Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа
Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.
1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..
Падлога з масніцамі была ўласціва не толькі жытлам, але і большасці гаспадарчых пабудоў, нават і тым, што прызначаліся пад утрыманне жывёлы. У пабудовах, што мелі слупавую канструкцыю – “у шулы”, падлога таксама была адарвана ад зямлі – на вышыню прыкладна 30-40 см. Дзеля гэтага пад лагі насціла ў гэтых пабудовах падводзіліся спецыяльныя падкладкі абрубкаў бярвення. З мэтай пазбавіцца ўздзеяння вільгаці на масніцы ў некаторых пабудовах гаспадарчага прызначэння пад масніцы падкладвалі пласціны бяросты [26, с. 24].
Дзвярныя праёмы ΧІVст. рабіліся на вышыні 40-60 см. ад аснавання зруба ў жытлах і на вышыні 20-40 см. у пабудовах гаспадарчага прызначэння. Дзвярны праём гэтага часу ўяўляў сабой вырубку даўжынёй 60-90 см., выбраную ў чвэрць таўшчыні бервяна. У гарызантальнай плоскаці вырубкі, як правіла ў правым вуглу, размяшчалася адтуліна – паз пад пяту дзвярэй. Вылучаюцца два тыпы дзвярных праёмаў. Да першага тыпу адносяцца праёмы з пазамі пад мацавальную дошку, да другога – праёмы з падцёсамі пад вушакі. У жытлах дзверы зачыняліся ўнутр, а ў пабудовах гаспадарчага прызначэння – вонкі.
Дзвярныя праёмы ΧVІ ст. размяшчаліся на ўзроўні 1-2 вянкоў зруба. Па свайму ўстройству вылучаюцца два тыпы. Праёмы першага тыпу больш простыя. З унутранага боку ў ніжнім вянку зруба рабіўся паз шырынёй у чвэрць бервяна, на глыбіню да 4 см., для палатна дзвярэй. У адным з вуглоў мелася паглыбленне пад дзвярны шып – “пяту”. Вушак дзярэй меў выгляд прамавугольнага бруса з двума пазамі: для заходу дзвярнога палатна з аднаго боку і для мацавання бярвёнаў сцяны (тэхніка спалучаэння “ў шулы”) з другога боку. Праёмы другога тыпу ўзводзіліся па ўзроўні верхняга паўбервяна. Канструкцыйна ён уяўляў сабой дзве плашкі, замацаваныя з дапамогай шыпоў. Прычым для шчыльнага прылягання дзвярнога палатна шырыня іх рабілася рознай. Са знешняга боку – 24 см., з унутранага – 10,5 см. З унутранага боку рабіўся і паз “пад пяту” дзвярэй. Слуп-вушак для мацавання бярвёнаў меў, як і ў канструкцыі дзвярнога праёма першага тыпу, два разы для закладкі і сцяны тэхнікай “у шулы” і для шчыльнага прылягання дзвярэй [7, с. 56]. Мяркуючы па асаблівасці закладкі сцен у канструкцыях апісаных вышэй праёмаў, гэтыя пабудовы мелі гаспадарчае прызначэнне.
Большасць дзвярных палотнаў XIVст. была сабрана з дзвюх састаўных дошак таўшчынёй 3-4 см., замацаваных тэхнікай у “ластаўчын хвост”. Сустракаюцца дзвярныя палотны, якія складаліся з чатырох дошак, замацаваных чатырма планкамі, якія размяшчаліся коса – “у іголку”. Ёсць дзвярныя палотны і з паралельным размяшчэннем мацавальных планак. Бакавыя грані дзвярных палотнаў у месцах іх спулучэння паміж сабой маюць роўную паверхню. Але часам сустракаюцца дзвярныя палотны, дзе адна з дошак мела трохвугольны паз, а рабро другой было завострана на клін [7, с. 56].
Каля некаторых пабудоў меліся ганачкі. Самая простая форма ганка - гэта дзве-тры дошкі, пакладзеныя на грунт каля ўвахода з панадворка.
Асноўнай формай страхі ў гарадах Беларусі быў двухсхільны дах. Звужаючыся ў гару, ён ўтвараў трохвугольны шчыт – “закот”, якія набіраўся з лемягоў. Апошнія ўяўлялі сабой бярвенні такой жа таўшчыні, як і сцены зруба, але на тарцах яны былі коса адсечаны. Вугал такога скоса, самы ніжні ў закоце з лемягоў меў даўжыню, роўную ці трохі меншую за даўжыню сцяны зруба, а самы верхні быў даўжынёй 32-44см. [22, с. 191]. Нярэдка зверху гэтыя лемягі як бярвенні сцен зруба мелі паз на шчыльнасць мацавання – глыбінёй у 2-3 см. Па баках лямягоў мацаваліся “какошыны” – “курыцы”. Гэта драўляныя крукі, якія маглі вырабляцца з дошкі таўшчынёй ад 2,5 да 6 см., або з карэнішча хвоі, якая мела натуральны зпор-сук. Даўжыня какошын была ад 0,6 да 1,5 м. На крукі гэтых какошын рабром ставілася дошка – “закрыліна”, у якую тарцамі ўпіраліся цясіны, што пакрывалі дах са свалокаў, якія былі ўпушчаны ў адтуліны паміж лемягоў. Цясіны гэтыя зрэку сустракаюцца пад час расчысткі пабудоў. Яны, як правіла, ляжаць паўзверх слоя, што перакрывае падлогу пабудовы, або непасрэдна на самой падлозе, калі хата скончыла сваё існаванне ў непрацяглы час, напрыклад у выніку пажару. Шырыня такіх цясін 18-22 см., таўшчыня 3-5 см. Найчасцей, канцы цясін з аднаго боку перакрывалі канцы цясін з другога боку даху. Рабілася гэта дзеля таго, каб недапусціць пранікнення вады пад час дажджу. У асобных выпадках цясіны маглі і роўна адсякацца з абодвух бакоў даху, але на гэты раз яны абавязкова павінны былі мець спецыяльнае пакрыццё ў выглядзе бервяна з шырокім пазам, якое і пакрывала канцы гэтых цясін. Яшчэ страха мела прычэліну-дошка шырынёй 22см. і даўжынёй каля 2 м. Адзін край яе быў роўны, адругі меў выгляд хвалі. Прычэліны з’ўляюцца элементам знешняга дэкору хаты. Яны пакрываюць схілы франтона і прадухіляюць тарцы свалок ад уздзеяння вільгаці. Акрамя чыста эстытычнай нагрузкі, хваляпадобнае абрамленне прычэлін у пэўнай ступені адлюстроўвала і магічную функцыю [28, с. 474].
Знойдзены таксама гонт - гэта дубовая дошчачка, завостраная на дзве грані даўжынёй 39 см і шырынёй 22 см. Адзін край яе меў таўшчыню 2,4 см., а другі быў плаўна счэсаны да таўшчыні 0,8 см [7, с. 59].
Бервяно франтона мела па сярэдзіне праём памерамі 8×10 см. Хутчэй за ўсё ён прызначаўся пад цэнтральную слёгку, якая выкарыстоўвалася ў скляпеністай столі. Да ΧVІ ст. менавіта такой формы столь была і ў гарадах Беларусі таго часу [2, с. 40]. У ΧІVст. вокны высякаліся з узроўню дзесятага вянка. Вакно мела шырыню 40 см. і праходзіла праз бярвенні 11-га і 12-га вянкоў. Тое, што вокны былі ў сцяне да якой прымыкала печ, сведчыць, што яны прызначаліся як для асвятлення, так і для выцяжкі дыму.
Шырокае распаўсюджванне ў гарадах, а таксама мястэчках і вясковых сядзібах светлавых шкляных вокнаў з ΧVІ ст. сведчаць знаходкі аконнага шкла. Знойдзены таксама фрагменты драўляных аконных шыбаў [30, с. 16; 7, с. 58].
У пабудовах пачатку ΧVІ ст. на ўзроўні 4-5-га вянкоў зруба, але ніжэй падлогі былі адтуліны памерамі 24×36 і 24×63 см. Адтуліны памерамі 15×24-64 см. меліся і ў падклецях ΧVІІ ст. Размяшчаліся яны ў супрацьлеглых сценах на ўзроўні 6-га вянка і знутры рабіліся на 15-16 см. шырэйшымі, чым звонку [7, с. 58]. Прызначаліся такія адтуліны для вентыляцыі.
Важнае
месца ў інтэр’еры жылых
Па свайму прызначэнню пабудовы можна падзяліць на жылыя, грамадскага і гаспадарчага прызначэння [2, с. 41].
Такім чынам, асноўным будаўнічым матэрыялам у бытавой забудове гарадоў Беларусі ΧІV-ΧVІ стст. было дрэва хвойнай пароды, таксама выкарыстоўвалі дуб і чарналессе. Для абазначэння будаўнічага лесаматэрыялу ў гарадах Беларусі ΧІV-ΧVІ стст. ужываліся спецыяльныя назвы: “дерево на будование годное”, “бервенне сосновое на будование годное”, “бервенне сосновое плотовое замиотное”. У большасці выпадкаў пабудовы ўзводзіліся ў самім горадзе.
Асноўнай тэхнікай ўзвядзення пабудоў у гэты перыяд была зрубная. На мяжы ΧV-ΧVІ стст. з’яўляюцца пабудовы, зробленыя ў “чысты вугал” (у “лапу”). Таксама былі распаўсюджаны пабудовы слупавой канструкцыі, а гэта пабудовы гаспадарчага прызначэння, найчасцей за ўсё мелі сцены, зробленыя тэхнікай у “шулы”. Найбольш дасканалымі сярод пабудоў слупавой канструкцыі з’яўляліся рамкава-каркасныя. Большасць дзвярных палотнаў XIVст. была сабрана з дзвюх састаўных дошак таўшчынёй 3-4 см., замацаваных тэхнікай у “ластаўчын хвост”.
Каля некаторых пабудоў меліся ганачкі. Самая простая форма ганка – гэта дзве-тры дошкі, пакладзеныя на грунт каля ўвахода з панадворка. Асноўнай формай страхі ў гарадах Беларусі быў двухсхільны дах.
Па
сайму прызначэнню пабудовы можна
падзяліць на жылыя, грамадскага
і гаспадарчага прызначэння.
3.2.
Тыпы драўляных пабудоў
Асноўным індыкатарам, які дазваляе вылучыць жытлы сярод астатніх збудаванняў з’ўляецца наяўнасць печы. Дадатковымі паказчыкамі ў гэтым вызначэнні могуць выступаць памеры пабудовы, таўшчыня яе сцен, тып падмурка [22, с. 134-165].
Агульным
тэхнічным прыёмам для
Жытлы ΧVІ ст. мелі масіўныя слупы-“шандары” даўжынёй каля метра і таўшчынёй 40-50 см, якія падводзіліся пад вуглы зрубаў. Для гэтага часу ўласціва ў некаторых выпадках і гідраізаляцыйная падушка з гліны і пяску пад аснаванне жытлаў [7, с. 52].
Пабудовы гаспадарчага прызначэння прадстаўлены памяшканнямі для жывёлы, для захавання збожжа і іншых харчовых прыпасаў, пабудовамі гаспадарчага прызначэння.
Пабудовы для трымання жывёлы – хлявы. У разглядаемы час прадстаўлены двума асноўнымі тыпамі. Гэта зрубы, якія існавалі яшчэ і ў ΧІV ст. [22, с. 132, 150]. Плошча хлявоў ΧІV ст. ад 7,6 да 9,9 м² [34, с. 31]. Яны рабіліся з больш тоўстага дрэва, але ўсё роўна на 2-3 см. танчэйшага за сцены жытлаў. Прычым ў якасці будаўнічага матэрыялу тут ужывалася і чарналессе. Такія пабудовы мелі найчасцей падлогу з жэрдак ці тонкага бярвення, радзей з дошак.
Пабудовы для захавання збожжа абазначаліся да ΧVІ ст. лексемай “клеці”, пазней – словам “свіран”. Яны былі ссечаны з сосновага ці дубавага бервяна таўшчынёй 12-18 см. Іх плошча складала ад 5,5 да 15,2 м². Падлога была прыпаднятая над зямлёй на 40 см.
Клеці ΧV-ΧVІ стст. канструктыўна не адрозніваліся ад больш ранніх. Гэта такія ж зрубы невялікіх памераў, з адной лагай пад масніцы падлогі.
Акрамя
падклецяў для захавання
Найперш да пабудоў вытворчага прызначэння адносяцца кузні, якія прадстаўляюць сабой збудаванні слупавой канструкцыі, аснову якіх складаюць укапаныя сасновыя слупы. Яны часаныя, таўшчынёй да 25 см. Слупы злучаліся дубовай дошкай – аполкам, пастаўленай на рабро са знешняга боку апор. Адна са сценак кузні была складзена з камянёў. Яна ішла ад печы да слупа драўлянай сцяны. Цікавая канструкцыя печы ў гэтай кузні. Аснаванне печы складзена па перыметры з вялікіх да 45-50 см. у папярэчніку, камянёў. Паверхня аснавання была выраўнена кавалкамі цэглы. Затым печ дабудоўвалася цэглай. Прастора ўнутры аснавання была выкладзена камянямі, шчыліны паміж імі засыпаліся крошкай з цэглы, а зверху ўклаваўся слой бітай цэглы і камянеў памерамі 15×20×15 см., утвараючы такім чынам чарэнне печы. Каб яно было больш роўным, зверху быў паліты слой гліны і пяску.
На
плошчы, што прылягала да кузні, была
выяўлена бочка, укапаная ў зямлю, якая,
верагодна, служыла ёмкасцю для
вады пры загартоўцы гатовых вырабаў
і ахаладжэння кавальскага
Наступная пабудова вытворчага прызначэння, якая несумненна заслугоўвае ўвагі, гэта касцярэзная майстэрня. Канструкцыйна гэта паўзямлянка, упешчаная ў мацярык на глыбіню 1,5 м. [2, с. 45].
Такім чынам, агульным тэхнічным прыёмам для ўзвядзення пабудоў жылога прызначэння быў зруб, у плане блізкі да квадрата. Печы ў жытлах гэтага часу былі глінабітнымі. Пабудовы гаспадарчага прызначэння прадстаўлены памяшканнямі для жывёлы, для захавання збожжа і іншых харчовых прыпасаў, пабудовамі гаспадарчага прызначэння.
Пабудовы
для трымання жывёлы – хлявы, для
захавання збожжа - “клеці”( пазней
– “свіран”). Да пабудоў вытворчага
прызначэння адносіліся і кузні.
3.3.
Камунальныя збудаванні
Вулічныя маставыя пачатку ΧІVст. насцілаліся з дошак па 2-3 лагі, пад якія падводзіліся падкладкі з суцэльных бярвенняў на ўсю шырыню маставой. Адлегласць паміж папярэчнымі падкладкамі была 1,5-3 м., шырыня ад 2 да 3,9 м. [22, с. 175, 197].
Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст