна сцвярджаць, што ў рамках планіровачнай эвалюцыі мястэчак адбываўся пераход ад вёскі да горада ў агульнапрынятым разуменні гэтага слова, з плошчамі і разгалінаванай сеткай вуліц. Для беларускіх мястэчак у адрозненне ад большасці гарадоў не ў такой меры быў характэрны знешні пояс абарончых (так званых «мескіх») умацаванняў, які разглядаецца даследчыкамі як важны элемент спецыфікі гарадской планіроўкі .
Існавалі два шляхі закладання мястэчак – на новых месцах (“на сырым корню”) і на аснове ўжо існуючых вёсак. Забудова мястэчак, як і планіроўка, залежала ад сацыяльна-эканамічных умоў узнікнення паселішчаў і геаграфічных асаблівасцяў іх размяшчэння. Вылучаюцца тры асноўныя тыпы гістарычнай планіроўкі мястэчак Беларускага Панямоння: аднавосевая, дзвюхвосевая і радыяльная. Галоўным звяном забудовы мястэчак з'яўлялася рынкавая плошча («рынак»). На рынку назіралася шчыльнае размяшчэнне двароў.
Планіроўка
сельскіх паселішчаў залежала ад умоў
геаграфічнага асяроддзя, узроўня
развіцця і характара вытворчых
сіл, эканамічнай структуры
Па свайму прызначэнню пабудовы можна падзяліць на жылыя, грамадскага і гаспадарчага прызначэння.
Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст