Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

У выявленным мастацтве шырокую  вядомасць набылі творы М. Савіцкага  — былога франтавіка, вяз-ня фашысцкага канцлагера. Ён стварыў цыкл палот-наў  антываеннага гучання «Лічбы на сэрцы» (1974 -1980).

 

Прызнанне арыгінальнасці і  таленту некаторых мастакоў прабівала  сабе дарогу праз замежжа. Адным з  такіх яскравых прыкладаў быў  лес М. Шагала, які пражыў доўгае жыцце, у асноўным у Францыі, куды паехаў, пакінуўшы Віцебск, у першыя гады пасля рэ-валюцыі, і дзе паме'р  у 1985 г. Але прызнанне у сябе на радзіме атрымаў толькі пасля  смерці. Такім жа быў шлях мастака  з Рэчыцы А.Ісачова, карціны якога  па-чалі з'яўляцца на выставах толькі пасля прызнання яго таленту  за мяжой. За 32 гады свайго жыцця А.Іса-чоў  стварыў каля 500 карцін.

 

Дасягненнем беларускай скульптуры з'явіліся ра­

 боты З.Азгура, А.Бэмбеля  і інш. Найболып важныя з

 іх         мемарыяльны комплекс «Хатынь» (1969),

 

помнікі Я.Купалу (1972, скульптары А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі), Я.Коласу (1972, З.Азгур) у Мінску, Ф. Скарыне  у Полацку (А.Глебаў).

 

Такім чынам, культура Беларусі у другой палове 60 — першай палове 80-х гг. зрабіла новы крок у сваім  развіцці, адлюстравала рознабаковае духоўнае жыцце беларускага народа.

  1. Перабудова ў СССР. Сацыяльна-эканамічны крызіс СССР другой паловы 1980-х – пачатку 1990-х гг. І яго уплыў на БССР.

 

Палітыка  перабудовы і пачатак дэмакратызацыі грамадства

(1985−1990). Крызiсныя з’явы, якія нарасталi ў эканомiцы ў сярэдзіне 1980-х г.,

сведчылi пра абвастрэнне крызiсу ўсёй сацыялiстычнай сiстэмы. Камандна-

адміністрацыйная сістэма  не адпавядала рэаліям эпохі. Відавочнай была

неабходнасць мадэрнізацыі ўсіх бакоў грамадства: яго эканамічных  асноваў,

сацыяльнага жыцця, палітычнага  ўладкавання, духоўнай сферы. Ва ўмовах

існаваўшай палiтычнай сiстэмы iдэя пераўтварэнняў магла ўвасобiцца  толькi па

ініцыятыве кіруючай партыі. Разам з тым вывесцi краiну на шлях устойлiвага

развiцця было немагчыма  тымі метадамi, якія склалiся ў гады сталiнска-

брэжнеўскага кiравання.

Курс  на паскарэнне. На красавіцкім 1985 г. Пленуме ЦК КПСС

Генеральным сакратаром ЦК КПСС М.С. Гарбачовым (1985–1991) была дадзена

ацэнка эканамічнага становішча, якое склалася ў краіне, падкрэслены

супярэчнасці. Стратэгічным курсам ва ўнутранай палітыцы краіны быў

абвешчаны курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Але шляхі, формы, глыбіня  працэсаў абнаўлення былі ўсвядомлены  не

адразу. Шмат што прыходзілася ўдакладняць, карэктаваць і пераглядваць ужо

падчас ажыццяўлення новай  палітыкі. Поўнай яснасці пра глыбіню  крызісу не

мела нават партыйнае  кіраўніцтва. Вельмі хутка праявіліся негатыўныя

наступствы разгорнутай  па ўсёй краіне кампаніі па барацьбе з  п’янствам і

алкагалізмам. Уведзеная  талонная сістэма жорстка абмяжоўвала  магчымасць

набыцця алкагольных вырабаў  у крамах, у выніку прывяла да недапаступлення

грошай у дзяржаўны  бюджэт, знішчэння вінаграднікаў, закрыцця лікёра-

гарэлачных прадпрыемстваў, звальнення людзей, спекуляцыі гарэлкай,

самагонаварэння і «цукровага буму». Усё гэта адбывалася на фоне зніжэння цэн

на нафту, скарачэння імпарту  і вытворчасці ўласнай прадукцыі  і вялікага

дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. Стала відавочна, што  прадэклараваны

курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця без кардынальных зменаў

асуджаны на правал.

Палітыка  перабудовы. Н а с тудзеньскім 1 987 г . П ленуме Ц К К ПСС б ыла

абвешчана палітыка перабудовы ўсіх сфер жыцця ў Савецкім Саюзе, а чэрвеньскі

1987 г. Пленум ЦК КПСС  зацвердзіў яе накірункі. Асноўным  зместам перабудовы

абвяшчалася ўмацаванне сацыялістычнага  ладу праз дэмакратызацыю

грамадскага жыцця («дэмакратычны сацыялізм») і радыкальную эканамічную

рэформу.

Дэмакратызацыя ў СССР ажыццяўлялася праз тры важныя мерапрыемствы:

1) увядзенне палітыкі галоснасці, пад якой разумелася права чалавека публічна

выказваць свае погляды і  меркаванні, свабода слова, плюралізм  думак і поглядаў,

адкрытасць і даступнасць  для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў

147

дзяржаве і грамадстве. У СССР аднавілася рэабілітацыя ахвяр  сталінскіх рэпрэсій,

адбыўся сапраўдны выбух  грамадскага інтарэсу да падзей мінулага, асабліва да

так званых «белых плямаў» гісторыі;

2) фарміраванне ў краіне шматпартыйнасці праз рэалізацыю правоў грамадзян

на аб’яднанне і ўтварэнне  розных саюзаў, рухаў, палітычных партый і грамадскіх

аб’яднанняў. Яшчэ у пачатку 20-х гадоў ХХ с т. у СССР былi забаронены ў се

партыi, акрамя партыі бальшавікоў. Гэтую сітуацыю змяніў прыняты ў 1990 г.

закон «Аб грамадскiх аб’яднаннях», і манаполія на ўладу КПСС была ліквідавана;

3) правядзенне альтэрнатыўных выбараў, якія ўпершыню адбыліся ў 1989 г.

падчас выбараў Вярхоўнага Савета СССР.

Больш складанае становішча было ў эканамічнай сферы. Усведамляючы

неабходнасць выхаду з  крызісу і пры гэтым не жадаючы  кардынальна мяняць

падыходы да спосабу арганізацыі  кіравання эканомікай, улады хацелі знайсці

трэці шлях паміж камандна-адміністрацыйнай сістэмай і рыначнай эканомікай.

Выхад бачыўся ў структурнай  перабудове эканомікі на прынцыпах гаспадарчага

разліку і самафінансавання.

Беларусь  у часы перабудовы. БССР у гэты перыяд лiчылася адной з самых

кансерватыўных рэспублiк  Савецкага Саюза. У той час  як Масква выступала за

рэфармаванне камуністычнай  сістэмы, урад Беларусі рабіў усё, каб  захаваць яе ў

некранутым выглядзе. Пісьменнік Алесь Адамовіч назваў Беларусь Вандэяй

перабудовы (Вандэя ― гістарычная вобласць Францыі, урад і насельніцтва якой

выступілі супраць ідэалаў  Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі (1789–

1799). З тых часоў у  пераносным значэнні тэрмін «вандэя» ўжываецца як сімвал

контррэвалюцыі, ім характарызуецца  прыхiльнасць да ўсяго аджыўшага,

супрацьдзеянне ўсяму  новаму).

Тым не менш спыніць працэс дэмакратызацыі было немагчыма. Вялікую

папулярнасць у грамадстве пачала набываць першая ў краіне апазіцыйная

антыкамуністычная арганізацыя Беларускі народны фронт «Адраджэньне»

(БНФ), устаноўчы сход якой  адбыўся ў кастрычніку 1988 г.  і якая падтрымлівала

палітыку дэмакратызацыі і эканамічных рэформ. У БССР пачалося станаўленне

шматпартыйнай сістэмы. Пасля  прыняцця закона «Аб грамадскiх аб’яднаннях» у

краіне ўтварыліся палітычныя партыі: Беларуская сялянская партыя, Беларуская

сацыял-дэмакратычная  грамада, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi,

Хрысцiянска-дэмакратычная  партыя Беларусi i iнш. Нягледзячы на тое, што

колькасць членаў гэтых партый была невялікай, сам факт іх дзеяння  на

палітычнай арэне Беларусі меў вялікае значэнне і сведчыў  пра працэсы

дэмакратызацыі краіны.

У грамадстве рэзка павялічыўся  інтарэс да гістарычнага мінулага сваёй

Бацькаўшчыны, людзі абудзіліся ад скаванасці і абыякавасці. У 1990 г. у

рэспубліцы адбыліся першыя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет  БССР i

мясцовыя саветы. У адрозненне ад панаваўшай доўгі час манаполіі  на ўладу КПБ,

37 месцаў у парламенце  атрымалі і прадстаўнікі БНФ,  якія склалі парламенцкую

апазіцыю. Увогуле прыхільнікаў дэмакратыі ў парламенце было каля 100 чалавек

з агульнай колькасці дэпутатаў 345. Яны ўтварылі так званы Дэмакратычны

дэпутацкі клуб.

148

У адпаведнасці са зменай падыходаў  да арганізацыі эканомікі на беларускіх

прадпрыемствах актыўна  пачалі ўкараняцца поўны гаспадарчы разлік і

самафінансаванне. Да канца 1988 г. на гэтых прынцыпах працавалі  ўся

прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт і гандаль  у Беларусі,

разглядалася пытанне  аб магчымасці выхаду на агульнарэспубліканскі

гаспадарчы разлік. Была таксама распрацавана агульнарэспубліканская

комплексная праграма «Інтэнсіфікацыя», якая прадугледжвала хуткае ўкараненне

ў вытворчасць новых перадавых  тэхналогій, выпуск прадукцыі,

канкурэнтназдольнай на сусветным  рынку, развіццё творчай ініцыятывы

працоўных і інш. Аднак  прагрэсіўныя памкненні па-ранейшаму  планавалася

ажыццявіць камандна-адміністрацыйнымі  метадамі, напрыклад, увядзеннем на

прадпрыемствах дзяржаўнай прыёмкі ― спецыяльнай кантрольнай службы

якасці. Між іншым, яна  не прынесла чакаемага эфекту ў вытворчасці, а толькі

павялічыла бюракратычны апарат.

Чарнобыльская праблема. Эканамічнае становішча ў Беларусі рэзка

пагоршылася ў сувязі з  наступствамі аварыі на Чарнобыльскай  атамнай

электрастанцыі (АЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. Нягледзячы на тое, што

АЭС знаходзіцца на Украіне, больш за 70 % радыёактыўных ападкаў  выпала на

землях Беларусі. У выніку забруджанымі радыёнуклідамі аказаліся  каля 23 %

тэрыторыі рэспублікі, дзе  пражывала 2 млн. 200 тыс. насельніцтва. З  гаспадарчага

абарачэння было выведзена 20 % сельскагаспадарчых і 15 % лясных угоддзяў

краіны. Сітуацыя ўскладнялася тым, што ўлады спачатку замоўчвалі факт аварыі, а

потым ― усю сур’ёзнасць  яе наступстваў. Толькі 4 мая была вызначана 30-

кіламетровая зона на мяжы з Украінай, насельніцтва якой падлягала  адсяленню.

Усяго з зоны забруджвання было выселена звыш за 135 тыс. чалавек, поўнасцю

адселена 415 населеных пунктаў. Чарнобыльская аварыя абвастрыла і

сацыяльную праблему ў  Беларусі, паколькі неабходнасць першачарговага

прадастаўлення жылля  выселеным адсоўвала ў чэргах на атрыманне жылля іншыя

сем’і.

На ліквідацыю наступстваў  аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларусі

патрабавалася 235 млрд. долараў. Агульны эканамічны крызіс у СССР у канцы

1980-х г. прывёў да  таго, што з саюзнага бюджэту  сродкі на гэта фактычна не

выдаткоўваліся. Чарнобыльская  праблема стала ўласнай праблемай  Беларусі.

Такім чынам, нягледзячы на першасныя станоўчыя змены эканамічнай

сітуацыі ў выніку ўвядзення  гаспадарчага разліку і самафінансавання, вельмі

хутка выявіліся крызісныя  з’явы: адбывалася падзенне прамысловай  і сельскагаспадарчай вытворчасці  назіраліся паліўны, энергетычны, транспартны

крызіс, дэфіцыт тавараў  першай неабходнасці. Паказчыкамі краху  камандна-

бюракратычнай эканомікі  сталі інфляцыя, рост унутранага і  знешняга доўга,

абясцэньванне грошай і рост натуральнага абмену (бартэра). Папулісцкія

рашэнні, такія як павышэнне  пенсій, сацыяльных выплат, зарплаты і  інш., не

суправаджаліся рэальнымі  рэформамі і падарвалі эканамічнае  жыццё краіны.

Крызіс таталітарнага  палітычнага рэжыму непазбежна прывёў да крызісу

каманднай эканамічнай сістэмы.__

Становішча у сацыяльнай сферы заўседы знаходзіцца у  прамой залежнасці ад стану эканомікі  і той палітыкі, якую праводзяць органы дзяржаўнай улады. На Беларусі у другой палове 80-х гг. працяг-ваўся  рост эканомікі. Нацыянальны даход  рэспублікі павялічыўся, павысіліся рэальныя даходы насельніцтва. Амаль 2 млн чалавек  палепшылі свае жыллевыя ўмовы. Галоўным дасягненнем гэтых гадоў з'яўляўся  пачатак пераарыентацыі эканомікі  на сацы-яльную сферу. Упершыню за многія гады вытворчасць прадметаў спажывання (трупа "Б") начала апярэдж-ваць вытворчасць  сродкаў вытворчасці (група"А"). Ствараліся рэальныя магчымасці падпарадкаваць вытворчасць інтарэсам і патрэбам працоўных.

 

Ад?Іак ва ўмовах незакончанасці пераходу ад каман-днага кіравання  да эканамічнага, перапляцення старых і новых формаў кіраўніцтва карэннага  пералому у пераводзе эканомікі  на якасна новы ўзровень, які адпавядаў  бы дасягненням развітых краін свету, не адбылося. Тэта абумоўлівалася:

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"