Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

               Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі  зрабіла значны крок наперад  на шляху да капіталізму. Аднак  яе развіццё стрымлівалася рэшткамі  прыгонніцтва.

 

5. Прамысловасць Беларусі  ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.).

 

           Пасля 1861 г. працэс накаплення  першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі  марудна; замежнага ж капіталу  ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё  прамысловасці не ішлі. Па гэтых  прычынах першыя 20 парэформенных  гадоў прамысловасць Беларусі  па-ранейшаму знаходзілася на  стадыі дробнатаварнай мануфактурнай  вытворчасці. І толькі ў канцы  80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход  да фабрыкі.

 

           Як правіла, у фабрыкі ператвараліся  мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія  набывалі абсталяванне і наймалі  мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств  узрасла ў 16 разоў. У 1890 г.  у Беларусі працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці. 

 

           Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая,  картонна-папяровая, лёгкая і  харчовая прамысловасць, якая  абапіралася на мясцовую сыравінную  базу. У Беларусі хуткімі тэмпамі  будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя  прадпрыемствы. У 90-х гг. XIX ст. пачало дзейнічаць 7 заводаў машынабудавання  і металаапрацоўкі. У канцы  XIX ст. у Беларусі было створана  каля 10 акцыянерных таварыстваў,  якім належылі буйныя заводы.

 

           Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае  будаўніцтва. У Беларусі было  пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі  (1 вярста = 1,066 км). Разам з чыгункай  будаваліся беларускія гарады, якія  ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага  гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское  насельніцтва павялічылася на 96%, колькасць гаражан узрасла з  330 да 648 тысяч чалавек. Беларусь  рэзка актывізавала  гандаль з  Расіяй і Заходняй Еўропай. 

 

            Развіццё рынкавых адносін немагчыма  без стварэння фінансава-крэдытных  устаноў. У Беларусі былі адкрыты  аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага  і Сялянскага банкаў. Прыватныя  банкі пачалі працаваць у Мінску  – Мінскі камерцыйны банк, Вільні  і Беластоку. Аддзяленні прыватных  банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме.

 

              У парэформенны перыяд ішло  фарміраванне двух асноўных груп  насельніцтва, характэрных для індустрыяльнага  грамадства: пралетарыяту і буржуазіі.  У 1900 г. у Беларусі налічвалася  каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай  буржуазіі вясковага тыпу належыла  каля 103 тысяч чал., да сярэдняй  буржуазіі – 47 тысяч чал., да  буйной – 33 тысяч чалавек. Увогуле  ў канцы XIX ст. усё насельніцтва  Беларусі паводле класавага складу  размяркаваліся так: памешчыкі,  буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі  – 147 тыс. чал., дробныя гаспадары  – 1993 тыс. чал., пралетарыят –  3674 тыс.чал.

 

           Такім чынам, пасля 1861 г. у  Беларусі паступова ўсталяваўся  капіталізм, ішла індустралізацыя  краіны.

 

  1. Паўстанне 1863 г. на Беларусі.

Кастусь Каліноўскі (1838 1864) першы  беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863 1864 гг. на Беларусі і у Літве. Нарадзіўся у сям'і беззямельнага шляхціца, уласніка невялікай ткацкай фабрыкі. Ён вучыўся у Свіслацкан гімназіі, з якой выйшлі многія знакамітыя вучоныя  і дзеячы культуры, вядомыя далека за межамі Беларусі. Пасля дадатковай самападрыхтоўкі юнак накіраваўся  у Маскву з мэтай стаць студэнтам  універсітэта, дзе ужо вучыўся  яго ста-рэйшы брат Віктар. У 1856 г. браты пераехалі у Пецяр-бург, дзе Канстанцін вытрымаў уступныя экзамены і быў залічаны студэнтам юрыдычнага факультэта Пе-цярбургскага універсітэта. У гады вучобы е'н пазнаеміўся  з рэвалюцыйнай публіцыстыкай «Колокола» і «Современнйка», актыўна ўдзельнічаў  у студэнцкім руху, быў членам рэвалюцыйнага  гуртка Серакоўскага. Дыплом кандыдата  права Канстанцін Каліноўскі атрымаў  у 1861 г., якраз калі быў падпісаны  закон аб адмене прыгоннага права. Грабежніцкі  характар рэформы 1861 г. выклікаў хвалю  сялянскіх выступленняў. У такіх  умовах Каліноўскі вяртаецца на радзіму, дзе ўключаецца у падрыхтоўку  паўстання.

 

К лету 1862 г. Кастусь Каліноўскі разам з В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім  пачалі выдаваць першую у краіне рэвалюцыйна-дэмакратычную

 

газету

 

«Мужыцкая праўда», адрасаваную  непасрэдна сялян-ству. Выходзіла яна  на беларускай мове ад імя «Яські, гаспадара  з-пад Вільні». Усяго у свет выйшла сем нумароў.

 

У нацыянальна-вызваленчым  руху супраць царыз-му напярэдадні  і у час паўстання 1863 - 1864 гг. у  Польшчы, на Беларусі і у Літве  існавалі дзве плыні: буржуазна-памешчыцкая  і дэмакратычная.

 

«Белым» (буржуазна-памешчыцкая  плынь) скла-даліся: у Польшчы—з  буйной і сярэдняй шляхты, гандлева-фінансавай буржуазіі, на Беларусі і у Літве - пераважна з памешчыкаў. Выступал! супраць узб-роенага паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-экана-мічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі  права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне белару-саў, украінцаў, літоўцаў, патрабавалі  аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і у сваей дзейнасці арыен-таваліся на Захад.

 

Склад «чырвоных» (дэмакратычная  плынь) быў вельмі неаднародны. Сюды ўваходзілі мала- і беззя-мельная  шляхта, афіцэры, студэнты, рамеснікі, дроб-ныя чыноўнікі, разначынная  інтэлігенцыя. Па сваіх палітычных поглядах «чырвоныя» падзяляліся на два крылы: правое і левае. Правыя патрабавалі радыкаль-нага вырашэння  аграрнага пытання і выказваліся  за кампенсацыю памешчыкам за зямлю, калі тая пярой-дзе да сялян, хісталіся  паміж прызнаннем правоў бе-ларускага, украінскага, літоўскага народаў на самастой-нае развіцце і імкненнем  да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Левыя (рэвалюцыянеры-дэмакраты) выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, права народаў на самавызначэнне, саюз народаў у барацьбе з самадзяржаўем.

 

Падрыхтоўку і кіраўніцтва  ўзброеным паўстаннем на Беларусі і  у Літве ўзначаліў Літоўскі правінцы-яльны  камітэт. Ён быў створаны летам 1862 г. у Вільні. Актыўны ўдзел у яго  арганізацыі прынялі Звяждоўскі, Каліноўскі, Вярыга, Длускі, Чаховіч. 3 пачаткам паўстання у Польшчы  Літоўскі правінцыяльны камітэт 1 лютага 1863 г. абвясціў сябе Часовым правінцыяль-ным  урадам Літвы і Беларусі і звярнуўся  да насельніцтва з адозвай падтрымаць паўстанне у Польшчы. 3 першых дзен існавання Часовы ўрад, у якім кіруючая роля належала Каліноўскаму, узяў курс на аграрную рэвалюцыю, што выклікала  процідзеянне «белых», якія у хуткім часе захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Часовы правінцыяльны  ўрад быў распушчаны, а замест яго  ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі  Літвы. Няўдачы паўстанцаў, жорсткія ўрадавыя рэпрэсіі, адсутнасць дапамогі з Захаду, на кую разлічвалі кіраўнікі  руху, поўнасцю маралізавалі Аддзел кіраўніцтва, паказалі яго без-паможнасць. У жніўні 1863 г. яго кіраўнікі былі ыштаваны.На чале паўстання у другі раз  стаў К. ліноўскі. Былі зроблены захады ажывіць паўстан-, ператварыць яго  ва ўсенародны рух з апорай на ялянства. Аднак дасягнуць гэтай мэты не ўдалося.

 

Буйную перамогу над царскім  войскам беларускія аўстанцы атрымалі у бітве пад Мілавідамі (Гродзенс-губерня), у якой удзельнічала каля 800 паўстанцаў. «упраць іх было накіравана пяць рот  салдат. Паўстан-удалося атрымаць перамогу, але   замацаваць по-ех яны не змаглі і непрыкметна пакінулі лагер.

 

Падаўленнем паўстання на тэрыторыі Беларусі і ітвы кіраваў  новы віленскі генерал-губернатар М. «ураўе'ў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычай-я  паўнамоцтвы. Царскі ўрад рукамі Мураўева, які ымаў прозвішча «вешальнік», жорстка расправіўся удзельнікамі паўстання.

 

Паводле афіцыйных даных, на Беларусі і у Літве ло пакарана смерцю 128 паўстанцаў, каля 12 тыс.ча-век  высланы за межы радзімы на катаргу  і пася-нне у Сібір. Кіраўнік паўстання  пражыў кароткае ыцце, усяго 26 гадоў.

 

  1. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове 19 ст.

Сялянскі рух і народніцкія  арганізацыі ў Беларусі. Пасля  падаўлення паўстання 1863 1864 гг. у Беларусі адзначаўся рэзкі спад сялянскіх  выступленняў і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух нс дасягаў 

узроўню, які назіраўся  ў час падрыхтоўкі і правядзення  рэформы 1861 г. Калі ў 1861 г. было зарэгістравана 379 сялянскіх хваляванняў, то ў 1864 1880 гг. іх рэгістравалася ў сярэднім толькі 810 штогод. Выступленні сялян былі паасобныя і нсарганізаваныя.

Арганізаваны рэвалюцыйны  рух у Беларусі пачаў адраджаццатолькі ў сярэдзіне 1870х гг. У той час  самым радыкальны.м кірункам апазіцыйнай  грамадскай думкі ў Расіі было народніцшва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі  якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі лічылі, што Расія мае  магчымасць пазбегнуць капіталістычнай  стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую  абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікау народніцтва  знайшло перш за ўсё сярод разначыннап  ін і ілігенцыі.

3 самага пачатку ў народніцтве  існавалі дзве плыні рэвалюцыйная  і р.)(|>арматарская. Прадстаўнікі  першай асноўным сродкам дасягнення  сваіх мэт лічылі сялянскую  рэвалюцыю і рабілі ўсс магчымас, каб падштурхнуць сялян да  рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя  і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоуныя  народнікі хацелі перайсці да  сацыялізму шляхам паступовага  рэфарміравання існуючага ладу  Расіі.

Народніцкі рух у Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звяззны  з агулыіарасійскім. Сярод вядомых  расійскіх народнікаў 1870х гг. былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, ІГрынявіцкі, Р. Ісаеў, К. БрэшкаБрэшкоўская, А. БончАсмахоўскі. У другой палове 1870х пачатку 1880х гг. у Мінску, агілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гаРадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі  ў ПеРшую чаргу навучэнцы, якія пад  выглядам самаадукацыі вьівучалі забароненую  літаратуру. Меліся спробы весці агітаЦьію  сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў  былі вельмі абМе*аваныя. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей гістарычнага, Цьіяльнаэканамічнага і нацыянальнага  развіцця краю.

Калі летам 1879 г. пецярбургская  арганізацыя "Зямля і Воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел" большасць  народнікаў у Беларусі падтрымала "Чорны  перадзел", які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. у Беларусь двойчы прыязджаў  лідэр "Чорнага перадзелу" Г.В. Пляханаў. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня "Чорнага перадзелу", якая ў пачатку 1881 г. вьіпусціла тры  нумары цэнтральнага органа арганізацыі  газеты "Чёрный передел", столькі  ж нумароў газеты для рабочых "Зерно" і дзве пракламацыі. Між  тым "Чорны перадзел" праіснаваў нядоўга. У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу", якія засталіся  ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны  тэрор супраць прадстаўнікоў  улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх  няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец  Мінскай губерні I. Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што  забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстання не адбылося, а  рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у  хуткім часе прывялі да знішчэння  цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі".

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночназаходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна  нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі  ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў яе цэнтральнай групы. У Беларусі засталіся толькі асобныя гурткі.

У першай палове 1880х гг. у  Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі нарадавольніцкага і ліберальнаасветніцкага накірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы  з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных  на рускай мове. У 1884 г. члены групы "Гоман" (А. Марчанка, X. Ратнер і інш.) выступілі  з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі  было выдадзена два нумары гектаграфічнага  часопіса "Гоман" (на рускай мове). Гоманаўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаву. Іх ідэалам  была вольная ад сацыяльнага і  нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная  на аснове федэрацыі самакіруемых абласцей. Гоманаўцы целі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, ле аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той чаС не здолелі.

У другой палове 1880х 1890я гг. пануючым накірункам у народніцтве  з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя  народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу  звярнулі на рэфарміраванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтьім яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему. Разам  з тым беларускія ліберальныя  народнікі цікавіліся гісторыяй  і культурай свайго краю, спрыялі  развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Рабочы рух і стварэнне  сацыялдэмакратычных арганізацый  у Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. у  Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці  сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх губерняў адсутнасць буйных і перавага дробных рамесных прадпрыемстваў з  невялікай колькасцю працуючых, сялянскае малазямелле і мноства  яўрэйскай беднаты ў горадзе  стваралі лішак рабочай сілы і  пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралстарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых  у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы XIX пачатку XX ст. была амаль на 1/3 ніжэйшай. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых  ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала  іх сацыяльная абарона. Тым не менш выступленняў рабочых у Беларусі было няшмат. У 1870я гг. іх зарэгістравана 7, у 1880я 10. Толькі ў 1890я гг. пачаўся  ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх у другой палове дзесяцігоддзя). Паступова рабочы рух стаў больш арганізаваным  і ў канцы XIX ст. вылучыўся ў  самастойную плынь.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"