Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа
Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.
1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..
Такім
чынам, існавалі два шляхі закладання
мястэчак - на новых месцах (“на сырым
корню”) і на аснове ўжо існуючых вёсак.
Забудова мястэчак, як і планіроўка, залежала
ад сацыяльна-эканамічных умоў узнікнення
паселішчаў і геаграфічных асаблівасцяў
іх размяшчэння. Вылучаюцца тры асноўныя
тыпы гістарычнай планіроўкі мястэчак
Беларускага Панямоння: аднавосевая, дзвюхвосевая
і радыяльная [37, с. 211—214]. Галоўным звяном
забудовы мястэчак з'яўлялася рынкавая
плошча («рынак»). На рынку назіралася
шчыльнае размяшчэнне двароў [23, c. 4—6].
2.3.
Тапаграфічная структура вёсак
Вёскі
(«сёлы») з'яўляліся найбольш распаўсюджаным
тыпам населеных пунктаў
Большасць вёсак фарміравалася на месцы высечаных пад раллю і забудову лясоў. Паколькі вялікія плошчы пры гэтым асвоіць было немагчыма, то паселішчы земляробаў першапачаткова мелі невялікія памеры і налічвалі па некалькі двароў. Вялікія сёлы маглі ўтварацца толькі на свабодных ад лесу тэрыторыях, з прыдатнымі для земляробства лёгкімі глебамі.
У
заходняй і цэнтральнай частках
Беларусі пад час аграрнай рэформы
асобныя сялянскія двары сталі
пераносіцца на новыя месцы, дзе
пачалі фарміравацца так званыя вулічныя
вёскі, якія ўвасаблялі рэгулярны тып
планіроўкі. На паверхні зямлі планы
селішчаў такіх вёсак маюць
Тып засялення ў ХІV-ХVІ стст. характарызаваўся размяшчэннем паселішчаў на мясцовасці. Ён абумоўліваўся прыроднымі, гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі фактарамі, якія склаліся ва ўмовах пэўнага грамадскага ладу. Пры выбары месца паселішча земляробы арыентаваліся перш за ўсё на азёрныя і рачныя берагі. Таму пераважаючым тыпам засялення ў Беларусі з'яўляўся прырэчны: на карэнных берагах рэк, на першай ці друтой надпаплаўнай тэрасе, на высокіх паплавах рэк. На поўдні Беларусі сустракаліся паселішчы, размешчаныя на прыазёрных дзюнах. Пры адсутнасці вадаёмаў сяліліся ў тых месцах, дзе высокае стаянне глебавых вод дазваляла капаць зручныя калодзежы.
Да асноўных тыпаў сельскіх паселішчаў ХІV-ХVІ стст. на Беларусі адносіліся сялянскія вёскі і сядзібы феадалаў. Самай распаўсюджанай назвай сялянскіх паселішчаў гэтага перыяду з'яўлялася назва «сяло». Сёлы гэтай пары складаліся з асобных двароў («дым», «дворышча»). Двары ў сёлах Панямоння аб’ядноўваліся ў «службы», якія з’яўляліся адзінкамі падаткаабкладання сялян.
Другім тыпам сельскіх паселішчаў ХІV-ХVІ стст. былі феадальныя сядзібы (двары і фальваркі). Феадальныя двары ствараліся ў непасрэднай блізкасці ад існуючых сёл ці мястэчак. 3 сярэдзіны XVI ст. у заходніх абласцях Беларусі значна павялічылася колькасць фальваркаў. Яны ўяўлялі комплексы дваровых пабудоў разам з прылеглымі палямі. Для тэрыторыі Беларускага Панямоння былі ўласцівыя і такія тыпы сельскіх паселішчаў, як засценкі і аколіцы. Гэта былі пасяленні дробнай шляхты, якая займалася гаспадаркай. Да наступнага тыпу сельскіх паселішчаў адносіліся розныя аднадворныя і маладворныя паселішчы. Сярод іх былі двары сельскіх рамеснікаў, леснікоў, млынароў, а таксама ваенна-служылага насельніцтва: зямяне і баяры.
Плошчы селішчаў, на якіх у мінулым размяшчаліся вёскі, залежала ад колькасці двароў у паселішчы. Сярод селішчаў сустракаюцца як маленькія па плошчы - 1 тыс.кв.м, так і вялікія - каля 60 тыс.кв.м. Селішчы з невялікімі плошчамі звязваліся з разнастайнымі аднадворнымі паселішчамі. Некаторыя селішчы аднадворных паселішчаў дасягалі плошчы 3-4 тыс.кв.м Плошчы большасці з селішчаў рэгіёна складалі 10-15 тыс.кв.м. Памеры плошчаў былых уладальніцкіх паселішчаў (маёнткі, фальварак) складалі пераважна 10-30 тыс.кв.м. [24, с. 126-128].
Характэрнай асаблівасцю селішчаў сярэдневяковых вёсак з'яўляецца тое, што большасць з іх размешчана на месцах стаянак каменнага і бронзавага вякоў. Гэта тлумачыцца тым, што ўжо ў старажытнасці людзі імкнуліся пасяліцца на найбольш спрыяльных для жыцця мясцовасцях. Шмат якія з такіх паселішчаў развіваліся на месцах свайго першапачатковага засялення на працягу некалькіх стагоддзяў.
Такім чынам, некаторыя з паселішчаў, што існавалі ў перыяд ранняга сярэднявечча, працягвалі існаваць і ў XIV—XVI стст., што было характэрна для рэгіёнаў з абмежаванымі прыроднымі ўмовамі. Планіроўка сельскіх паселішчаў залежала ад умоў геаграфічнага асяроддзя, узроўня развіцця і характара вытворчых сіл, эканамічнай структуры грамадства, а таксама ад шчыльнасці рассялення насельніцтва. Сярод сельскіх паселішчаў можна адзначыць, з аднаго боку, такія, якія ўзнікалі стыхійна і ў працэсе гістарычнага развіцця паступова змянялі свае формы, з другога боку, такія, што засноўваліся і забудоўваліся па вызначаным плане. На тэрыторыі Беларусі ў ХІV-ХVІ стст. існавалі паселішчы з кучавой, радавай вулічнай забудовамі. У працэсе рассялення з XIV па XVI стст. значна ўзрасла доля водападзельнага тыпу паселішчаў, што было звязана з актыўным засваеннем водападзелаў. 3 часоў правядзення аграрнай рэформы 1557 г. пачалося масавае ўпарадкаванне планіроўкі сельскіх паселішчаў, якое рэгулявалася ўладамі, у выніку чаго вулічная забудова стала пануючай.
Існавалі два шляхі закладання мястэчак - на новых месцах (“на сырым корню”) і на аснове ўжо існуючых вёсак. Забудова мястэчак, як і планіроўка, залежала ад сацыяльна-эканамічных умоў узнікнення паселішчаў і геаграфічных асаблівасцяў іх размяшчэння. Вылучаюцца тры асноўныя тыпы гістарычнай планіроўкі мястэчак Беларускага Панямоння: аднавосевая, дзвюхвосевая і радыяльная. Галоўным звяном забудовы мястэчак з'яўлялася рынкавая плошча («рынак»). На рынку назіралася шчыльнае размяшчэнне двароў.
Уся
сістэма горадабудаўніцтва ў ΧІV-ΧV
стст. падзяляецца на два выразныя перыяды.
Першы з іх звязаны з пяпярэднім часам
існавання горада і наяўнасцю галоўных
структурных складаючых: дзядзінца, вакольнага
горада і неўмацаванага пасада, злучаных
паміж сабой. У частцы старажытных гарадоў
вакольны горад адсутнічаў, але дзядзінец
уяўляў значную па плошчы частку горада.
У першым перыядзе развіцця (ΧІV-ΧVстст.-
першая палова ΧVІ стст.) гэтыя старажытныя
часткі гарадоў у заходнім і цэнтральным
рэгіёнах захоўвалі сваю плошчу, а на ўсходзе
і поўначы – скарачаліся. Змены адбываліся
толькі ў адносінах узвядзення новых,
адпаведных перыяду абарончых збудаванняў.
3.
ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА
ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI
СТСТ
3.1.
Матэрыял і тэхніка збудавання
пабудоў
Домабудаўніцтва – важнейшая частка матэрыяльнай культуры любога народа, поколькі найбольш яскрава адлюстроўвае яго традыцыі і адначасова яго апошнія дасягненні ў справе матэрыяльнай вытворчасці.
Асноўным будаўнічым матэрыялам у бытавой забудове гарадоў Беларусі ΧІV-ΧVІ стст. было, як і ў папярэднія стагоддзі, дрэва хвойнай пароды. У меншай ступені выкарыстоўваўся дуб, у нязначнай меры – чарналессе.
У будаўніцтве пераважала дрэва ва ўзросце 60-80 гадоў. Для абазначэння будаўнічага лесаматэрыялу ў гарадах Беларусі ΧІV-ΧVІ стст. ужываліся спецыяльныя назвы: “дерево на будование годное”, “бервенне сосновое на будование годное”, “бервенне сосновое плотовое замиотное”. У большасці выпадкаў пабудовы ўзводзіліся ў самім горадзе, пра што сведчыць вялікае скапленне трэсак наўкола іх. У горадзе, у асобных выпадках былі знойдзены рэшткі зрубаў, бярвенні якіх маюць спецыяльныя насечкі-меткі. Апошняе яскрава сведчыць пра тое, што зруб гэты ўзводзіўся недзе раней, а затым перавозіўся ў разабраным выглядзе ў горад. Не выключана, што ў пару позняга сярэднявечча ўжо існавалі спецыяльныя карпарацыі цесляроў, якія маглі вырабляць зрубы загадзя, а затым прадаваць іх гараджанам. Падставай для такога меркавання могуць служыць сведчанні пра цэхі, зафіксаваныя ў некаторых гарадах Беларусі. Нарыхтоўка для домабудаўніцтва адбывалася ўзімку [2, с. 33]. Дастаўка будаўнічага матэрыялу ў горад ажыццяўлялася вясной сплавам. Пра гэта сведчаць камлёвыя часткі дрэва з паўкруглай вырубкай збоку. Бярвенні з такімі выкарыстоўваліся для вязкі плытоў. На будоўлю ішоў пераважна кругляк, у асобных выпадках брус, аполкі, дошкі, жэрдкі. Іх параметры былі абумоўлены будаўнічым модулем бервяна, які не мог быць болей за 6-6,5 м, а таксама памерамі і прызначэннем самой пабудовы.
Зрубная тэхніка ўзвядзення пабудоў у гэты перыяд была асноўнай. І калі пад час узвядзення пабудоў гаспадарчага прызначэння яна з’яўлялася як дапаўненне да слупавой, для жытлаў яна была выключнай. Чашка, якая злучала бярвёны зруба ў вянок, высякалася зверху. Гэтая з’ява домабудаўніцтва захоўвалася да ΧVІІІ ст. Шырыня гэтай часткі раўнялася таўшчыні вянкоў, а з ΧVІ ст. яна пачала рабіцца на пару сантыметраў вузейшай, у сувязі з чым бярвёны ў сценах пабудовы сталі падчэсваць у месцы злучэння вянкоў зруба [6, с. 49-50]. Зверху ў бярвёнах рабіўся і паз на шчыльнасць мацавання. Для ўцяплення хат ужываўся сівы балотны мох сфагнум. Гэта найбольш распаўсюджаны від імхоў і да таго ж найбольш гіграскапічны, і найбольш цеплаізаляцыйны за астатнія віды імхоў. Ён выкарыстоўваецца ў традыцыйным дойлідстве і да сёння. У асобных выпадках пазы паміж бярвёнамі сцяны абмазваліся глінай.
Астанец, што пакідаўся ў сценах зруба, як правіла, быў роўны таўшчыні сцен пабудовы. Пры такой даўжыні астанца максімальна выкарыстоўваўся будаўнічы модуль бервяна, гэта ў неабходнай ступені забяспечвала цеплаізаляцыю вуглоў зруба. З ΧVІ ст. з’яўляюцца дамы “з малым астанцом”, даўжынёй не больш як за 2-3 см., якія сталі пераходным звяном да з’яўлення хат, рубленых ужо ў “чысты вугал” [2, с. 34].
На мяжы ΧV-ΧVІ стст. з’яўляюцца пабудовы, зробленыя ў “чысты вугал” (у “лапу”). Злучальны паз у будынках такой канструкцыі высякаўся з бервяна з абодвух бакоў ужо пад прамым вуглом на шырыню ад 4-5 да 8 см. Але пабудовы з “малым астанцом” і ў “чысты вугал” з’яўляліся на падклеццях, якія, як правіла, паглыбляліся ў глебу і выкарыстоўваліся для гаспадарчых патрэб [7, с. 51].
Пабудовы слупавой канструкцыі, а гэта пабудовы гаспадарчага прызначэння, найчасцей за ўсё мелі сцены, зробленыя тэхнікай у “шулы”. Аснову такой сцяны складалі два слупы з прадольнымі пазамі, укланыя ў грунт на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго. У гэтыя пазы закладаліся чэсаныя на клін брусы, тонкія бярвёны або тоўстыя дошкі. Вельмі рэдка сустракаюцца выпадкі, калі паміж гэтымі слупамі ў аснаванне клаўся брус, які меў зверху таксама прадольны паз. У выбраны паз гэтага бруса затым старчма рабілася закладка з карацейшага бруса. Такая тэхніка ўзвядзення сцен выклікалася наяўнасцю падручнага матэрыялу. Часам слупы такой канструкцыі не мелі прадольных пазоў або мелі яго толькі з аднаго боку. У такім выпадку папярэчныя брусы мелі па канцах (або толькі з аднаго боку) паўкруглую вырубку, дзякуючы якой гэты брус шчыльна прылягаў да вуглавога слупа – “шулы”. Шулы гэтых пабудоў часам мелі дадатковыя ўмацаванні. Наўкола іх убіваліся ў грунт калкі. Акрамя таго, па акружнасці тарцовай часткі такіх слупоў іншым разам здымалася фаска. Апошняя рабілася з мэтай паменшыць вільгацепранікненне.
Найбольш
дасканалымі сярод пабудоў
Усе драўляныя пабудовы, што былі выяўлены пад час раскопак у гарадах Беларусі, мелі падмурак.
Самы просты від падмурка - гэта падруба, якая рабілася з таўсцейшага бервяна. Часам на падрубу ішла неашкураваная елка або дуб. Гэта не толькі самы просты, але і настаражытнейшы від, які захаваўся ў традыцыйным дойлідстве [2, с.35].
Толькі да ΧVІ ст. ужываўся і падмурак з абрубкаў бярвенняў і плашак пад вуглы або сцены зруба, што таксама зафіксавана археалагічнымі назіраннямі ў Віцебску, Гродне і Мінску.
Пачынаючы з ΧVІст. у якасці падмурка пад вуглы хат пачынаюць ставіць масіўные калоды – “штандары”. Гэта цурбакі даўжынёй каля метра і дыяметрам ад 35 да 50 см., вырабленыя з сасны або дуба [26, с. 22].
Гэты тып падмурка з’явіўся як спрошчаны варыянт падмурка на палях –масіўных слупах даўжынёй 1,5-2м., якія заганяліся ў грунт пад вушлы мяркуемага дома ў папярэдні час.
Масніцы, што ўтваралі насціл пабудовы, у большасці сваёй уяўлялі сабой цясіны таўшчынёй ад 4 да 8,5 см і шырынёй ад 18 да 30-44 см. Па матэрыялу выканання амаль на ўсіх помніках гэтага часу, дзе захавалася драўляная забудова, масніцы скрозь рабіліся з дрэва хвойнай пароды.
Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст