Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

Характэрнымі рысамі новага Асноўнага Закона Беларусі з'яўляюцца:

 

замацаванне у якасці эканамічнай  асновы разнас-тайных формаў уласнасці;

 

устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, іх узаемных абавязкаў;

 

гаранты! правоў і свабод;

 

падзел і ўзаемадзеянне  у л ад;

 

прамы характар дзеяння нормаў Канстытуцыі.

 

У гэтым дакуменце чалавек  абвешчаны вышэйшай каштоўнасцю  грамадства і дзяржавы. Дэмакратыя ажыц-цяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інсты-тутаў, ідэалогій  і поглядаў. Ідэалогія палітычных партый, рэлігій або іншых грамадскіх аб'яднанняў не можа ўста-наўлівацца у  якасці абавязковай для грамадзян.

 

Канстытуцыя замацоўвае асноўныя прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады  у рэспубліцы. Дзяр-жава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: зака-надаўчай, выканаўчай і судовай. Падзел улад на сама-стойныя галіны, якія дзейнічаюць  у рамках Канстытуцыі, стрымліваючы і ўраўнаважваючы адна другую, - неабходная ўмова дэмакратычнай прававой дзяржавы. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт  Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт прадстаўляе  Рэспубліку Беларусь у адносінах  з другімі дзяржавамі, забяспеч-вае  палітычную і эканамічную стабільнасць, ажыццяў-ляе пасрэдніцтва паміж  органамі дзяржаўнай улады. Выбіраецца на 5 гадоў прамым галасаваннем. 10 ліпе-ня 1994 г. першым Прэзідэнтам быў выбраны  Аляк-сандр Рыгоравіч Лукашэнка. 9 верасня 2001 г. у рэспубліцы адбыліся другія прэзідэнцкія выбары. Прэзідэнтам  Рэспублікі Беларусь ужо у першым туры зноў быў абраны А.Р. Лукашэнка, за якога прагаласавалі 75,6 % ад агульнай колькасці тых, хто ўдзельнічаў  у галасаванні.

 

Парламент - Нацыянальны  сход Рэспублікі Беларусь - з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым орга

 

нам Рэспублікі Беларусь. Парламент  складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) і Саве-та Рэспублікі (верхняя палата). Склад  Палаты прадстаўнікоў - 110 дэпутатаў. Іх выбранне ажыццяў-ляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, пра-мога выбарчага  права пры тайным галасаванні. Савет  Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага  прадстаўніцтва (па б чалавек ад кожнай вобласці і г. Мінска, 6 чалавек  назначав Прэзідэнт). Срок паўнамоц-тва  Парламента -- 4 гады. Парламент прымае законы, якія датычацца розных бакоў  жыцця.

 

Выканаўчую ўладу у  Рэспубліцы Беларусь ажыц-

 

цяўляе Урад - Савет Міністраў  Рэспублікі Беларусь

 

- центральны орган дзяржаўнага  кіравання. Урад у

 

сваей дзейнасці падпарадкоўваецца  Прэзідэнту і нясе

 

адказнасць перад Парламентам  Рэспублікі Беларусь.

 

Мясцовае кіраванне і  самакіраванне ажыццяў-ляецца грамадзянамі праз мясцовыя Саветы дэпутатаў.

 

Вышэйшая судзебная ўлада  у Рэспубліцы Беларусь належыць судам: Канстытуцыйнаму Суду, Вярхоўнаму Суду і Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду. Суды ажыц-цяўляюць правасуддзе на аснове Канстытуцыі і прыня-тых у адпаведнасці з ей іншых нарматыўных актаў.

  1. Навука і культура ў Беларусі ў сучасных умовах (1990-я – 2012 гг.)

 

У 90-я гг. адбыліся значныя  змены у сістэме аду-кацыі. Створаны спецыялізаваныя сярэднія навучаль-ныя  ўстановы—ліцэі і гімназіі. Яны  павінны былі забяспечыць больш  дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай  ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзяцца прадметныя алімпіяды  па матэматыцы, фізіцы, гісторыі і іншых  дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканс-кага этапа маюць права паступаць  у вышэйшыя наву-чальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды.. Практыкуецца сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам  у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Частка тэхнікумаў

 

была пераўтворана у каледжы, дзе адначасова ажыц-цяўляецца падрыхтоука  спецыялістау сярэдняй кваліфікацыі і  спецыялістау павышанага ўзроўню. Апошнія  маюць магчымасць паступіць адразу на 3 курс вышэйшай навучальнай установы. У вышэйшых навучальных установах  створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх камп’ютэр-ных сістэмах і інш.

 

Асаблівасцю развіцця адукацыі рэспублікі стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць  разам з дзяржаўнымі і у  якіх навучанне ажыц-цяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых  срод-каў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучаль-ныя установы атрымліваюць ліцэнзію (права) на пра-вядзенне вучэбнай дзейнасці ад дзяржавы. Яны  павін-ны забяспечыць існуючы у  краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя  ўсіх навучальных устаноў.

 

Захоўвае свой магутны  інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука.

 

У 1990 г. у свеце шырока адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння беларускага асветніка і першадрукара Ф. Скарыны. Гэтаму юбілею была прысвечана святочная цырымонія у Парыжы у штаб-кватэры ЮНЕС-КА. Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічае  выданне дзесяткаў даследаванняў  па гісторыі і культуры Беларусі. Сярод  іх працы А. Мальдзіса, М. Ермаловіча, П. Лойкі, М. Біча, Г. Галенчанка і інш. Ад-ноўлены у памяці народа іме’ны беларускіх гісторы-каў М. Доўнар-Запольскага, У. Ігнатоўскага, В. Ластоў-скага і  іх навуковыя працы.

 

Моцны ўплыў на свядомасць народа аказваюць беларускія пісьменнікі. Высокай грамадзянскай пазі-цыяй вылучаюцца творы I. Чыгрынава, I. Шамякіна, В. Быкава. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага  ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны”  народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяр-шыў  свой цыкл твораў пра жыхароў вескі. Прыкла-дам асэнсавання праблем  сенняшніх могуць быць ра-ман народнага  пісьменніка Івана Шамякіна “Злая  зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Саманінскі  тур”. Пстарычная тэматыка пераважае  у творчасці У. Арлова (“Таямніцы  Іюлацкай гісторыі”), Л. Дайнекі (раманы”Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”), К. Тарасава (“Памяць пра легенды”, “Постаці беларускай мінуўшчыны”), В. Чаропкі (“Імя ў летапісе”).

 

У рэспубліцы развіваюць тэатральнае  мастацтва больш за 20 тэатраў. Сярод  іх на высокім прафесійным узроўні  працуюць Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Нацыянальны  акадэмічны тэ-атр імя Я. Купалы, Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя  Я. Коласа у Віцебску, Дзяржаўны тэатр  музычнай ка-медыі, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Дзяржаўны  тэатр лялек. У 90-я гг. узніклі  прафесій-ныя драматычныя тэатры у Маладзечне, Слоніме, Ма-зыры. Значны уклад у развіцце беларускага  тэатраль-нага мастацтва ўнеслі рэжысе’ры  В. Раеўскі і Б. Луцэн-ка, харэограф  В. Елізар’еў, акцеры С. Станюта, М. Яро-менка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, Л. Бржазоуская, Ю. Тра-ян і інш.

 

Шырокую папулярнасць на Беларусі і за яе ме-жамі набыу Дзяржаўны  Канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Шырока вя-домы песенныя творы беларускіх кампазітараў Ю. Семянякі, I. Лучанка, Э. Ханка і інш. 3 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроупю майстэрства  маладых выканауцау садзейнічае  фестываль у Маладзечне, які у 1993 г. стаў традыцыйным. Набыў вядомасць  фестываль песні “Залаты шлягер”  у Магілеве.

 

Вялікую справу у духоўным выхаванні насельніц-тва Беларусі робяць музеі (іх каля 150). Самай буйной скарбонкай твораў выяўленчага мастацтва  з’яўляецца Нацыянальны мастацкі музей. У апошнія гады актыўна праходзіла выставачная дзейнасць многіх музеяў, творчых суполак і мастакоў Беларусі. У Рэспубліканскай мастацкай  галерэі Саюза мастакоў Беларусі праводзяцца персанальныя выставы  М. Савіцкага, А. Анікейчыка, У. Стэльмашонка, Г. Вашчанкі і некаторых маладых  мастакоў.

 

Адной з важных задач палітыкі дзяржавы у галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. Вялікія рэстаўрацыйныя работы праводзяцца у Мірскім  замку—помніку арх-ітэктуры XVI ст. Для  адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Нясвіжа створаны міжнародны фонд.

  1. Знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах (1990-я – 2012 гг.)
  2. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця, пераутварэннi у эканомiцы прывялi да усталявання новага палiтычнага мыслення у сферы мiжнародных адносiн. У гэтай сувязi больш спрыяльныя умовы склалюя i для плённай дзейнасц) у ААН, дзе Беларусь праводзiць i зараз самастойную палiтыку. У апошнiя гады Беларусь выступiла у лiку сааутарау па рэзалюцыях аб разбраеннi, умацаваннi мер даверу, праве народау на жыцце ва умовах мiру, што прыводзiла да росту аутарытэту рэспублiКi на мiжнароднай арэне. Рэспублiка 3'яуляецца удзельнiкам Мiжнароднага руху пародненных гарадоу з розных краiн свету. Набылi зараз якасна новы характар гандлёва-эканамiчныя сувязi рэспублiкi з замежнымi краiнамi. Ствараюцца сумесныя прадпрыемствы з замежнымi фiрмамi 'Белвест', "Бырафорг". Каля 100 прадпрыемствау i аб'яднанняу рэспублiкi устанавiлi прамыя вытворчыя i навукова-тэхнiчныя сувязi з замежнымi партнёрамi, у iх лiку аб'яднаннi "БелаутаМАЗ", "Мiнскi трактарны завод", "Палiмер", "Атлант". Рэспублiка падтрымлiвае сувязi з замежнымi краiнамi так сама у галiне навукi i культуры. Каля 30 нстытутау АН Беларусi i звыш 90 навукова-даследчых устаноу розных краiн свету ажыццявiлi 39 гэтыя гады сумесную распрацоуку больш за 70 навуковых праблем па розных галiнах ведау. Духоунаму узаемаузбагачэнню народау служаць днi нацыянальных культур, абмены мастацкiмi калектывамi, выставамi, Кiнастужкамi.

 

 

Беларусь была прынята  у якасці першапачаткова-га члена  ААН у знак павагі да нашага народа, з улікам уклада у разгром нямецкага  фашызму і панесеных у гэтай  барацьбе вялікіх страт. У гады Вялікай  Айчын-най вайны у радах Савецкай Арміі ваявала 1100 тыс. грамадзян  Беларусі, у радах народных мсціўцаў на тэрыторыі рэспублікі — 440 тыс. партызан і падполь-шчыкаў. Яны знішчылі паўмільена гітлераўскіх салдат і афіцэраў. У  гэтай вайне загінуў кожны  чац-верты жыхар рэспублікі. На катаржныя  работы у Германію было адпраўлена каля 380 тыс.чалавек. Пра-мы матэрыяльны  урон, нанесены вайной, склаў 35 бюджэтаў рэспублікі даваеннага 1940 г.

 

27 красавіка 1945 г. Міжнародная  канферэнцыя у Сан-Францыска,  скліканая з мэтай заснавання  ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні  БССР і УССР у лік

 

краін-заснавальніц гэтай  арганізацыі. Так БССР упер-шыню стала  членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання  міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення супрацоўніцтва у вырашэнні  праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага  характару.

 

Але членства БССР у ААН  не прывяло да якіх-небудзь прынцыповых  змен у становішчы рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, да пашырэння яе функ-цый і паўнамоцтваў. Удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны  характар.

 

Членства Беларусі у складзе  ААН пашырала яе міжнародны аўтарытэт, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, на-быццю дыпламатычнай  культуры, вывучэнню і абагуль-ненню  вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся у свеце. У гэ-тым заключаўся галоўны  сэнс удзелу дэлегацыі БССР у абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогоднія  сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Па пра-панове делегацыі БССР у 1946 г. Генеральная Асам-блея ААН прыняла  рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні  ваенных злачынцаў».

 

Беларуская дэлегацыя  дабівалася справядлівага пас-ляваеннага ўладкавання Еўропы без якой бы там  ні было дыскрымінацыі і прыніжэння годнасці асобных дзяр-жаў і народаў. У гэтай сувязі 10 лютага 1947 г. міністр  замежных спраў БССР К. В. Кісялеў  падпісаў у Па-рыжы мірны дагавор  з былымі саюзнікамі гітле-раўскай  Германіі - Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

 

Беларусь атрымала дапамогу ААН таварамі, машынамі, абсталяваннем. Нягледзячы на тое, што да-памога насіла абмежаваны характар, паступіла яна  у найболып цяжкі час і таму мела важнае значэнне.

 

Пры актыўным удзеле дэлегацыі  БССР XV сесія ААН у 1960 г. прыняла  Дэкларацыю «Аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам», якая паслужыла асновай поўнага  крушэння каланіялізму у свеце. Беларусь выступала з асуджэннем вайны, якую вялі ЗША у В'етнаме, была ініцыятарам  прыняцця Дэкларацыі аб умацаванні міжнароднай  бяспекі.

 

Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі у ААН  і яе спецыялізаваных органах, такіх, як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'яднаных  Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАП (Міжнародная арганізацыя  працы), МСЭ (Міжнарод-ны саюз электрасувязі) і інш.

 

ААН - самая буйная міжнародная  арганізацыя, аб'-ядноўвае 184 незалежныя дзяржавы міра. 24 кастрычніка 1945 г. лічыцца  пачаткам існавання ААН (уступіў  у сілу тэкст Устава ААН) і адзначаецца  як дзень ААН.

 

Дэмакратызацыя грамадскага  жыцця, пераўтварэнні у эканоміцы  прывялі да ўсталявання новага палітычнага  мышлення у сферы міжнародных  адносін. У гэтай сувязі болыы  спрыяльныя ўмовы склаліся і для  пленнай дзейнасці Беларусі у  ААН, дзе яна зараз праводзіць самастойную палітыку. У апошнія  гады Беларусь выступала у ліку сааўтараў  па рэзалюцыях аб раззбраенні, умацаванні мер даверу, праве народаў на жыцце  ва ўмовах міру, што прыводзіла да росту  аўтарытэту рэспублікі на міжнароднай  арэне.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"