Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Октября 2011 в 08:02, курсовая работа

Описание работы

Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.

Содержание

1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе……………………………..................
1.2.Духоўнае саслоўе……………………………………………………….
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………...........................
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...……
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...…..
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...………
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………......................
3.2.Тыпы драўляных пабудоў……………………………..........................
3.3. Камунальныя збудаванні……………………………………………..
3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні, гарадскія сметнікі…..
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры элітарнага насельніцтва……..
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва сярэдняга сацыяльнага стану…………………………………………………………….
4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва …..

Работа содержит 1 файл

курсач.docx

— 150.56 Кб (Скачать)

ЗМЕСТ

  Стр.
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………. 3-6
1. САЦЫЯЛЬНАЯ  СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ  Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...  
7-12
    1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе…………………………….................. 7-8
        1.2.Духоўнае  саслоўе……………………………………………………….
8-9
        1.3.Гараджане  і сяляне……………………………………...........................
9-12
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ  СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І  ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………  
13-23
     2.1. Тапаграфічная структура гарадоў  ……………………………...…… 13-16
     2.2. Тапаграфічная структура мястэчак  ……………………………...….. 16-20
     2.3. Тапаграфічная структура вёсак  ……………………………...……… 20-23
3. ЭЛЕМЕНТЫ  ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА  ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ  Ў XIV-XVI СТСТ.….............  
24-34
     3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання  пабудоў……………...................... 24-29
     3.2.Тыпы драўляных пабудоў…………………………….......................... 29-30
     3.3. Камунальныя збудаванні…………………………………………….. 30-31
     3.4.Вадаадводныя і каналізацыйныя  збудаванні, гарадскія сметнікі….. 31-34
4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ  КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ  Ў  XIV-XVI СТСТ. І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ……………………………………….  
35-43
     4.1.Асаблівасці матэрыяльнай культуры  элітарнага насельніцтва…….. 35-39
     4.2. Асаблівасці матэрыяльнай культуры  насельніцтва сярэдняга сацыяльнага  стану…………………………………………………………….  
39-42
     4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва ….. 42-43
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….. 44-46
СПІС  ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ……..…………..………………………   47-49
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     УВОДЗІНЫ 

     Жыццёвая  прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.

     XIV-XVI стст. – з’яўляюцца самабытным гістарычным перыядам ў сярэднявечным мінулым беларускага народа. Гэта той час, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. У многіх адносінах яны вызначалі сутнасць, накіраванасць, характар гэтай магутнай еўрапейскай дзяржавы.

     Беларусь  і ў пэўнай ступені іншыя ўсходнеславянскія  землі былі тэрытарыяльнай, дэмаграфічнай, гаспадарчай, ваеннай, фінансавай, духоўнай асновай дзяржавы, вялікакняскага дамена. Тут закладваліся падмуркі самых вялікіх магнацкіх і царкоўных латыфундый, існавалі буйныя гарады.

     У гэты перыяд упершыню продкі сучасных беларусаў пачалі асэнсоўваць сябе цэласным, непарыўным народам са сваёй гістарычнай спадчынай, культурай, светапоглядам, звычаямі, гаспадарскім і жыццёвым побытам.

     Грэка-візантыйскае хрысціянства, што панавала на землях Русі, значна паўплывала на эвалюцыю літоўскага язычніцтва і хрысціянізацыю Літвы  ў канцы XIV – пач. XV ст.

     У XVI ст. на землях Беларусі і Літвы пачала развівацца культура еўрапейскага Адраджэння з яе высокімі духоўнымі здабыткамі і здзяйсненнямі. Спрыяльныя абставіны царкоўна-канфесійнай і этнаканфесійнай талерантнасці, росквіт гуманістычнай культуры, кнігадрукавання, асветніцтва, пашырэнне міжнародных і ў першую чаргу еўрапейскіх сувязей далі падставы пераемнікам духоўнай спадчыны Беларусі назваць гэтае стагоддзе, згодна з антычнай метафарай, новым залатым векам.

     Прадметам дадзенага даследвання з’яўляецца жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. Матэрыяльная культура і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XIV-XVI стст. – аб’ектам даследвання.

     Мэтай дадзенай працы з’яўляецца характарыстыка жыццёвай прасторы насельніцтва на Беларусі ў ΧІV-ΧVІ стст. З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:

  • Прааналізаваць разнастайнасць сацыяльнага складу грамадства;
  • Вызнычыць асаблівасці тапаграфічнай структуры горада, мястэчка і вёскі;
  • Адлюстраваць элементы гарадской забудовы і гарадскога добраўпарадкавання;
  • Даць характарыстыку асаблівасцей матэрыяльнай культуры элітаранага насельніцтва, сярэдняга і жабрацкіх класаў.

     Гісторыя  – гэта не толькі памяць народа, але і падмурак, на якім ён будуе сваё жыццё. Немагчыма сабе ўявіць ніводнага паселішча, у якім не існавала б жыццё. Неад’емнай яго часткай з’яўляецца чалавек, які вакол сябе стварае сваю жыццёвую прастору.

     Галоўным  багаццем у сярэднія вякі была зямля. На працягу ΧІV-ΧV стст. амаль поўнасцю завяршыўся яе пераход у рукі феадалаў. Найбуйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя.

     Найвышэйшы  княжацкі тытул у дзяржаве займаў вялікі князь, які меў шэраг паўнамоцтваў. Род вялікага князя займаў у краіне цэнтральнае становішча. Частка членаў дынастыі, звычайна малодшыя сыны і  браты вялікага князя, пастаянна  знаходзіліся пры ім. Яны ўваходзілі ў склад невялікай дружыны, засядалі ў радзе, у якой ажыццяўлялася кіраўніцтва краінай і якая таксама выконвала функцыі накшталт галоўнага штаба.

     У ΧV-ΧVІ стст. паны з’ўляліся другой пасля князёў групай феадалаў паводле  маёмаснага статусу, гэта самі знатныя, заможныя баяры і іх нашчадкі, якія мелі буйныя маёнткі.

     Да  прывілеяванага саслоўя шляхты па сваім  сацыяльна-юрыдычным статусе адносілася і вышэйшае духавенства, якое складалася з прафесійных служак культу праваслаўя, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай (уніяцкай), пратэстанцкіх, іудзейскай і мусульманскай  канфесій.

     Адметным  саслоўем у Вялікім Княстве Літоўскім  з'яўлялася мяшчанства. Тэрмін "мяшчане" замацаваўся ў Беларусі за жыхарамі гарадоў прыблізна з 1460-х гт. і  абазначаў асобнае падатковае саслоўе, якое ўключала ў сябе розныя катэгорыі гараджан-рамеснікаў, купцоў-гандляроў, служак, домаўладальнікаў і інш. Паняцці "мешчанін" і "гараджанін" у XV—XVI стст. не былі тоеснымі. Гараджанамі лічылі ўсіх, хто жыў у горадзе, мяшчанамі ж толькі тых, хто меў спецыяльныя льготы і перавагі.

     Сялянства ў перыяд панавання феадальных адносін  складала асноўную частку насельніцтва. Для сялян-слуг гэты перыяд адзначаны складваннем іх асноўнага кантынгенту і замацаваннем за імі пэўных павінасных комплексаў.

     Узнікненне  гарадоў на Беларусі - вынік развіцця эканомікі раннефеадальных адносін. Гарады ўзніклі пры паглыбленні  грамадскага падзелу працы - аддзялення рамёстваў ад земляробства. Паводле свайго статуса ў ВКЛ гарады падзяляліся на вялікакняжацкія (каралеўскія) і прыватнаўласніцкія. Яны з’яўляліся ўмацаванымі паселішчамі, якія выконвалі комплекс функцый – эканамічных, адміністрацыйна-гаспадарчых, палітычных і культавых.  Тагачасныя гарады мелі штучныя абарончыя збудаванні – роў і вал, якія ў пэўнай ступені гарантавалі бяспеку насельніцтва.

     Самай дробнай урбаністычнай адзінкай сярэднявечча з’яўляліся  мястэчкі, якія ўзніклі ў XIV ст. Большасць мястэчак фарміравалася каля ўжо існуючых двароў ці замкаў. Галоўнымі функцыямі мястэчак былі гандаль і абслугоўванне кірмашоў і гандлёвых сухапутных і водных шляхоў, на якіх і засноўваліся гэтыя паселішчы.

     Найбольш  распаўсюджаным тыпам населеных  пунктаў сярэднявяковай Беларусі з’яўляліся вёскі (“сёлы”), якія ў  XIV—XVI стст. складаліся з сялянскіх двароў («дымаў»), для  сельскіх паселішчаў Беларусі XIV—XV стст. было характэрным размяшчэнне двароў паасобку або невялікімі групамі. Існавалі паселішчы з кучавой, радавай і вулічнымі забудовамі.

     Таксама для гарадской інфрастуктуры XIV—XVI стст. з’яўлялася характэрным выкарыстанне вулічных маставых, розных сістэм для забяспячэння сцёку вады, якія былі прадстаўлены каналізацыйнымі адстойнікамі з водаадводамі, паглынальнымі і спалучальнымі калодзежамі, водаадводамі (калектарамі), вадазборнікамі (дрэнамі, вадацягамі). Гараджане клапаціліся аб падтрыманні правілаў санітарыі і выкарыстоўвалі сметнікі.

     Праблема  вывучэння насельніцтва на Беларусі ў XIV—XVI стст. не новая ў айчыннай гісторыі. Вывучэннем гэтага перыяду займаліся:  Ляўко В.М., якая ў сваёй манаграфіі “Віцебск XIV-XVIII стст.: Стратыграфія, храналогія, сацыяльна-гістарычная тапаграфія і тэхналогія вытворчасці” на базе археалагічных крыніц разгледзіла розныя пытанні фармавання і развіцця гарадской тэрыторыі, узровень асобных вытворчасцяў, характар культурна-эканамічных узаемасувязяў Віцебска з іншымі рэгіёнамі ў XIV-XVIII стст. [19];

     Дук Д.У. сваю манаграфію “Полацк XVI - XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага  горада” прысвяціў гісторыі Полацка XVI — XVIII стст. На падставе археалагічных  і пісьмовых крыніц прывёў характарыстыку развіцця тапаграфіі Полацка, асаблівасцей развіцця матэрыяльнай культуры і арганізацыі  жыццёвай прасторы насельніцтва самага старажытнага горада Беларусі ў эпоху  ранняга Новага часу. Прадставіў новыя  звесткі аб развіцці тапаграфіі Полацка. Зрабіў ілюстраванае апісанне і сістэматызацыю даных пра асноўныя катэгорыі матэрыяльнай культуры. Упершыню ў гістарыяграфіі прапанаваў комплекснае вызначэнне асяроддзя і ўмоў штодзённага жыцця насельніцтва Полацка XVI - XVIII стст. [13].

     Бунін А.В. і Саварэнская Т. Ф. у сваёй працы “Гісторыя горадабудаўнічага мастацтва. Рабаўладальніцкі і феадальны перыяды” разгледзілі горадабудаўнічае мастацтва рабаўладальніцкага і феадальнага перыядаў. Далі характарыстыку прыродных, сацыяльна-эканамічных і гісторыка-геаграфічных умоў розных раёнаў, якія паўплывалі на развіццё горадабудаўнічага мастацтва, якое грунтуецца на  гісторыка-тапаграфічным прынцыпе, што мяркуе ўключэнне ў сферу вывучэння не толькі будынкаў рознага прызначэння, але і прыродна-ландшафтнага і мясцовага гісторыка-культурнага асяроддзя. Прааналізавалі як агульныя  горадабудаўнічыя канцэпцыі, так і асобныя горадабудаўнічыя аб'екты [6];

     Праца Доўнара А. Б. “Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI — сярэдзіны XVIII ст.”  з’яўляецца першым даследваннем сацыяльна-эканамічнага становішча сялян-слуг у дзяржаўных і прыватных уладаннях на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI — сярэдзіне XVIII ст. У ёй даецца характарыстыка павіннасных комплексаў, паказваецца іх эвалюцыя, разглядаецца ступень забяспечанасці зямлёй сялян-слуг [12];

     Кніга Ткачова М. А. “Замкі і людзі” прысвечана гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх  паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. [33];

     Катлярчук А. С.  у сваёй працы “Святочная культура ў гарадах Расіі і Беларусі XVII ст.: афіцыйныя цырымоніі і сялянская абраднасць” ставіў мэту  - рэканструяваць складаны і маляўнічы свет афіцыйнай святочнай культуры ў гарадах Расіі і Беларусі ў XVII ст. на фоне этнічнай гісторыі двух народаў, раскрыць характар этнакультурных сувязяў беларускіх і рускіх гараджан, паказаць  сувязь афіцыйных свят з народнай традыцыяй усходніх славян [17];

     Манаграфія  Штыхава Г. В. “Старажытны Полацк (IX—XIII стст.)” уяўляе сабой досвед гісторыка-археалагічнага даследавання аднаго з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян. У ёй асветлена сацыяльна-палітычная гісторыя старажытнага Полацка, дзейнасць веча. У працы абагульнены вялікі матэрыял археалагічных раскопак, паказана яркая матэрыяльная культура горада, усебакова ахарактарызаваны гаспадарчыя заняткі гараджан, іх побыт. У кнізе разгледжаны помнікі прыкладнога мастацтва, дробнай пластыкі, сфрагістыкі, эпіграфікі, манументальнай архітэктуры і жывапісу [35].

Информация о работе Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст