Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

У 1763 г. паме'р кароль Аўгуст III, пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу актыўна ўключыліся магнаты. Рашаючую ролю у гэтай бараць-бе адыгралі Чартарыйскія. Яны выставілі  прэтэн-дэнтам на прастол літоўскага стольніка Станіслава Аўгуста ПанятоЎскага. За трон змагаліся: віленскі ваявода  Караль Радзівіл, вялікі літоўскі гетман Масальскі, генерал літоўскіх войскаў  Міхал Агінскі. У Польшчы сярод  прэтэндэнтаў была групоўка Патоцкіх, саксонскую групоўку прадстаўляў граф Браніцкі. Усе яны шукалі падтрымку  у суседніх дзяржаў: Чартарыйскія і  Масальскія у Расіі, Патоцкія і Радзівілы  — у Францыі і Прусіі, Браніцкі - у Францыі і Аўстрыі. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў  Аўгуст Панятоўскі. Ка-роль сумесна  з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэ-формы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады. Тэта выклікала незадаволенасць  з боку Расіі і Прусіі, якіх больш  задавальняў слабы сусед.

 

У жніўні 1772 г. у Пецярбургу была падпісана кан-венцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

 

Другі падзел адбыўся у 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй. У адказ  у 1794 г. пачалося паўстанне на чале з  Тадэвушам Касцюшкам. Т. Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшчыне. У 1776 г. выехаў у Амерыку. дзе унес вялікі уклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага  ўладарніцтва. У 1784 г. вярнуўся на Радзіму, уключыўся у нацыянальна-вызваленчы рух

 

народаў Рэчы Паспалітай. Т. Касцюшка з'яўляецца на-цыянальным героем Полынчы і ЗША.

 

Паўстанне ахапіла тэрыторыю  не толькі Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго  было характерна ўжыванне парты-занска-дыверсійнай  формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні у  тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі—загінуў пры абароне Варшавы. Паўстанне 1794 г., якое як бы працягвала Вялікую французскую  рэвалюцыю ва Усходняй Еўропе, выклікала  йезадаволенасць не толькі Расіі, але  і Аўстрыі і Прусіі. Мэтай паўстання  было нацыянальнае выз-валенне і  захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. 10 кастрычніка 1794 г. войскі Суворава па загаду Кацярыны II рушылі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабіць пераш-коду для уплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі. Яны нанеслі паражэнне  паўстанцам і ІІахапілі у палон  Касцюшку. Паўстанне скончылася. У  кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. У  выніку трох падзелаў Расія атрымала каля 482 тыс. км2 і 5,5 млн насельніцтва, Аўстрыя -- 129 тыс. км2 і 4 млн чалавек, Прусія -І.'ІІ тыс. км2 і 2,6 млн чалавек.

 

  1. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі (1772-1795)

 

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была ўключана у  склад Расійскай імперыі. Пасля  першага падзелу да Расіі была далучана ўсход-няя частка Беларусі да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр; пасля другога Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі  Браслаў — Паставы—Мір -ІІінск, пасля трэцяга у яе склад былі ўключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі і літоўскія землі на Ііоўнач  і на ўсход ад Немана. Федэратыўная дзяржа-м;І Рэч Паспалітая і абедзве  краіны у яе складзе -1'ялікае княства  Літоўскае і Полынча — спынілі  свае Іяржаўнае існаванне.

 

Расія, пры усей сваей  адсталасці у параўнанні з .звітымі  дзяржавамі, у эканамічных і палітычных носінах ішла наперадзі Рэчы Паспалітай і Вялікага яства Літоўскага як яе часткі. Далучэнне да Расіі Іло  імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага

 

развіцця Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Уключэнне  Беларусі у склад Расійскай імпе-рыі  садзейнічала нацыянальнай кансалідацыі беларус-кага народа, былі прыпынены  паланізацыя і акаталіч-ванне. Роднасныя  па паходжанні, мове і культуры народы цяпер маглі развівацца разам.

 

  1. Эканамічнае становішча і сацыяльныя супярэчнасці ў другой палове 17 – 18 ст.

У складаных умовах апынуліся  беларускія гарады у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. Паласа разбуральных войнаў пракацілася праз беларускія землі: казацка-сялянская вайна (1648 - 1651 гг.), вайна Расіі і Рэчы Паспалітай (1654 - 1667 гг), Паў-ночная вайна (1700 - 1721 гг). «Крывавым патопам» называлі сучаснікі  падзеі 1654 - 1667 гг. (загінула 1,5 млн чалавек  з 2,9 млн жыхароў Рэчы Паспалітай).

 

Жыхары беларускіх гарадоў  і мястэчак пачалі рас-чышчаць пажарышчы  і адбудоўваць свае сядзібы. Але  вярнуць былую веліч і прыгажосць людным, багатым гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. Напрыклад, 18 гарадоў і мястэчак Наваградскага  ваяводства страцілі болып чым 40 % свайго насельніцтва. Некаторыя на-селеныя  пункты практычна былі зруйнаваны. Так, калі да пачатку ваенных дзеянняў Паўночнай вайны у Крычаве  мела жыхарства 500 сем'яў, то пасля заста-лося каля 20. У пераважнай большасці гарадоў  было ад 300 да 500 дамоў, гэта значыць, што  насельніцтва складала прыкладна 2-3 тыс. чалавек. Звыш 10 тыс. налічвалі толькі Магілеў і Віцебск.

 

Пасля ваенных спусташэнняў гарадскі люд пачаў інтэнсіўна папаўняцца яўрэйскім насельніцтвам. Прыток яўрэяў у асноўным з Полыпчы і Украіны  падтрым-ліваўся дзяржаўнай уладай і буйнымі землеўласнікамі. У  гэтым яны бачылі крыніцу павелічэння  прыбыткаў. У буйных гарадах Беларусі яўрэі складалі у тэты час каля 30 - 40 % насельніцтва, а у мястэчках - часцякоы палову і болей. Шматвяковая  традыцыя верацярпімасці

 

м.І беларускіх землях дазволіла  прышламу яўрэйска-I му насельніцтву арганічна  ўліцца у грамадства Бела-сі. Насельніцтва беларускіх гарадоў у другой палове Л VII - XVIII ст. было шматэтнічным, шматмоўным і Імматверным. Іўдзеі у гарадах  і мястэчках будавалі і нанедвалі  сінагогі, мусульмане - мячэці. Вышэйшыя колы гарадскога насельніцтва спавядалі  часцей за усе І .Італіцтва. Прасталюдзіны  былі у асноўным уніятамі і ІІраваслаўнымі.

 

К пачатку XVIII ст. магдэбургскае  права мелі усе Оуііныя і шмат якія з сярэдніх гарадоў. Магістрат  быў вышэйшым органам самакіравання. У яго ўва-ходзілі бурмістры, радцы  і лаўнікі. На чале горада стаяў войт, у дапамогу яму прыдаваліся намеснікі -лентвойты. Войтаў прызначаў кароль. У лада магіст-рата не распаўсюджвалася на мяшчан прыватных К)рыдык (юрыдыкі - абасобленыя часткі горада, якія .ніаходзіліся пад уладай магната ці царкоўнай  уста-новы), а таксама на татар  і яўрэяў, што жылі асоб-нымі абшчынамі  і мелі свае судова-адміністрацый-ныя  органы.

 

Беларускі горад меў супярэчнасці, якія з'яўляліся Ііадмуркам вострай  барацьбы паміж гараджанамі. Да —  ліку адносіліся: маемасная няроўнасць, захоп бага-;ямі гарадской улады  і выкарыстанне яе у сваіх мэ-.х, феадальныя юрыдыкі, не падначаленыя магістра-шматнацыянальны  склад мяшчан. Жыхары гарадоў плацілі  падаткі, выконвалі нату-льныя павіннасці, неслі вартавую ахову гарадоў, да-лі падводы для каралеўскіх паслоў. Цяжкімі для шчан былі розныя зборы, якія спаганяліся магіст-Іатам для  гарадскіх патрэб. Багацеі з магістрата, вядо-І, перакладалі увесь цяжар  падаткаў і пабораў на .месна-гандлевы люд. Гэта вяло да сутыкненняў паміж :агістратамі і гараджанамі.

 

Асновай эканамічнага жыцця  гарадоў былі раме-'вы і гандаль. Буйныя гарады з'яўляліся таксама буй-мі гандлевымі цэнтрамі. У малых гарадах  і мястэч-:х перыядычна праводзіліся кірмашы. Значныя кірма-збіраліся  у Зэльве, Шклове, Нясвіжы. Купцы, якія Іаймаліся замежным гандлем, называліся «гасцямі». Адсюль назва буйных гандлевых  шляхоў - «гасцінцы». Будаваліся новыя  шляхі зносін. У канцы XVIII ст. было

 

завершана будаўніцтва канала Агінскага (на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага), які злучыў Неман  з Прыпяццю. Быў распрацаваны праект будаўніцтва Бярэзінскага канала, які  у пачатку XIX ст. злучыў басейны рэк  Заходняя Дзвіна і Днепр.

 

Гарадское насельніцтва займалася  рамяством^ У кры-ніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесш і  спе-цыяльнасцей. Рамеснікі былі згрупаваны у прафесій-ныя цэхі. Але цэхі XVIII ст. былі далека не тымі моц-нымі, заарганізаванымі аб'яднаннямі, што у папярэдні  перыяд. На тэты час яны ужо вычарпалі  рэсурсы для самаразвіцця. Разбагацеўшыя  майстры і цэхмістры няшчадна эксплуатавалі падмайстроў і  вучняў. Цэха-вая арганізацыя прамысловай  вытворчасці паступо-ва адыходзіла і саступала месца мануфактурнай  вытворчасці. {Мануфактура - тэта прадпрыемства, якое заснавана на ручной працы і  шырокім яе падзеле.) У адрозненні ад цэха на мануфактурах ужывалася  наемная праца за пэўную аплату на працягу пэўнага рабоча-га часу і  існаваў яе падзел. Мануфактуры ўзнікалі, перш за усе, у малых гарадах і  мястэчках, таму што у буйных гарадах  значную канкурэнцыю ім складалі цэхі.

 

У пачатку XVIII ст. на Беларусі з'яўляюцца пер-шыя мануфактуры - Налібоцкая і Урэцкая шкляныя. Еўрапейскую  вядомасць мела мануфактура у  радзіві-лаўскім мястэчку Урэчча - першае прадпрыемства па вырабе люстэркаў  ва усей Рэчы Паспалітай. Шырокую вядомасць  атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры  шаўковых паясоў. Слуцкія паясы маюць  сусвет-ную славу. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларус-кія народныя узоры, нацыянальны  арнамент. Даўжы-ня такога пояса складала 2 - 4,5 м. У мястэчку Карэ-лічы працагала  ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабе палатна для абіўкі сцен, абрусаў, шпалераў.

  1. Культура Беларусі ў 17-18 ст.

Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. адбываецца ўзмац-ненне паланізацыі  і распаўсюджвання каталіцызму  ва ўсіх землях Рэчы Паспалітай. Беларуская мова па-ступова выціскалася з  дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. У 1697 г. дзяржаўнымі мовамі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны толькі польская і лацінская, ужыванне іншых моў было забаронена. Інтэлектуальнае жыцце характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў Сярэднявечча. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларус-камоўнай была пераважна народная культура — культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і свя-тарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоў-на блізкімі да мясцовых вытокаў. На другую палову XVIII ст. прыходзіцца распаўсюжванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы, і іх з'яўленню спрыялі навуковыя адкрыцці у прыродаз-наўстве і дасягненні у галіне гуманітарных ведаў. Гэ-тым ідэям уласціва прызнанне прыярытэту асветы, навукі і розуму у жыцці асобы, грамадства і дзяржа-вы. На Беларусь пачалі пранікаць ідэі французскіх энцыклапедыстаў, іх творы карысталіся папулярнас-цю. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Валь-тэра. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Калі раней тэта быў «сармат» чалавек набожны, суровы, ненавіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый, то цяпер на змену яму прыйшоў разумны, адукаваны, рацыяналістычны чалавек, які не баіцца ўзяць лепшае з замежнай культуры. Гэтыя рысы вызначалі сацыяльны партрэт шляхты і магнатаў.

Школьная адукацыя канцэнтравалася  у асноўным у руках розных ордэнаў  каталіцкай і уніяцкай царк-вы. Была спынена дзейнасць усіх брацкіх  і пратэстанцкіх школ. Выкладанне вялося на лацінскай мове. Цэнтрам  адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статут універсітэта. Высокім  узроўнем адукацыі славіўся Полацкі  езуіцкі калегіўм, прычым езуіты бралі  на выхаванне прадстаўнікоў не толькі каталіцкага вера-вызнання і шляхецкага стану. Шырокую вядомасць мела Слуцкая  гімназія. Яна была заснавана Янушам Радзівілам як кальвінісцкая школа. Слуцкая навучаль-ная ўстанова вылучалася цярпімасцю у справах рэлігіі, павагай да асобы вучня.

У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае аднаўленне сістэмы адукацыі у Рэчы Паспалітай. Была створана Камісія  па нацыянальнай адукацыі. Яе намаганнямі  школа набыла свецкую накіраванасць. Агульнае кіраўніцтва справай асветы'ад духавенства перадавалася дзяржаўным органам. Замест латыні у школы ўвайшла  польская мова.

Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх — Казімір  Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у  Амстэр-даме кнігу «Вялікае мастацтва  артылерыі», што раней шмат разоў  перавыдавалася. Ён першым у сусветнай  навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты. Пашырэнню навуковых ведаў  спрыяла кнігавыдавецкая, асветніцкая  дзейнасць ураджэнца Беларусі Іллі Капіевіча (1651 1714). Ен зведаў ганенні, жыў  у Амстэрдаме, пазней Пятром I быў  зап-рошаны на працу у Маскву. Там  І.Капіевіч выдаў больш за 20 падручнікаў  па граматыцы і інш. Ён быў першым у этай справе у Расіі. 3 дапамогай  яго кніг рускія людзі змаглі пазнаеміцца  са здабыткамі, багац-цем еўрапейскай  навукі і культуры.

У другой палове XVIII ст. значную  ролю у распаўсюджванні навуковых  ведаў адыгрывала меды-цынская школа  у Гародні, кіраўніком якой быў французскі вучоны Ж.Жылібер. Яго дбаннямі пры  школе быў створаны прыродазнаўчы  і анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны  сад.

У беларускім грамадстве расце  цікавасць да мінулага. Ураджэнец  ШншчыныАдал Нарушэвіч ства-рае  «Псторыю польскага народа». Шырокую  вядомасць атрымалі атэістычныя  погляды Казіміра Лышчынс-кага (1634 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ен напісаў  трактат «Аб неіснаванні Бога», у якім сцвяр-джаў, што Бог не існуе, а з'яўляецца фантазіяй люд-зей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. К.Лышчынскі  быў абезга-лоўлены і спалены  на вогнішчы па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай.

Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і формаў да ідэй і формаў Новага часу. Адным з  найбольш значных прадстаўнікоў  беларускай літаратуры з'яўляўся ( 'імяон  Полацкі (1629 1680). Істотная частка яго  Інорчага шляху была звязана з  Масквой. С.Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі «Вертоград многоцветный», «Рйфмологйон», пісаў на беларускай, лацінскай, Польскай і стараславянскай мовах. С.Полацкі  займаў-ся педагагічнай дзейнасцю, быў  выхавацелем царскіх дзяцей, а  таксама заснаваў друкарню у Крамлі і Сла-няна-грэка-лацінскую акадэмію.

Тэатральнае жыцце Беларусі было прадстаўлена Школьным тэатрам  і народным лялечным - - батлей-Кай. Дзейнічалі тэатры перш за усе пры езуіцкіх на-вучальных установах. У іх рэпертуарах  пераважалі ІІастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль  уяўляў сабой пышнае відовішча з  музыкай, песнямі, Танцамі. У другой палове XVIII ст. адбылося станаў-ІІгмне прафесійнага тэатра, пераважна прыватнаўлас-нага. Найбольш вядомымі былі прыгонныя тэатры Іадзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі—Сапегаў. Магнаты запрашалі поды выдатных майстроў тэатральнага мастацтва з .іаходняй Еўропы. Аснову ж трупы  складалі артысты і музыканты  з прыгонных сялян і мяшчан. Еўра-мсііскую славу меў Слонімскі  тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Тут  наладжвалі грандыезныя прадстаўленні. ('цэна тэатра была настолькі вялікая, што акцеры маглі раязджаць на яе на конях. Калі ж трэба было, на сцэне рабілася падлога і размешчаны пад ей басейн напаў-пяўся вадой. Тады можна было назіраць сапраўдныя марскія баталіі. М.К.Агінскі быў  адораным чалаве-кам. Ён з'яўляўся аўтарам  некалькіх опер на ўласныя лібрэта. Тэатр меў некалькі труп, у тым  ліку балет і драматычны калектыў, аркестр быў адным з найбольшых у Еўропе. Слонімскі тэатр выязджаў на гастролі ў Варшаву. У мураваным    дойлідстве яскрава выявіліся I ісаблівасці барока. У гарадах і ве'сках будаваліся пам-ІІсзныя касцелы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"