Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа
Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.
1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..
Такім чынам, уся сістэма горадабудаўніцтва ў ΧІV-ΧVстст. падзяляецца на два выразныя перыяды. Першы з іх звязаны з папярэднім часам існавання горада і наяўнасцю галоўных структурных складаючых: дзядзінца, вакольнага горада і неўмацаванага пасада, злучаных паміж сабой. У некаторых старажытных гарадах вакольны горад адсутнічаў, але дзядзінец уяўляў значную па плошчы частку горада. У першым перыядзе развіцця (ΧІV-ΧVстст. – першая палова ΧVІ ст.) гэтыя старажытныя часткі гарадоў у заходнім і цэнтральным рэгіёнах захоўвалі сваю плошчу, а на ўсходзе і поўначы – скарачаліся. Скарачэнне іх колькасці можна разгледзіць на прыкладзе Полацка і Ноўгарада.
У пачатку XIII ст. Запалоцкі пасад удвая скараціўся ў памерах і дасягнуў плошчы каля 20 га. У XIV ст. на закінутай частцы Запалоцкага пасада (“старога горада”) размяшчаліся агароды [14, с. 45].
У сярэдзіне XVI ст. горад зведаў вялікія тапаграфічныя змены, прычынай чаго сталі ваенныя падзеі і захоп Полацка маскоўскім войскам Івана IV (1563 – 1579 гг.) [14, с. 46].
У Ноўгарадзе пачынаючы з сярэдзіны XIII ст. жыццё на вакольным горадзе амаль спыняецца. Гэта можна раслумачыць тым, што дрэнна абаронены вакольны горад вельмі пацярпеў ад барацьбы, якую вялі галіцка-валынскія князі з Літвой за Наваградак [4, с. 283].
Змены адбываліся толькі ў
адносінах узвядзення новых,
2.2.
Тапаграфічная структура мястэчак
Мястэчка — населены пункт, прамежкавы паміж вёскай і горадам, які меў меншую за горад колькасць і складанасць структуры насельніцтва, адсутнасць абарончых збудаванняў, аграрныя рысы вытворчасці, а ў адрозненне ад вёскі вылучаўся гандлем і рамяством як асноўным заняткам большай часткі жыхароў, меў большую культурную і адміністрацыйную значнасць, большую складанасць планіроўкі і забудовы, узнікла ў XIV ст. [36, с. 250]. Тапаграфія мястэчак залежала, перш за ўсё, ад сацыяльна-эканамічных умоў іх з'яўлення. У адрозненне ад старажытных гарадоў і весак, якія засноўваліся ў найбольш спрыяльных геаграфічных пунктах на мясцовасці, большасць мястэчак фарміравалася каля ўжо існуючых двароў ці замкаў. У такіх варунках найлепшую пазіцыю на мясцовасці займалі двары ці замкі, а для мястэчак выбіралі найбольш зручнае для жыцця месца паблізу. Таму, калі для большасці гарадоў і вёсак быў характэрны прырэчны тып засялення, то сярод мястэчак сустракаюцца паселішчы, заснаваныя як на берагах рэк (азёр), так і на водападзелах.
Часта мястэчкі размяшчаліся на рачных тэрасах, паміж сухіх і вільготных участкаў, што з аднаго боку давала зручны доступ да вады, а з другога — засцерагала ад затаплення пад час разліву рэк. Да такіх мястэчкаў адносяцца Стоўбцы, Масты, Друя і інш. Некаторыя мястэчкі ўзнікалі ў балоцістых далінах, у нізінах або на выспах сярод вільготных участкаў. Да другога тыпу мястэчак адносяцца мястэчкі, заснаваныя на водападзелах: Дзярэчын, Рубяжэвічы, Смаляны, Крайск і інш. Пры закладанні на водападзелах паселішчы прывязваліся да існуючых тут сухапутных шляхоў. Геаграфічны фактар адыгрываў больш важную ролю пры фарміраванні тых мястэчак, якія ўзнікалі на месцы даўнейшых вёсак або не былі звязаны з дварамі. У першым выпадку планіроўка і забудова мястэчак залежала ад геаграфічных асаблівасцей той тэрыторыі, дзе існавала вёска. У другім — пры выбары месца для паселішча-мястэчка эканамічныя і геаграфічныя фактары цесна перапляталіся. У тапаграфічнай сувязі паміж дварамі і мястэчкамі можна заўважыць некалькі варыянтаў. Частка мястэчак была заснавана непасрэдна каля двароў (замкаў) феадалаў (Узда, Валожын, Варняны і інш.). Другую групу мястэчак складаюць тыя, якія былі заснаваны на невялікай (да 1 км.) адлегласці ад феадальных двароў. (Ракаў, Рось, Шклоў і інш.) Некаторыя мястэчкі былі закладзены на значнай адлегласці ад двара (больш за 1 км) [2, с. 54].
Планіровачная
эвалюцыя мястэчак адбывалася ў агульнаеўрапейскім
рэчышчы, хаця і мела пэўную спецыфіку.
Гэтая спецыфіка заключаецца
ў статусе мястэчка як драбнейшай
урбанізацыйнай мадэлі, у рамках развіцця
якой назіралася надзвычай вялікая
разнастайнасць планіровачных тыпаў.
Тыя мястэчкі, колькасць дымоў
у якіх не перавышала двух-трох дзесяткаў,
часам маглі мала чым адрознівацца
ад вёсак з характэрнай для
іх прымітыўнай планіровачнай
Такім чынам можна сцвярджаць, што ў рамках планіровачнай эвалюцыі мястэчак адбываўся пераход ад вёскі да горада ў агульнапрынятым разуменні гэтага слова, з плошчамі і разгалінаванай сеткай вуліц. Для беларускіх мястэчак у адрозненне ад большасці гарадоў не ў такой меры быў характэрны знешні пояс абарончых (так званых «мескіх») умацаванняў, які разглядаецца даследчыкамі як важны элемент спецыфікі гарадской планіроўкі [6, c. 134—135; 15, c. 102—103].
Адсутнасцю
«мескіх» абарончых збудаванняў, якія
б стрымлівалі пашырэнне
Узнікненне
пляцавай забудовы з'явілася вынікам імкнення
ўладальнікамі мястэчак павялічыць прыбыткі
шляхам атрымання падаткаў за жылыя ўчасткі.
Асабліва інтэнсіўна разгарнулася ўвядзенне
пляцавай забудовы пад час рэалізацыі
валочнай памеры. Велічыня пляцаў у мястэчках
была рознай і магла не супадаць з велічынёй
двароў, паколькі некаторыя гаспадаркі
мелі больш ці менш за 1 пляц (вялікая незабудаваная
тэрыторыя ў горадзе альбо вёсцы; плошча)
[2, с. 55].
Для большасці мястэчак, якія ўзнікалі на новых месцах, была ўласцівай рэгулярная планіроўка, гэта значыць, што такія мястэчкі забудоўваліся па загадзя распрацаванаму плану. Натуральна, што пры планіроўцы гэтых мястэчак іх стваральнікі не маглі не ўлічваць і геаграфічныя асаблівасці адпаведнай мясцовасці. Галоўным кампанентам мястэчка з'яўлялася рыначная плошча («рынак»), на якой ажыццяўлялася большасць гандлёвых аперацый. Менавіта з яе і пачыналася фарміраванне новых паселішчаў.
Як і ў гарадах, рыначная плошча мястэчкаў знаходзілася непасрэдна побач з замкавымі ўмацаваннямі амаль да канца XV ст., — і пазней. 3 XVI ст. яна размешчана на пэўнай адлегласці ад замкаў.
Рынак з'яўляўся элементам, які больш за ўсё падлягаў свядомаму распланаванню. Існавала тэндэнцыя да фарміравання чатырохвугольнага, найчасцей прамавугольнага ці квадратнага, рынку. Адзін з рынкаў мог знаходзіцца паблізу замка, другі адносіўся далей. [37, c. 129—130]. Разам з тым, на форму рыначнай плошчы моцна ўплывала сетка камунікацыйных шляхоў. Чатырохвугольныя рынкі ўзнікалі на месцы перакрыжавання двух дарог, трохвугольныя — на месцы развілкі адной дарогі, а «доўгія» — уздоўж адной камунікацыйнай восі [23, c. 4—6].
Рынкі мястэчак і «мест» выконвалі не толькі гаспадарчыя функцыі, паступова набываючы ролю асяродка ўсёй гарадской дзейнасці. Рыначныя плошчы забудоўваліся па перыметры жылымі дамамі. Тут жа размяшчаліся крамы і складскія будынкі.
На рынку размяшчаліся галоўныя, парафіяльныя касцёлы або цэрквы. У мястэчках, якія мелі Магдэбургскае права, на рынках будаваліся таксама ратушы, якія не ўваходзілі ў лінію іншых забудоў, а займалі асобнае месца на рынку, дамінуючы над астатнімі будынкамі. Значная роля рынкаў у жыцці мястэчак абумоўлівала вышэйшыя сумы падаткаў з рыначных пляцаў [2, с.56-57].
У планіровачнай структуры гарадскіх пасяленняў, у тым ліку мястэчак, рыначная плошча заўсёды выступала як пункт, у адрозненне ад вуліц, для якіх была характэрная лінейная канфігурацыя. Верагодна, гэта абумоўлівалася не толькі значэннем рынка як планіровачнага цэнтра «мест», але і характарам забудовы рыначнай плошчы — па перыметры, а не па двух баках вуліцы-дарогі. У сувязі з гэтым паводле асаблівасцей планіроўкі можна ўмоўна выдзеліць мястэчкі з характарам забудовы цэнтрычна-геаметрычным (мястэчкі з заселенай толькі рыначнай плошчай), лінейным (мястэчкі з заселенымі толькі вуліцамі) і цэнтрычна-лінейным. У планіровачным развіцці мястэчак дзвюх апошніх груп можна вылучыць некалькі тыпаў.
Да першага адносяцца мястэчкі з найбольш простай формай планіроўкі — аднавосевай. Для такіх мястэчак была характэрная наяўнасць адной або дзвюх вуліц, размешчаных на адной восі. Адпаведна з гэтым вылучаюцца два варыянты аднавосевай планіроўкі мястэчак — аднавулічныя і двухвулічныя. Прыкладам першага варыятна дадзенай планіроўкі з’яўляюцца мястэчкі Крайск, Лоск, Рубяжэвічы, Ішкалдзь. Для гэтых мястэчак было характэрным размяшчэнне ўздоўж сухапутных шляхоў. Згаданыя вышэй мястэчкі заставаліся невялікімі па памерах паселішчамі не толькі ў час свайго заснавання, але і ў далейшым. Больш распаўсюджаным тыпам гістарычнай планіроўкі мястэчак Беларусі быў мнагавосевы (дзве, тры і больш восей). Мнагавосевасць у забудове мястэчак дасягалася ў выніку прыразання да размешчаных на адной лініі вуліц іншых, якія ішлі ў іншым накірунку, што парушала адналінейнасць планіроўкі паселішчаў і стварала ўмовы для набыцця імі абрысаў, блізкіх да авала ці кола. Планіроўка двухвосевых паселішчаў мела некалькі варыянтаў. У першым варыянце дзве местачковыя вуліцы адыходзілі ад месца іх злучэння ў розных напрамках або адна з вуліц праразалася да галоўнай, магістральнай, дзелячы яе на дзве часткі.
У другім — дзве вуліцы, якія разыходзіліся ў процілеглых накірунках, мелі адзіную, магістральную вось, а трэцяя ішла ў іншым напрамку. Да дадзенага тыпу планіроўкі адносяцца і тыя мястэчкі, у якіх чатыры размешчаныя перпендыкулярна вуліцы ўтвараюць у плане «крыж» (крыжовая планіроўка). Да ліку такіх мястэчак адносяцца Поразова, Бусяж, Лунна.
У
першым варыянце мястэчкі фарміраваліся
як двухвулічныя, у другім — як трохвулічныя,
а ў трэцім і чацвёртым —
як чатырохвулічныя паселішчы. Частка
мястэчак сфарміравалася спачатку як
паселішчы з трохвосевай
Наступным
відам планіроўкі мястэчак Беларусі
з'яўляецца радыяльны. Паселішчы з
такой планіроўкай
Тыя
мястэчкі, што ўзнікалі каля прыстаняў
на буйных рэках, вызначаліся асобым
тыпам планіроўкі — прырэчным. У
такіх мястэчках існавала, як правіла,
адна магістральная вось, якая была
скіравана паралельна рацэ. Гэта
магла быць адна вуліца або дзве, якія
з'яўляліся працягам адна адной . Ад гэтай
галоўнай магістралі перпендыкулярна
рацэ адыходзілі іншыя вуліцы мястэчка,
якія звязвалі яго з прыстанню і месцам,
дзе размяшчаліся пабудовы для складвання
вывозімых тавараў. Найчасцей вуліцы,
звязаныя з рынкам, выводзілі да дарог,
якія вялі да іншых населеных пунктаў
[37, с. 211—214].
У некаторых мястэчках, як правіла мнагавулічных (5 і больш вуліц), што ўяўлялі сабой паселішчы з ускладненай планіровачнай структурай, некаторыя вуліцы не былі непасрэдна звязаны з рыначнай плошчай, а прыразаліся да іншых вуліц.
Некаторыя мястэчкі, прынамсі на ранніх этапах свайго існавання, маглі ўвогуле не мець забудаванай рыначнай плошчы. Перш за ўсё гэта тычыцца найбольш архаічных паселішчаў, сфарміраваных на базе існуючых раней вёсак, што ляжалі на адной камунікацыйнай восі, абапал дарог да ўладальніцкіх двароў ці замкаў. Можна заўважыць таксама прыклады звужэння рынку да пэўнага адрэзка вуліцы, дзе стаяў культавы будынак [2, с. 58-59].
Значнае месца ў фарміраванні планіровачнага аблічча беларускіх мястэчак мелі формы злучэння вуліц з рыначнай плошчай і паміж сабой. Шырокае распаўсюджанне атрымала злучэнне вуліц з вугламі прамавугольных ці квадратных рынкаў такім чынам, што працягам аднаго з бакоў вуліцы з'яўлялася адна з ліній забудовы рынку. Падобнае размяшчэнне вуліц, якія за межамі паселішчаў пераходзілі ў важнейшыя дарогі, дазваляла ў тарговыя дні не перасякаць рыначную плошчу, а рухацца ўздоўж яе бакоў, што аблягчала падвоз грузаў [16, c. 29; 21, c. 63]. Для некаторых шматвулічных мястэчак на позніх стадыях іх развіцця была характэрнай так званая ампірная (квартальная) планіроўка, пры якой некалькі вуліц, што размяшчаліся перпендыкулярна і паралельна рыначнай плошчы, утваралі асобныя кварталы.
Ускладненне планіровачнай структуры мястэчак і павелічэнне колькасці вуліц, часта не злучаных з рынкам і не выводзіўшых да важнейшых камунікацыйных шляхоў, магло быць звязана са з'яўленнем дадатковых планіровачных дамінант у выглядзе культавых будынкаў, фальваркаў, мытных пунктаў і г. д. [37, c. 29, 134, 187, 237, 318].
Трэба адзначыць, што ў некаторых мястэчках іх гістарычная планіроўка з цягам часу паддавалася больш ці менш значным зменам. Гэта знаходзіла сваё адлюстраванне ў асноўным ва ўскладненні планіровачнай структуры паселішчаў, што было звязана са з'яўленнем новых вуліц.
Галоўнымі функцыямі мястэчак былі гандаль, абслугоўванне кірмашоў і гандлёвых сухапутных, водных шляхоў, на якіх звычайна і засноўваліся гэтыя паселішчы. Таму ў мястэчках, нават невялікіх, было па некалькі корчмаў, пры якіх нярэдка меліся памяшканні для адпачынку заезджых гандляроў ці абознікаў, шмат пякарняў, бровараў, саладоўняў. Колькасць кузняў таксама была большай, чым патрабавалі інтарэсы ўласна мястэчка і яго наваколля, бо кавалі перакоўвалі коней і рамантавалі колы гандляроў і возчыкаў.
Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст