Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

1)    устанаўленне  рабочага кантролю за дзейнасцю

прадпрыемстваў;

2)    нацыяналізацыю  прадпрыемстваў;

     3)    зямельную  рэформу (павелічэнне надзелаў

сялян, у весцы сталі  пераважаць сераднякі. Знач-

ная колькасць былых маенткаў пераўтворана у саў-

гасы, камуны, арцелі);

4)    меры па паляпшэнні  матэрыяльнага становішча

рабочых: 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых,

гарантаваная зарплата,  адкрыцце біржаў працы,

арганізацыя грамадскага  харчавання, бясплатнае медыцынскае  абслугоўванне;

5)    ліквідацыю непісьменнасці  дарослага насельніцтва;

6)    жорсткую барацьбу  супраць царквы.

  1. Інтэрвенцыя Германіі. Першая спроба ўсталявання беларуская дзяржаўнасці. БНР.

 

Мiрныя перамовы у Брэсце, на якiЯ так i не дапусцiлi беларускую дэлегацыю, быЛi сорваны Троцюм. Германскае камандаванне аддало сваiм войскам  загад аб наступленш Аблвыканкамзах i СНК заходняй вобласцi не здолелi аргашзаваць  абарону беларускага краю. У ноч  на 19 лютага 1918 г яны Уцяклi з Мiнску i уладу узяу Выуанкам Усебеларускага 3'езду (створаны нацыянальнымi Сiламi у 1917г). 2i лютага ён звярнууся да народа Беларусi з Устаноучай граматай. у  якой абвясшу сабе часовай уладай на Беларусг Быу створаны Народны  Сакратарыят (Варонка). Была спроба аб'яднаць усе палiтычныя сшы. 9 сакавiка 1918 г. Выканкам Усебеларускага 3'езду прыняу другую Устауную грамату, у якой абвясшу Беларусь народнай рэспублiкай - БНР. Выканкам быу  перайменаваны у Раду БНР (Серада). Граматай абвяшчалюя так сама дэмакратычныя  правы i свабоды, адмена прыватнай уласнасцi на зямлю i бязвыплатная перадача яе тым, хто яе апрацоувае. Граматы паказалi, што Рада БНР бярэ курс на усталяванне  на Беларусi дэмакратычных асноу  грамадскага ладу. 25 сакавiка 1918 г. сесИ Рады была прынята трэцця Устауная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Упершыню у псторыi беларускага  народа бала створана нацыянальная дзяржаунасць. Акт аб незалежнасцi БНР прызналi Украiна, Лiтва. Турцыя, фiнляндыя i нават  Расiя. Ва умовах вайны з Германiяй i грамадзянскай вайны у Расii дзяржавы Антанты i ЗША не праявiлi зацiкауленасцi да БНР. Рада занялася даволi паспяхова  культурна-асветнiцкай i эканамiчнай дзейнасцю. Выдавалася друкаваных выданняу, працавалi за i60 школ, створана Бюро па напюанню падручнiкау, а для iх выдання - таварыства "Асвета". У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлёвая палата i распрацавана праграма ажыццяулення фшансава-грашовай сютэмы у рэспублщы.. Пасля лiстападаускай рэвалюцыi у Германii 1918 г. Савецкi урад рушыу Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы уласных узброеных СiЛ, Рада БНР не здолела аказаць супрацiуленне i вымушана была пакiнуць Мiнск.

ТакiМ чынам, першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаунасцi завершылася  няудала Стварэнне БНР з'явiлася заканамерным вынiкам беларускага  нацыянальна-вызваленчага руху. Акт  аб незалежнасцi Беларусi прымусiу бальшавiкоу  перагледзщь сваю палiтыку у яе адносiнах, а потым пайсцi на стварэнне хоць i абмежаванай. але ж беларускай савецкай дзяржаунасцi. Дзень 25 сакавiка з'явiуся  важкай датай у Гiсторыi Беларусi i па праву шчыцца яе нацыянальным святам.

 

  1. Беларуская дзяржаўнасць пасля завяршэння нямецкая акупацыі. БССР. ЛітБел.

У ліпені 1917 г. буржуазны  Часовы ўрад у Расіі перайшоў да адкрытай барацьбы з Саветамі. Двоеўладдзе  скончылася. Бальшавікі перайшлі у  падполле і ўзялі курс на падрыхтоўку  ўзброенага паўстання. У кастрычніку 1917 г. яны атрымалі перамогу і ўлада  перайшла у рукі Саветаў. Вышэйшым органам  савецкай улады на Беларусі быў Абласны  выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах).

 

У той жа час (ліпень 1917 г.) актывізаваліся беларускія нацыянальныя сілы. Правялі II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, прынялі рашэнне дабівацца  аўтаноміі Беларусі у складзе  дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі. На з'ездзе была створана Цэнтральная  рада, якая пасля кастрычніка 1917 г. была пераўтворана у Вялікую беларускую раду (ВБР). ВБР не прызнала ўладу  Аблвыкамзаха, бо разглядала яго як выключна франтавы орган улады. Супрацоўніцтва ВБР і Аблвыкамзаха у справе стварэння  беларускай дзяржаўнасці не адбылося. У снежні 1917 г. па загаду Аблвыкамзаха быў разагнаны Ўсебеларускі з'езд.

 

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай  Расіяй і Германіяй пачаліся  мірный перагаворы. Але яны па  віне Л. Троцкага былі сарваны.  Германскае камандаванне аддало  сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што  рэзка абвастрыла сітуацыю на  Заходнім фронце. Германскія войскі  хутка набліжаліся да Гомеля  і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва  Аблвыкамзаха і СНК Заходняй  вобласці вымушана было спешна  эвакуіравацца у Смаленск. Выканкам  Усебеларускага з'езда вырашыў  узяць уладу у свае рукі. 21 лютага 1918 г. ен звярнуўся да народа  Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай  уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага  з'езда функцыі новай улады  ўскладаліся на створаны Выканкамам  Народны Сакратарыят, старшыней  якога стаў адзін з лідэраў  БСГ I. Варонка.

 

9 сакавіка 1918 г. Выканкам  прыняў другую Устаўную грамату,  у якой абвясціў Беларусь Народнай  Рэспублікай - ВНР. Выканкам быў  перайменаваны у Раду БНР, прэзідыум  якой узначаліў прадстаўнік БСГ  Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым  органам да склікання Устаноўчага  з'езда.

 

3 сакавіка 1918 г. паміж  Савецкай Расіяй і Германіяй  быў заключаны Брэсцкі мірны  дагавор, па якім землі, што  ляжалі на захад ад лініі  Дзвінск — Свянцяны -Пружаны і  належалі раней Расіі, перадаваліся  Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія  павінны былі вырашыць буду  чыню дадзеных зямель. Тэта яшчэ  больш нараджала незалежніцкія  ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі  у радах беларускага нацыянальнага  руху. Расла надзея на дапамогу  Германіі у будаўніцтве дзяржаўнасці  Беларусі.

 

25 сакавіка пасля доўгіх  спрэчак паміж прыхільнікамі  незалежнасці і прыхільнікамі  аўтаноміі Беларусі у складзе  Расіі большасцю галасоў была  прынята трэцяя Устаўная грамата,  якая абвяшчала незалежнасць  БНР.

 

Бальшавікі заявілі, што  стварэнне БНР тэта спроба буржуазна-памешчыцкіх  колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і  Германія, бо тэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага  міру. Аднак нямецкая адміністрацыя  не перашкаджа-ла Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР  звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала  за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы  у стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці у саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала у БНР востры палітычны  крызіс, БСГ раскалолася, утварыліся новыя партыі.

 

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі  у Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў  Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб'явіў аб аднаўленні Савецкай улады. К сярэдзіне лютага 1919г. амаль  на усей тэрыторыі Беларусі зноў усталя-валася ўлада балынавікоў.

 

Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) на чале з А.Чарвяковым прапанаваў пераўтварэнне За-ходняй вобласці у  аўтаномную рэспубліку у складзе  РСФСР. Прапанову Белнацкама падтрымалі бела-рускія секцыі РКП (б), якія аб'ядноўвалі  беларусаў-камуністаў на чале з 3. Жылуновічам. Бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухалася да патрабаванняў нацыя-нальных  секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларус-кай  дзяржаўнасці. ЦК РКП(б) пайшоў насустрач  пат-рабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні' БССР.

 

30 снежня 1918 г. у Смаленску  адбылася VI Паў-ночна-Заходняя абласная  канферэнцыя РКП(б). Вы рашалася  пытанне аб утварэнні БССР  і КПБ. Было прынята рашэнне  аб стварэнні самастойнай сацыялістычнай  рэспублікі, перайменаванні Паўноч-на-Заходняй  арганізацыі РКП(б) у КП(б)Б.  ЦК КП(б)Б узначалілі А. Мяснікоў  і В. Кнорын. Урад БССР узначаліў  беларус 3. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г.  быў абнародаваны Маніфест урада  Беларусі, які абвясціў утварэнне  БССР. Уся ўлада аб'яўляла-ся толькі  за Саветамі. Сталіцай БССР стаў  Мінск, куды са Смаленска пераехаў  ўрад. Пачалася падрых-тоўка да I з'езда Саветаў, каб заканадаўча  аформіць стварэнне БССР. Да правядзення  з'езда міжнарод-ныя абставіны  змяніліся у сувязі з прэтэнзіямі  Польскай дзяржавы на беларускія  і літоўскія землі. У гэтых  умовах ЦК РКП(б) прыняў рашэнне  аб'-яднаць намаганні Літоўскай  ССР і БССР супраць Польшчы. I Усебеларускі з'езд адбыўся 2 — 3 лютага 1919 г. у Мінску. Была  прынята першая Канстыту-цыя БССР, на гэтым жа з'ездзе было  вырашана пытанне аб аб'яднанні  Беларускай і Літоўскай савецкіх  сацыялістычных рэспублік у адзіную  Літоўска-Бе-ларускую ССР (ЛітБел), якое адбылося 27 лютага 1919 г. Сталіцай  новай дзяржавы стала Вільня. У сакавіку 1919 г. пачынаецца савецка-польская  вай-на. Палякі акупіравалі большую  частку Беларусі, фронт стабілізаваўся  толькі на лініі ракі Бярэзіна. На захопленай тэрыторыі польскія  ўлады ўсталя-валі жорсткі рэжым.

 

Пасля вызвалення ад польскіх акупантаў 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя аб незалежнасці БССР. На вызваленай тэрыторыі аднаўлялася  Савецкая ўлада, адбылося другое аб-вяшчэнне БССР. 18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны  Рыжскі мірны дагавор. Польшчы адыходзіла знач-ная частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам свыш 4 млн чалавек, таму што не было сіл у Чырвонай Арміі адстаяць гэтыя тэрыторыі.

 

Такім чынам, стварэнне беларускай дзяржаўнасці ішло у цяжкіх, супярэчлівых умовах. Супрацоўніц-тва бальшавіцкіх і дэмакратычных нацыянальных сіл  не атрымалася. Спроба стварэння беларускай бур-жуазнай дзяржавы пры падтрымцы  нямецкіх аку-пацыйных улад пацярпела  няўдачу.Бальшавікі прыслухаліся да патрабаванняў  нацыянальнага са-мавызначэння, была створана беларуская савецкая дзяржава, якая адразу сутыкнулася з цяжкасцямі польскай інтэрвенцыі, у выніку частка тэрыторыі Беларусі адышла да Польшчы

  1. Беларусь падчас савецка-польскай вайны. Рыжскі мір і яго наступствы для БССР.

 

Да пачатку студзеня 1919 г. польсюя войскi захапiлi значную  частку Гродзенскай губернi. У другой палове лютага 1919 г. Польщча прадоужыла наступленне, да сярдзiны сакавiка ей удалося  захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абарону, як i ЛiтБел. Савецкiя войскi аставiлi Мiнск, Слуцк, Барысау, Бабруйск. Фронт стабiлiзавауся на лiнН р. Бярэзiны. На тэрыторыi Беларусi польскiя улады  лiквiдавалi органы мясцовага кiравання, аднаулялася памешчыцкае земляуладанне. Палякi праводзiлi рэквiзiцыi. У адказ  на Беларусi пачауся антыпольскi рух. Для гэтага быу створаны адзiны антыпольскi рух, у якi увайшлi БСГ, БПС, Бунд, камунiсты. У лiпенi 1920 г. Чырвоная армiя пачала наступленне, ей дапамагалi беларускiя  партызаны. 7 лiпеня быу вызвалены  Мiнск, i жнiуня - Брэст. Паустала пытанне  аб iснаваннi БССР 3i лiпеня 1920 г прынята  Дэкларацыя аб незалежнасцi БССР у межах  Мiнскай губерНi, якая была разлiчана не столькi на аднауленне беларускай дзяржавы, колью на супакаенне мае. i6 жнiуня 1920 г. польскiя войсю перайшлi у наступленне i зноу занялi частку Беларусi Савецкi урад быу вымушаны пайсцi на перамовы аб мiры, якiя скончылiся 18 сакавiка 192i г. падшсаннем мiрнага дагавору у Рызе. Польшча забiрала сабе большую частку беларускай тэрыторыi. За БССР захавалiся толькi 6 паветау: Мiнскi, Барысаускi, Бабруйсю, iгуменскi. Мазырскi i Слуцкi. Вшебскую i Гомельскiя губернi, а так сама заходнiя паветы Смаленшчыны захапiла РСФСР. Рыжскi дагавор вызвау незадавальненне  беларускага насельнiцтва i нават  Слуцкае паустанне у лютападзе-снежнi 1920 г, якое было жорстка падаулена  бальшавiкамi.

 

  1. Становішча Беларусі пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі (1919-1921 гг.)

БССР у 20-ых гадах

 

Пасля завяршэння грамадзянскай  вайны і замежнай інтэрвенцыі, а  так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў  на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання  савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі  былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага  суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР  аформілась дзве тэндэнцыі аб’яднальнай дзейнасці – сталінская “аўтанамізацыі”  і ленінская “саюзная”. І.Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння  савецкіх рэспублік у склад Расійскай  Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх  памкненняў і росту супярэчнасцяў  у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу  незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў  падтрымку ў рэспубліках. Але  яшчэ да стварэння саюза рэспублік  пачалося іх збліжэнне.

 

У студзені 1921 года згодна з  дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб’яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін, сувязі) – на базе адпаведных наркаматаў у СНК РСФСР. Пры ўрадзе Расіі  стваралася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР. У лютым 1922 года савецкія рэспублікі, у тым ліку БССР даверылі Савецкай Расіі прадстаўляць іх інтарэсы на сусветнай канферэнцыі ў Генуі, дзе вырашаліся пытанні пасляваеннага  жыцця ў Еўропе. Актыўна праводзілася агітацыя за стварэнне саюзнай дзяржавы. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР.

 

 Была выбрана дэлегацыя  на X Усерасійскі з’езд Саветаў  (узначаліў А.Чарвякоў). Усерасійскі  з’езд пачаў працу 30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з’езд  Саветаў СССР. Былі абраны кіруючыя  органы, у склад якіх увайшло  7 прадстаўнікоў БССР, у тым ліку  А.Чарвякоў. Колькасць асоб у кіраўніцтве  СССР вызначалася адпаведна колькасці  насельніцтва рэспублік, таму  РСФСР мела значную перавагу  над астатнімі рэспублікамі. Да  кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся  пытанні знешняй палітыкі, гандлю, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў  зносін, сувязі. Вырашэнне астатніх  пытанняў заставалася за ўрадамі  рэспублік і саюзнай Канстытуцыяй 1924 года не рэгламентаваліся.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"