Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

 

 

            Палітычная мадэрнізацыя краін  Заходняй Еўропы была звязана  з ліквідацыяй абсалютызму і  переходам ўлады да новых сацыяльных  груп насельніцтва. Гэтыя групы  валодалі сродкамі індустрыяльнай  вытворчасці. Гэты пераход адбываўся  двума шляхамі. Першы шлях быў  звязаны з палітычнымі рэформамі  ў галіне дзяржаўнага кіравання  і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены  сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы  якім палітычная ўлада пераходзіла  ад пануючыхфеадальных груп да  палітычных эліт новага тыпу.

 

            Галоўнай рухальнай сілай палітычнай  мадэрнізацыі былі палітычныя  эліты з ліку фінансавай, гандлева–прамысловай  алігархіі і “новага дваранства”.  У Англіі на працягу ХVIII ст. рэальныя палітычная ўлада пераходзіла  ад караля да парламента. У  выніку ў Англіі ўсталявалася  парламентская манархія. Аднак выбарчае  права было абмежавана маёмастным  цэнзам і прывілегіямі старой  арыстакратыі. У 20-х г.г. ХІХ  ст. у Англіі былі створаны  палітычныя арганізацыі, у склад  якіх уваходзілі дробныя і  сярэднія прадпрымальнікі, рабочая  арыстакратыя, фермеры. Гэта былі  такія арганізацыі як «Нацыянальная  палітычная асацыяцыя» і «Палітычны  саюз». Яны ўзначальваліся бізнесам  і патрабавалі рэформы выбарчага  права. Парламентская рэформа  была праведзена ў 1832г. Выбарчае  права атрымалі тыя ўласнікі, якія мелі гадавы даход у  10 ф.ст. Гарады атрымалі выбарчыя  акругі. У выніку гэтай рэформы  палітычная ўлада ў Англіі  перайшла да новай палітычнай  эліты.

 

            Палітычная мадэрнізацыя ў Францыі,  Германіі, Італіі, Паўночнай Амерыцы  праходзіла шляхам рэвалюцый,  якімі кіравалі новыя палітычныя  эліты. У 1775-1883 г.г. англійскія  калоніі ў Паўночнай Амерыцы  атрымалі перамогу ў вызваленчай  вайне, якая была формай дэмакратычнай  рэвалюцыі. У 1787г. ЗША прынялі  канстытуцыю, а ў 1791 г. «Біль  аб правах». Гэты закон замацаваў  за грамадзянамі права на свабоду  сходаў, друку, слова, недатыкальнасць  асобы, права на валоданне зброяй  і г.д.

 

            Рэвалюцыі, якія адбыліся ў  1848 – 1849гг. у Францыі, Аўстра–  Венгрыі, Германіі і Італіі  садзейнічалі палітычнай мадэрнізацыі  гэтых краін. У 1848 г. у Францыі  была прынята канстытуцыя Другой  рэспублікі. Яна абвяшчала краіну  дэмакратычнай, адзінай і непадзельнай. Выбарчае права атрымала мужчынскае  насельніцтва старэй за 21 год.  Выканаўчую ўладу краіны ўзначаліў  прэзідэнт, а заканадаўчую –  парламент. У сакавіку 1849 г. была  прынята імператарская канстытуцыя  ў Германіі, якая адносілася да 36 германскіх зямель. У снежні 1849г.  прускі кароль зацвердзіў канстытуцыю  гэтай краіны. Грамадзяне Германіі  атрымалі выбарчае права, іншыя  дэмакратычныя правы і свабоды.

 

            Палітычная мадэрнізацыя краін  Заходней Езропы ахапіла і  грамадскую ідэалогію. Змены ў  ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем  палітычных арганізацый і рухаў.  У ХІХ ст. узніклі ліберальныя  партыі, якія паклалі лібералізм  у аснову сваей дзейнасці. У  палітыцы лібералізм абпіраўся  на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць  усіх дзяржауных структур і  правы чалавека. У эканоміцы лібералы  стварылі сістэму абароны прыватнай  уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва,  рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай  сферы лібералы прытрымліваліся  прынцыпу «роўных магчымасцяў»  пры поўнай адказнасці асобы  за прымаемыя рашэнні. Палітычныя  мадэрнізацыя краін Заходняй  Еўропы завяршылася пераходам  да палітычнай сістэмы, заснаванай  на выбарах.

