Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

Аднаўленне народнай гаспадаркі у БССР мерка-валася завяршыць на працягу чацвертага пяцігадовага плана (1946 - 1950 гг.). Акцэнт быў зроблены на пас

 

кораным аднаўленні энергетыкі і развіцці машынабу-давання, стварэнні  такіх галін прамысловасці, якіх ранен на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактара-будаванне і інш. Быў  пабудаваны Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ), першыя аўтамабілі-самаз-валы былі выпушчаны у 1947 г. Трактарны завод  пачаў будавацца у 1946 г., першыя трактары «Беларусь» сышлі з канвеера у 1953 г. У будаўніцтве гэтых гігантаў пры-мала ўдзел уся краіна. Але  перакос у бок вытворчасці  сродкаў вытворчасці прыве'ў да таго, што у заняпадзе засталіся  традыцыйныя для Беларусі легкая, харчо-вая галіны, прамысловасць  будаўнічых матэрыялаў.

 

У першай палове 50-х гг. у  Мінску было завершана будаўніцтва  і ўступілі у строй падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін  з буйнейшых у Еўропе камвольны  камбінат. За пятую пяцігодку (1951 - 1955 гг.) было пабудавана 150 буйных прад-прыемстваў.

 

Цяжкім заставалася становішча у сельскай гаспадар-цы, і не толькі з прычыны велізарных страт падчас вай-ны. Пасляваенная індустрыялізацыя БССР вялася у многім за кошт сельскай гаспадаркі. У 1948 - 1949 гг. праводзілася суцэльная калектывізацыя у заходніх абласцях Беларусі. Вытворчасць сельскіх гаспадарак стрымлівалася наяўнасцю  жорсткай падатковай сістэмы. Зверху загадвалі, што, дзе і як сеяць, колькі мець жывелы. Дасягнуць даваеннага ўзроўню па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі  у чацве'р-тую пяцігодку не ўдалося.

 

Са зменай кіраўніцтва  СССР (Сталін памер 5 са-кавіка 1953 г.) у 1953 г. рабіліся захады па паляпшэнні сітуацыі у сельскай гаспадарцы. У верасні 1953 г. ад-быўся Пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы. Былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць  з калгасаў, заменена сістэма падаткаабкладання, што мела станоўчыя вынікі.

 

Такім чынам, ужо к 1950 г. была адноўлена (амаль дасягнула даваеннага ўзроўню) гаспадарка рэспублікі, што  стала фактычна працоўным подзвігам  беларус-кага народа. Але сельская гаспадарка перажывала крызісны стан', што было звязана у першую чаргу з ваеннымі разбурэннямі, захаваннем адзінай калгас

 

най сістэмы гаспадарання і працягам палітыкі пе-раразмеркавання  сродкаў з сельскай гаспадаркі у  прамысловасць

 

  1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1945-1965 гг.

Грамадска-палітычнае жыцце  характарызавалася наступнымі асаблівасцямі.

Працягваліся сталінскія рэпрэсіі і пасля вайны супраць  былых ваеннапалоных, інтэлігэнцыі, насель-

 ніцтва заходніх абласцей.

Па-ранейшаму у краіне існавала аднапартыйная сістэма. Камуністычная  партыя кантралявала усе бакі грамадскага  жыцця. Яна фактычна пераўтварылася у частку дзяржаўнага апарату, а  Саветы заставаліся другараднымі органамі ўлады.

КПСС (КПБ) падбірала і  расстаўляла кадры на кіраўнічыя насады, у Саветах і грамадскіх арганізацыях.

Выбары павінны былі прадэманстраваць паслухмянасць мае, іх поўную згоду  з палітыкай Камуністычнай партыі савецкай дзяржавы. Першыя пасляваенныя выбары у Вярхоўны Савет БССР адбыліся у 1947 г., а у мясцовыя Саветы —  у 1948 г.

У пасляваенны час асаблівую  ўвагу кіруючыя колы Беларусі ўдзялялі заходнім абласцям. У гэтым

 краі у больш сціслы  тэрмін патрэбна было зрабіць  тое, што ва ўсходніх рае'нах  рабілася больш за 20 гадоў. Працэс  пераўтварэнняў у заходніх абласцях  Беларусі атрымаў назву саветызацыі.

Цяжкімі былі бытавыя ўмовы. Тысячы сем'яў засталіся без жылля, быў знішчаны гарадскі транспарт, не хапала тавараў першай неабходнасці. Да 1947 г. існавалі картачкі на харчовыя і прамысловыя тавары. Назіраўся  рост крымінальнай злачыннасці.

Адраджэнне культурнага  жыцця на Беларусі пас-ля Вялікай  Айчыннай вайны адбывалася таксама  у надзвычай складаных умовах. Па-першае, за гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльна-тэхнічная  база ўстаноў навукі, адукацыі і  культуры. Трэба было рамантаваць  і будаваць нанава школьныя будынкі, наладжваць выпуск школьнага абсталяван-ня, падручнікаў, рашаць праблемы настаўніцкіх кад-раў. А час не чакаў, таму што  дзеці, не атрымаўшыя адукацыю, адпаведную свайму ўзросту, станавіліся пераросткамі. Таму вучоба не адкладвалася ні на адзін  дзень, а заняткі праводзіліся і  у зямлянках, і на адк-рытых пляцоўках. У школах вучыліся чытаць па старых газетах, іх жа выкарыстоўвалі у якасці сшыткаў, крэйдай з'яўляўся звычайны вугаль, а чарніла выраб-лялася з  сажы. К 1950 г. колькасць вучняў была мен-шай, чым у перадваенны перыяд, што з'явілася вынікам вялікіх  страт насельніцтва рэспублікі у  гады вайны. На аднаўленне ўстаноў адукацыі кіраўніцтва Са-вецкага Саюза  і БССР выдзяляла вялікія сродкі. Міністэрства асветы РСФСР даслала  беларускім школам каля 10 млн падручнікаў, сшыткі, абсталяванне. 3 дапамогай ВНУ  Масквы ля станцыі Сходня з восені 1943 г. аднавіў сваю дзейнасць БДУ. У 1944 - 1945 гг. вышэйшыя навучальныя ўстановы вяртаюцца на радзіму. Аднаўляліся  матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры, выпуск газет, часопісаў.

Разам з тым у другой палове 40-х—пачатку 50-х гг. развіцце навукі і культуры сутыкнулася з  жорсткім ідэалагічным прэсам. Для  кантролю над культурным жыццем Беларусі у 1947 г. пры ЦК КП(б)Б быў ут-вораны аддзел культуры. Маглі друкавацца навуко-выя працы і літаратурныя творы, якія не пярэчылі склаўшайся камандна-бюракратычнай  таталітарнай сістэме. У літаратуры галоўнай тэмай была мінулая вайна, раскрыцце гераізма савецкіх людзей. Першыя буйныя творы аб вайне: «Глыбокае  плынь» Івана Шамякіна, «Мінскі напрамак»  Івана Мележа, «Века-помныя дні» Міхася Лынькова.

У тэатральным мастацтве  значнай з'явай стала творчасць  акцераў Б. Платонава, С. Станюты, Г. Глеба-ва, Л. Ржэцкай. На сцэне Беларускага  дзяржаўнага тэ-атра імя Я. Купалы з поспехам прайшлі п'есы К. Кра-півы «Пяюць жаваранкі», Л. Маўзона «Канстанцін  Зас-лонаў». У тэатры оперы і балета была пастаўлена опера А. Багатырова .»Надзея Дурава», прысвечаная жан-чыне-афіцэру, якая прымала ўдзел у Барадзінскай бітве 1812г.

Героіка-патрыятычны жанр быў асноўным у ра-боце беларускіх мастакоў. Размах партызанскага руху на беларускай зямлі паказвае Я. Зайцаў у карцінах «Канстанцін Заслонаў у партызанскім штабе», «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе у Мінску».

Самым значным дасягненнем  скульптараў Бела-русі стаў завершаны  у 1954 г. велічны ансамбль плош-чы Перамогі у Мінску з абеліскам-помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у баях з фашызмам. Яго аўтары.- скульптары 3. Азгур, А. Бем-бель, А. Глебаў, С. Селіханаў.

Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады гра-мадска-палітычнае і культурнае жыцце праходзіла у надта складаных, супярэчлівых умовах. Пад партый-ным  кантролем знаходзілася жыцце народа, яго думкі і погляды. Разам  з тым народ у болынасці  не адчуваў сябе прыгнечаным, ганарыўся  прыналежнасцю да справы будаўніцтва  новага грамадства. Народу заўседы  ўласціва надзея на лепшую будучыню.

  1. Культурнае жыццё ў Беларусі ў другой палове 1940-х – 1960-х гг.

Сярэдзіна 50-х гг. з'явілася  новым этапам у развіцці беларускай культуры, пачатак якога азнаменаваў XX з'езд КПСС (люты 1956 г.). На закрытым пасяджэнні зезда з дакладам «Аб  кульце асобы і яго вышках»  выступіў М.С. Хрушчоў. Тэта была першая спроба па-літычнага кіраўніцтва  краіны падняць заслону над сталінскімі  злачынствамі, паказаць шкоду, якую пры-нес  культ асобы развіццю грамадства. Вынясенне дак-лада на з'езд азначала пачатак пераходу ад таталіта-рызму  да ліберальных рэформаў, пашырэнне  дэмакра-тызацыі. Але абмеркаванне праблем, стаяўшых перад грамадствам, не з'яўлялася абсалютна свабодным. Партыйныя структуры стараліся  захаваць ідэалагіч-ны кантроль над  настроямі творчай інтэлігенцыі, не давал! ей выйсці у асмысленні і  ацэнцы сталінізму, гісторыі і сучаснасці грамадства за межы дазволенага. Галоўным аргументам такой «культурная» палітыкі з'яўлялася пацвярджэнне аб абвастрэнні  ідэалагічнай барацьбы у абстаноўцы мірнага існавання з капіталі-стычным  светам. Але сапраўднай прычынай з'яўлялася тое, што ініцыятар выкрыцця культу асобы М.С. Хрушчоў не змог выпрацаваць  стратэгічную лінію аб-наўлення грамадства, да канца парваць з камандна-адміністрацыйнай сістэмай.

Вялікім імпульсам для  мастацкага асэнсавання праблем, што  стаялі перад грамадствам, з'явілася  ма-савае вызваленне вязняў ГУЛАГу. Пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі дзеячаў літаратуры і мас-тацтва, якія загінулі у часы сталінскага  тэрору. Былі рэабілітаваны Міхась Чарот, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Уладзімір Галубок і інш. Аднак  рэабіліта-цыя праходзіла складана, вяртанне з «небыцця» вя-лося выбарачна.

Літаратура. Творчай актыўнасцю была адзначана дзейнасць Сяргея Грахоўскага, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся  Звонака і іншых літаратараў, якія вярнуліся з ГУЛАГу. Яны прынеслі свае бачанне праблем сталінізму, жыцця грамадства і краіны. Канец 50 — пачатак 60-х гг. азнаменаваўся  з'яўленнем плеяды таленаві-тых пісьменнікаў, якія ўвайшлі у гісторыю пад назван «шасцідзесятнікі». Лібералізацыя  палітычнага жыцця стварыла ўмовы  для больш праўдзівага падыходу да паказу рэчаіснасці. Але творы, якія рэалістычна адлюстроўвалі жыцце, падвяргаліся крытыцы з боку ЦК КПБ. Такое здарылася з аповесцю Аляксея  Кула-коўскага «Дабрасельцы», якая выйшла у 1958 г. Палі няправільна паказаць жыцце  калгаснай ве'скі, сказіць савецкую рэчаіснасць. Аповесць была падвергнута  рэз-кай крытыцы. Кулакоўскі быў  вызвалены з пасады галоўнага  рэдактара часопіса «Маладосць».

У 60-я гг. рознабаковымі  гранямі раскрыўся талент Уладзіміра Караткевіча. Пасля выхаду у свет двух паэтычных зборнікаў ен разгарнуў  літаратурную дзейнасць у галіне гістарычнай прозы. У рамане «Каласы  пад сярпом тваім» аўтару ўдалося  на гістарычным матэрыяле паказаць шырокую панараму жыцця бела-рускага  народа.

 

Галоўнай тэмай творчасці  многіх пісьменнікаў за-ставалася вайна. Духоўны свет юнакоў і дзяўчат, якія ўступілі у барацьбу з акупантамі, раскрыты у раманах Івана Навуменкі  «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах». Праблемам чалавека на вайне, мужнасці і гераі-зму воінаў і партызан у надзвычайных абставінах прысвечаны творы В. Быкава «Жураўліны крык», «Трэ-цяя  ракета», «Мертвым не баліць».

Тэатр. У тэты час расквітнеў талент Андрэя Мака-енка. Шырокую вядомасць  набылі п'есы «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал». Доўгі час  на сцэне ішла опера «Калючая ружа»  Ю. Семянякі, прысвечаная жыц-цю студэнцтва. Была пастаўлена опера А. Туранкова  «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г., «Брэсцкая  крэпасць» К. Малчанава.

Выяўленчае мастацтва. У  канцы 50-х гг. на суд грамадскасці прадставіў свае першыя работы М. Савіцкі. Тэта былі палотны «Песня» і «Гонар абавяз-ку». У пачатку 60-х гг. мастак пачаў працаваць над тэмай  партызанскай барацьбы з фашыстамі, у выніку чаго з'явіўся шэраг палотнаў, такіх, як «Партызаны», «Віцебскія вароты». Непаўторным дыханнем часу выз-начаюцца палотны мастака М. Данцыга. Многа  месца у сваей творчасці мастак аддаў Мінску, гэтай тэме прысвечаны палотны: «Раніца новага Мінска», «Руі-ны Мінска», «Стары і новы Мінск». Ён стварыў  шэраг карцін, прысвечаных будаўніцтву  г. Салігорска: «Я ведаю, горад будзе  Салігорск» і інш.

Пле'нна працавалі скульптары А. Анікейчык, А. За-спіцкі, Л. Гумілеўскі. Тэма гераізму у час вайны зай-мала важнае месца у іх творчасці.

Адукацыя. У 50-я гг. распрацоўваліся  новыя пады-ходы да сферы адукацыі. У 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон  «Аб умацаванні сувязі школы з  жыццем і аб далейшым развіцці сістэмы  народнай асветы у СССР». Рэформа  прадугледжвала ажыццяў-ленне політэхнічнага і працоўнага навучання. Сяміга-довыя  школы пераўтварыліся у васьмігадовыя, сярэд-нія—у агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем. Але у  большасці школ выт-ворчае навучанне  было пастаўлена дрэнна. Адчувалі-ся цяжкасці і у падборы выкладчыцкіх кадраў, адсут-нічалі навучальныя праграмы. На нізкім узроўні вя-лося навучанне  па грамадскіх дысцыплінах, замоўч-валіся многія падзеі, тармазілася краязнаўства, зву-жалася сфера ўжывання беларускай мовы. Значным дасягненнем было ўвядзенне  у 1959 г. абавязковай 8-гадовай адукацыі.

 

  1. Народная гаспадарка БССР у сяр. 1960-х – першая палова 1980-х гг.

3 сярэдзіны 50-х гг. у  свеце разгарнулася навуко-ва-тэхнічная  рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці  комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці,  выкарыстан-ня ЭВМ, новых крыніц  энергіі, матэрыялаў і інш.  Тэта не магло не закрануць  і эканоміку СССР, а разам з  тым і БССР. Пераважнае развіцце  атрымалі галіны прамысловасці,  якія вызначалі тэхнічны прагрэс, -прыборабудаванне, радыетэхнічная, хімічная, нафтахімічная, энергетыка.

 

У канцы 50-х гг. адбыліся перамены у кіраўніцтве гаспадаркай, у 1958 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР (Саўнаргас). Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацнен-ню спецыялізацыі і г.д. Аднак з 1962 г. назіралася зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці. Саўнаргасы не змаглі змяніць становішча, у 1965 г. ад-

 

былося вяртанне ад Саўнаргасаў  да міністэрстваў. Прычынай  зніжэння  паказчыкаў  было  вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця. (Экстэнсіўны шлях -шлях, звязаны з павелічэннем колькасці  прадпрыемстваў, працуючых, грошай на развіцце прамысловасці.)

 

За 1956 - 1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена у строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў—БелАЗ у Жодзіне, Салігорскі калійны камбінат, Магілеўскі металургічны камбінат, Полацкі нафтаперапрацоўчы  камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы завод. У Беларусі з'явіўся новы від транспарту—трубаправодны.

 

Такім чынам, развіцце прамысловасці  Беларусі характарызавалася спробамі яе пераходу да навукова-індустрыяльнага  тыпу на аснове ўвядзення комплек-снай механізацыі і аўтаматызацыі, якія, аднак, значна-га распаўсюджвання не атрымалі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"