Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа

Описание работы

Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.

Содержание

1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..

Работа содержит 1 файл

курсач.docx

— 150.56 Кб (Скачать)

     Насцілы вулічных маставых канца ΧІІІ-ΧІVстст. выкладваліся з сасновых бярвенняў таўшчынёй 14-17 см., дошак шырынёй 28-30 см. або аполкаў шырынёй 22-28 см. пры таўшчыні апошніх у 10-14 см. Насціл вуліц размяшчаўся на лагах-пераводзінах даўжынёй 2,2 – 3,4 м. Яны састаўляліся ў стык або заходзілі канцамі адна за другую на 15-20 см. Пад гэтыя лагі падводзіліся падкладкі з абрубкаў бярвення. У месцах злучэння з лагамі гэтыя падкладкі мелі нівеліровачныя чашкі-ўрубкі. Такія ж нівеліровачныя чашкі-ўрубкі мелі з ніжняга боку ў месцах іх злучэння з лагамі і аполкі (плахі) вулічнага насцілу.

     Вулічныя  маставыя ΧV ст. мелі шырыню 2-2,2 м. і вымошчваліся з дошак таўшчынёй больш паўметра, слуп, да якога ўшчыльную да яе калочкамі.

     Вулічныя  маставыя ΧVІ ст. Шарыня вулічнай маставой была каля 3 м. [26, с. 35].

     Агароджы, асабліва для гарадоў развітага  і позняга сярэднявечча, з’яўляліся неад’емнай часткай бытавой архітэктуры. Яны размяжоўвалі граніцы сядзіб, магнацкіх і царкоўных уладанняў. Агароджы былі вельмі разнастайныя. Найбольш простая кантрукцыя – пляцень з убітых у грунт жэрдак таўшчынёй 5-7 см. Другі тып агароджы ўяўляе сабой укапаныя слупкі з бярвення таўшчынёй 10-16 см. Для большай трываласці ў аснаванні такой агароджы рабілася аплятанне з галля або забудоўка канаўкі пад такі частакол з бітай цэглы і камянёў. Трэці тып агароджы ўяўляе сабой паркан, выкананы тэхнікай у шулы. Слупы -“шулы” ўкопваліся на глыбіню 30-40 см. Паверхня гэтых слупоў у месцах вертыкальных пазоў падчэсвалася. Падчэсваліся і бярвенні гарызантальнай закладкі. Таўшчыня брусоў-закладкі была 15-18 см. Вышыня такой агароджы павінна была быць троху вышэй за рост чалавека. Але з цягам часу ніжнія брусы  паркана пыглыналіся культурным слоем і тады да гэтай закладкі бруса дапасоўвалі чарговую партыю брусоў, з-за чаго ў слупах-шулах пакідалася рэзервовая  прастора для іх. Агароджа з парканаў найчасцей выкарыстоўвалася для размежавання сядзіб [26, с. 36].

     Такім чынам, камунальныя збудаванні прадстаўлены вулічнымі маставымі, агароджамі (якія былі 3 тыпаў: першы – пляцень з убітых у грунт жэрдак таўшчынёй 5-7 см.; другі тып агароджы ўяўляў сабой укапаныя слупкі з бярвення таўшчынёй 10-16 см.; трэці тып -  паркан, выкнаны тэхнікай у шулы). 

     3.4. Водаадводныя і каналізацыйныя  збудаванні, гарадскія сметнікі 

     Розныя  сістэмы для забяспячэвання сцёку вады шырока выкарыстоўваліся яшчэ з ранняга сярэднявечча. Спачатку такія канструкцыі рабілі для таго, каб асушваць тэрыторыю двара ці адвесці высокія грунтавыя воды, з мэтай гідраізаляцыі каменных падмуркаў пабудоў. Пазней сталі канструяваць водаадводныя сістэмы, асноўнай функцыяй якіх быў дрэнаж. Дрэнажныя водаадводы дапаўняюцца каналізацыйнымі адводамі, якія былі пракладзены ад пабудоў да адстойнікаў. Магістральныя водаадводы праходзілі ўздоўж вуліц і да іх далучаліся лакальныя канструкцыі. Уся водаадводная сістэма была размешчана такім чынам, каб стокі, з улікам рэльефу мясцовасці, выходзілі за межы горада ў бок натуральных паніжэнняў [35, с. 40, 47-48].

     Іх  узвядзенне было справай грамадскай, бо яно закранала інтарэсы многіх уладальнікаў сядзіб, уздоўж якіх праводзіўся  водаадвод. У ΧІV-ΧVІ стст. узвядзенне водаадводных сістэм было справай грамадскай. У ВКЛ нават была пасада рурныка, які адказваў за здавальняючы стан водаадводнай сістэмы. Карыстальнікі гэтай сістэмы падзялялі адказнасць за захаванне водаадвода, плацілі падатак на яго рамонт і мелі права патрабаваць абароны сваёй маёмасці ў выпадку прарыву водаадвода [2, с. 49]. Вылучаюць водаадводныя сістэмы, якія складаюцца з водазборніка + водаадвода; вадазборніка + водаадвода з уключэннем у сістэму спалучальнага (фільтраванага) калодзежа; вадазборніка + воддаадвода + паглыняльнага калодзежа; вадазборніка + водаадводда + адстойніка (каналізацыя). Усе гэтыя віды водаадводных сістэм выкарыстоўваліся на тэрыторыі сярэдневяковых гарадоў Усходняй Еўропы [31, c. 267-274; 26, с. 37-45].

     Вадазборнікі (дрэны, вадацягі) з’яўляюцца пачаткам усёй водаадводнай сістэмы. Яны канцэнтравалі грунтовыя воды, якія збіраліся ў паграбах, пад падмуркамі, а таксама талыя воды леднікоў. Канструкцыйна вадазборнікі маглі быць прадстаўлены бочкамі, зрубнымі калодзежамі. Яны змяшчаліся ў адным з вуглоў пабудовы, адзеленая ад асноўнага памяшкання перагародкай [31, с. 270]. У каналізацыйных адводах ΧVІ ст. унутры пабудовы ў падлозе, вырубкаванай каменнем, было спецыяльнае паглыбленне (вадазборнік), таксама выкладзенае камянямі, ад якога адыходзіў драўляны латок (адвод) пад першы вянец [26, с. 42].

     Водаадводы (калектары) – асноўная частка водаадводнай сістэмы. Яны складаліся з труб і спалучальных калодзежаў. Трубы прадстаўлены індывідуальнымі і магістральнымі калектарамі. Індывідуальныя калектары падыходзілі да пабудоў, дзе знаходзіліся вадазборнікі, і злучалися з імі. Другім канцом яны спалучаюцца з магістральным калектарам, які праходзіць уздоўж вуліцы. Канструкцыя труб калектараў разнастайная. Таксама разнастайнае размяшчэнне гэтых калектараў побоч з вулічнымі маставымі.

     Самай распаўсюджнай з’яўляецца канструкцыя  ў выглядзе полага цыліндра. Такая  канструкцыя дасягалася з дапамогай  даўбення стрыжня расколатага ўздоўж бервяна. Атрыманыя жолабы (латакі) складваліся разам. Унутраны канал меў акруглую форму. Другой была канструкцыя, калі выдзеўбаны жолаб накрываўся дошкай. Трэцяя канструкцыя трубы – у выглядзе каробкі, зробленай з дошак. У гэтай канструкцыі дашчаныя сценкі і дно выкладаліся на папярэчную падкладку, верх закрываўся шырокай дошкай. Атрымлівалася прамавугольнае сячэнне водаадвода. Больш простым варыянтам гэтай канструкцыі было збудаванне ў выглядзе трох дошак, умацаваных з бакоў убітымі ў зямлю калкамі і накрытых зверху яшчэ адной дошкай (або дзвюма). Каб бакавыя дошкі не зваліся ў сярэдзіну, паміж імі ставіліся распоркі розных тыпаў.

     Даўжыня асобных кален (секцый) водаадводаў  розных канструкцый вагалася ад 7 да 10 (а ў адным выпадку звыш 20) м. Выкананы водаадводы з сасны, а калкі і брускі, што іх умацоўвалі  ці скраплялі, былі дубовымі. Індывідуальныя калектары адрозніваліся ад  магістральных меншым дыяметрам і таўшчынёй труб. Калі магістральны калектар дасягаў дыяметра 0,45-0,90 м. пры таўшчыні трубы 0,1 м., то індывідуальныя маглі быць дыяметрам 0,2 м. пры значна меншай таўшчыні труб. Спосабы спалучэння калектарных секцый былі, галоўным чынам, утульчатыя. Усе прыведзеныя тыпы канструкцый калектараў мелі месца ў беларускіх гарадах на працягу ΧV-ΧVІІІ стст. [27, с. 259-261].

     Спалучальныя  калодзежы былі другім пасля труб звяном у калектары. У іх функцыі  ўваходзіла змяншэнне напругі воднага  патоку ў трубах, фільтрацыя вады, ажыццяўленне паварота трасы водаадвода. Спалучальныя калодзежы таксама выкарыстоўваліся назіральнікамі за сістэмай для ўстанаўлення заглушак у трубы пад час вялікай падводкі, каб вада не пайшла наверх горада, і дадатковых фільтраў ў самых трубах. Вядомы з літаратуры некалькі тыпаў  спалучальных калодзежаў па характару ўрубкі. Іх вуглы злучалі рубкай “у вугал”, “у лапу”. У асобных выпадках калодзежы мелі каркасна-стаўбавую канструкцыю. Іх рабілі з гарбылёў ці дошак, прамавугольнымі або квадратнымі ў плане. Спалучальныя калодзежы з рубкай “у лапу” былі неглыбокія (па некалькі вянкоў), дно іх высцілалася бяростай або шчэпкамі для лепшай фільтрацыі вады перад яе паступленнем у трубы. 

     Надзвычай цікавай канструкцыяй з’яўляецца каменная пабудова, злучаная з драўлянымі водаадводнымі  трубамі. Асаблівасці гэтай пабудовы дазваляюць назваць яе фільтрацыйным каналам. Яго шырыня 0,35 - 0,5 м. Бакавыя сценкі канала выкладзены з вялікіх камянёў, вышынёй 0,25 - 0,35 м. Ложа канала вымашчана дробнымі, утвараючымі суцэльны пакроў каменчыкамі. Паміж бакавымі сценкамі канала па яго ложу з адлегласцю ў 0,2 м. выкладзены пастаўленыя на рабро драўляныя колатыя перагародкі. Відавочна, што яны павінны былі выконваць функцыю фільтра. Канал размешчаны нахілена і арыентаваны ў бок яра. Падведзеныя да яго драўляныя трубы знаходзіліся вышэй.

     Паглынальныя  калодзежы звычайна размяшчалі на тых  участках гарадской тэрыторыі, адкуль нязручна было весці доўгі калектар, каб ён мог выкінуць грунтовыя  воды ў адпаведнае месца. Канструкцыя  паглынальных калодзежаў у асноўных рысах паўтарала спалучальныя калодзежы. Яны адрозніваліся ад папярэдніх вялікімі аб’ёмамі, таму што прабівалі  ўсю тоўшчу культурных адкладанняў і заглыбляліся ў мацярык. Прынцып дзейнасці паглынальных калодзежаў заснаваны на тым, каб дабрацца да ваданосных грунтоў, па якіх вада магла быць выдалена натуральным шляхам. Вада з іх, верагодна, прасочвалася скрозь сценкі і ў навакольны грунт або вычэрпвалася вёдрамі. Яе маглі выкарыстоўваць пад час пажараў. Размяшчалі паглынальныя калодзежы побач з тымі пабудовамі, якія патрэбна было асушваць. У плане калодзеж меў памеры 1×1,4 м. Яго запаўненне ў слоі прасочана на глыбіню да 4,2 м., далей зруб заходзіў у мацярык яшчэ на 2,7 м. [19, с. 36].

     Каналізацыйныя  адстойнікі з водаадводамі ў ΧVІ  ст. пракладаліся ад пабудоў да адстойнікаў, якія змяшчаліся на адлегласці 30-40 м., ўяўлялі сабой даўбёныя ствалы сасны. Знізу яны былі роўна абчэсаны,  а з бакоў заставаліся паўкруглымі. Канал латака быў прамавугольны ў сячэнні і накрываўся дошкай. Кожны з латакоў быў падведзены да асобнага адстойніка.

     Такім чынам, камунальныя збудаванні XIV-XVI стст. прадстаўлены вулічнымі маставымі, агароджамі (якія былі 3 тыпаў: першы тып - пляцень з убітых у грунт жэрдак таўшчынёй 5-7 см.; другі тып агароджы ўяўляў сабой укапаныя слупкі з бярвення таўшчынёй 10-16 см.; трэці тып ўяўляў сабой паркан, выкананы тэхнікай у шулы).

     Вадазборнікі (дрэны, вадацягі) з’яўляліся пачаткам усёй водаадводнай сістэмы. Водаадводы (калектары) з'яўляліся асноўнай часткай  водаадводнай сістэмы. Спалучальныя калодзежы  былі другім пасля труб звяном у  калектары. Вылучаюць водаадводныя сістэмы, якія складаюцца з водазборніка + водаадвода; вадазборніка+водаадвода з уключэннем у сістэму спалучальнага (фільтраванага) калодзежа; вадазборніка + воддаадвода + паглыняльнага калодзежа; вадазборніка + водаадводда + адстойніка (каналізацыя).

     Такім чынам, магчыма адзначыць, што ў сярэднявеччы гарады на тэрыторыі Беларусі мелі разнастайныя канструкцыі водаадводных сістэм. Хаця гэтыя канструкцыі сустрэты пры раскопках толькі тых гарадоў, дзе добра захоўваецца дрэва – асноўны матэрыял для іх пабудовы, няма сумнення, што дае варыянт ускладненай пабудовы некаторых з гэтых  з гэтых сістэм, паказвае высокі ўзровень развіцця камунальнай гаспадаркі гарадоў [31, с. 274].

     Паміма  водаадводных сістэм ў гарадах былі і іншыя элементы добраўпарадкавання. Гараджане клапаціліся аб падтрымліванні правілаў санітарыі. Гарадскія сядзібы мелі індывідуальную ўнутраную планіроўку. Але былі і агульнапрынятыя элементы сядзібнага добраўпарадкавання. Так на іх тэрыторыі рабіліся сметнікі, якія рэгулярна прысыпаліся зямлёй або спальваліся. Падвор’і чысціліся ад навоза і бруду, пасыпаліся шчапой. Сметнікі прадстаўлялі сабой ямы, якія неабавязкова выкопваліся спецыяльна. Магчыма, гэта былі рэшткі зруйнаванай гаспадарчай пабудовы (пограба ці будаўнічай ямы), якія запаўняліся рознымі адходамі і смеццем, а потым засыпаліся [2, 54]. 
 
 
 
 
 

4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ  КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ  Ў  XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ.
     4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва

     Да  элітарнага насельніцтва адносяцца  магнацкія роды. Іх прадстаўнікі займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя, ваенныя пасады. Магнаты валодалі велізарнымі зямельнымі надзеламі, дзесяткамі мястэчак і гарадоў. Буйныя землеўладальнікі мелі вялікае ўласнае войска і ваеннаслужылых людзей-зямян, выбранцаў і баяр. Цэнтрамі іх латыфундый былі замкі [32, с. 11].

     У XIV—XV стст. у дачыненні да ўмацаваных сядзіб, а іншы раз і да былых  дзядзінцаў ужываўся таксама тэрмін «двор» [5, c. 12].

     Пад замкамі, як правіла, разумеюць: каралеўскую  або сеньёральную рэзідэнцыю; умацаваную сядзібу феадала; вялікі дом, сядзібу  ў вясковай мясцовасці (апошняе —  з другой паловы XVI—XVII стст.).

     Замкі падзяляліся на агульнадзяржаўнага прызначэння і прыватнаўласніцкія, вылучаючы сярод апошніх групу  з бастыённымі ўмацаваннямі [32, c. 141]. 3 XIV ст. замкі мелі форму чатырохвугольнікаў з дзвюма вежамі, якія размяшчаліся ў вуглах па дыяганалі.

     Замкі былі розныя: вежы адных не выступалі  за перыметр сцен, што не дазваляла  весці фланкіруючы абстрэл бліжэйшых  падыходаў да іх і павялічвала  «мёртвую прастору», у якой атакуючыя  маглі дзейнічаць практычна бесперашкодна; у другіх вежа выходзіла за лінію  муроў і фланкіравала заходнюю і  паўночную (з праёмам праезду) сцены. Акрамя сцен і вежаў, усе іншыя  пабудовы гэтых замкаў, за адзіным  выключэннем, былі драўляныя.

     Абарончыя муры практычна паўтаралі канфігурацыю пляцоўкі пагорка і ў плане  набліжаліся да трохвугольніка.  У лінію сцен некаторых замкаў быў уключаны і палац, тыльны фасад  якога быў прыстасаваны для патрэб абароны. Замкі мелі некалькі вежаў [32, c. 47—50].

     Земляныя  ўмацаванні гэтых замкаў — вал  і роў (вадзяны ці сухі) маглі мець розную магутнасць. Гэта залежала як ад рэльефу мясцовасці, так і ад значнасці  замка і магчымасцей яго ўладальніка [32, c. 60].

     У ВКЛ мэбля палацаў, замкаў, багатых  сядзіб ΧІV-ΧVІ стст. спалучала мясцовыя традыцыі і заходне-еўрапейскія  канструкцыйныя і мастацкія дасягненні, вызначалася масіўнасцю, трываласцю, прастатой прысадзістых форм. У аздабленні сталоў, крэслаў, ложкаў былі пашыраны таніроўка ў цёмна-карычневы колер  у спалучэнні з паліроўкай, а таксама  нізкарэльефная разьба геаметрычнага  і расліннага характару, фігурнае прафіляванне краёў.

       Разнастайнасцю тыпаў і форм  вызначаліся скрыні для захоўвання  каштоўнай маёмасці, а таксама  сядзення, спання, выкарыстання ў  якасці стала; найбольш пашыраны  від аздаблення іх - фігурная металічная  акоўка. Пад уплывам рэнесансу  скрыні ператвараюцца ў шафы, у якіх адкідное века саступіла  месца 2 дзверцам.

Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст