Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа

Описание работы

Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.

Содержание

1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..

Работа содержит 1 файл

курсач.docx

— 150.56 Кб (Скачать)

     Сяляне-слугі  звычайна атрымлівалі вольны ад павіннасцей зямельны надзел памерам у адну валоку. Сацыяльнае становішча і ступень феадальнай залежнасці розных прадстаўнікоў сялян-слуг былі неаднолькавыя, адны з іх лічыліся прыгоннымі, іншыя яшчэ мелі права пераходу ад аднаго пана да другога [3, с. 378-379].

     У цэлым, катэгорыя сялян-слуг уяўляла  сабой групу сялян, якія неслі  спецыяльныя (ваенныя, адміністратыўныя і інш.) павіннасці на карысць свайго гаспадара і атрымлівалі для  іх выканання зямельныя надзелы. У час адсутнасці патрэбы ў  выкананні спецыяльнай службы сяляне-слугі  пераводзіліся на выплату чыншу, але захоўвалі статус сялян-слуг [12, с. 26].

     Асобную катэгорыю вясковага насельніцтва складала чэлядзь нявольная. Сяляне, найперш дзяржаўныя, выконвалі і  дзяржаўныя павіннасці (у ΧІV-ΧVІ стст. – будаўніцтва і рамонт абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, перавозка дзярж. грузаў і службовых асоб) і плацілі падаткі на ваенныя мэты (сярэбшчына, ардыншчына, пагалоўшчына) [9, с. 67].

     Сялянства паводле законаў Вялікага Княства  Літоўскага было адной з самых  яе неабароненых катэгорый насельніцтва. Асноўнае абмежаванне 
іх правоў заключаласля ў адмаўленні права ўласнасці на зямлю і ў забароне набываць ва ўласнасць маёнткі і землі.

     Такім чынам, клас-саслоўе феадальна залежнага сялянства сфарміраваўся да сярэдзіны XVI ст. як група насельніцтва, што належала да людзей "простага стану", займалася сельскагаспадарчай дзейнасцю, працуючы на чужой зямлі. Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання, іншыя пераўтварэнні вялі да ліквідацыі шматлікіх адметнасцей розных груп сялянства, паступова ствараючы адзіны кангламерат феадальна залежных сельскагаспадарчых працаўнікоў.

     На  працягу другой паловы XV—XVI ст. завяршыўся працэс фарміравання саслоўнай структуры грамадства. Гэты працэс знайшоў сваё адлюстраванне і замацаванне ў адпаведных артыкулах Статутаў ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг., дзе не толькі быў зафіксаваны падзел на адпаведныя саслоўі - станы, але і распрацаваны і праведзены ў жыццё (праўда, у межах феадальнага грамадства) прынцыпы іх узаемаадносін [3, с. 380].

     У XV—XVI стст., саслоўна-класавая структура была тыповай для феадальнага грамадства. Якая была заснавана на эканамічным прынцыпе — адносінах да асноўнага сродку вытворчасці – зямлі. Феадальная зямельная ўласнасць складала аснову эканомікі тагачаснага грамадства, і людзі, якія валодалі зямлёй, з'яўляліся асноўным яго кіруючым класам, а тыя, хто працаваў на чужой зямлі, знаходзіліся ў падпарадкаваным стане.

     Сацыяльна-саслоўны падзел грамадства засноўваўся не толькі на ўласніцкіх дачыненнях да зямлі, а  і на іншых, характэрных для феадалізму прынцыпах: магчымасці распараджэння  той ці іншай уласнасцю, наяўнасці  ці адсутнасці ў чалавека ўласнай  свабоды, паходжанні, пэўных асабістых  абавязках (ваенная альбо прыдворная служба і да т.п.) перад дзяржавай ці вышэй стаячай асобай і г.д.

     Грамадства  ВКЛ дзялілася на дзве асноўныя часткі – прывілеяванае,  пануючае (феадалаў) і непрывілеяванае, падначаленае (феадальна-залежнае насельніцтва).

     Па  сваёй сацыяльна-эканамічнай структуры  насельніцтва падзялялася на дзве асноўныя часткі — прадстаўнікоў пануючага  класа феадалаў, ці "людзей шляхецкага роду", і феадальна-залежных людзей, ці "людзей простага стану".

     Саслоўна-сацыяльнае становішча насельніцтва, правы і абавязкі пэўных катэгорый, розныя змены, ільготы ці абмежаванні ў правах той ці іншай групы жыхароў ВКЛ фіксаваліся звычайна ў агульнадзяржаўных юрыдычна-прававых актах, у першую чаргу ў вялікакняскіх граматах (1387, 1413, 1434 , 1447, 1492 гг. і інш.), Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., абласных валасных граматах, граматах жыхарам гарадоў на магдэбургскае права і інш. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     2. ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.  

     2.1. Тапаграфічная структура гарадоў 

     Узнікненне  гарадоў на Беларусі з'явілася вынікам  развіцця эканомікі раннефеадальных адносін і дзяржаўнасці ў усходніх славян. Гарады ўзнікалі пры паглыбленні грамадскага падзелу працы – аддзялення рамёстваў ад земляробства, якое адбылося пры пераходзе ад першабытнаабшчыннага да феадальнага ладу, як гэта назіралася ў большасці краін Еўропы. Гарады з’явіліся тады, калі з асноўнай масы насельніцтва, занятага ў сельскай гаспадарцы, вылучыліся рамеснікі, у нейкай меры адарваныя ад земляробства. Звычайна ў перыяд ранняга сярэднявечча гарадское жыццё ўзнікала ў найбольш развітых і густанаселеных раёнах, у месцах перакрыжавання важных шляхоў зносін. Узнікненне гарадоў у густанаселеных рэгіёнах азначае, што яны станавіліся цэнтрамі феадальнага ўладання. Гарады былі ўмацаванымі паселішчамі, якія выконвалі ў сістэме феадальных адносін комплекс функцый – эканамічных, адміністрацыйна-гаспадарчых, палітычных і культавых.

     Гарады  ўзнікалі рознымі шляхамі: адны вырасталі з рамеслена-гандлёвых паселішчаў, другія - з пляменных цэнтраў, трэція - на аснове феадальных замкаў, чацвёртыя - ў выніку княскай дзейнасці, пятыя з'явіліся следствам зліцця некалькіх пасяленняў і г.д. [24, c. 62].

     Гэтыя «грады», як яны называліся ў летапісах, адрозніваліся ад іншых паселішчаў сваімі ўмацаваннямі і тым, што былі адміністрацыйнымі цэнтрамі, рэзідэнцыямі князёў і іншай знаці [24, с. 63].

     Назва "горад" паходзіць ад слова "гарадзіць", "агороджваць", бо кожны старажытны горад быў абнесены абарончымі збудаваннямі. Найбольш старажытныя гарады ў мэтах  павышэння бяспекі і скарачэння абарончых збудаванняў размяшчаліся на мысах высокага карэннага берага, утворанага упадзеннем прытока ў буйную раку. Рака і прыток гарантавалі бяспеку горада  як мінімум з двух бакоў. Штучныя абарончыя збудаванні – роў і вал – узводзілі  спачатку толькі з напольнага боку, а пазней - па ўсяму перыметру дзядзінца.

     З ростам колькасці насельніцтва і  актывізацыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця павялічваліся памеры горада, забудова выходзіла за межы абарончых збудаванняў. Новая дадатковая плошча зноў абносілася абарончымі збудаваннямі. Такім чынам, горад паступова набываў ускладненую планіровачную структуру [24, с. 69-70].

         Да XIV - пачатку XV стст. гарады Беларусі захавалі тыповую для ўсходнееўрапейскага арэалу планіроўку. У іх існавалі магутныя замкі, якія знаходзіліся на месцах былога дзядзінца і вакольнага горада. Яны канцэнтравалі ў сабе функцыі цэнтра горада. Вакол замкаў групаваліся пасады, і на замкі былі арыентаваны вуліцы.

     3 XV ст. пачынаюцца карэнныя змены  ў планіроўцы гарадоў Беларусі. У першую чаргу адбываецца  перанос цэнтра горада з замка  на гандлёвую плошчу з ратушай. Вакол гэтага ядра фарміруюцца новыя пасады з іншай планіроўкай. Ад плошчы з ратушай у розныя бакі разыходзіліся вуліцы. Галоўнымі сярод іх былі тыя, што адпавядалі найважнейшым гандлёвым шляхам. Менавіта яны і вызначалі размяшчэнне астатніх вуліц, якія часцей за ўсё ішлі паралельна альбо перпендыкулярна галоўным. Такая планіровачная структура познесярэднявечных беларускіх гарадоў захоўваецца ў асноўных рысах да нашых дзён. Гарады мелі традыцыйныя драўляна-земляныя і мураваныя абарончыя збудаванні [24, с. 118].

     Гарады позняга сярэднявечча вылучаліся сваімі асноўнымі функцыямі. Яны былі адміністрацыйна-гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі пэўных тэрытарыяльных акруг. У гарадах засяроджваліся органы мясцовага кіравання гэтымі акругамі, а таксама рамесна-гандлёвыя карпарацыі, якія ажыццяўлялі вытворчасць разнастайных катэгорый гаспадарчай і побытавай прадукцыі і яе рэалізацыю [3, с.12].

     Сярэдневяковыя  гарады падзяляліся на дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія, але гэты падзел не з’яўляўся прынцыповым у фарміраванні гарадской тэрыторыі. Значны ўплыў на развіццё тэрытарыяльна-планіровачнай структуры гарадоў аказвалі тапаграфічныя ўмовы і час узнікнення паселішчаў [8, c. 10; 20, c. 7].

     У ΧІV-ΧVІ стст. цэнтры адміністрацыйнага  жыцця гарадоў перамяшчаюцца  на пасады, дакладней на адзін з  галоўных пасадаў. Тэндэнцыя гэта абумоўлена ў першую чаргу тым, што па меры таго, як беларускія гарады атрымліваюць магдэбурскія правы на самакіраванне, фарміруюца і новыя органы кіравання  з прадстаўнікоў гарадскога набілітэту. Для апошніх менавіта пасады былі асноўным месцам іх жыхарства і прафесійнай  дзейнасці. Менавіта на пасадах будаваліся ратушы - неад’емны атрыбут магдэбургскага горада.

     У канцы ΧV-ΧVІ стст. шэраг гарадоў атрымаў Магдэбургскае права (Полацк 1498 г., Мінск 1499 г., Браслаў 1500 г., Навагрудак 1511 г. Магілёў 1561 г., Мозыр 1577 г., Несвіж 1586 г., Віцебск 1597 г), якое скіравана на падтрымку мескага насельніцтва. Розныя заканадаўчыя акты абмяжоўваюць дзейнасць шляхты ў гарадах, утварэнне юрыдык [3, с. 13].

     Далейшае  развіццё планіроўкі гарадоў у XIV-XVI стст. дазваляе акрэсліць два асноўныя этапы, калі адбываліся не толькі карэнныя змены ў планіроўцы паселішчаў, але і ў памерах гарадоў, іх асобных частак.

     У ΧІV-ΧV стст. на Беларускім Панямонні  ажыццяўлялася актыўнае будаўніцтва замкаў. Дзяржаўныя замкі функцыянавалі ў першую чаргу ў старэйшых гарадах: Гродне, Навагрудку, Ваўкавыску, Слоніме. Яны размяшчаліся на месцы старажытных дзядзінцаў, на вакольным горадзе і выконвалі абарончыя і адміністрацыйныя функцыі. Замкавыя ўмацаванні паўтаралі памеры старажытных дзядзінцаў і вакольных гарадоў [18, с. 64].

     На працягу ΧІV-ΧV стст., першай паловы ΧVІ назіраецца укараненне і станаўленне разгалінаванай рамеснай вытворчасці. Забудова гарадоў працягваееца, як і ў папярэдні перыяд, па сацыяльнай прыкмеце. На тэрыторыі замка (былога дзядзінца) месціцца акруговая адміністрацыя і яе абслуга. На прылеглай, больш прэстыжнай тэрыторыі (былы вакольны горад) – сядзібы ювеліраў, майтроў мастацкай апрацоўкі матэрыялаў (жалеза, касці, дрэва і інш.), а таксама тут пачынаюць з’яўляцца сядзібы акруговай шляхты.

     У ΧІV-ΧV стст. адбываецца тэрытарыяльны рост гарадоў, таму ў буйнейшых з іх новапабудаваныя замкі складаюцца з Верхняга замка і Ніжняга (Дольняга), які можа ахопліваць тэрыторыю бліжэйшага да яго неўмацаванага пасада.

     Асноўнае  насельніцтва гарадоў – рамеснікі і гандляры – месціцца на неўмацаваных пасадах вакол замкаў. На тэрыторыі Ніжняга (Дольняга) замка мог быць торг, які існаваў яшчэ з той пары, калі гэта тэрыторыя не была замкавай. Але рост прэстыжнасці замкавай тэрыторыі, больш шчыльная яе забудова сядзібамі заможных гараджан і мясцовай шляхты, якая валодала навакольнымі вёскамі, выцясняла не толькі сядзібы гарадскіх жыхароў, але і ўсю іх гандлёва-рамесную дзейнасць на больш аддаленыя ўчасткі горада, часта за рэчку (процілеглы бок ад замкаў). У пачатку ΧVІ ст. узнікаюць новыя гарадскія сацыяльна-тапаграфічныя структурныя складаючыя – “места”. У іх таксама развіваецца торг – цэнтр гандлёва-рамеснай дзейнасці гараджан. Тут жа месціцца і меская адміністрацыя, якая ў адрозненне ад замкавай клапоціцца ўжо толькі аб інтарэсах гараджан, а не ўсёй акругі. Такім чынам у гарадах позняга сярэднявечча паралельна існуюць два кіруючыя органы. Адзін з іх упраўляе ўсёй акругай, цэнтрам якой з’яўляецца горад, другі - гарадскімі справамі [2, c. 12].

     Паводле свайго статуса ў дзяржаве гарады падзяляюцца на вялікакняжацкія (каралеўскія) і прыватнаўласніцкія. Абедзве групы развіваюцца па адных і тых жа прынцыпах гарадскіх паселішчаў. Але вялікакняжацкія гарады з’яўляюцца вядучымі цэнтрамі тэрытарыяльна-адміністрацыйных акруг (зямель, ваяводстваў, паветаў). Прыватнаўласніцкія гарады – лакальныя цэнтры валасцей, графстваў і г.д.

     Гарады  ў навуковай літаратуры таксама  атрымалі яшчэ адзін від тыпалагічнага  падзелу. У залежнасці ад іх памераў і колькасці жыхароў гарады дзеляцца на вялікія, сярэднія і малыя.

     Сэнс  тэрмінаў “места ” і ”мястэчка” заключаны ў тым, што імі абазначаны невялікія ўтварэнні на аснове рыначнага  права, якім у ΧІV-ΧV (а на тэрыторыі Беларусі і ў ΧVІ) стст. надаецца гарадскі статус. У рамках тыпалагічнай схемы па памерах гэта ў асноўным “малыя” гарады. Як правіла, малымі на тэрыторыі Беларусі былі прыватнаўласніцкія гарады, якія вырасталі з невялікіх рамесна-гандлёвых акруг прыватных замкаў. Спачатку іх называюць “мястэчкамі”, як і іншыя рамесна-гандлёвыя, утвораныя ў працэсе ўрбанізацыі. Пазней некаторыя з іх у сваіх памерах і ўскладненай сацыяльна-тапаграфічнай структуры (замак + умацаванае ”места” + неўмацаваныя слабоды) дасягаюць сярэдніх гарадоў і могуць называцца “местам”. Яны атрымліваюць Магдэбургскае права і становяцца паўнапраўнымі гарадамі ў дзяржаўнай структуры [2, с. 13].

     Да  несумненных “мястэчак” адносяцца тыя ўтварэнні, якія былі ад пачатку закладзены на аснове рыначнага права і існавалі як самастойныя адзінкі (без замка), выконваючы строга вызначаныя функцыі. Гэта самая прымітыўная форма гарадскога арганізма, спалучаная з аграрным асяроддзем [2, с. 14].

Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст