Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

У цэнтры грамадска-палітычнага  і літаратурнага жыцця Беларусі ў 1906 - 1915 гг. была газета "Наша ніва". Яна выходзіла штотыднёва ў Вільні. Ініцыятарамі і выдаўцамі "Нашай  нівы" з'яўляліся кіраўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, вядомыя дзеячы беларускага адраджэнскага руху браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, з 1914 г. рэдактарам "Нашай нівы" быў Янка Купала. У газеце знайшлі адлюстраванне  матэрыялы пра народнае жыццё, нацыянальны  характар беларусаў. Яна адстойвала патрабаванні грамадзянскага і палітычнага  раўнапраўя беларускага народа, выступала  супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму, за права свабодна карыстацца роднай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру і асвету. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць  пісьменнікаў, публіцыстаў, грамадска-палітычных дзеячаў. У ідэйных адносінах  яны не былі адзінымі. Паміж імі  адбываліся жорсткія дыскусіі, яны  па-рознаму глядзелі на хвалюючыя  Беларусь праблемы. Але разам з  тым усе гэтыя людзі аддавалі газеце ўвесь свой талент. Сярод  іх - Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь  Гарун, Змітрок Бядуля, Каганец, Гурло, Журба, Ядзвігін Ш., М.Гарэцкі. "Наша ніва" адыграла вялікую ролю ў  выяўленні і збіранні нацыянальных літаратурных сіл, развіцці беларускай мовы, выданні і прапагандзе беларускіх кніг.

 

У 1906 г. у Пецярбургу была створана першая легальная беларуская выдавецкая суполка, якая атрымала назву "Загляне сонца і ў наша ваконца". Яна дзейнічала да 1914 г. Тут было надрукавана больш за 100 тыс. экземпляраў  кніг. Сярод іх першыя беларускія падручнікі - "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" Каганца, "Першае чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа.

 

Алесь Гарун - выдатны беларускі  пісьменнік пачатку XX ст., паплечнік  Янкі Купалы і Якуба Коласа, імя  якога затым было надоўга выкрэслена з гістарычнай памяці беларускага  народа. У 1904 г. Алесь Гарун звязаў свой лёс з партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і распачаў падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. У 1907 г. ён быў арыштаваны ў падпольнай друкарні і адпраўлены ў віленскую турму, а адтуль - на пасяленне ў Сібір. Пасля 10 гадоў  ссылкі Гарун вярнуўся ў Мінск  цяжка хворы. Сібір забрала ў  яго не толькі маладосць, але і  здароўе. Адзіны прыжыццёвы зборнік  вершаў А. Гаруна "Матчын дар" убачыў свет у 1918 г. У 1920 г. Гарун памёр. На працягу  доўгіх дзесяцігоддзяў яго імя і  творчасць замоўчваліся. I толькі ў 1987 г. з выхадам артыкула Рагойшы "Судьба поэта" ў "Литературной газете" была прарвана блакада вакол  яго імя і творчасці. Алесь  Гарун выйшаў з небыцця і заняў  у гісторыі беларускай літаратуры належнае яго таленту месца.

 

Карусь Каганец нарадзіўся ў сям'і ссыльнага шляхціца Кастравіцкага, удзельніка паўстання 1863 - 1864 гг. у Табольску. Праз 10 гадоў сям'я будучага паэта  вярнулася на радзіму, бацька памёр  і Карусь вымушаны быў пайсці ў  наймы. Наогул, на працягу ўсяго жыцця  нястача і вечныя пошукі работы былі пастаяннымі яго спадарожнікамі. Ужо з юнацтва Каганец вызначаўся разнастайнымі здольнасцямі. Ён пісаў  вершы, добра апавядаў, маляваў, ляпіў  з гліны, выразаў з косці і  дрэва. Вучыўся спачатку ў Мінскім  гарадскім вучылішчы, а затым  у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Палітычна  актыўны чалавек, Карусь Каганец  стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. За рэвалюцыйную агітацыю неаднаразова пападаў у  турму. У яго вершах, прозе, драмах знайшла адлюстраванне нацыянальна-гістарычная  тэматыка ("Плач беларуса", "Старажавы  курган", "Сын Даніла" і інш.). К. Каганец - аўтар шырока вядомай  камедыі "Модны шляхцюк", дзе  ён вывеў тып нацыянальнага нігіліста, які адракаецца ад усяго роднага  ўзамен на панскае. Праявіў сябе і  як збіральнік і знаўца беларускага  фальклору. Памёр Каганец у 1918 г.

 

Максім Багдановіч пражыў кароткае жыццё - 26 гадоў. Зборнік паэзіі "Вянок" выйшаў у свет у 1913 г. у  Вільні і з'яўляецца адной з вяршынь  беларускай нацыянальнай лірыкі пачатку XX ст.

 

Заснавальнікам беларускай філалогіі і мовазнаўства лічыцца  Яўхім Карскі. Пяру акадэміка Карскага належаць капітальныя працы па дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мове, гісторыі беларускай мовы і літаратуры, фальклору. Карскі - аўтар фундаментальнага трохтомнага даследавання "Беларусы", у першым томе якога змешчана "Этнаграфічная  карта беларускага племя", якую ён пабудаваў на навуковых фактах.

 

Аўтарам першай "Кароткай гісторыі Беларусі" з'яўляецца Вацлаў Ластоўскі. Ён адзін з заснавальнікаў першай беларускай палітычнай партыі - БГС.

 

Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў Ігнат Буйніцкі. У 1907 г. ён стварыў у маёнтку Палівачы (Віцебская вобласць) аматарскі тэатр. У 1910 г. тэатр стаў прафесійным і  атрымаў назву " Першая Беларуская трупа Ігната Буйніцкага". З твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі "Модны шляхцюк" К. Каганца, "Паўлінка" (упершыню пастаўлена ў Вільні ў 1913 г.), "Раскіданае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы.

 

Гісторыі Вялікага княства  Літоўскага прысвяціў свае працы  гісторык М. В. Доўнар-Запольскі.

 

У грамадстве атрымалі шырокую  вядомасць зборнікі твораў Цёткі "Скрыпка  беларуская", "Хрэст на свабоду"; Я.Купалы "Жалейка", "Гусляр"; Я.Коласа "Песні жальбы" і інш.

 

  1. Беларусь у перыяд першай сусветнай вайны.

Першая сусветная вайна  працягвалася з 1 жніўня 1914 па 11 лістапада 1918г.  Прычынай вайны з'явілася  барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў Траістага Саюза і  Антанты за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.

 

У першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні  былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць  вайны. Яны адмовіліся падтрымаць «свой» урад і прызналі карысным у інтарэсах  пралетарыяту паражэнне царызму  у вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па-сутнасці, антываенную  пазіцыю заняла газета «Наша ніва» (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у  сакавіку 1914 г. стаў Я.Купала.

 

Ваенныя дзеянні на Беларусі:

 

Жнівень  -верасень  1915 г. Асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны  на Усходнім фронце, які імкліва  набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага га-лоўнакамандавання была пераве-дзена  з Баранавічаў у Магілеў. У  раене Вільні пачынаецца апе-рацыя, вядомая як «Свянцянскі прарыў». Свянцяны былі ўзятыя, на наступны дзень  вораг прарваў фронт каля Свянцян. Кавалерыйская трупа з шасці  дывізій, якая дзейнічала у тыле рускіх воінаў, 14 верасня захапіла Вілейку  і падышла да Маладзечна. 16 -- 17 верасня  у раене Ма-ладзечна, Вілейкі, Смаргоні 2-я руская армія спыніла наступлен-не германскіх войскаў і адкінула немцаў у раен азер Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі у тэты цяжкі для Расіі  час не аказалі ей ніякай істотнай дапамогі.

 

Кастрычнік 1915г.

 

Фронт стабілізаваўся на лініі  Дзвінск — Баранавічы—Пінск. Немцы  акупіравалі ¼ Беларусі, дзе да вайны жыло каля 2 млн. чалавек. Яна  да канца вайны (больш як на 2 гады) аказалася пад нямецкай акупацыяй. Насельніцтва цярпела прыгнет, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі  падушную подаць. Жыве'ла, лясныя багацці  Белавежскай пушчы вывозіліся у  Германію.

 

Сакавік 1916 г 

 

Наступальная аперацыя рускіх войскаў адбылася у раене возера Нарач. Распачата 18 сакавіка 1916 г. з  мэтай аблягчыць становішча французскай  арміі пад Вердэнам. Атакі на непрыяцельскія пазіцыіпрацягваліся да 28 сакавіка, але дабіцца рашучых вынікаў  не удалося. Гэтаму перашкодзілі не-спрыяльныя метэаралагічныя ўмовы, слабая артылерыйская  падрыхтоўка, памылкі камандавання. 29 сакавіка быў аддадзены загад  аб спыненні аперацыі. Нягледзячы на тое, што Нарачанская аперацыя фактычна закон-чылася безвынікова, з вялікімі стратамі у жывой сіле, яна адцягнула  на сябе значныя германскія рэзервы  і тым самым аблегчыла становішча саюзнай французскай арміі.

 

Першая сусветная вайна  з'явілася вялікім выпрабаваннем  для народнай гаспадаркі Беларусі. Наступленне германскіх войскаў  выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларускай зямлі быў устаноўлены жорсткі  ваенны рэжым. Астатняя частка Бела русі ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знаходзілася каля 2 млн салдат і афіцэраў рускай арміі. Многія прадпрыемствы  былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык. Пад канец 1915 г. тут працавала  толькі 139 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Большая іх частка была перапрафіліравана  на выкананне ваенных заказаў.

 

Вялікую шкоду нанесла  вайна сельскай гаспадарцы Беларусі. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да абарончых  работ (капанне акопаў, будаўніцтва  мастоў і інш.) прыцягвалася практычна  усё насельніцтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывелы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты у пагалоўі жыве'лы. Усе тэта, а таксама заняпад  транспарту, фінансаў вельмі адмоўна  адбілася на становішчы шырокіх народных мае, што не магло не выклікаць, нават  ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх і салдацкіх выступленняў.

 

Самым буйным з іх было паўстанне  салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні пры-нялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы  раззброілі каравульную каманду, вызвалілі  каля 800 арыштаваных таварышаў і  знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі гарадскую  паліцыю, аказалі ўзбро-енае супраціўленне  рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова  накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра  тое, што армія з апоры царызму  паступова ператваралася у яго  праціўніка.

 

  1. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне Савецкая улады.

Восенню 1917 г. яшчэ больш  пагоршылася сацыяль-на-эканамічнае  становішча краіны. Набалеўшым было пытанне  аб міры. Насельніцтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільеннай  арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццевы ўзровень. У народзе  ўзраслі антыўрадавыя настроі. Усе  тэта спрыя-ла бальшавікам ажыццяўляць  курс VI з’езда РСДРП(б) на ўзброенае  паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і у верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі у буйных прамысловых  цэнтрах краіны (на Беларусі — Мінск  і Гомель). Сла-быя пазіцыі у  Саветах бальшавікі імкнуліся кампен-саваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі  вайной, ахвотна паддаваліся гэтай  агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі  на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Тэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных  фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для  захопу ўлады.

25 кастрычніка 1917 г. рабочыя  і па-бальшавіцку настроеныя салдаты  пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б)  зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка  II Усерасійскі з’езд Саветаў  абвясціў Савецкую ўладу у  цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вай-сковым радые атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання у Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены  салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэва-люцыйны полк. Пад ахову  былі ўзяты чыгуначны ву-зел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вай-сковыя радыестанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалю-цыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне  бальшавікам аказаў Камітэт вы-ратавання  рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увеў у Мінск Каўказскую дывізію і прад’явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем  перадачы яму усей улады у горадзе  і на Заходнім фронце. Перавага сіл  у тэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет  пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўза-баве у Мінск прыйшоў браніраваны  поезд з па-бальшавіцку настроенымі  войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся  пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу  у Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт  выратавання, а Калатухін быў  арыштаваны. Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускал! Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і  такім чынам забяспечвалі ўсталяван-не сваей улады. У Магілеве знаходзілася Стаўка глаукаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол  яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных  і дэмакратычных партый.

Савецкі ўрад аб’явіў генерала М. Духоніна звергнутым з насады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рус-кай арміяй за адмову пачаць перагаворы аб міры з  нямецкім камандаваннем і пакласці канец кровапра-літнай вайне. У Магілеў  былі накіраваны прабаль-шавіцкія ўзброеныя  сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада  перайшла у рукі ВРК. Вярхоўным галоўнака-мандуючым  быў назначаны прапаршчык М. Крылен-ка. Хутка і бяскроўна адбыўся  пераход улады у рукі Саветаў  у арміях Заходняга фронту.

Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры  органаў улады і кіравання. У  кастрычніку 1917 г. былі скліканы з’езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з’езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт  Заходняй вобласці і фронту Аблвыкамзах. Яго старшыней стаў бальшавік  М. Рагазінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны  існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага  самакіравання — гарадскія думы і управы, земскія ўстановы. Іх функцыі  ўзялі на сябе Саветы—адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі -  бальшавіцкай. Яна  ўключала:

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"