Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 кулакі, значна пераважалі  на галоўных напрамках.

 

7.    Узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася у БССР, былі вельмі аслаб-

 лены масавымі рэпрэсіямі. Чырвоная Армія страціла каля 45 тыс.  вопытных камандзіраў.   У выніку рэпрэсій на пачатак  вайны амаль 75 % камандзіраў палкоў  і дывізій займалі свае пасады  менш года.

 

На акупіраванай тэрыторыі  Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі  ўводзілі «новы парадак» дзяржаўную сістэму мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багац-цяў і рэсурсаў, прыгнечанне  і знішчэнне людзей. Беларусь была падзелена на часткі. Намеснікам Птлера на Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм  Кубэ, а пасля яго забойства  падпольшчыкамі—фон Гот-берг. Пры фарміраванні акупацыйнай адміністрацыі і  паліцэйскіх падраздзяленняў немцы  дазвалялі тым, хто стаў з імі  супрацоўнічаць, ўжываць нацыянальную сімволіку, ствараць беларускія школы, асветніцкія ўстановы, выдаваць

 

газеты. Пазней акупанты пайшлі нават на арганізацыю органаў  кіравання, у тым ліку Бела-рускай цэнтральнай рады, Беларускай краевай  аба-роны. Ва ўмовах акупацыйнага рэжыму і пад уп-лывам некаторых прадстаўнікоў  беларускага на-цыянальнага руху невялікая колькасць жыхароў  рэспублікі стала супрацоўнічаць з  нямецкімі адміністрацыйнымі структурам!. Тэта калабарацы-яніеты людзі, якія здрадзілі  свайму народу і пайшлі на службу ворагу.

 

Эканоміка на акупіраванай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны  характар. Быў створаны спецы-яльны  эканамічны апарат з атрадамі для  збору срод-каў вытворчасці і  сыравіны, дзейнічала 60 прадп-рыемстваў.

 

Гітлераўцы гвалтоўна  вывозілі людзей на катар-жныя работы у Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі, расстрэльвалі. Было вывезена 380 тыс.ча-лавек, вярнулася дамоў  каля 120 тыс. У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, болып 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі  сотні тысяч яўрэяў і утрымлівалі  іх за калючым дротам. За гады акупацыі разам з жыхарамі было спалена 628 беларускіх весак. Усяго за гады вайны  у рэспубліцы было знішчана болып  за 2 млн 200 тыс. чалавек.

 

  1. Народная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў. Партызанскі і падпольны рух у Беларусі.

Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася маса-вая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе у пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але  і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і  ўступілі у барацьбу з ворагам  Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў  В. Корж, партызанскі атрад «Чырвоны

 

22 сакавіка 1943 г. гітлераўцы  сумесна з паліцэйскімі спалілі  149 жыхароў, у тым ліку 75 дзяцсй, всскі Хатынь Лагонскага расна.  На мссцы Хатыні у 1969 г. быў  збудаваны мсмарыяльны комплекс.

 

Кастрычнік» у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бу-мажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі у  паселку Пудаць Суражскага раена  стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў.

 

На захопленай ворагам  тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і труп. Яркая  ста-ронка гэтай барацьбы Мінскае  падполле, арганізатарамі якогабылі I. Казінец, I. Кавалеў, У. Аме-льянюк, I. Матусевіч  і інш. 3 першых дзе'н акупацыі горада падполыпчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпры-емствах, у фашысцкіх установах, перадавалі у партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам  з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаў-ляйтэра Беларусі В.Кубэ, падлажыўшы яму у ложак  міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А.Мазанік, М.Осіпава, Н.Траян сталі Героямі  Савецкага Саюза.

 

Шырокую дыверсійную дзейнасць  на буйным чы-гуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага  дэпо гэтага вузла К.С.Заслонаў, які  пры-быў з-за лініі фронту. Яго  людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугалю, якія праз ву-гальныя  склады падкідваліся у паравозныя топкі. Зас-лонаўцы вывелі са строю больш  за 200 паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў. Калі ўзнікла  пагроза раскрыцця, К.С.Заслонаў з  групай таварышаў пакінуў Оршу і  ўзначаліў партызанскі атрад. Загінуў  у баі з акупантамі у лістападзе 1942 г.

 

Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чыр-вонай Арміі  у бітве пад Масквой значка ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні брыгады і злучэнні. Першая беларуская партызанская брыгада  на чале з Бацькам Мінаем (М. Шмыровым) уступіла у непасрэднае ўзаемадзеянне  з войскамі Чырвонай Арміі. Камісарам  адной з брыгад быў П.М.Машэраў. У 26 гадоў е'н стаў Героем Савецкага  Саюза. Для кіраўніцтва ўсімі  партызанскімі сіламі краіны у маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў  сакратар ЦК КП(б)Б П. Панама-рэнка. Пазней быў арганізаваны Беларускі штаб. Тэта прыдавала барацьбе арганізаваны характар.

 

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказалі спачатку перамога Савецкай арміі пад Сталін-градам (лістапад 1942 — люты 1943 г.), якая паклала  пачатак карэннаму пералому у  ходзе Вялікай Айчын-най і Другой сусветнай войнаў, а потым і  бітва на Курскай дузе (ліпень 1943 г.), якая завяршыла карэн-ны пералом  у вайне і замацавала за савецкім каман-даваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

 

Цэнтральным штабам партызанскага  руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай  дэзарганізацыі ваенных перавозак. Галоўныя удары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у ас-ноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі  атрымалі назву «рэйкавая вайна», першы этап якой пачаўся у час  контрнаступлення савецкіх войскаў  пад Курскам і працягваўся  да сярэдзіны верасня 1943 г. Другі  этап ахоплівае час, калі Чырвоная Армія  уступіла на тэрыторыю Беларусі, трэці  праводзіўся напярэдадні і у  ходзе вызвалення Беларусі. Ён меў  важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне, таму што партызаны кантралявалі многія дарогі, грамілі штабы і  гарнізоны.

 

У ходзе барацьбы з ворагам  у канцы 1943 г. парты-занам удалося  вызваліць каля 60 % тэрыторыі Беларусі, на якой былі сфарміраваны партызанскія зоны. Іх было больш за 20.

 

У партызанскіх зонах функцыяніравалі  падполь-ныя камітэты партыі і Саветы, сяляне апрацоўвалі і засявалі зямлю, працавалі школы. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалеты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка  да баявых аперацый. 3 мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі кар-ныя экспедыцыі. Аднак ні адна з іх не прынесла фа-шыстам жаданых  вынікаў.

 

Такім чынам, партызанскі  рух на Беларусі стаў сап-раўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных  у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. За муж-насць і адвагу у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падполыпчыкаў былі ўзнагароджаны  ордэнамі і медалямі.

  1. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў.

Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх войскау пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў  вызвалены першы раенны цэнтр  БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне  прынесла вызваленне 36 раенам і двум абласным цэнтрам — Гомелю і Ма-зыру, быў фарсіраваны Днепр у рае'не Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны  этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Знач-ную ролю у рашэнні задач  на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад  ко-давай назван «Баграціен».

 

Лінія фронту у Беларусі ўяўляла сабой выступ. Тэты выступ атрымаў назву «Беларускі балкон». Ут-рыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо е'н прыкрываў га-лоўныя напрамкі усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк — Заходняй Дзвіны, Дняп-ра, Бярэзіны, Немана — былі падрыхтаваны і абарон-чыя рубяжы, гарады Віцебск, Магілеў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў аб'яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы. Лінію абароны  назвал і «Фатэрлянд» («Айчына»), чым  падкрэслівалася, што нямецкая армія  абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскау.

 

Для ажыццяўлення плана аперацыі «Баграціен» прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі  К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал  арміі I. Баграмян) франтоў.

 

У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк «Нармандыя-Неман». Дзеянні франтоў  каардынавалі маршалы Г. Жукаў і  А. Васілеўскі.

 

Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка у два разы па жывой  сіле, гарматах і мінаметах, у чатыры—па  танках, у тры — па баявых самалетах.

 

Задума камандавання заключалася  у наступным: франты адначасова пераходзяць  у наступленне і магутнымі  ўдарамі разбураюць стратэгічны  фронт абароны праціўніка, акружаюць  і знішчаюць яго групоўку у  рае'нах Віцебска і Бабруйска, а  затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай  акружэння асноўных сіл трупы  армій «Цэнтр».

 

23 чэрвеня 1944 г.—пачатак  наступлення. 24 чэр-веня лінія абароны  праціўніка была прарвана. На  трэці дзень бае'ў савецкія  войскі акружылі віцебскую групоўку  і вызвалілі Віцебск, у канцы  чэрвеня - - баб-руйскую групоўку  і вызвалілі Бабруйск.

 

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся  у канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танка-вы корпус генерала А. Бурдзейнага  веў баі на ўсход-няй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся  у Мінск танк Д. Фролікава. Ен прамчаўся  па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і  некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У  баях на вуліцах го-рада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Ко-лычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі  у цэнтр горада.

 

Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так  званы «Мінскі кацел»). Сем дзе'н  «кіпеў» тэты кацел, фашысцкім войскам  так і не ўдалося вырвацца з  яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята у  пал он).

 

Партызаны і падполыпчыкі захоплівалі маеты, стваралі плацдармы  і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раенныя  цэн-тры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося  раздабыць план размяшчэння у  горадзе ўмацаваных і замініраваных  аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба  Чырвонай Арміі, атрымаўшы тэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Ак-руговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з  беларускай зямлі.

 

  1. Беларусь на міжнароднай арэне ў другой палове 1940-х – першай палове 1980-х гг.

Выхад БССР на міжнародную  арэну. Заканчэнне Другой сусветнай  вайны адкрыла новую старонку ў гісторыі XX ст. СССР набыў статус вядучай сусветнай дзяржавы. Саюзныя  рэспублікі СССР атрымалі права наладжваць непасрэдныя сувязі з замежнымі  краінамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У БССР у сакавіку 1944 г. быў прыняты  закон аб утварэнні Народнага  камісарыята замежных спраў (у 1946 г. Наркамат быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў).

Адным з першых крокаў БССР на міжнароднай арэне з'явіўся ўдзел  у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных  Нацый. Пытанне аб уключэнні ў  ААН Беларусі і Украіны было пастаўлена на Крымскай канферэнцыі кіраўнікоў СССР, Англіі і ЗША. Савецкая дэлегацыя  падкрэслівала, што гэтыя рэспублікі выставілі да 1 млн байцоў у Чырвоную Армію і што менавіта яны прынялі  на сябе першы ўдар фашызму. Рашэнне  аб уключэнні БССР і УССР у лік  першапачатковых членаў ААН было прынята аднагалосна.

6 мая 1945 г. паўнамоцная  дэлегацыя БССР на чале з  наркомам замежных спраў К.В.  Кісялёвым прыбыла ў СанФранцыска  і ўключылася ў работу канферэнцыі  Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя 50 дзяржаўзаснавальніц, у тым ліку  і БССР, падпісалі Статут ААН.

Па ініцыятыве беларускай дэлегацыі 1я сесія Генеральнай  Асамблеі ААН (1946) прыняла рэзалюцыю  аб выдачы і пакаранні ваенных  злачынцаў. Асобае месца ў дыпламатычнай  практыцы БССР займала заключэнне шматбаковых  дагавораў з замежнымі дзяржавамі. У 1944 1945 гг. БССР падпісала дагаворы з Полыпчай аб добраахвотнай рэпатрыяцыі  беларускага і польскага насельніцтва. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г., скліканай з мэтай выпрацоўкі мірных дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй былымі саюзнікамі Германіі. У 1949 г. дэлегацыя  Беларускай ССР прыняла ўдзел  у рабоце міжнароднай канферэнцыі  па абароне ахвяр вайны ў Жэневе. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахоплівалі самыя розныя бакі міжнароднага жыцця.

  1. Народная гаспадарка Беларусі ў першае пасваеннае двадцацігоддзе (1945-сяр. 1960-х гг.)

Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Беларусі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, па агульным ўзроўні развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г. Патрабаваліся вялікія нама-ганні  ўсяго народа, каб падняць з  руін рэспубліку. Асаб-лівасцю гэтага перыяду з'яўляецца ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"