Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".
Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі. На развіццё грамадскага руху ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. аказаў уплыў шэраг падзей: падзелы Рэчы Паспалітай і ліквідацыя дзяржаўнасці ВКЛ і Польшчы, Вялікая Французская рэвалюцыя, вайна 1812 г. і ўключэнне Царства Польскага ў склад Расійскай імперыі. Арганізатарамі і ўдзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху былі ў першую чаргу шляхецкая інтэлігенцыя і студэнты. У сваёй барацьбе за незалежнасць яны падтрымлівалі сувязі з перадавымі людзьмі Польшчы і Расіі. Асяродкам выспявання ідэй вальнадумства і аб’яднання іх прыхільнікаў у розныя арганізацыі ў першай палове ХІХ ст. стаў Віленскі універсітэт.
Тайныя таварыствы. У 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта ўтварылі тайнае патрыятычнае згуртаванне, якое назвалі «Таварыства філаматаў» (аматараў ведаў). У яго ўвайшлі таленавітыя маладыя людзі, імёны якіх стануць вядомыя ў свеце. Найперш, паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, таленавіты паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, вялікі вучоны і асветнік Ігнат Дамейка і інш. Старшынёй Таварыства быў выхадзец з Украіны Язэп Яжоўскі. Таварыства філаматаў мела аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. З мэтай пашырэння свайго ўплыву Таварыства ў 1819 г. стварыла шэраг структур ― «Таварыства сяброў», «Таварыства філарэтаў» (аматараў дабрачыннасці), «Саюз прамяністых»,
«Таварыства літаратараў». Філаматы трактавалі веды і навуку як найвышэйшыя каштоўнасці чалавека, выступалі супраць афіцыйнай палітыкі ў галіне адукацыі, асуджалі прыгонніцтва і феадальна-абсалютысцкія парадкі. Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабой філаматы і іншыя суполкі, − асвета роднага краю. Яны вывучалі прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклор, мову Беларусі. Ставілі задачу падрыхтаваць моладзь да рознабаковай дзейнасці на карысць Айчыны, пад якой разумелася былое Вялікае княства Літоўскае.
У 1823 г. «Таварыства філаматаў» было раскрыта ўладамі, а многія яго ўдзельнікі падвергнуты рэпрэсіям праз турэмнае зняволенне і высылку за межы Бацькаўшчыны. Але, нягледзячы на гэта, менавіта дзякуючы філаматам і іх выхавальнікам у Віленскім універсітэце пачала кшталтавацца беларуская нацыянальная ідэя.
Паўстанне 1830−1831 г. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царскай Расіі. Для падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ў студзені-лютым 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, а ўжо вясной беларускія землі далучыліся да паўстання. Найбольш актыўная барацьба разгарнулася на Віленшчыне, у Ашмянскім, Браслаўскім, Вілейскім паветах. На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў дзейнічаў атрад, створаны графіняй Эміліяй Плятэр ― паэткай і збіральніцай беларускага фальклору, якая атрымала званне капітана і была
прызначана ганаровым камандзірам роты паўстанцкага атрада. У стане паўстанцаў існавала дзве плыні:
1) рэвалюцыйная на чале з Я.Лялевелем, якая выступала за надзяленне сялян зямлёй (з кампенсацыяй страт памешчыкам) і супольную з расійскім народам барацьбу супраць царызму «за нашу і вашу свабоду»;
2) арыстакратычна-кансерватыўная, прыхільнікі якой галоўнай мэтай лічылі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Неарганізаванасць кіраўніцтва паўстаннем зводзіла на нішто патрыятычныя памкненні шляхты і простага насельніцтва. У выніку 19 чэрвеня 1831 г. паўстанцы пацярпелі паражэнне ад 26-тысячнага расійскага войска ў бітве пад Вільняй. У ліпені 1831 г. паўстанне перакінулася на Мазырскі, Рэчыцкі і Пінскі паветы, але да канца жніўня 1831 г. яно было падаўлена расійскім войскам, а яго ўдзельнікі былі падвергнуты рэпрэсіям.
Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1830−1831 г. паказала, што палітыка царскага ўрада канца ХVІІІ − пачатку ХІХ ст. у адносінах да мясцовай шляхты не прынесла плёну, што шляхта не стала апорай самадзяржаўя, а, наадварот, актыўна ўдзельнічала ў антыўрадавых выступленнях. Таму пасля падаўлення паўстання палітыка царызму на землях Беларусі і Літвы рэзка змянілася. Маёнткі памешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну. Усяго ў пяці заходніх губернях і Беластоцкай вобласці было канфіскавана 217 маёнткаў, у якіх налічвалася 72,5 тыс. прыгонных. З мэтай аслаблення пазіцый шляхты згодна з царскім указам ад 19 кастрычніка 1831 г. на беларускіх і літоўскіх землях узмацніўся «разбор шляхты», у выніку якога больш за 10 тысяч прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя былі пазбаўлены права прыналежнасці да яго. На землях Беларусі на змену паланізацыі прыйшоў перыяд адкрытай русіфікацыі краю. У 1832 г. быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў, зачынены Віленскі універсітэт, а з 1836 г. забаронена вывучэнне польскай мовы ў школах. Вялася актыўная праца па змяншэнню ўплыву каталіцкай царквы на грамадскую думку. Зачыняліся каталіцкія манастыры, а маёнткі, якія ім належалі, пераводзіліся ў разрад казённых. Канфіскаваныя прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і манастырскія землі перадаваліся расійскім памешчыкам у арэнду на сто гадоў.
У 1839 г. у Полацку быў арганізаваны сабор уніяцкіх мітрапалітаў, на якім было прынята рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Такім чынам, была ліквідавана адзіная ўстанова, якая ў сваёй дзейнасці карысталася беларускай мовай. У 1830 і 1831 г. царскім указам была адменена дзейнасць Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 г. − на астатняй тэрыторыі Беларусі і Літвы. На гэтых землях былі ўведзены расійскія законы. Паводле ўказа Мікалая І ад 18 чэрвеня 1840 г. у афіцыйных дакументах замест назваў «Беларусь» і «Літва» былі ўведзены тэрміны «Западнорусские губернии» ці «Северо-Западный край». Аднак рэпрэсіі і прымусовая русіфікацыя не спынілі развіцця нацыянальнага руху. Працягвалі дзейнічаць тайныя арганізацыі: «Дэмакратычнае таварыства», заснаванае ў 1836 г. у Вільні Францам Савічам, «Саюз свабодных братоў», які дзейнічаў у 1846–1849 г. у Вільні, Гродне, Мінску, Лідзе і іншых гарадах. У рукапісных спісах па тэрыторыі Беларусі распаўсюджваліся напісаныя па-беларуску паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». Не толькі сяляне, але і шляхта ўсё больш актыўна карысталася беларускай мовай у паўсядзённым жыцці. Па-беларуску пісалі Я. Чачот, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч.
Першая палова XIX ст. адзначана
працэсам разла-жэння феадальна-
Манапольнымі ўласнікамі
капіталаў на Беларусі заставаліся
памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў
штурхала іх да арганізацыі у сваіх
маентках розных прамысловых прадпрыемстваў.
Вотчынная прамысловасць
Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значка лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны - суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя.
Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную
частку сваіх даходаў.
У сувязі з ростам попыту
на збожжа у Заходняй Еўропе
плошча ворных зямель
На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя льскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіены, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых бура-коў, танкаруннай авечкагадоўляй.
5. Для павелічэння
сваей вытворчасці памешчыкі
выпісвалі з Англіі
Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ен атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі памешчыцкіх і дзяржаўных (казенных). Памешчыцкія сяляне складалі больш за ¾ усіх сялян, дзяржаўныя — 1/5 частку сялянскага люду, коль-касць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай.
Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя—удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і бу-доўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. 3 пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчы-ну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. 3-за работы на панскай гаспадар-цы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх на-дзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі таксама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства -агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі. Становішча сялян даходзіла да крытычнага у гады неўраджаяў, якія паўтараліся даволі часта. Асабліва страшным быў неўраджай 1844-1846 гг., які ахапіў усю Беларусь.
Эканамічны патэнцыял
беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская
прамысловасць у першай палове XIX
ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай
рамес-най вытворчасці. Па звестках,
у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры.
Пачатак фабрычнай вытворчасці
быў пакладзены ўсталяваннем у 1825 -1827
гг. паравых рухавікоў на суконных
прадпрыем-ствах у мястэчках
Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, які пачаўся у 40-я гг. XIX ст., праявіўся у: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай ве'скі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.
Усе тэта прымусіла царскі
ўрад прыняць меры для выхаду з
крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў
граф Петр Кісялеў міністр дзяржаўных
маемасцей. У 1839 - 1845 гг. ен здзейсніў
рэ-форму кіравання
Прызнавалася грамадзянская свабода дзяржаўных сялян (правы на атрыманне спадчыны і ўласнасці, на заняткі гандлем і промысламі), што выгадна адрозні-вала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых.
У 1840 г. была падрыхтавана інвентарная рэформа, якая прадугледжвала ўнармаванне памера павіннасцей памешчыцкіх сялян шляхам складання інвента-роў-спісаў сялянскіх павіннасцей. Ствараліся дваран-скія камітэты для разгляду і складання інвентароў у памешчыцкіх маентках. Афіцыйна складванне абавяз-ковых інвентароў было завершана у 1849 г. Аднак іх перагляд і выпраўленне па прычыне супраціўлення памешчыкаў расцягнуліся да 1857 г. Інвентарная рэформа некалькі паслабіла павіннасны прыгнет сялян, але, па сутнасці, мала што змяніла у становішчы сялян, не вырашыла важнейшага пытання - аб сялянскім землекарыстанні.
Такім чынам, эканамічныя рэформы 40 - 50-х гг. П. Кісялева мелі вышкам адказ ад паншчыны і пера-вод на чынш дзяржаўных сялян, змяненне іх прававо-га статуса, ўнармаванне павіннасцей памешчыцкіх сялян, аднак былі не здольны значна палепшыць іх ма-тэрыяльнае становішча.
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх – свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з’яўленне яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.). У грамадстве пашыраецца сістэма перадачы культурных каштоўнасцей (свецкая школа, выдавецтва кніг, газет, часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае жыццё беларускага грамадства становіцца больш багатым. У першай палове XIX ст. абывалася дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу: пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс дэмакратызацыі культуры.
Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы XIX ст. быў працэс яе паланізацыі, найбольш відавочны ў першай трэці стагоддзя. Гэта было абумоўлена палітыкай Аляксандра I, якая была накіравана на аднаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку ў асяроддзі польскіх магнатаў і паланізаванага беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага ўплыву была Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў адначасова палітыку русіфікацыі Беларусі.
Хаця царква і страціла
манапольны ўплыў на развіццё
культуры, яе роля была яшчэ
вельмі вялікай. Уплывовым
Падзел беларускага грамадства
па саслоўнай і канфесійнай