Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

У XIV XV стст. сяляне перастаюць быць землеўласнікамі і становяцца землекарыстальнікамі. Пачаўся працяглы перыяд запрыгоньвання сялян. (Зап-рыгоньванне  — гэта страта селянінам права  ўласнасці па зямлю і залежнасць яго ад феадала.) За карыстанне ;Іямлёй сяляне павінны былі выконваць павіннасці. (Павіннасць — гэта прымусовы абавязак, які выконваў  селянін на карысць  свайго гаспадара.) У адпаведнасці са сваім маемасным і падатным становішчам  сяляне падзяляліся на наступныя  катэгорыі:

 

асноўную частку сялянства  складалі «н^глыя», якія карысталіся  зямельнымі надзеламі, мелі невялікую  ступень асабістай залежнасці ад уладальніка;

 

другую катэгорыю сялян  складалі дваровыя («чэ-лядзь нявольная»); яны не вялі сваей уласнай гаспадаркі і жылі пры дварах феадалаў, выконвалі  розную працу у гаспадарцы.

 

Асноўнымі відамі павіннасцей  былі паншчына, дзяк-ло (даніна), чынш (грашовы  аброк). Паншчыну селянін павінен  быў адрабіць у гаспадарскім маентку  на паля-вых работах. Разам з асноўнымі  павіннасцямі сяляне выконвалі і  дадатковыя: талокг—агульныя сезонныя гаспадарчыя работы, гвалты, ці згоны, агульныя тэрміновыя работы (пракладка  дарог, рамонт мастоў, будаўніцтва ўмацаванняў). Сяляне знаходзіліся у роз-най ступені  залежнасці ад феадалаў. Самыя вялікія  трупы сярод іх складалі пахожыя  і непахожыя. Пахожыя мелі права  пераходзіць ад аднаго феадала да другога, іх нельга было перадаваць у  спадчыну, дарыць. Непахожыя жылі на адным месцы, ім забаранялася пераходзіць  ад аднаго гаспадара да другога.

 

У XIV XV стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Растуць і паселішчы гарадскога тыпу мястэчкі. Каля 40 % усіх гарадоў  былі прыватнаўласнымі. Іх жыхары неслі  феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Насельніцтва вялікакняскіх  гарадоў лічылася асабіста вольным. Гарад-жане імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці і атрымаць свабоду  і права на самакіраванне. Таму з  канца XIV ст. вялікія князі сталі  дараваць гарадам права на самакіраванне, названае «магдэбургскім» па прыкладзе  таго, якім валодаў горад Магдэбург. Павіннасці на карысць феадала замяняліся адзіным грашовым падаткам, гарантаваліся  свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам, даз-валялася выбіраць свой орган улады. Першымі з гарадоў  ВКЛ права на самакіраванне атрымалі Вільня (1387 г.), Бярэсце (1390 г.), Мінск (1499 г.). Галоўным органам кіравання горада быў магістрат, які складаўся  з рады (выбарчага органа) і лавы (суда). На чале рады стаяў войт, які  прызначаўся вялікім князем ці ўладаром горада. Для органаў самакіравання  у гарадах узводзіліся асобныя  будынкі — ратушы.

 

У беларускіх гарадах існавала шмат розных відаў ра-мяства, працавалі  ганчары, цесляры,збройнікі, півавары і інш. Таргі і ярмаркі станавіліся  атрыбутамі гаспадарчай дзейнасці  гарадоў і мястэчак. Таргі наладжваліся 1-2 разы у тьвдзень. Ярмаркі існавалі толькі у буйных гарадах і ладзіліся  раз у год. У іх удзельнічалі не толькі мясцовыя, але і замежныя купцы. На знешні рынак беларускія землі  пастаўлялі жыта, сала, лес, паташ, футру, вырабы рамяства. Імпартаваліся жалеза, медзь, свінец, англійскае сукно, га-ландскае палатно, віно, соль, прадметы раскошы.

 

Такім чынам, гаспадарчае  і грамадскае развіцце ВКЛ у XIV - XV стст. вызначалася складанасцю і  разнастай-ласцю. У гаспадарчым жыцці  заўважаўся прагрэс: павялічвалася  колькасць ворыуных зямель, раслі  гарады, развіваліся рамествы, знешні і ўнутраны гандаль. Галоў-нае багацце  — зямля — пераходзіць ва ўласнасць  феадалаў. Маючы вялікія палітычныя правы, феадалы значна пашырылі свае адносіны панавання над прыгоннымі сялянамі. Рос клас феадальных уласнікаў  за кошт шля-хецкага саслоўя, якое стала  апорай дзяржаўнай улады і атрымлівала  болын правоў і прывілеяў ад вялікага князя. Тэта змяншала эканамічную і  палітычную магутнасць князя у дзяржаве. На працягу XV ст. у дзяржаўным ладзе  ВКЛ адбыліся перамены: неабмежаваная  манархія пераўтва-раецца у манархію парламенцкага тыпу, пры якой самаў-ладства  абмяжоўвалася парламентам, што  складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма.

  1. Знешняя палітыка ВКЛ у 15 – сярэдзіне 16 ст.

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага у другой палове XIV - XV ст. была складанай і супя-рэчлівай. Прыярытэты ў ёй мяняліся. 3 XIII ст. ВКЛ  вяло напружаную барацьбу з крыжацкай  агрэсіяй. (Крыжакі — нямецкія рыцары, бязлітасныя і жорсткія заваёўнікі з Захаду. Яны дзейнічалі пад выглядам рас-паўсюджвання каталіцкай веры сярод  мясцовага насельніцтва, якое было пераважна язычніцкім. Лічылі, што  іх дзейнасць патрэбна Богу, што  яны ўсё робяць для Хрыстовай  веры. Паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра замаскіравана місіянерскай дзейнасцю.) Нашэсце Тэўтонскага  ордэна пагражала не толькі разбурэннем  славянскіх і балцкіх гарадоў  і вёсак, фізічным знішчэннем народаў, але і ду-хоўным упадкам, анямечваннем этнічных груп, што насялялі Усходнюю Еўропу. Таму барацьба з тэўтонамі  стала барацьбой за выжыванне.

 

Пяць разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацк, чатыры —  Наваградак, нападалі на іншыя гарады. Не-аднаразова цярпелі ад нападаў  жыхары Гродна. У гісторыі захавалася імя гарадзенскага ваяводы Да-выда, які мужна вёў барацьбу з крыжакамі.

 

Рашэнне аб вайне з крыжакамі  было прынята ў 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта. Яны дамовіліся сабраць  усе магчымыя сілы і перамагчы  тэўтонцаў. У 1409 г. пачала-ся «вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму  ордэну ў бітве пад Грун-вальдам.

 

15 ліпеня 1410 г. на вузкім  полі каля вёскі Грун-вальд  (зараз Дуброўна на тэрыторыі  Польшчы) сышліся на бітву аб’яднаныя  войскі Вялікага княства Літоўскага  і Польскага каралеўства з  крыжацкім войскам. Гэтая бітва  ўвайшла ў гісторыю як вялікая.  Вялікая таму, што ніводная з  бітваў Сярэднявечча не збірала  такой колькасці воінаў - - некалькі  дзе-сяткаў тысяч, і таму, што  яна прадвызначыла далей-шае развіццё  многіх еўрапейскіх народаў і  стала фіналам страшнага, больш  чым двухсотгадовага суп-рацьстаяння  дзвюх магутных сіл славян  і крыжацкіх заваёўнікаў.На грунвальдскім  полі войскі ВКЛ налічвалі  40 харугваў (харугва - баявы атрад,  у якім налічвалася ад 60 да 600 коп’яў), сярод якіх значыліся Гарадзен-ская, Лідская, Полацкая, Віцебская, Наваградская, Бе-расцейская, Пінская, Смаленская, палкі Аршанскі, Слуцкі, Магілёўскі, воіны з Нясвіжа, Кобрына і  інш. Кожны беларускі горад,  мястэчка выправілі на гэту  бітву сваіх прадстаўнікоў.

 

Раніцай 15 ліпеня адзін супраць  аднаго сталі дэнскае і польска-вялікакняскае  войскі. У апошнім пераважалі славяне (палякі, беларусы, украінцы, рускія, чэхі) у саюзе з літоўцамі. Сілы бакоў  былі прыкладна роўныя. Пачалася бітва  атакай конніцы ВКЛ, якая па-несла  значныя страты, трапіўшы ў “воўчыя  ямы”, на-капаныя крыжакамі. Потым  сышліся ў бойцы левы фланг  союзнага войска, які займалі харугвы  Вялікага княства, і жалезная рыцарская  лавіна. “Нага наступа-

 

ла на нагу, даспехі ўдараліся  аб даспехі, і дзіды накіроўваліся  ў твары ворагаў... Стаяў страшны  гру-хат, людзі біліся, коні давілі людзей”. Сеча з перамен-ным поспехам цягнулася  шэсць гадзін. У мапстра ор-дэна Ульрых фон Юнгінгена ў падмацаванш  знаходзілася яшчэ 16 харугваў (прыкладна  трэць кры-жацкага войска), і калі ён адчуў, што сілы саюзшкау канчаюцца, стаў на чале свайго войска і пайшоу на разгром праціўніка. Але пралічыўся, бо польскі ка-роль Ягайла і вялікі князь ВКЛ Вітаўт мелі   не-кранутыя рэзервы. У гэтай апошняй, рашаючай су-тычцы войска ордэна было раздаўлена. Удар для тэўтонаў быў настолькі  ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі герман-скай агрэсіі. Разгром крыжакоў павысіў  аўтарытэт ВКЛ і Польччы ў  Заходняй Еўропе. На месцы Грун-вальдскай  бітвы ў 1960 г. быў устаноўлены  помнік. Да крыжацкай пагрозы з  Захаду дабавілася ман-гола-татарская  навала з Усходу. (Мангола-татары -вынослівыя воіны, выхаваныя ў суровых умовах ка-чавога жыцця, іх радзімай з’яўляюцца стэпы Манголii. Чынгісхан аб’яднаў мангольскія і татарскія плямены  і павёў іх на заваяванне другіх народаў. Да з’яўлення ў беларускіх землях мангола-татары заваявалі Кітай, Сярэднюю Азію, Закаўказзе і большую  частку рускіх зямель ) Першая хваля  мангольскай навалы закранула паўднёвую  Беларусь. Па археалагічных звестках, яны напалі на Гомель, разрабавалі  Мазыр і Тураў. Летапіс паведамляе, што каля Брэста адбыўся жорсткі  бой з мангола-татарамі, у выніку якога было мноства забітых. Вялікі князь Міндоўг разграміў каля горада Крутаго-р’я войскі хана Койдана. 3 таго часу мястэчка пачало называцца  Койданава (сучасны Дзяржынск). Манго-ла-татары рабілі перыядычныя паходы на землі  ВКЛ, у час якіх рабавалася маёмасць, зводзіліся ў палон людзі. Але  накласці пастаянную даніну, усталяваць трывалую ўладу і кіраванне ім не ўдалося.

 

Вялікі князь Альгерд (1345 - 1377) праводзіў актыў-ную палітыку па пашырэнні тэрыторый дзяржавы.Вы-карыстаўшы ўнутраную барацьбу ў Залатой  Ардзе, ён здолеў атрымаць некалькі перамог  над мангола-татарамі. У 1363 г. на рацэ Сінія Воды (басейн Паўднёвага Буга, Украіна) войска Альгерда атрымала перамогу, у выніку Падолле і Кіеўшчына  былі далучаны да ВКЛ. Альгерд падтрымліваў барацьбу цвярскіх князёў супраць аб’яд-нальнай  палітыкі Дзмітрыя Данскога, зрабіў тры  пахо-ды на Маскву (1368, 1370, 1372 гг.), імкнуўся падпарад-каваць Пскоў і Ноўгарад. Акрамя таго, ён вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша. За час яго  кіравання тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая.

 

У 1399 г. мангола-татарскае  войска зноў падышло да межаў ВКЛ. Войскі Вітаўта сустрэліся з ворагам  на берагах рэчкі Ворсклы (прыток Дняпра, Украіна). Воіны Вітаўта біліся мужна і пачалі перамагаць. Не-чакана другая частка татар зайшла ў тыл  войску ВКЛ і захапіла яго лагер. Разгром быў поўны. 3 невялікай  дружынай Вітаўт ледзь уратаваўся ад татар. Пазней Вітаўт далучыў да ВКЛ  паўднёва-ўкраінскія землі па Дняпры і Днястры аж да Чорнага мора. У выніку барацьбы з Маскоўскім княствам далучыў Смаленск.

 

3 1385 г. ВКЛ было занята  адносінамі з Польшчай, праблемай  літоўска-польскага саюзу. Больш  за 100 га-доў ВКЛ знаходзілася  ў стане уніі з Полыпчай, заста-ючыся  пры гэтым суверэннай дзяржавай.

 

Такім чынам, у другой палове XIV - XV ст. галоў-нымі накірункамі знешняй  палітыкі ВКЛ былі:

 

барацьба з крыжакамі, ліквідацыя пагрозы агрэсіі з  Захаду;

 

барацьба з перыядычнымі набегамі мангола-татараў;

 

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 14-16 ст.

Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам  усёй зямлі. Паступова ўся зямля  ў Вялікім княстве Літоўскім  падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватна-уласніцкую і  царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых  землях, адпаведна падзяліліся на дзяржаўных, прыватных і царкоўных.

Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. Крыніцы набору гэтага саслоўя былі: купля-продаж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі, чэлядзь выконвала  і іншую працу ў гаспадарцы: абрабляла агароды, сады, пасвіла  статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён.

Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай  залежнасці ад ўладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па меры і гаспадарчым  складзе. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных ловен.

Для сялянскага землекарыстання  была характэрна надзвычайная цераспалосіца  ў размеркаваннях надзелаў і сядзіб. Уся зямля, як і тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям’і, ці “дыму”, так і тая, якой карысталіся ўсе  жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і г.д.), лічылася маёмасцю складаных  сялянскіх згуртаванняў – абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае  выкананне сялянскіх павіннасцяў, а пазней стала браць удзел  і ў землеўпарадкаванні сялянства.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: адработачную, грашовую і прадуктовую.

Адработачная рэнта была адной з самых распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі, яна называлася паншчынай. Паншчыну селянін абавязаны  быў адрабіць у гаспадарскім маёнтку. Часцей за ўсё гэта былі палявыя  работы, на якіх селянін быў двойчы на тыдзень разам з канём і  са сваімі прыладамі: сякерай, касой, бараной. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну не толькі на полі.

Некаторая частка сялянства  ў якасці асноўнай павіннасці абкладалася  чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі ці чыншавымі. Чынш уяўляў сабой грашовую форму рэнты.

Разам з паншчынай і  чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі і дадатковыя: “талокі” – агульныя сязонныя гаспадарчыя  работы, “гвалты”, ці “згоны” –  агульныя тэрміновыя работы, прывязаныя да пэўных выпадкаў: для рамонту  дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і інш.

К канцу ХV ст. адным з  асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.

У залежнасці ад ступені  асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. На першых часах усе цяглыя сяляне мелі права пераходу ад аднаго ўладара  да іншага, права сыходу з абшчыны. З развіццём інстытута феадальнага  права на зямлю выяўлялася акрэсленая зацікаўленасць феадалаў у яго ліквідацыі.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі  на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі. Адзнакай старажыхарства было і спадчыннае валоданне  зямлёй селяніна.

Разам з “непахожымі” у  феадальных маёнтках жылі і сяляне “пахожыя”, ці вольныя.

Людзі служэбныя, ці служкі, складалі трэцюю, даволі шматлікую  катэгорыю насельніцтва. Па сваім  эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем’ямі на сваіх  вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся  сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз’язджалі  па справах княскай і феадальнай адміністрацыі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"