 

            Аднак лібералізм адлюстроўваў  інтарэсы толькі 20% насельніцтва  індустрыяльнага грамадства. У першай  палове ХІХ ст. гэтае грамадства  ў большасці зразумела, што  ўсталявання «царства свабоды»  ў жыццевай рэчнасці не адбылося. Сацыяльныя супярэчнасці, звязанныя  з панаваннем фабрычнай вытворчасці  і эксплуатацыі рабочых, рэзка  абвастрыліся. Гэта спрыяла фарміраванню  грамадскіх арганізацый і рухаў,  у склад якіх уваходзілі рабочыя.  Пралетарскі рух набыў масавасць  і магутнасць. Але выступленні  рабочых ў 1831 і 1834 г. у французскім  Ліоне, чартысцкі рух 1836 – 1848 г. ў Англіі, паўстанне ткачоў  ў 1844 г. у германскай Сілезіі  былі неарганізаванымі. Палітычнае  жыццё паказала, што рабочаму  руху не хапае ідэалагічнага  падмурка і арганізаванасці. Ідэалагічнае  і арганізацыйнае афармленне  рабочага руху было звязана  з дзейнасцю К.Маркса і Ф.Энгельса. у 1847 г. яны стварылі першую  камуністычную арганізацыю –  «Саюз камуністаў», а ў 1848г.  выдалі «Маніфест Камуністычнай  партыі». У «Маніфесце» камуністы  адмаўляліся ад ліберальных каштоўнасцей  і паставілі сваёй мэтай захоп  палітычнай улады праз арганізацыю  камуністычных рэвалюцый.

 

            Такім чынам, палітычная мадэрнізацыя  краін Заходняй Еўропы была  вельмі супярэчлівай. Яна праходзіла  ў розных формах і напрамках,  яна спрыяла расколу грамадства  на дзве супрацьлеглыя сацыяльна  – палітычныя плыні: ліберальна  – дэмакратычную і радыкальна  – камуністычную. З гэтага  часу камуністычны прывід пачаў  блукаць па Еўропе.

 

 

 

2. Аграрная рэформа 1861 г. у Беларусі.

 

 

 

            У канцы 50–х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай  высновы – далейшае развіцце  краіны немагчыма без правядзення  шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай  была аграрная ці сялянская  рэформа 1861 г.

 

            19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў  «Маніфест» і «Агульнае палажэнне  аб сялянах, выйшаўшых ад прыгонай  залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася,  што «прыгоннае права на сялян  ... адменена назаўсёды». Кожны селянін  атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку  была патрэбна  ўласнасць, таму  сялян трэба было надзяліць  зямлей.

 

            Сутнасць аграрнай рэформы заключалася  ў тым, колькі зямлі і на  якіх ўмовах атрымлівалі сяляне  і колькі зямлі заставалася  за памешчыкамі. Урад найперш  клапаціўся аб памешчыках, таму  закон прадугледжваў толькі абмежаванае  надзяленне сялянства зямлей.

 

            У сярэднім ў Беларусі на  адну душу мужчынскага полу  адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай  зямлі ( 1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку  прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю  сяляне павінны былі набываць  за грошы і ў абавязковым  парадку. Якасць зямлі і яе  кошт вызначалі памешчыкі. З  гэтай мэтай быў уведзены інстытут  «выкупной здзелкі». Яго сутнасць  заключалася ў тым, колькі грошай  і ў які тэрмін сяляне павінны  былі заплаціць за зямлю памешчыку.

 

            Сяляне плацілі за 1 дзесяціну  каля 30 – 32 рублёў, у той час  як на рынку 1 дзесяціна каштавала  10 – 12 рублёў. Грошай у сялян  не было. Таму яны павінны былі  заплаціць памешчыку толькі 20% ад  агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала  дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля  гэтага сяляне павінны былі  разлічавацца з дзяржавай на  працягу 49 гадоў.

 

            Другая асаблівасць рэформы была  ў тым, што сяляне маглі набыць  зямлю ва ўласнасць толькі  праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў  назву «часоваабавязанага», калі  сяляне яшчэ працавалі на памешчыка  ад 30 да 40 дзён на год.

 

            У Беларусі былі свае асаблівасці.  Тут дзейнічалі свае мясцовые  палажэнні – адно для Ўсходняй  Беларусі, другое – для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне  атрымалі па 4,0 – 5,5 дзесяцін на  адну гаспадарку, а на Захадзе  - па 15 – 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі»  замацоўваліся ва «ўстаўных»  граматах, якія выдаваліся сялянам  на рукі.

 

            Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі,  а памешчыкі – 50,3%, астатняя  зямля засталася за дзяржавай.

 

 

 

3. Земская, гарадская,  судовая і іншыя рэформы 60-70 г.г. ХІХ ст.

 

 

 

         У 60-70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэформы.  Найбольш значнымі з іх былі  земская, гарадская, судовая, адукацыйная  і іншыя рэформы. Земская рэформа  пачала праводзіцца ў 1864 г.  На месцах ствараліся органы  мясцовага самакіравання – земскія  сходы. На гэтыя сходы насельніцтва  выбірала сваіх прадстаўнікоў  – “галосных”. Сход дэпутатаў  земства на ўзроўні павета  і губерні ствараў выканаўчы  орган - земскую ўправу. Управы  займаліся будаўніцтвам школ, бальніц,  дарог, камунальнымі службамі, культурнай  дзейнасцю. У Беларусі земствы  пачалі дзейнічаць толькі з  1903 г., але іх склад вызначаўся  губернатарам. У 1911 г. дэпутатаў  земстваў пачало выбіраць насельніцтва  і ў Беларусі.

 

        Гарадская  рэформа пачала праводзіцца ў  1870 г. Насельніцтва гарадоў, з  ліку домаўладальнікаў і налогаплацельшчыкаў,  выбірала органы гарадского самакіравання  – гарадскія думы і ўправы.

 

         У 1864 г. была праведзена судовая  рэформа. У Расіі былі створаны  суды двух узроўняў. Да мясцовых  належалі міравыя і валасныя  суды. Яны разглядалі ўсе справы, акрамя крымінальных. Крымінальнымі  справамі займаліся акруговыя  суды. Дзейнічалі і судовыя палаты, якія займаліся касацыяй. Суддзі  набылі статус незалежных і  нязменных. Працэс праходзіў публічна  з удзелам адвакатаў і прысяжных  заседацеляў. Але ў Беларусі  суддзі прызначаліся губернатарам, не было тут і выбару прысяжных.

 

         Адукацыйная рэформа была праведзена  ў 1864 г. Было створана тры  тыпа школ – пачатковая, сярэдняя  і вышэйшая. Да пачатковай школы  адносіліся народныя вучылішча  і прыходскія школы, у якіх  вучыліся дзеці сялян. Да сярэдняй  школы адносіліся гімназіі і  прагімназіі. Устаноў вышэйшай  адукацыі ў Беларусі не было.

 

           У 1862-1872 гг. была праведзена ваенная  рэформа. Рэкрутчына была ліквідавана,  яе змяніла ўсеагульная ваенная  павіннасць. Служба ў войску цягнулася  6-7 гадоў, але яе тэрмін залежыў  ад адукацыі. Асобы з вышэйшай  адукацыяй служылі 6 месяцаў, з  сярэдняй – 1 год, з пачатковай  – 4 гады.

 

           Цэнзурная рэформа спрыяла развіццю  сродкаў масавай інфармацыі. Аднак  ў Беларусі гэтыя рэформа не  адчувалася. Толькі ў 1886 г. у  Мінску пачаў выдавацца “Мінскі  лісток”, газета праіснавала  да 1902 г. 

 

           Рэформы 60-70 гг. садзейнічалі дэмакратызацыі  краіны, яны стваралі перадумовы  для далейшага прагрэсу Расіі. 

 

4. Сельская гаспадарка  Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.).

 

Пасля 1861 г. беларуская вёска  прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала  ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку  на адну рэвізскую душу. З цягам  часу гаспадарка дзялілася паміж  нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук  было шмат, а зямлі не хапала. У  хуткім часе сяляне падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і  кулакоў. Бедната складала 60% двароў – каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў – 1,5 млн. чал., фермеры  складалі 8-10% двароў – да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся  наёмныя рабочыя – батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.

 

               Характэрнай асаблівасцю вёскі  гэтага часу было суіснаванне  новых і старых форм вядзення  гаспадаркі. Новай формай гаспадарання  была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне  арэндавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі.  У Віленскай губерні арэндавалася  да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх  маёнткаў. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.

 

               Частка памешчыкаў будавала сваю  гаспадарку з выкарыстаннем старых  метадаў эксплуатацыі сялян. Такія  памешчыкі жылі тым, што прымушалі  сялян працаваць некалькі дзён  на тыдзень на сваёй зямлі  на ўмовах кабальнай арэнды. У  Магілёўскай і Віцебскай губернях  такія памешчыцкія гаспадаркі  складалі да 40% ад агульнай колькасці.

 

              У парэформенны час зямля стала  аб’ектам куплі-продажу. У 80-х  гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі  праз Сялянскі банк каля 984 тысяч  дзесяцін зямлі. У гэты перыяд  вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што  рынак краін Еўропы быў захоплены  танным хлебам фермераў ЗША,  Канады і Аргенціны. Цэны на  хлеб рэзка ўпалі і хлебную  вытворчасць Беларусі нападкаў  крызіс. Сяляне неслі вялізныя  страты. Таму частка памешчыцкіх  і сялянскіх гаспадарак разбурылася,  астатнія змянілі спецыялізацыю.  У Беларусі пачалі развівацца  жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць  свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы  павялічылася на 50%, а ўдзельная  вага збожжавых гаспадарак скарацілася  да 16% ад іх агульнай колькасці.

 

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"