Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа

Описание работы

Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.

Содержание

1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..

Работа содержит 1 файл

курсач.docx

— 150.56 Кб (Скачать)

     Сталы набываюць фігурныя X- ці Т-падобныя апоры (хоць па-ранейшаму пераважалі масіўныя рамныя канструкцыі на 4 ножках, злучаных унізе перакладзінамі), крэслы - высокія прамыя спінкі і падлакотнікі. Поруч з крэсламі на 4 ножках бытавала больш старажытная іх канструкцыя: дошка-сядзенне мацавалася на 2 нахільныя  дошкі-апоры; магла быць і спінка з дошкамі [9, с. 101].

     Са  старажытных часоў асноўным прадуктам харчавання беларусаў і літоўцаў быў хлеб з жытняй мукі, часта з дабаўкамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Адносна пашыранай была выпечка з грэцкай мукі - таўчонікі, шалтаносы і г.д. Мучныя вырабы з пытляванай пшанічнай мукі (пірагі, бліны, караваі) выпякаліся ў асноўным на святы.

     Ва  ўмовах дэфіцыту мясной ежы важнай крыніцай бялку былі бабовыя –боб, гарох, сачавіца. Улюбёнай стравай многія стагоддзі быў вараны гарох са смажанымі скваркамі, гарохавы і аўсяны кісель. Самай папулярнай гароднінай была капуста, якую назапашвалі на зіму (салёную, квашаную), а таксама караняплоды (рэпа, буракі, морква, бручка, пастарнак), агуркі.

     Да XVI ст. меню шляхты, мяшчанства і сялянства  не паспелі істотна разысціся. Заможныя пласты грамадства ў асноўным спажывалі  тыя самыя прадукты харчавання, што  і нізы, толькі лепшай якасці і больш; імпартныя прадукты (віно, цукар, спецыі) спажываліся эпізадычна. У далейшым сарматызм спрыяў захаванню ў меню нават магнатаў значнай колькасці вельмі простых страў, што забеспечвала пэўную агульнасць культурных традыцый розных сацыяльных пластоў [9, с. 87].

     Віно  ўжывалася ў літургічнай практыцы праваслаўнай і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам расхошы. Яно імпартавалася з Малдовы (царкоўныя  кагоры), з Грэцыі (мальвазія). З XVI ст. найбольшую палулярнасць сярод шляхты набыло венгенскае віно.

     Гарэлка («віно горелое») з'явілася ў ВКЛ  у канцы XV ст. і паступова выцясняла  піва і асабліва мёд. У залежнасці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак  вагаўся ад 15-20 % (т.зв. простая) да 70 % (акавіта). Папулярнымі напіткамі  шляхты былі розныя лікёры, настойкі і  наліўкі на аснове гарэлкі, з дабаўленнем  зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру – зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка і г.д. Такія напіткі, а таксама цукар, кава, гарбата, спецыі інш. звычайна захоўваліся ў т.зв. «прыемнай аптэчцы» - адмысловай шафе, ключы ад якой мела толькі гаспадыня заможнага дому.

     3 неалкагольных напіткаў у ВКЛ  былі характэрны бярозавы і  кляновы сокі. Іншым традыцыйным  напіткам быў хлебны квас які  ў ВКЛ выраблялі досыць салодкім. I квас, і бярозавы сок летам  выкарыстоўвалі для прыгатавання 
халаднікоў. Папулярнымі былі адвары розных зёлак (ліпавага цвету, дзіванны, 
збіцень і інш.), узвары з яблыкаў, груш [9, с. 90].

     Насельніцтва  вышэйшых слаёў карысталася керамічным посудам. Дамінуючым відам сталовага посуду былі міскі, талеркі, кубкі і стопкі, белагліняная кераміка [10, c. 74; 25, c. 405].

     У XVI—XVIII стст. у побыт грамадства даволі шырока ўвайшоў шкляны посуд, янтарны (бутлі, бутэлькі, кварты, штофы), так і сталовы (чаркі, стопкі, шкляніцы, куфлі, келішкі) [2, с. 64].

     Неад’емнай часткай матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва было адзенне.

     У 1-й пал. XVI ст. новых відаў адзення (кабат, саян, андарак, армак, далаян, кунтуш) некаторыя з іх былі запазычаны ў народаў іншых краін.

     Форма адзення, каштоўнасць тканіны і  футра, з якіх быў пашыты касцюм, з'яўляліся сацыяльным маркерам, сведчаннем заможнасці яго ўладальніка і  яго месца ў структуры грамадства. Статусная роля адзення была замацавана заканадаўча: пастановамі соймаў Рэчы Паспалітай 1613 г., 1620 г. і 1665 г. асобам нешляхецкага паходжання забаранялася насіць адзенне з шоўку, аксаміту, каштоўнага футра, тканіны пурпуровага колеру [9, с. 91] . 

     У залежнасці ад якасці сукно мела розныя назвы. Фалюндыш (ці лундыш) – сукно  сярэдняй якасці - карысталася вялікім  попытам у асяроддзі дробнай  шляхты. Шаўковыя тканіны з-за высокага кошту былі даступныя толькі заможным магнатам. Мяшчане і дробная шляхта куплялі шоўк для ўпрыгожвання святочнага адзення, пашытага з больш танных тканін. Шырока вядомы быў аксаміт, які ішоў на выраб адзення каралёў  і быў дарагой тканінай, якая закуплялася  нават для каралёў у абмежаванай  колькасці.

     Мясцовае  палатно, часта даматканае, выкарыстоўвалася вышэйшымі саслоўямі ў якасці падкладкі да верхняга адзення, для  пашыву бялізны (у т.л. пасцельнай і  сталовай). У залежнасці ад якасці адрознівалі  палатно кужэльнае (з добра апрацаванага лёну), зрэбнае (з дрэнна апрацаванага лёну з дамешкам пакулля ці пянькі) і самае грубае з адходаў пры  апрацоўцы лёну.

     Абавязковым элементам як мужчынскага, так і  жаночага касцюма была кашуля ці сарочка  з імпартнага палатна. Насілі сарочкі  ў якасці бялізны, але часам мужчынскія кашулі ўпрыгожвалі вышыўкай, золатам, серабром. Такія кашулі выкарыстоўваліся і прывілеяванымі саслоўямі ў  якасці святочных.

     Абавязковым элементам мужчынскага касцюма  былі таксама порты, порткі, сподні. У шляхецкім асяроддзі – гэта споднія штаны з даматканага  палатна, на якія апраналіся верхнія  штаны, пераважна з сукна, ці шырокія, сшытыя з адамашкі ці іншых тканін шаравары [9, с. 92].

     Адным з відаў жаночага плечавога адзення  былі сукні з рукавамі і каўняром, даволі доўгія і прасторныя. У дакументах называюцца сукні верхнія і споднія, шыліся яны пераважна з сукна, а таксама з воўны, шоўку і  аксаміту [9, с. 93].

     У прывілеяваных саслоўяў былі андаракі (спадніцы) – жаночае даволі вузкае паясное адзенне. Яны шыліся з дарагіх імпартных ваўняных тканін, часам падшываліся футрам ці ўпрыгожваліся золатам. 3 жаночага паяснога 
адзення вядомы таксама прасціцы і фартухі. Прасціца – гэта спадніца 
з хатняга вырабу сукна ці палатна. Але былі і даволі дарагія, якія 
цаніліся даражэй за кашулі і сярмягі. Сваю назву, відаць, атрымалі ад 
крою, які быў больш просты ў параўнанні са складанымі сукенкамі 
прывілеяваных саслоўяў. Фартух (хвартух) шылі з даматканага ці 
коленскага палатна.

     Клімат  ВКЛ абумовіў нашэнне цёплага, найчасцей  футравага адзення узімку. Шуба – футравае адзенне больш заможных слаёў насельніцтва, шылася з больш каштоўных відаў футра і пацягвалася тканінай рознага колеру 
і гатунку. З'явілася ў Заходняй Еўропе ў час крыжацкіх паходаў. Мужчынскія  
і жаночыя шубы адрозніваліся даўжынёй і кроем (жаночыя былі прыталеныя), жаночыя шубы называліся шубка, паўшубак. Зашпільваліся на гузікі, часам 
сярэбраныя ці залачоныя [9, c. 94].

     Жанчыны з заможнай шляхты насілі тарлопы  – адзенне з каштоўных відаў футра: куніц, гарнастаяў, сабалёў.

     Абавязковым дапаўненнем камплекта адзення, асабліва мужчынскага, былі паясы – скураныя, плеценыя, тканыя. Скураныя паясы ўпрыгожваліся металічнымі бляшкамі, спражкамі, часта аздобленымі каштоўнымі камянямі. На поясе насілі зброю, кашалі (каліты), упрыгожанні (цаты), нажы, крэсіва і г.д. [9, с. 95].

     Важным  аксесуарам заможнага насельніцтва XIV-XVI стст. былі галаўныя ўборы, якія  выразна падзяляліся на мужчынскія і жаночыя. Яны адлюстроўвалі сацыяльнае, сямейнае (асабліва жаночыя), маёмаснае становішча іх уладальніка.

     Жаночыя галаўныя ўборы адрозніваліся ад дзявочых. Калі замужняя жанчына абавязкова хавала валасы пад галаўны ўбор, то дзяўчаты пакідалі макушку адкрытай. Нават калі галаўныя ўборы дзяўчат  і жанчын былі зроблены з аднолькавага матэрыялу і мелі адну назву, насіліся яны па-рознаму. У сярэдневякоўі  пераважалі складаныя жаночыя галаўныя ўборы з 3 частак – ручніковага галаўнога ўбору, цвёрдай асновы і чапца.

     Жанчыны пануючых саслоўяў насілі шапкі, абшытыя  дарагой тканінай з футравай апухай. У 2-й пал. XVI ст. сталі моднымі берэты з круглым донцам, упрыгожаныя вышыўкай, рознакаляровым пер'ем, шпількамі з каштоўных металаў.

     Мужчынскі галаўны ўбор (шапка) часцей за ўсё быў паўсферычнай формы, абшыты сукном ці інш. тканінамі, футравы ці з футравай апухай. Шапкі 
заможных слаёў насельніцтва шыліся з футра труса, сабаля, гарнастая, куніцы і інш. Вялікую папулярнасць мелі шапкі-магеркі. З'явіліся ў Рэчы Паспалітай у часы Стэфана Баторыя, калі магерку насіў сам кароль і яго набліжаныя. У шляхецкіх колах магерка яшчэ мела назву «батарувка». Шылася з сукна ці аксаміту і аздаблялася пер'ем. У дробнай шляхты папулярныя былі канфедэраткі - шапкі з 4-вугольным дном, кармазінавыя ці гранатавыя, абшытыя аўчынай, з чырвоным, зялёным, чорным верхам.

     Вядомы  былі таксама кучма – высокая шапка з сінім верхам, абшытая футрам собаля, шлык – мужчынскі і жаночы конусападобны галаўны ўбор з каштоўных відаў футра і чырвонага сукна [9, с. 95-96].

     3 даўніх часоў абутак шылі са  скуры свойскай жывёлы. Рамёствы  па  
апрацоўцы скур атрымалі значнае развіццё ў XVI -XVIII стст. выраблялі юхт, саф’ян, замшу, казловыя скуры. Скуры фарбавалі ў розныя колеры расліннымі і мінеральнымі фарбамі. Абутак шылі самых разнастайных колераў і падбіралі пад колер адзення.

     Самым старажытным тыпам скуранога абутку былі пасталы, хадакі, поршні, якія шыліся з аднаго кавалка сырамятнай скуры і прывязваліся да нагі скураным раменьчыкам, прымацаваным да верху абутку.

     У шляхты боты былі кідкіх колераў з  высокімі халявамі, якія замацоўваліся  пад каленам рэменем ці тасьмою. Ногі абгортвалі палатнянымі ці суконнымі  анучамі, толькі пазней з'явіліся шкарпэткі. Знутры боты высцілаліся саломай  ці анучамі.

     Жаночы  абутак амаль не адрозніваўся ад мужчынскага, але жанчыны не насілі ботаў з  высокімі халявамі. Ён у большай  ступені ўпрыгожваўся вышыўкай, шыўся  з ціснёнай скуры, хаця такія боты насілі і мужчыны.

     Адзенне ўсіх слаёў насельніцтва, асабліва шляхты, аздаблялася 
вышыўкай, нашыўнымі каляровымі шнурамі і стужкамі, галунамі, карункамі, залатымі і сярэбранымі гузікамі. Ні адзін прадмет шляхецкага адзення не заставаўся без аздобы. Упрыгожваліся нацельнае і верхняе адзенне, абутак і галаўныя ўборы заможных слаёў насельніцтва - залатыя і сярэбраныя 
ланцужкі, жамчужныя каралі, бранзалеты, кольцы, пярсцёнкі, запінкі і інш. Жэмчуг быў даволі папулярным ў шляхецкіх упрыгожаннях. Яго выкарыстоўвалі пры аздабленні адзення, абутку, галаўных убораў. Некаторыя віды галаўных убораў (перлавая брамка) цалкам рабілі з жэмчугу.

     Магнаты, шляхта і вышэйшае духавенства (а раней эліта – гэта толькі магнаты) на ўказальным пальцы правай рукі насілі сыгнет – пярсцёнак з пячаткай, своеасаблівае засведчанне асобы [9, с. 96-97].

     Такім чынам, прадстаўнікі элітарнага насельніцтва – князі, магнаты, шляхта і духавенства ў XIV-XVI стст. займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя, ваенныя пасады. Мэбля іх палацаў, замкаў, багатых сядзіб ΧІV-ΧVІ стст. спалучала мясцовыя традыцыі і заходне-еўрапейскія канструкцыйныя і мастацкія дасягненні, вызначалася масіўнасцю, трываласцю, прастатой прысадзістых форм. У асноўным спажывалі тыя самыя прадукты харчавання, што і нізы, толькі лепшай якасці і больш; імпартныя прадукты (віно, цукар,спецыі) спажываліся эпізадычна. Статусная роля іх адзення была замацавана заканадаўча.  

4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану

     У шырокім сэнсе жыллё гараджан і сялян ахоплівала не толькі жылыя памяшканні, але і падсобныя гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, кожная з якіх выконвала пэўныя функцыі ў сістэме сядзібы, утвараючы адзіны жыллёва-бытавы комплекс.

     У гарадскіх рамеснікаў жыллё звычайна сумяшчала ў сабе і спецыялізаваную  майстэрню, у гандляра - краму. Жылыя  памяшканні існавалі пры замках, манастырах, заезных дамах, корчмах.

     Жылыя дамы якіх мелі брамы і невялікі ўнутраны двор, праз які вёў уваход у дом, замкнутыя (вяночныя) двары з кампактнай забудовай і зачыненымі брамамі былі ўласцівы і сялянскім сядзібам.

     На  вёсцы найбольш распаўсюджаным было 2-камернае жыллё (хата + сенцы). У сенцах часам адгароджвалася камора (кладоўка). У XVI ст. нярэдкім было і 3-камернае жыллё (хата + сенцы + клець; хата + сенцы + варыўня). Клець, апрача захоўвання тут збожжа, мясных і інш. прыпасаў, служыла паўжылым памяшканнем і магла быць, як і сенцы, прыстасавана да жылля.

     Большасць вясковых хат былі курнымі. Яны мелі высокую столь, што заканчвалася ў цэнтры невялікай адтулінай. Збоку пры ўваходзе – глінабітная печ. Дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік.

     Заможныя  мяшчане будавалі 2-камерныя дамы з  аднолькавых або розных па памерах  зрубаў пад 2-схільнай страхой.

     Сялянскае жыллё мэблі як рухомых прадметаў  абсталявання амаль не мела. Унутранае  абсталяванне жылля (лавы, паліцы, палаці, палок) стваралася разам з хатаю  і ўтварала з яе інтэр'ерам адзінае  цэлае. Уласна мэблю складалі стол (звычайна на козлах), пераносная лаўка-ўслон, зэдлік, бандарныя ці выдзеўбаныя ёмістасці  для захоўвання адзення, у залежнасці ад патрэбы - калыска. Нярэдка для  вырабу мэблі (услонаў, зэдлікаў) выкарыстоўвалі ствалы дрэў з каранямі і адгалінаваннямі, якія ўтваралі ножкі. Рабілі такую мэблю  звычайна самі гаспадары ці мясцовыя майстры-сталяры.

Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст