Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа

Описание работы

Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.

Содержание

1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..

Работа содержит 1 файл

курсач.docx

— 150.56 Кб (Скачать)

     Для раскрыцця прадмета даследвання  безумоўна важкім з'яўляецца вызначэнне паняцця "матэрыяльная культура". Пад матэрыяльнай культурай у  шырокім сэнсе неабходна разумець усе рэчавыя аб'екты (артэфакты), створаныя людзьмі ў працэсе  жыццядзейнасці. Матэрыяльная культура складаецца з нерухомых і рухомых  артэфактаў, з якіх асобна вылучаюцца рухомыя рэчы як часткі архітэктурных  аб'ектаў [13, с. 7].

     Жыццёвая  прастора насельніцтва - ступень арганізацыі  і падначалення чалавекам навакольнай  прасторы ў дакладна вызначаных межах, існаванне штучнага асяроддзя, прыстасаванага для жыцця, стварэнне разгалінаванай інфрастуктуры, для задавальнення  штодзёных фізічных і духоўных патрэб індывідаў і сацыяльных супольнасцей у залежнасці ад ступені развіцця грамадства. Жыццёвая прастора насельніцтва ўключае у сябе такія кампаненты, як тапаграфічная стуктура, штучна створанае асяроддзе (аб'екты нерухомасці), рухомыя аб’екты, якія прыстасаваны для штодзённага жыцця і з'яўляюцца яго арганічнай часткай [13, с. 7-8]. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. 

     1.1. Прывілеяванае свецкае саслоўе 

     Найвышэйшы  княжацкі тытул у дзяржаве займаў яе кіраўнік — вялікі князь. Вялікі князь называўся таксама гаспадаром і меў шырокае кола паўнамоцтваў: весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і  заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай маёмасцю, даходамі і скарбамі, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаванне асуджаных і інш. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам.

     Род вялікага князя займаў у краіне цэнтральнае  становішча. Частка членаў дынастыі, звычайна малодшыя сыны і браты вялікага князя, пастаянна знаходзіліся пры ім. Яны  ўваходзілі ў склад невялікай  дружыны, засядалі ў радзе, у якой ажыццяўлялася кіраўніцтва краінай і якая таксама выконвала функцыі накшталт галоўнага штаба. Асобы, якія належалі да вялікакняскай сям'і мелі, такім чынам, пэўныя перавагі ў параўнанні з астатняй арыстакратыяй [3, с. 368-370].

     У ΧV-ΧVІ стст. паны з’ўляліся другой пасля князёў групай феадалаў паводле маёмаснага статусу, гэта нашчадкі знатных і заможных баяр, якія мелі буйныя маёнткі. Заможнейшымі былі паны радныя (паны-рада) — найвышэйшая група найбольш буйных духоўных і свецкіх землеўласнікаў, якія адпаведна сваім дзяржаўным пасадам засядалі ў Радзе Вялікага княства Літоўскага. Паны (панове) харугоўныя — буйныя землеўласнікі, якія выходзілі на вайну не ў складзе павятовай шляхты, а асобна са сваімі атрадамі васалаў і пад сваім сцягам (харугвай). Проста паны (паняты) — заможныя землеўласнікі, якія ў войску выступалі асобнай харугвай, не змешваючыся з іншым баярствам (шляхтай). У сярэдзіне XVI ст. тэрмін "пан" ператварыўся з тытула, які абазначаў адну з найвышэйшых катэгорый класа феадалаў, у тэрмін, што характарызаваў прыналежнасць чалавека да шляхецкага стану. Да сярэдзіны ΧVІ ст. паны радныя і харугоўныя падлягалі не мясцовым судам, а гаспадарскаму суду або суду велікакняжацкіх камісараў, якія выязджалі на месца. У другой палове XVI ст. паны-рада і князі (княжаты) складалі вышэйшую групу феадалаў ВКЛ — магнатаў астатнія паны зліліся з асноўнай масай шляхецкага саслоўя, якое стала юрыдычна аднастайным [36, с. 402].

     Асноўную  ж масу шляхты ўтваралі сярэднія і  дробныя землеўладальнікі— баяры, баяры-шляхта, зямяне, якія валодалі па дзесятку-другім сялянскіх гаспадарак.

     Баяры - ваеннаслужылыя людзі, якія за службу атрымлівалі ад вялікага князя зямельныя ўладанні. Мясцовае баярства ў беларускіх землях-вобласцях даволі рана аб'ядналася і ўзначаліла там земскае жыццё. Баяры-шляхта першымі юрыдычна аформіліся ў асобны стан на працягу XIV – XVI стст., а з яго выдзяленнем адасаблялася і мяшчанства, якое займала прамежкавае становішча паміж прывілеяванымі грамадскімі вярхамі і масай сялянства.

     Яшчэ  ніжэй знаходзілася самая дробная  шляхта, якая не мела сваіх падданых. Такія шляхцічы валодалі мінімальным  надзелам зямлі і за яго самі служылі  буйному пану ці вялікаму князю.

     Галоўным  паказальнікам прыналежнасці да шляхецкага стану былі не гербы, а  служба з зямлі, таму да гэтай катэгорыі  служылага люду прымыкала і мяшчанства, і заможнае сялянства (конныя мяшчане, баяры путныя і панцырныя). Выразнай мяжы паміж баярствам і вольным сялянствам (вайскова-служылым людам) да сярэдзіны XVI ст. не існавала. Толькі з часам гэты падзел умацаваўся, нарадзіўшы традыцыю падзелу ўсіх на шляхту і людзей нешляхецкага паходжання [29, c. 138-140].

     Такім чынам, свецкае саслоўе было нешматлікім, але ў яго руках знаходзілася самае вялікае багацце тако часу - зямля. Найвышэйшы княжацкі тытул у дзяржаве займаў вялікі князь, які меў шырокае кола паўнамоцтваў. Заможнейшымі былі паны радныя.  Галоўным паказальнікам прыналежнасці да шляхецкага стану была служба з зямлі. Асноўную масу шляхты ўтваралі сярэднія і дробныя землеўладальнікі — баяры, баяры-шляхта, зямяне. 

     1.2. Духоўнае саслоўе 

     Да  прывілеяванага саслоўя шляхты па сваім  сацыяльна-юрыдычным статусе адносілася і вышэйшае духавенства. Духавенства  звычайна не выдзялялася як катэгорыя, рэзка адрозная ад іншых прадстаўнікоў  пануючага саслоўя.

     Духавенства складалася з прафесійных служак культу праваслаўя, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў к. XIII – пач. XIV стст., іудзейскай - у XIV ст., рымска-каталіцкай - у к. XIV ст., пратэстанцкіх - у другой палове XVI ст.,  мусульманскай - у канцы XVI ст. канфесій. На чале праваслаўнага духавенства стаяў мітрапаліт, якому былі падначалены архіепіскапы і епіскапы - кіраўнікі епархій; усе яны павінны былі быць манахамі. Прыходы ўзначальвалі настаяцелі, якія былі белымі (жанатымі) святарамі і мелі сем'і. Белае духавенства пераважала. Падобную структуру мела і ўніяцкае духавенства.

     Пасада  сельскага ці местачковага святара  нярэдка станавілася традыцыйна сямейнай «яко жестобычай в Руси», а ў гаспадарскіх маёнтках пацвярджалася велікакняжацкімі прывілеямі або лістамі мясцовай адміністрацыі. Заканадаўства дазваляла духоўным асобам у свецкіх судах абараняць свае ўласныя і абшчынныя інтарэсы, калі яны выходзілі за межы царкоўнай юрысдыкцыі. Жыццёвы ўзровень многіх святароў пры невялікіх цэрквах амаль не адрозніваўся ад становішча паспалітага люду, і яны нярэдка былі вымушаны займацца таксама сельскагаспадарчай  працай.

     Вышэйшае духавенства каталіцкай царквы фарміравалася пераважна з прывілеяваных колаў і ў сваёй большасці напачатку было польскага паходжання. Некалькі біскупаў былі князямі, магнатамі. Біскупы мелі памочнікаў-суфраганаў  і сваю курыю (канцылярыя, духоўны суд, прыватны двор) з духоўных і свецкі  асоб. Пры біскупах існавала рада – капітул.

     Колькасць манахаў у кляштарах звычайна абмяжоўвалася некалькімі дзесяткамі асоб, якія праводзілі актыўную гаспадарчую, царкоўна-рэлігійную, місіянерскую дзейнасць, выкладалі ў школах.

     У пратэстанцкіх цэрквах не было прынцыповай розніцы паміж духавенствам і свецкімі асобамі ні ў веравызнальных, ні ў прававых адносінах, таму і тэрмін «духавенства» тут меў адносна ўмоўны характар.

     У кальвінісцкай царкве адсутнічала пасада найвышэйшага духоўнага іерарха. Кальвінісцкія абшчыны ўзначальваліся суперінтэндантамі, ім дапамагалі міністры і казнадзеі (прапаведнікі).

     Духавенства ў іудаізме не мела разгалінаванай структуры. Яўрэйскія абшчыны выбіралі рабінаў, якія ажыццяўлялі асноўныя духоўныя функцыі: вялі богаслужэнне, казалі пропаведзі, тлумачылі “Біблію”, выконвалі рэлігійныя абрады, а таксама ўзначальвалі ешыботы (школы), юрыдычныя ўстановы, уваходзілі ў кіраўніцтва абшчыны. Галоўныя рабіны ўзначальвалі абласныя абшчыны. Мусульманскае духавенства складалася з мулаў (імамаў), якія ажыццяўлялі духоўныя і адміністратыўныя функцыі ў прыходах, і іх памочнікаў - муэдзінаў. Старшым мусульманскім суддзёю з пэўнымі рэлігійнымі функцыямі быў кады [9, с.75-76].

     Такім чынам, духавенства ў ВКЛ ΧІV-ΧVІ стст. складалася з прафесійных служак культу праваслаўя, рымска-каталіцкай, пратэстанцкіх, іудзейскай і мусульманскай канфесій. Заканадаўства дазваляла духоўным асобам у свецкіх судах абараняць сваеўласныя і абшчынныя інтарэс. Жыццёвы ўзровень многіх святароў амаль не адрозніваўся ад становішча паспалітага люду, і яны нярэдка былі вымушаны займацца таксама сельскагаспадарчай  працай. 

     1.3. Гараджане, сяляне 

     Адметным  саслоўем у Вялікім Княстве Літоўскім  з'яўлялася мяшчанства. Першапачаткова гэты тэрмін абазначаў усё асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў  Беларусі. Да ўвядзення магдэбургскага права мяшчане, жыхары гарадоў, якія мелі ў горадзе ці за яго межамі зямельныя надзелы, былі абавязаны  несці за гэта, як і баяры, ваенную  службу. Звычайна мяшчане вызваляліся  ад іншых павіннасцей, якія ўскладаліся  на воласць, - ад работ на замак і  на “потребы земские”.

     Тэрмін "мяшчане", замацаваўся ў Беларусі за жыхарамі гарадоў прыблізна з 1460-х гг. і абазначаў асобнае падатковае саслоўе, якое ўключала ў сябе розныя катэгорыі гараджан-рамеснікаў, купцоў-гандляроў, служак, домаўладальнікаў і інш. Паняцці "мешчанін" і "гараджанін" у XV—XVI стст. не былі тоеснымі. Гараджанамі лічылі ўсіх, хто жыў у горадзе, мяшчанамі ж толькі тых, хто меў спецыяльныя льготы і перавагі [3, с. 376].

     Акрамя  таго, у структуры гарадскога насельніцтва пастаянную групу складалі жыхары, якія былі пераселены ў горад іх феадальнымі гаспадарамі і захоўвалі  пры гэтым сваю асабістую залежнасць. У сацыяльнай структуры гарадскога насельніцтва Беларусі праглядваецца яшчэ адна група, існаванне якой было абумоўлена як ростам фальваркава-паншчыннай сістэмы, так і развіццём таварна-грашовых адносін. Група гэтая ў крыніцах звычайна абазначаецца тэрмінамі "люзныя" і гульцяі. Гэтыя два тэрміны абазначалі бедных, абеззямеленых сялян, якія перасяліліся ў горад [3, c. 376].

     Такім чынам, клас-саслоўе феадальна залежнага  сялянства сфарміраваўся да сярэдзіны XVI ст. як група насельніцтва, што належала да людзей "простага стану", займалася сельскагаспадарчай дзейнасцю, працуючы на чужой зямлі. Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання, іншыя пераўтварэнні вялі да ліквідацыі шматлікіх адметнасцей розных груп сялянства, паступова ствараючы адзіны кангламерат феадальна залежных сельскагаспадарчых працаўнікоў.

     У XV—XVI стст. самым шматлікім і, магчыма, самым бяспраўным у Вялікім Княстве Літоўскім быў клас-саслоўе сялянства, прадстаўнікі якога з'яўляліся дробнымі сельскагаспадарчымі вытворцамі і вялі індывідуальную гаспадарку сіламі ўласнай сям'і [3, с. 378].

     У дакументах ΧІV - 1-й пал. XVI стст. сялян Вялікага княства Літоўскага звычайна называлі “людзі”, “смерды”, “мужыкі”, “падданыя”, “халопы”. Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі дзяржаўныя (велікакняжацкія, гаспадарскія), баярскія (шляхецкія), царкоўныя (духоўныя) сяляне.

     Адрозніваліся паміж сабой сяляне і характарам (формай ці ступенню) асабістай залежнасці ад феадалаў. Гэта былі наступныя катэгорыі: 1) "людзі пахожыя", ці "вольныя", 2) "людзі непахожыя", ці "айчызныя" ("отчычы"), 3) "чэлядзь нявольная" (рабы), 4) "закупы". У ΧV-ΧVІстст., калі інтэнсіўна ішоў працэс запрыгоньвання, тыя сяляне, якія фармальна яшчэ захоўвалі права на выхад з маёнтка аднаго феадала і пераход у маёнтак другога, называліся ўжо не проста "людзі", а "людзі пахожыя" ці "людзі вольныя". Людзі "непахожыя" такога права на пераход ужо не мелі. Абмежаванне правоў сялянства на пераход ад аднаго землеўласніка да другога фактычна адлюстроўвала завяршэнне працэсу заканадаўчага афармлення прыгоннага права, якое было адлюстравана ў Статуце ВКЛ 1588 года [3, с. 378].

     Сялянства рознілася паміж сабой па эканамічным  становішчы, па характары павіннасцей  і па форме выплаты рэнты. Так, крыніцы ў некаторых выпадках адзначаюць сялян багатых, сярэдніх і, вельмі часта, бедных (“люзныя”, ”убогія”). Перавага амаль заўсёды была за сярэднім сялянствам, зямельны надзел якіх складаў паўвалокі і больш; проста на беднякоў і гультаёў звярталі ўвагу пастолькі, паколькі гэта былі людзі, з якіх практычна нічога нельга быдо ўзяць: ні работы, ні грошай.

     Асновай сялянскай гаспадаркі быў ворны  зямельны надзел, за карыстанне якім сяляне плацілі рэнту [9, с. 67]. Па форме выплаты феадальнай рэнты вылучаліся тры асноўныя катэгорыі сялянства - цяглыя, чыншавыя і сяляне-даннікі. Цяглымі сялянамі называлі тых, асноўнай павіннасцю каго была служба цяглая ці паншчына. Асобае распаўсюджанне гэтая катэгорыя атрымала прыблізна на пачатку -  ў сярэдзіне XVI ст., падчас умацавання фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Другой катэгорыяй сялянства было чыншавае, ці асаднае, у павіннасцях якога пераважала грашовая рэнта (чынш). Рэнту данінай (прадуктамі промыслаў і сельскай гаспадаркі) выплачвалі сяляне-даннікі. Найменш забяспечанымі зямлёй з'яўляліся агароднікі, халупнікі і кутнікі [3, с. 379].

     Асобную катэгорыю сялянства складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павіннасці па абслугоўванні панскага маёнтка, неслі вайсковую службу ці службы, выкананне якіх патрабавала адпаведнай кваліфікацыі. Сяляне-слугі поўнасцю ці часткова вызваляліся ад іншых павіннасцей. Да сялян-слуг адносіліся: ваенныя сяляне (служкі, выбранцы, шчытныя слугі, ардынскія слугі і інш.)

     Да  сялян-слугаў належалі: ваенна-дваровыя слугі, слугі-рамеснікі (кавалі, бондары, калёснікі, саннікі, ганчары, млынары, півавары, дойліды і інш.), а таксама асочнікі, бортнікі, баброўнікі, рыбаловы, садоўнікі, стральцы, 
лоўчыя і інш. Сяляне-слугі з'яўляліся прывілеяванай часткай сялянства.

Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст