Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

Пашыралася матэрыяльна-тэхнічнае  забеспячэнне калгасаў і саўгасаў, а з 1958 г. у выніку ліквідацыі МТС  яны самі сталі валодаць тэхнікай. Толькі з-за паспешлівасці у рэарганізацыі  МТС болынасць калгасаў, не маючы  магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку  МТС, вымушана была пазычаць грошы у  дзяр-жавы. Прымаліся меры па арганізацыйным умацаванні калгасаў, ажыўленні дэмакратычных  пачаткаў у іх дзейнасці. Уводзілася абавязковая грашовая аплата працы  сялянства, зменшыліся падаткі. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначаць  пенсіі па старасці і інваліднасці. Важным было і тое, што сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе болып  паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. У выніку сельская гаспадарка рэспублікі начала выходзіць з пасля-ваеннага крызіснага стану, што знайшло свае адлюст-раванне у росце яе вытворчасці. У 1960 г. у параўнанні з 1953 г. збор збожжа павялічыўся у 2 разы, бульбы - у 1,3 раза, амаль што падвоілася вытворчасць  пра-дуктаў жывелагадоўлі. Значна палепшылася  забеспячэнне насельніцтва харчовымі  таварамі.

 

Шырокі размах набыла меліярацыя — асушэнне за-балочаных зямель і у сувязі з гэтым павелічэнне  пасяў-ных плошчаў. Але у выніку парушэння тэхналогіі гэтыя вельмі неабходныя для Беларускага Палесся  мерапры-емствы ператваралі у шэрагу раенаў балоты у крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

 

БССР стала ўдзельніцай  і яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася у гады дзейнасці  М.С.Хрушчова. Моладзь рэспублікі прыняла  ўдзел у асваенні цалінных зямель. (Цаліна—урадлівая, але не апрацаваная  глеба.) На асваенне цаліны па пуце'ў-ках  камсамола выехала каля 60 тыс. юнакоў і дзяўчат, каля 50 тыс. сямей. БССР пастаўляла сельскагаспа-дарчую тэхніку, укамплектавала кадрамі 24 новыя саў-гасы у Казахскай  ССР. Асваенне цаліны было вялікім працоўным  подзвігам народаў СССР. Аднак  пад'е'м у сельскай гаспадарцы аказаўся нядоўгім. У сярэдзіне 60-х гг. тэмпы  яе росту замарудзіліся. Надзеі і  заклікі кіраўніцтва дагнаць  і перагнаць ЗША у галіне сельскай гаспадаркі аказаліся нязбыўнымі. Так  рэагавала сельская гаспадарка на камандныя, валюнтарысцкія метады кіравання ею з боку партыйна-дзяржаунай улады. (Валюнтарызм (лац. Vо^ипіа$ воля) палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца  вызначальнай асновай грамадскага  развіцця.)

 

Агульная колькасць насельніцтва к 1965 г. павялічылася да 8,5 млн чалавек, што адбылося як за кошт натуральнага прыросту, так і у выніку перасялення  з іншых рэспублік. Міграцыя насельніцтва у пасляваен-ныя гады была даволі інтэнсіўнай. Прыток адбываўся у  сувязі з увядзеннем у строй дзеючых  сотняу новых прадпрыемстваў, што  выклікала патрэбнасць у рабочая  сіле. У весцы змяншалася колькасць  насельніцтва.

 

Палепшыліся жыллевыя ўмовы  насельніцтва. 3 1956 па 1965 г. 3 млн чалавек  атрымалі жылле. Але патрэбнасць  у ім ні у той час, ні пазней так  і не была задаволе-на. Увогуле патрэбна адзначыць, што гады хрушчоўскай  «адлігі» былі адносна спрыяльнымі  у сацыяльным развіцці рэспублікі.

  1. Культура Беларусі ў другой палове 1960-х – першая палова 1980-х гг.

Пасля смерці І.В.Сталіна  у 1953 г. у грамадска-палітычным жыцці  рэспублікі, як і усей краіны, выз-начыўся  адыход ад сталінскай рэпрэсіўнай сістэмы. Да кіраўніцтва краінай прыйшоў  М.С.Хрушчоў. У 1956 г. адбыўся XX з'езд КПСС, на якім упершыню было ўзня-та пытанне  аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго кіраўніцтва. На з'ездзе  былі абгрунтаваны прынцыпы мірнага  суіснавання дзяржаў з розным палітычным ладам, прыняты рашэнні  па ўладкаванні законнасці і правапарадку, абмеркаваны меры па паляпшэнні спраў  у прамысловасці, навуцы.

 

У БССР пачынаючы з 1956 г. пасаду першага сакра-тара ЦК КПБ займаў К.П.Мазураў актыўны ўдзельнік  партызанскай барацьбы у гады вайны  з фа-шызмам, першы беларус, які  заняў тэту пасаду, бо да яго пасля  вайны усе першыя асобы рэспублікі накіроўваліся на гэтую пасаду з  Масквы. Тыя мерапрыемствы, якія праходзілі у СССР і адпаведна у БССР пасля  смерці Сталіна, атрымалі назву палітыкі «адлігі».

 

Характэрныя рысы хрушчоўскай  лібералізацыі (лібералізацыя (лац. НЬегаІіз) -- палітычны працэс, які абумоўлівае  дапушчэнне некаторых дэмакратыч-ных  свабод, рух умеранымі крокамі  ўперад у развіцці грамадства):

 

спыненне масавых рэпрэсій, пачатак рэабілітацыі бязвінна асуджаных. Вярхоўны Суд БССР рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі, каля 20 тыс. грамадзян былі рэабілітаваны ваенным  трыбуналам. Людзі сталі больш  свабодна жыць і выказваць свае думкі;

пашырэнне кіраўніцтвам СССР заканадаўчых правоў рэспублік. У распараджэнне  БССР трапіла некалькі сотняў прадпрыемстваў, якія раней падпарадкоўваліся союзным  міністэрствам. У 1954 г. у рэспубліцы было скасавана пяць абласцей, астатнія былі павялічаны;

прыняцце пастановы, накіраванай  на паляпшэнне дзейнасці Саветаў, у  выніку чаго яны атрымалі больш шырокія  правы. Выбары у Саветы насілі фармальны  характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай  аснове, пад строгім кантролем  партыйных органаў;

 

КПСС была зацікаўлена  у існаванні прафсаюзаў, клапацілася  аб павышэнні ролі прафсаюзаў у грамадстве. У сферу дзейнасці прафсаюзаў былі перададзены:

 

сацыяльнае забеспячэнне насельніцтва, санаторна-курортныя  ўстановы, дзеючыя вытворчыя нарады на прадпрыемствах і інш.;

 

пашыраны грамадскі актыў  прафсаюзаў, болынасць якога складалі рабочыя і служачыя.

 

Прафсаюзы пераважна займаліся  накіраваннем працоўных на ажыццяўленне вытворчых планаў і за-данняў у  выглядзе сацыялістычнага спаборніцтва, а функцыі іх сацыяльнай абароны  адсоўваліся на дру-гарадныя пазіцыі;

 

выхаванне моладзі адбывалася праз камсамол.

 

 Камсамольцы ўносілі  свой уклад у развіцце краіны;больш  увагі стала ўдзяляцца паляпшэнню  ўмоў жыцця і працы людзей.

Па-першае, былі адменены вялікія  падаткі і абавязковыя пастаўкі дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі  з прысядзібных зямельных назелаў.

 Па-другое, у 1960 г. адбыўся  перавод рабочых і служачых  на скарочаны працоўны дзень.  Па-трэцяе, па законе 1964 г. калгаснікі  упершыню набылі магчымасць атрымліваць  невялікія пенсіі.

 

Аднак далей некаторага паслаблення  кантролю «зверху» і пашырэння ролі мясцовых органаў справа не пайшла, паколькі камандна-адміністрацыйная сістэма  кіравання засталася непахіснай.

 

На XXII з'ездзе КПСС (1961 г.) была прынята праграма будаўніцтва  камунізму, вызначаны тэрміны, калі тэты працэс павінен завяршыцца, -- 80-я  гг. Але нічога такога не адбылося, а  тая палітыка, якая праводзілася М.С.Хрушчовым  без уліку аб'ектыўных законаў  развіцця грамадства і рэальных абставін, ат-рымала назву «палітычнага авантурызму».

 

Прагрэсіўныя з'явы у  грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што  у другой палове 60-х гг. узмацніліся  кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену  «адлізе» прыйшла эпоха «застою». Тэта стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены у кіраўніцтве  дзяржавай, колькі у выніку супярэчнасці паміж дэмакратызацыяй і заха-ванай  палітычнай сістэмай.

 

У 1964 г. да ўлады прыйшоў  Л.І.Брэжнеў.

 

Узмацніліся ганенні па палітычных матывах. Партыя імкнулася захаваць ўладу, атрыманую з рук Сталіна, і ўступаць яе нікому не збіралася. Адбывала-ся трансфармацыя партыі у  напрамку яе поўнага пе-раўтварэння  у дзяржаўную арганізацыю. Галіновыя  аддзелы партыі непасрэдна займаліся  пытаннямі на-роднай гаспадаркі. Хоць афіцыйна гаварылася аб узмацненні ролі партыйных арганізацый, на справе ішло ўзмацненне пазіцый партапаратнай  улады, якая рабіла спробы пераходу да прамога кіраўніцтва эканомікай і іншымі сферамі жыцця грамадства. Ад-бор на усе кіруючыя пасады ажыццяўляўся вузкім колам асоб па прынцыпе «зверху  ўніз». Існавалі і выбары, але яны  праводзіліся такім чынам, што толькі фіксавалі тое, што прадвызначалася  зверху, аб альтэрнатыўнасці выбараў  не магло быць і размовы. Існаваў  строгі прынцып рэгулявання саставу  Саветаў па полу, партыйнасці, узросту, сацыяльнай прыналежнасці. Выбаршчыкі не мелі ніякага дачынен-ня да рэальнага  выбару дэпутатаў, а толькі механічна  апускалі выбарчыя бюлетэні у скрыню для галасаван-ня. Саветы, прафсаюзы, камсамол толькі на словах абаранялі  інтарэсы народа. Для кожнага ўзроўню, ад райкама да ЦК, існаваў свой пералік (наменклатура) кіруючых пасад, якія праходзілі зацвярджэнне на гэ-тым узроўні. Сюды ўключалася усе кіраўніцтва дзяржавай, грамадскімі арганізацыямі, культурам, навукай. Наменклатура тэта сацыяльная праслойка, якая была сфарміравана партыйнымі органамі і пастаўлена па сутнасці над грамадствам. Наменклатурны  прынцып фарміравання кіруючых органаў  існаваў і раней, але зараз  е’н атрымаў усеагульны характар і стаў нор-май жыцця (у пачатку 80-х гг. у маштабах краіны наменклатурная эліта дасягнула 18 млн чалавек). У  гэтым і заключалася асаблівасць  савецкага таталітарызму пасляваеннага  часу, які рэалізоўваўся не праз дыктатуру асабістай улады, а  праз адзяржаў-леную партыю, што  пашырала сацыяльную базу таталітарызму.

 

У 1965 — 1980 гг. Кампартыю Беларусі ўзначаль-ваў П. М. Машэраў. Ён нямала зрабіў для развіцця гаспадаркі, навукі і культуры рэспублікі. Высокія ма-ральныя  якасці, працавітасць, дэмакратычнасць  Пятра Машэрава здабылі яму аўтарытэт  і павагу у народзе. Але і на яго аказвалі ўплыў абставіны, у  якіх е'н пра-цаваў. Негатыўныя з'явы  нарасталі у дзейнасці партыйна-дзяржаўных структур Беларусі.

 

Існаваў таталітарны кантроль за сродкамі інфармацыі, друкам, культурным жыцце'м. Але людзі знаходзілі іншыя  шляхі для абмену думкамі і  ідэямі. Напрыклад, выпуск самавыдавецкай літаратуры, рас-паўсюджванне інфармацыйных  лістоў, асабістыя кан-такты, сустрэчы. Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) разам  з партыйнымі арганізацыямі рабіў  усе, каб вы-карчаваць з грамадска-палітычнага  жыцця «іншадумнасць».

 

Такім чынам, грамадска-палітычные жыцце Беларусі было неадназначным  і супярэчлівым. Можна выдзеліць  два этапы:

 

у 1954 - 1964 гг., з аднаго боку, рабіліся спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага  жыцця, паляпшэння сацыяльнага забеспячэння працоўных, з другога - захоўваліся  прыярытэты адміністрацыйна-ка-манднай  сістэмы, прадугледжвалася цэнтралізаванае  кіраванне, якасна новыя задачы вырашаліся старымі метадамі.

 

  1. Культура Беларусі ў другой палове 1960-х – першая палова 1980-х гг.

У другой палове 60-х гг. рэзка  ўзмацнілася ідэала-гізацыя культурнага  жыцця. Марксісцка-ленінская адукацыя павінна была забяспечыць выхаванне  нова-га чалавека з яго камуністычным  светапоглядам. Вы-вучаліся у першую чаргу гісторыя КПСС і КПБ, па-літычная эканомія, філасофія, навуковы камунізм, якія грунтаваліся на ідэалагічных догмах і партыйных ра-шэннях. У партыйных  патрабаваннях да дзеячаў культуры на першае месца вылучалася ідэйная  накірава-насць і адпаведнасць устаноўкам партыі па камуністычным выхаванні  чалавека. Але ўвогуле працэс ішоў у напрамку вызвалення народа ад закасцянеласці по-глядаў на існуючы лад і ўласнае  жыцце. Сведчаннем таму з'яўляюцца шматлікія  дасягненні у развіцці культуры, навукі і адукацыі.

 

Адукацыя. У 60 - 70-я гг. прымаліся  актыўныя меры па выпрацоўцы новых  падыходаў да развіцця адукацыі, але  рэалізаваны яны былі далека не поўнасцю, многія з іх насілі непаслядоўны характар. У 1964 г. 11-гадовыя школы зноў сталі  пераўтварацца у 10-гадовыя, прафесійная  падрыхтоўка стала неабавязковай. У 1972 г. было прынята рашэнне аб пераходзе  да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі  і далейшым развіцці школы. У практыку школ уводзіліся новыя планы і  праг-рамы, яны наблізілі адукацыю да запатрабаванняў жыцця. Пачатковыя школы перайшлі на трохгадовы тэрмін навучання. Шмат якія з іх закрываліся, і многія сельс-кія населеныя  пункты гублялі адзіныя цэнтры асветы

 

і культуры. Значна ўзрасла  роля дашколышх дзіцячых устаноў, якія пачалі ператварацца у першую абавязко-вую  ступень падрыхтоўкі дзяцей да школы. Школы перайшлі на кабінетную сістэму, пашырылася выкарыс-танне тэхнічных  сродкаў навучання. Па-ранейшаму  фар-мальна вялося працоўнае навучанне, былі створаны ву-чэбна-вытворчыя камбінаты, але яны мелі слабую ма-тэрыяльную базу і недастаткова педагагічных кадраў, не маглі забяспечыць вучняў ведамі і навыкамі, неаб-ходнымі для свядомага  выбару рабочых прафесій. Пра-фесійна-тэхнічныя  вучылішчы сталі пераходзіць  на ся-рэднюю адукацыю. Павялічылася колькасць  вышэйшых навучальных устаноў (у 1960 - 24, у 1985 - 33).

 

Навука. Вядучым цэнтрам  навукі у рэспубліцы, як і раней, з'яўлялася АН Беларусі. У сістэме  АН былі створаны інстытуты фізікі і матэматыкі, энергетыкі, цеп-ла- і  масаабмену. Пабудаваны навуковыя гарадкі  для Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР (г.п. Сосны), Інстытут анкалогіі  і медыцынскай радыялогіі (г.п.Ба-раўляны).

 

Значную ролю у развіцці Акадэміі навук адыгралі выдатныя вучоныя, якія ўзначальвалі яе на пасадзе прэ-зідэнтаАН, - біелаг В.Ф.Купрэвіч (1952 -- 1969гг.) і фізік  М.А.Барысевіч (1969 1987 гг.). У БССР узніклі  навуковыя школы, вынікі даследаванняў  якіх былі прызнаны як у краіне, так  і за мяжой. Вядомы беларускія школы  акадэміка М.П. Яругіна у галіне дыферэнцыяльных ураўненняў, акадэміка  У.П.Плато-нава у галіне алгебры, геаметрыі  і тэорыі лічбаў. Знач-ны уклад унеслі беларускія вучоныя у распрацоўку  фізікі элементарных часціц атамнага ядра, квантавай электронікі, радыефізікі, фізікі плазмы; удзельнічалі у навуковых  распрацоўках, звязаных з развіццем  аба-роннага комплексу і асваеннем  космасу. Гонарам рэспублікі былі касманаўты Петр Клімук і Уладзімір Каваленак, якія неаднаразова пабывалі у космасе.

 

Літаратура. Здабыткам беларускай літаратуры пра сучаснасць з'явіўся раман У. Караткевіча «Чорны за-мак  Альшанскі», у якім пісьменнік часта  звяртаецца да гісторыі, каб раскрыць пераемнасць мінулага і се'н-няшняга. Цікавасць у чытачоў выклікалі  раманы I. Шамякіна «Сэрца на далоні», «Атланты і карыяты-ды», «Петраград - Брэст».

 

Тэма вайны і лес  людзей у ей заставаліся галоў-нымі для многіх пісьменнікаў. Імя В.Быкава становіц-ца шырока вядомым у СССР і за яго межамі. У 70-я гг. напісаны «Сотнікаў», «Абеліск», «Пайсці і  не вяр-нуцца» і іншыя аповесці; у 80-я раманы. «Кар'-ер», «Знакбяды».

 

Беларуская паэзія была прадстаўлена іменамі П. Панчанкі, М.Танка, В. Віткі, А. Лойкі, Р.Барадулі-на, Н.Гілевіча.

 

Пле'нна развівалася тэатральнае  мастацтва. Кам-пазітары звяртаюцца да лесу рэальных гістарычных асоб, напрыклад  у операх «Ф.Скарына» Д.Смольска-га, «Зорка Венера» (вобраз М. Багдановіча) Ю.Семя-някі. Сярод твораў драматургіі  атрымалі вядомасць спектаклі А.Макаенка «Таблетку пад язык», «Святая  прастата», А. Дзялендзіка «Начное  дзяжурства», А. Дударава «Радавыя». У  Беларускім дзяржаўным тэат-ры імя  Я. Купалы працавала многа таленавітых  май-строў сцэны: Г. Гарбук, П. Кармунін, М. Захарэвіч, 3. Браварская, М. Яроменка і інш. Поспех да Г. Гарбука прыйшоў  пасля выканання ролі Васіля Дзятліка у спектакле «Людзі на балоце» (паводле I. Мележа). У гэтым вобразе артыст адлюстраваў усе лепшае, што было характэрна для беларуса-палешука - багатую сакавітую мову, працавітасць, мары і сумненні. Гэтая роля зрабілася  класікай беларускага тэатра, артыст іграў яе шаснаццаць гадоў.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"