Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа
Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.
1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..
У сярэднявеччы гарады на тэрыторыі Беларусі мелі разнастайныя канструкцыі водаадводных сістэм. Хаця гэтыя канструкцыі сустрэты пры раскопках толькі тых гарадоў, дзе добра захоўваецца дрэва – асноўны матэрыял для іх пабудовы, няма сумнення, што дае варыянт ускладненай пабудовы некаторых з гэтых сістэм, паказвае высокі ўзровень развіцця камунальнай гаспадаркі гарадоў.
Паміма водаадводных сістэм ў гарадах былі і іншыя элементы добраўпарадкавання. Гараджане клапаціліся аб падтрымліванні правілаў санітарыі. Гарадскія сядзібы мелі індывідуальную ўнутраную планіроўку. Але былі і агульнапрынятыя элементы сядзібнага добраўпарадкавання. Так на іх тэрыторыі рабіліся сметнікі, якія рэгулярна прысыпаліся зямлёй або спальваліся. Падвор’і чысціліся ад навоза і бруду, пасыпаліся шчапой. Сметнікі прадстаўлялі сабой ямы, якія неабавязкова выкопваліся спецыяльна. Магчыма, гэта былі рэшткі зруйнаванай гаспадарчай пабудовы (пограба ці будаўнічай ямы), якія запаўняліся рознымі адходамі і смеццем, а потым засыпаліся.
З усіх умацаваных паселішчаў XIV-XVI стст. сапраўднымі замкамі ў сацыяльным сэнсе гэтага слова, з'яўляліся: вялікакняскія (каралеўскія) рэзідэнцыі; сеньёральныя рэзідэнцыі (уладальніцкія замкі ў прыватнаўласніцкіх гарадах і мястэчках, цэнтрах латыфундый); умацаванае жыллё феадалаў у вясковай мясцовасці, у якіх пражывала элітарнае насельніцтва. Мэбля палацаў, замкаў, багатых сядзіб спалучала мясцовыя традыцыі і заходне-еўрапейскія канструкцыйныя і мастацкія дасягненні, вызначалася масіўнасцю, трываласцю, прастатой прысадзістых форм. Жыллё сярэдняга класа ахоплівала не толькі жылыя памяшканні, але і падсобныя гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, кожная з якіх выконвала пэўныя функцыі ў сістэме сядзібы, утвараючы адзіны жыллёва-бытавы комплекс.
Асабіста вольнае збяднелае сялянства – “лёзныя” і “гульцяі” арандавалі жылое памяшканне ў гараджан. Адзенне насельніцтва было разнастайным і адметным для саслоўяў беларускага насельніцтва.
Да
XVI ст. меню шляхты, мяшчанства і сялянства
не паспелі істотна разысціся. Заможныя
пласты грамадства ў асноўным спажывалі
тыя самыя прадукты харчавання, што
і нізы, толькі лепшай якасці і больш.
СПІС
ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст