Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

У першай палове XIX ст. у культавых  пабудовах праваслаўнай царквы наглядаецца  ўплыў старажытнарускай архітэктурнай  культуры. Пачаткам развіцця «руска-візантыйскага  стылю» лічацца 1830-я гады. Развіццё гэтага стылю адбывалася ў дзвух  накірунках: перабудова існуючых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў і ўзвядзенне новых  цэркваў па праектам Сінода і прыватных  асоб. Найбольшага росквіту стыль  дасягніў у другой палове XIX – пачатку XX ст., калі пачалося масавае будаўніцтва  цэркваў-“мураўёвак” за дзяржаўны  кошт.

 

Жывапіс. Распаўсюджанне класіцызму і рэалізму першай палове XIX ст. азначала сур’ёзныя змены ў жывапісу Беларусі. У 1830-40-я гг. ідэйныя каноны акадэмізма (іерархічнасць каштоўнасцяў жанраў) станавіліся неактуальнымі. Захоўваўся прыярытэт гістарычнага жывапісу, але  набываў папулярнасць бытавы жанр, пейзаж, з’явіўся новы жанр – нацюрморт.

 

Важную ролю ў развіцці жывапісу ў гэты перыяд адыграла Віленская  школа жывапісу – аддзяленне выяўленчага  мастацтва факультэта літаратуры і  мастацтва Віленскага ўніверсітэта, якая прытрымлівалася класічных  канонаў у жывапісу. Яе заснавальнікам быў прафесар Ф.Смуглевіч, які ўвайшоў  у гісторыю жывапісу як майстар вялікіх  шматфігурных кампазіцый на гістарычныя  і рэлігійныя тэмы, пейзажыст і  бытапісец. За чвэрць стагоддзя свайго існавання школа падрыхтавала больш 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў  і выкладчыкаў малявання для  навучальных устаноў Беларусі. Для  ўдасканналення ведаў і атрымання  вышэйшай адукацыі найбольш адораныя студэнты накіроўваліся ў Пецярбургскую  Акадэмію мастацтваў або ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і  дойлідства (Строганаўскае вучылішча). Падрыхтоўцы прафесійных мастакоў на Беларусі вялася так сама і ў  Полацкай езуіцкай акадэміі.

 

Буйным майстрам партрэтнага  жанра на Беларусі быў член Акадэміі мастацтваў I.Аляшкевіч (1777-1830). Мастак стварыў партрэты А.Чартарыйскага, Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Міцкевіча і  інш. У апошнія гады жыцця I.Аляшкевіч  пісаў рэлігійныя кампазіцыі, напрыклад, «Мадона з дзіцяцям». Не менш цікавым  партрэтыстам быў Ю.Пешка (1767-1831). Ён шмат пісаў партрэтаў прадстаўнікоў  віленскай шляхты і духавенства  – віленскага саветніка Вейса, партрэт  С.Солтана і партрэт вядомай  мецэнаткі Тэафілы Радзівіл.

 

Выдатным партрэтыстам быў  В.Ваньковіч (1799-1842), аўтар партрэтаў  дзеячаў літаратуры і мастацтва, навукі (кампазіцыйны партрэт «Міцкевіч  на скале Аю-Даг», партрэты містыка  А.Тавянькоўскага і яго жонкі  Караліны, піяністкі М.Шыманоўскай, паэта А.Гарэцкага. Радавы маёнтак  В.Ваньковіча ў Сляпянкі пад Мінскам  быў цэнтрам, які групаваў вакол  сябе лепшыя мастацкія сілы Беларусі першай паловы XIX ст. Тут бывалі Я.Дамель, М.Кулеша і іншыя мастакі, скульптары, кампазітары Беларусі.

 

Вядомым гістарычным жывапісцам гэтага часу быў Я.Дамель (1789-1840). На сваіх палотнах ён адлюстроўваў найбольш драматычныя моманты гістарычнага развіцця. Гэта карціны «Смерць князя  Панятоўскага», «Гібель прадвадзіцеля  крыжаносцаў Ульрыха ў Грунвальдскай  бітве», «Павел I вызваляе Касцюшка з  няволі» і інш. Большую вядомасць  атрымала карціна «Пераход Напалеона  праз Беразіну». Акрамя гістарычных  палотнаў для творчасці Я.Дамеля характэрны шматлікія рэлігійныя кампазіцыі, а таксама партрэты, якія адрозніваюцца  глыбокім псіхалагізмам.

 

Вялікі ўклад у беларускі  пейзажны жывапіс унеслі мастакі  В.Садоўнікаў, I.Герасімовіч, В.Дмахоўскі. Крыху ў баку ад агульнага развіцця пейзажнага жывапісу Беларусі стаіць творчасць мастака-этнографа і  гісторыка Напалеона Орды (1807-1883). Усё сваё жыццё мастак прысвяціў  адлюстраванню цікавых месцаў Беларусі, Літвы і Ўкраіны, якія звязаны  з вялікімі гістарычнымі падзеямі і  выдатнымі асобамі, якія тут нарадзіліся. Н.Орда ў асноўным працаваў як акварэліст («Разваліны замка ў Лідзе», «Крэва», «Мір», «Нясвіж», «Белая вежа» і інш.).

 

Выдатным прадстаўніком  беларускага жывапісу быў І.Т.Хруцкі (1810-1885). Гэты мастак увайшоў у сусветны жывапіс як заснавальнік жанра класічнага нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт «Кветкі  і плады» ён атрымаў званне акадэміка. Аднак не менш яскрава мастак праявіў  сябе ў жанры партрэта і пейзажа.

 

У творчасці жывапісцаў Беларусі першай паловы XIX ст. інтэнсіўна развіваўся бытавы жанр. Мастакі стварылі шмат яркіх жывапісных палотнаў, дзе паказана багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Першымі  ў гэтым жанры на Беларусі сталі  выхавальнікі Віленскай школы жывапісу К.Кукевіч, Ю.Карчэўскі, К.Русецкі і  інш. Нягледзячы на ўплыў класіцызму ў творчасці прадстаўнікоў бытавога жанру ўсё больш зацвярджаецца  рэалістычны элемент.

 

Жывапіс Беларусі першай паловы XIX ст. багаты і разнастайны. Яго станаўленне  і развіццё адбывалася ў агульным накірунку развіцця рускага, польскага, літоўскага і ўкраінскага жывапісу. Эвалюцыя яго ад класіцызма да рэалізму складала не толькі сутнасць развіцця беларускага жывапісу, але і шляхі  яго далейшага ўдасканалення.

 

Блізка да жывапісу знаходзіцца  мастацтва складання мазаічных  пано. Выдатным беларускім мазаістам  Нікадзімам Сілівановічам (1834-1919) у  Ісакіеўскім саборы Пецярбурга была выканана мазаічная кампазіцыя для  галоўнага іканастаса “Тайная вячэра”. За бліскучую работу Н.Сілівановіч  атрымаў званне акадэміка Імператарскай  Акадэміі мастацтваў.

 

Адной з форм выяўленчага  мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была скульптура. Сярод скульптараў  таго часу найбольшую вядомасць набылі сям’я Ельскіх (Караль і яго сыны Казімір і Ян), Я.Астароўскі, Р.Слізень. Іх творчасць была разнастайна па жанру. Гэта былі партрэты-бюсты, медальёны  і барэльефы гістарычных дзеячаў  Беларусі, Літвы і Польшчы, родных, знаёмых. Вялікае месца ў іх творчасці  займала касцёльная скульптура.

 

К сярэдзіне XIX ст. завяршыўся адзін з вялікіх этапаў у гісторыі беларускай культуры. У цяжкіх умовах, калі ўплывала польская культура і  пачаўся працэс русіфікацыі, ішоў працэс фарміравання і развіцця нацыянальнай культуры. Перш за ўсё ён вызначыўся ў станаўленні сучаснай беларускай мовы, новай беларускай літаратуры, асэнсаванні гістарычнага шляху, які  прайшоў народ.

 

Разам з тым к канцу  прыгоннай эпохі ў грамадска-культурным жыцці народа Беларусі выразна праявілася неадпаведнасць паміж дасягнутым узроўнем духоўнай культуры і авалоданнем  культурнымі каштоўнасцямі. У грамадстве былі абмежаваны магчымасці для распаўсюджвання  асветы і народнай адукацыі. Гэта сведчыла аб крызісе ў духоўным жыцці беларускага  народа. Феадальны строй уступаў  у супярэчнасць не толькі з сацыяльна-эканамічным, але і з грамадска-культурным прагрэсам.

  1. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы 60-70 гадоў 19 ст.

Сялянская рэформа 1861 г. была абумоўлена крызісам усей феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узяц-ца за рэформу кіруючыя колы прымусіў сам ход эканамічнага развіцця, які усе больш і больш  штурхаў краіну на капіталістычны шлях развіцця. Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі ўрад вырашыў пайсці на скасаванне прыгоннага права «зверху» шляхам рэформаў, не чакаючы, калі яно будзе адменена «знізу» - рэвалюцыйным шляхам.

 

Царскі ўрад вырашыў распачаць  падрыхтоўку ся-лянскай рэформы 1861 г. з Беларусі і Літвы, зыходзя-чы з таго, што тут яшчэ да гэтага многія мясцовыя памешчыкі выказваліся  за беззямельнае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Такая пазіцыя  па-мешчыкаў тлумачылася тым, што  іх гаспадаркі былі ужо даволі шырока ўцягнуты у сферу таварна-грашо-вых  адносін. Таму, на думку царскага ўрада, памешчыкі беларуска-літоўскіх губерняў былі значна лепей пад-рыхтаваны  да скасавання прыгоннага права. Царызм таксама баяўся выкарыстання апазіцыйным  польскім дваранствам сялянскіх  выступленняў у сваіх нацыя-нальных  інтарэсах.

 

Падрыхтоўка сялянскай рэформы  пачалася у тайне ад шырокіх колаў  грамадскасці. У студзені 1857 г. быў  створаны Сакрэтны камітэт «для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх  сялян». 19 лю-тага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з «Маніфестам». Усе гэ-тыя дакументы можна  падзяліць на тры трупы: Агуль-ныя  палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. У адпаведнасці з «Маніфестам» селянін ад-разу атрымліваў асабістую  свабоду і шэраг грамадзянскіх  правоў: заключаць грамадзянскія  і ма-емасныя пагадненні, адчыняць гандлевыя і прамыс-ловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

 

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася  на падставе Агульнага і двух Мясцовых палажэнняў. У

 

(4 -- 5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1-2 дзесяціны) па-меры сялянскіх  надзелаў. Калі да рэформы у  селяніна зямлі было больш  вышэйшай нормы, то памешчык  меў права адрэзаць лішак на  сваю карысць. У Гродзен-скай, Віленскай, Мінскай губернях існавала  падвор-нае землекарыстанне. Тут  сялянам пакідаўся іх да-рэформенны  надзел. Да правядзення выкупной  аперацыі сяляне лічыліся часоваабавязанымі  і за ка-рыстанне атрыманай  зямле'й павінны былі адбываць  паншчыну або плаціць памешчыку  аброк.

 

Свой палявы надзел зямлі  сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя  для усей Расіі. Выкупная сума выз-началася шляхам капіталізацыі пераведзенага  на гро-шы аброку з дзесяціны у  разліку 6 % гадавых. На-прыклад, калі аброк  з сялянскага надзела складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 руб. (6 руб. — 6 %, 100 % -100 руб.). 20 % гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі  ад дзяржавы у выглядзе каштоўных  папер, якія можна было прадаць ці закласці. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на праця-гу 49 гадоў павінны  былі выплачваць выкупныя плацяжы. Такім  чынам, агульная сума, якую сяляне выму-шаны былі заплаціць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі—у 3 — 4 разы). Атрымлівалася, што сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над  асобай селяніна.

 

Сялянская рэформа 1861 г. паклала  пачатак нова-му, капіталістычнаму ладу. У выніку рэформы у краіне склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуазных формаў гаспадарання. Разам  з тым рэформа мела і адмоўныя бакі. Яна была праведзена з максімальнымі  выгадамі для памешчыкаў. Наяўнасць  шматлікіх пе-ражыткаў прыгонніцтва (выкупныя плацяжы, адрэзкі, цераспалосіца, палітычная нераўнапраўнасць і інш.) стрымлівалі развіцце капіталізму.

 

Адмена прыгоннага права  абумовіла правядзенне шэрага рэформаў дзяржаўнага кіравання, ваеннай  спра-

 

Магілеўскай і Віцебскай  губернях, дзе захавалася аб-шчыннае  землекарыстанне, устанаўліваліся  вышэйшыя

 

вы, органаў суда, сістэмы  гарадскога самакіравання, народнай адукацыі, цэнзуры, фінансаў.

 

3 1862 па 1874 г. праводзілася  ваеннаярэформа, якая замяніла рэкруцкую  сістэму камплектавання арміі  з прадстаўнікоў падатных саслоўяў  на агульную ваенную павіннасць. Тэрмін абавязковай службы у  сухапутных войсках быў скарочаны  да б, на флоце — да 7 гадоў.

 

У 1864 г. у Расіі пачалася земская рэформа, якая прадугледжвала стварэнне у наветах і губернях вы-барных земскіх устаноў для  кіраўніцтва народнай ас-ветай, аховай здароўя, гаспадарчай справай. Выбарчы  закон на аснове высокага маемаснага цэнзу забяспе-чыў перавагу у  земствах памеснага дваранства. Аднак  на Беларусь, Літву і Правабярэжную  Украіну тэты прынцып не распаўсюджваўся  па палітычных маты-вах: царскі ўрад пасля  паўстання 1863 -- 1864 гг. не давяраў мясцовым польскім памешчыкам.

 

У выніку судовай рэформы 1864 г. былі ліквідаваны саслоўныя  суды, якія замяніліся агульнымі для  ўсіх судовымі ўстановамі. Абвяшчала-ся адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Уводзіліся міравыя суды, а  для разгляду крымінальных спраў -суды прысяжных, якія незалежна ад суддзяў  выносілі рашэнне, вінаваты падсудны ці не. Уводзіліся судо-выя абаронцы—прысяжныя павераныя (адвакаты), якія не знаходзіліся на дзяржаўнай службе і былі незалежныя ад урада.

 

На Беларусі і у Літве  судовая рэформа пачалася толькі у 1872 г. 3-за адсутнасці земстваў міравыя  суддзі не выбіраліся, а назначался Міністэрствам юстыцыі. Суд прысяжных  быў уведзены толькі у 1882 г.

 

Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла  з прынцыпу ўсесаслоўнай адукацыі. Саслоўныя абмежаванні адмяняліся пры паступленні у сярэднія і  вышэйшыя навучальныя ўстановы, але  кантынгент навучэнцаў вызначаўся платай за навучанне.

 

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку, але з-за складанага палітычнага  становішча першае незалежнае ад урада  выданне газета «Мінскі лісток»  выйшла толькі у 1886 г.

 

Гарадская рэформа у Беларусі пачалася у 1875 г. (на 5 гадоў пазней, чым  у Расіі). Яна таксама была заснавана  на буржуазным прынцыпе ўсеагульных  вы-

 

бараў органаў кіравання  у гарадах паводле маемаснага цензу. Выбарчыя правы мелі толькі плацелыпчыкі гарадскіх падаткаў уласнікі зямлі, дамоў і прад-прыемстваў. Выбраная гарадская думаўтварала гарад-скую управу на чале з гарадскім галавою. Органы гарадскога самакіравання займаліся  пытаннямі добра-ўпарадкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарту, аховы  здароўя, народнай адукацыі.

 

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 —70-х гг. былі вельмі непаслядоўныя, супярэчлівыя, на Беларусі мелі абмежаваны характар.

 

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (1861-1900гг.)

1 Палітычная мадэрнізацыя  краін Заходней Еўропы. Асноўныя  напрамкі мадэрнізацыі і яе  змест.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"