Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

Культура Беларусі разглядаемага  перыяду адлюстроўвала сацыяльную структуру тагачаснага грамадства. Яе складанымі часткамі былі: магнацкая  культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і нерадавітага насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская  культура. Па ўзроўню развіцця культуры розныя рэгіёны Беларусі істотна  адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі буйныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным  навуковым і літаратурным цэнтрам  Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся  ўніверсітэт; у сценах якога атрымлівала  адукацыю беларуская моладзь.

 

Іншымі важньмі культурнымі  цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Мінск, Слонім. Вельмі значны ўклад  у развіццё культуры Беларусі ўносілі  магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў  у Шчорсах, маёнтак М.Агінскага  ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў  у Мінску і інш.

 

Асвета і навука. У першы  гады XIX стагоддзя ў Расійскай  імперыі была праведзена рэформа  сістэмы адукацыі, навучанне было падзелена на тры прыступкі: вышэйшае, сярэдняе і пачатковае. Створанае  Міністэрства народнай асветы (1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва школай. У  кожным губернскім горадзе стваралася гімназія, у павятовым горадзе  – павятовае вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе – царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія прымаліся дзеці  “ўсялякага стану” без розніцы  “полу і год”. Прадугледжвалася пераемная сувязь паміж школамі  розных ступеняў.

 

Асноўным асяродкам навукі і адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт, з 1803 г. – Імператарскі. Адначасова ён з’яўляўся  вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам  навучальнай акругі. Ён не толькі ажыццяўляў кантроль за работай школ, але яго  выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні  праграм навучання, у напісанні  падручнікаў.

 

Падзеі 1820-30 гг. прывялі да ліквідацыі Віленскай навучальнай  акругі, закрыцця ўніверсітэта, ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы Беларусі. Пераемнасць навучання  была парушана. Выпускнікам Віленскага ўніверсітэта, як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася выкладаць у  мясцовых школах. Настаўніцкія кадры  для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім  педагагічным інстытутам і створанай  у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй.

 

Асаблівасцю развіцця асветы Беларусі першай паловы XIX ст. з’яўлялася наяўнасць каталіцкай манастырскай адукацыі (вучылішчы піяраў, францысканцаў  і інш. манаскіх ардэноў), нягледзячы на паступовае яе скарачэнне. Новай  з’явай у развіцці адукацыі стала  стварэнне сістэмы духоўнага, а  таксама зараджэнне ваеннага і прафесійнага навучання.

 

Вялікая роля ў духоўным жыцці грамадства належала інтэлігенцыі. Па свайму сацыяльнаму складу інтэлігенцыя Беларусі была ў асноўным дваранскай. Аднак у асяроддзі мастацкай  і навуковай інтэлігенцыі з’явіліся  разначынцы. Заслугай пакалення беларускай інтэлігенцыі стала спроба аб’яднаць, звязаць народную і прафесійную  культуру. У адукаванага выхадца  з беларускай шляхты, разначынца з’явілася  цікавасць да мясцовай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, фальклору, мовы. Гэтыя  галіны навуковых ведаў звязаны  з імёнамі I.Грыгаровіча, М.Баброўскага, 3.Даленгі-Хадакоўскага, Т.Нарбута, А.Кіркора, I.Даніловіча, братоў Я. і К.Тышкевічаў і шмат іншых. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў і культурных накірункаў. Так, з імем пратаіерэя I.Грыгаровіча (1792-1852) звязана дзейнасць гісторыка-асветніцкага гуртка ў Магілёве, удзельнікі якога  былі аб’яднаны пошукам, зборам і  апрацоўкай гістарычных матэрыялаў, аднаўленнем мінулага роднага краю. Ім быў складзены і выданы першы  зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі пад назвай «Беларускі Архіў старажытных  актаў» (1824). Дзейнасцю гуртка цікавіўся  граф М.Румянцаў, пад кіраўніцтвам і  на сродкі якога былі сабраны рукапісныя, этнаграфічныя, нумізматычныя калекцыі, створана бібліятэка, якая паклала  пачатак вядомаму ў Маскве Румянцаўскаму  музею.

 

Прадстаўніком гістарычнай  навукі быў прафесар Віленскага ўніверсітэта I.Даніловіч (1788-1843). Прыхільнік аднаўлення суверэнітэту ВкЛ, ён свае працы звязваў  з яго гістарычньм мінулым. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529 г., Судзебнік  Казіміра IV 1468 г., Супрасльскі летапіс  і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Прыкладна ў тым жа накірунке  развівалася навуковая дзейнасць  гісторыка, прафесара Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага (1784-1848), заснавальніка  беларусазнаўства і славяназнаўства. М.К.Баброўскі адкрыў Супрасльскі  летапіс і старадрукі Ф.Скарыны. З дзейнасцю гэтых навукоўцаў звязана зараджэнне на Беларусі археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, а  таксама беларусазнаўства.

 

Вялікую вядомасць у першай палове XIX ст. атрымала дзейнасць Зарыяна  Даленгі-Хадакоўскага (1784-1825), які лічыцца  пачынальнікам беларускай археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства; братоў Канстанціна (1806-1868) і Яўстафія (1814-1873) Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай археалогіі і музеязнаўства. Па ініцыятыве братоў Тышкевічаў у 1842 г. быў створаны першы на Беларусі прыватны музей  старажытнасцяў у Лагойску. Экспанаты  лагойскага музея склалі аснову першага  публічнага музея старажытнасцяў у  Вільні (1855 г.). У 1855 г. Я.Тышкевіч арганізаваў  і ўзначаліў Віленскую археаграфічную камісію, якая займалася зборам, вывучэннем і публікацыяй дакументаў, якія звязаны  з гісторыяй Беларусі, Украіны  і Літвы. Свой уклад у развіццё беларусазнаўства ўнёс П. Шпілеўскі (1823-1861), аўтар «Падарожжа па Палессі і  беларускім краі», «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках». У 1840-я гг. пачынаецца творчая, культурна-асветніцкая  і выдавецкая дзейнасць А. Кіркора (1818-1886). Ён надрукаваў шматлікія навуковыя  матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для  станаўлення беларускай этнаграфіі была яго праца «Этнаграфічны  погляд на Віленскую губерню» (1857-1859), напісаная ў адпаведнасці з праграмай  Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй было надрукавана больш за сотню беларускіх песен і прыказак, слоўнік беларускай мовы.

 

Вялікая цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі Беларусі, якая выразна праявілася ў першай палове XIX ст. – сведчанне развіцця працэсу  духоўнага адраджэння Беларусі. Аднак  першая палова стагоддзя была звязана  з развіццём не толькі гуманітарных, але і прыродазнаўчых навук. Так  у Віленскім універсітэце працавалі  ўраджэнцы Беларусі батанік і  біёлаг С.Юндзіл, фізіёлаг М.Гамаліцкі. 3 Горы-Горацкім земляробчым інстытутам была звязана дзейнасць заснавальнікаў хімічнай навукі Беларусі К.Шмідта і I.Цютчава.

 

Мастацтва. У мастацкай  культуры Беларусі першай паловы XIX ст. змяніліся ідэйна-мастацкія накірункі  ў параўнанні з папярэднім часам, адначасова суіснавалі розныя мастацкія  стылі. Адбываўся паступовы адыход ад класіцызму, які ляжаў у аснове асветніцкай ідэалогіі (матывамі дзеянняў героя – грамадзянскі абавязак і  служэнне грамадству) да рамантызму. Узрастае ўвага да чалавека, яго ўнутранага свету. На Беларусь рамантызм прыйшоў  у пачатку XIX ст. Сутнасцю рамантызма было імкненне супрацьпаставіць рэльнай  рэчаіснасці абагулены ідэальны вобраз.

 

Рамантызм мастакоў Беларусі нельга аддзяляць ад расійскага і  агульнаеўрапейскага. Яго асаблівасцю  быў інтарэс да мясцовай гісторыі, стварэнне на палатне моцнай, свабоднай  асобы. Гэта цікавасць была звязана  з гісторыяй ВкЛ, і распрацоўка  гэтай праблематыкі садзейнічала абуджэнню  інтарэса да гісторыі Беларусі ўвогуле. Да гістарычнай тэматыкі звярталіся многія пісьменнікі, паэты. Гісторыя была прадметам творчасці А.Міцкевіча. Яго творы, напісаныя на польскай мове, трэба лічыць і культурным скарбам Беларусі. У сваіх ранніх творах «Мешка, князь Навагрудка», «Бульба», а таксама ў паэмах «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А.Міцкевіч выкарыстоўваў  тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі. Блізкімі па настрою, думках да Міцкевіча былі У.Сыракомля, Я.Чачот. Празаічны зборнік  Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або  Беларусь у фантастычных апавяданнях» прадстаўляюць сабой, па водгукам сучаснікаў, беларускі цыкл «1000 і адной ночы».

 

У 1840-я гады ў культуры Беларусі праявіўся пераход ад рамантызму да рэалізму. Аб гэтым сведчыць творчасць  В.Дуніна-Марцінкевіча. Першым творам пісьменніка сталі лібрэта аперэт «Рэкруцкі яўрэйскі набор» «Спаборніцтва  музыкаў», «Чароўная вада» – п’есы, напісаны на польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла  свет музычная п’еса В.Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» («Ідылія»), у якой упершыню загучала жывая беларуская мова. У 1850-я  гг. пісьменнік стварае вершаваныя расказы «Вечарніцы» і «Гапон», «Халімон на каранацыі», займаецца  перакладамі. На пачатку 1860-х гадоў  ён стварае свой лепшы твор –  фарс-вадэвіль «Пінская шляхта».

 

У першай палове XIX ст. усё  большую ролю ў грамадска-культурным і ідэйным жыцці Беларусі адыгрывае  тэатр. Асноўнай формай тэатральнай  дзейнасці ў гэты час з’яўляецца прыватная антрэпрыза. Як правіла, такі тэатр быў «аб’яздны», гэта значыць  меў базу ў губернскім або буйным павятовым горадзе і перыядычна вандраваў па навакольным гарадам, мястэчкам, маёнткам і кірмашах. Пастаянныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродна (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа  Кажынскага). У выніку рэфармавання тэатральнай дзейнасці ў 1845-1847 гг. у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя тэатры, якія знаходзіліся пад кантролем тэатральнай дырэкцыі, вызначаўся тэатральны сезон. Тым не менш дзейнасць «аб’язных» груп пасля  гэтага не спынілася. Яны існавалі і  ў больш позні час. Адлюстроўвая моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар  тэатра быў двухмоўным – польскім і рускім. На сцэне ставіліся п’есы  польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.

 

Разам з прафесійным тэатрам  развіваўся аматарскі, які быў вельмі папулярны сярод шляхецтва, чыноўнікаў і афіцэраў. Падзеяй у тэатральным  жыцці Беларусі стала ўзнікненні першай аматарскай трупы беларускага  нацыянальнага тэатра В.Дуніна-Марцінкевіча. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм’ера спектакля  – камічнай оперы «Рэкруцкі яўрэйскі набор», лібрэта да якога напісаў  В.Дунін-Марцінкевіч, а музыку –  С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі. 9 лютага 1852 г. адбылася прэм’ера «Ідыліі» на музыку тых жа аўтараў.

 

Адным з асноўных накірункаў мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была музыка. У грамадстве ўзмацнялася  цікавасць да камерных і публічных  канцэртаў. Музыка гучала ў салонах  мясцовай магнатэрыі, яе выкладалі  ў навучальных установах, адбываліся сольныя выступленні, аркестровыя  канцэрты, праходзілі музычныя спектаклі. Першая палова XIX ст. – час пачатку  збора і публікацыі беларускай народнай песні, спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі (дзейнасць ўраджэнца  Віцебшчыны А.Абрамовіча, асабліва яго  паэма «Беларускае вяселле»). Шырокую  вядомасць атрымалі творы М.Агінскага, Д.Стэфановіча, Ф.Міладоўскага і іншых  таленавітых музыкантаў і выканаўцаў.

 

Свой след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музычнай культуры, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвенскі р-н) павета Мінскай  губерні С.Манюшка. Беларускія народныя песні і мелодыі ўвайшлі ў  творы кампазітара. Музычную адукацыю С.Манюшка атрымаў у Мінску ў  таленавітага музыканта і настаўніка Д.Стэфановіча. 3 Мінскам звязана  стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і опер. Асабліва плённым аказалася творчае  сяброўства кампазітара з В.Дуніным-Марцінкевічам.

 

Архітэктура. У канцы XVIII ст. стыль барока змяніўся класіцызмам. Для яго развіцця на Беларусі характэрна аб’яднанне як заходнееўрапейскага, так  і рускага накірункаў з мясцовымі  мастацкімі традыцыямі. Галоўную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду  беларускіх гарадоў адыграла Віленская  архітэктурная школа, творчасць  рускіх архітэктараў: М.Львова, В.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж.Кларка. Гэта быў час рэгулярнай тыпавой  забудовы гарадоў і мястэчак Беларусі. У адрозненні ад сярэдневяковай хаатычнай  забудовы, горад разглядаўся як цэласная, строга спланаваная сістэма, заснаваная на прынцыпах рацыяналізма і класічных  ідэалаў. У старых гарадах Беларусі – Мінску, Віцебску, Полацку і  інш. вялося ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся кварталы, ствараліся новыя плошчы. У гэтых гарадах  праекцыйны цэнтр звычайна сумяшчаўся з гістарычна склаўшымся ансамблем  горада. Архітэктура цэнтра вызначалася  як новай забудовай, так і манументальнай архітэктурай XVII-XVIII стст., галоўным чынам  манастырамі, касцёламі, калегіўмамі. Гэта прыдавала цэнтрам беларускіх гарадоў некаторую сваеасаблівасць.

 

Асаблівасцю горадабудаўніцтва  гэтага часу было развіццё ансамблевай  забудовы, узвядзенне будынкаў спецыяльнага дзяржаўнага і грамадскага прызначэння (адміністрацыйныя, навучальныя, бальніцы). У кожным губернскім горадзе на цэнтральнай  плошчы акрамя сабораў узводзіліся  дзяржаўныя ўстановы і тарговыя рады, якія сталі прадметам новага грамадска-палітычнага  і эканамічнага жыцця. Тут узнікалі школы, музеі, бібліятэкі. Прынцыпы прамавугольнай планіроўкі найбольш паслядоўна здзейснены ў Клімавічах, Суражы, Мсціслаўі, Чавусах.

 

У дварцова-сядзібным будаўніцтве  Беларусі класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі тэрыторыі. З’явіўся новы тып палаца – цэнтрычная кампактная забудова з купалам, у кампазіцыі якой часта пабудаваны галерэі-каланады, размешчаныя паўкругам або франтальна. Галоўны кампазіцыйны акцэнт прысядзібнага  дома быў манументальны порцік. Сярод  выдатных помнікаў гэтага тыпу патрэбна назваць палац графа М.Румянцава (з 1830-х гадоў ён перайшоў да фельдмаршала I.Паскевіча) у Гомелі, палацы генерал-губернатара  ў Віцебску і віцэ-губернатара  ў Гродна. Да выдатных помнікаў гэтага архітэктурнага накірунку адносяцца  культавыя забудовы: Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чачэрску, Пакроўская царква ў  Стрэшневе, касцёлы ў Лідзе і  Шчучыне.

 

Класіцызм не быў адзіным  архітэктурным накірункам Беларусі першай паловы XIX ст. Побач з ім развіваецца  неаготыка – архітэктурны аналаг эпохі сентыменталізму і рамантызму. Захапленне сярэдневяковым гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў. Неаготыка да 1830-40 гг. суіснавала побач  з класіцызмам, прымяненне яна знайшла  ў культавых збудаваннях і  «англійскім» пейзажна-паркавым мастацтве, загарадных прысядзібных комплексах.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"