Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

У пачатку XX ст. пачынаецца працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся:

льнопрадзільная фабрыка  «Дзвіна» у Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая у Добрушы, крыштальная  «Неман» у Лідскім павеце, тытуневая  у Гродне, запал-кавыя фабрыкі  у Пінску і Барысаве.

Вядучую ролю у эканоміцы  пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў  центральных банкаў імперыі з'явіліся  мясцовыя—Мінскі і Магілеўскі камерцый-ныя  банкі.

Манапалізацыя фабрычна-заводскай  прамысловас-ці праяўлялася ва ўключэнні  многіх заводчыкаў у агульнарасійскія і рэгіянальныя манапалістычныя  аб'яднанні. Напрыклад, Заходняе дрожджава-вінакурнае акцыянернае таварыства ўваходзіла у агульнарасійскі сіндыкат. Утвараліся аб'яднанні за-палкавых фабрыкантаў  і ўладальнікаў шкляных за-водаў  Беларусі і г.д.

У беларускіх губернях адбываўся  працэс капіталізацыі сельскай гаспадаркі. Гэтаму садзейнічала аграрная рэформа.

 

Прычыны аграрнай рэформы:

рэформа 1861 г. не прывяла  да вырашэння аграрнага пытання,  што садзейнічала наспяванню і развіццю першай расійскай рэвалюцыі;

гаспадарка сялян заставалася  адсталай, паўпрыгонніцкай;

 

3)         унутраны рынак заставаўся абмежаваным.

 Сталыпінская аграрная  рэформа* -- буржуазная рэформа сялянскага  надзельнага землеўладання у  Расіі у 1906 -- 1907 гг. Рэформа атрымала  імя тагачаснага міністра ўнутраных  спраў, старшыні Савета Міністраў  Пятра Сталыпіна, аднаго з яе  аўтараў, ініцыятараў і кіраўнікоў. Рэвалюцыя 1905 -- 1907 гг. не вырашыла

 

П.А.Сталыпін нарадзіўся у 1862 г. у Дрэздэнс. Дзяцінства і юнаптва  сн правеў у Літве у маснтку  каля Коўна. Пасля заканчэння Віленскай  гімназіі Сталыпін паступае на фізіка-матэматычны  факультет Пецярбургс-кага універсітэта. У 1902 г. становіцца гродзенскім губернатарам. Гэтую пасаду ен займаў 10 месяцаў. У 1903 г. назначаснца саратаўскім губернатарам. У 1906 г. Сталыпіну прапанаваны партфель міністра ўнутраных спраў. Пасля  роспуску I Думы Сталыпін назначаешь Старшыней  Савета Міністраў. 1 всрасня 1911 г. у Кісўскай оперы, дзе прысутнічаў Сталыпін, ішла «Казка пра цара Салтана». Пасля  другога акта агент ахранкі Багроў падышоў да Сталыпіна на адлегласць 2 — 3 крокі і два разы выстраліў. 5 всрасня Сталыпін памер. Пахаваны у Кіева-Пячорскай лаўры. Багроў бьгў павеша-ны 12 верасня.

 

аграрнага пытання, не знішчыла памешчыцкага землеўладання і іншых  перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым  захоўваліся падставы для новай  рэвалюцыі. Мэты рэформы:

 

забяспечыць умовы шпаркага развіцця эканомікі краіны;

 

разбіць агульнасялянскі  фронт супраць памеш чыкаў, раскалоць  веску, паскорыць стварэнне класа  сельскай буржуазіі з ліку заможнага  сялянства, прыцягнуць яго на бок  царскага ўрада і такім чынам  паставіць перашкоду на шляху  рэвалюцыйнага руху.

Сродкі дасягнення мэт  рэформы:

Разбурэнне сялянскай  абшчыны і перадача зямлі у  асабістую сялянскую ўласнасць.

Стварэнне хутароў і адрубоў (хутар - адасобленая  сялянская  сядзіба  на  зямельным  участку  індывідуальнага ўладання; водруб - зямельны участак, вылучаны з абшчыннай  зямлі у аднаасобную сялянскую  маемасць без пераноса сядзібы).

Перасяленне беззямельных і  малазямельных сялян у Сібір  і іншыя ўскраінныя раены імперыі.

Усе гэтыя меры азначалі пераход ад прускай да амерыканскай мадэлі землекарыстання.

 

На Беларусі быў створаны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў. Ім дазвалялася і дапамагалася купляць  зямлю у Беларусі. За 10 гадоў рэформы  у пяці заходніх губернях было створана 12,8 тыс.хутароў. Адначасова праводзілася перасяленчая палітыка. Так, за 1906 - 1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася 368 тыс. чалавек, каля 11 % з іх вярнулася  назад. Рэформа дапамагла росту  сельс-кагаспадарчай вытворчасці. К 1913 г. Беларусь стала буйнейшым раенам вырошчвання бульбы. Узраслі пасевы льну, збожжавых культур. Памешчыцкія  і кулацкія гаспадаркі ўцягваліся у  гандлева-рынач-ныя адносіны. У заходніх губернях П. Сталыпін імкнуўся ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства  у сістэме мясцовых органаў кіравання, для чаго былі створаны земствы, адчынены майстэрні, сельс-кагаспадарчыя гурткі. Дзейнасць земстваў была накіравана у першую чаргу на задавальненне  ўласніцкіх інтарэсаў заможнага  сялянства і памеш-чыкаў.

 

На думку Сталыпіна, рэформа  на Беларусі павінна была аслабіць і выціснуць буйных землеўладальнікаў  польскага паходжання. Для гэтага ен і выбары у земства разлічваў  праводзіць на курыяльнай аснове (па нацыянальнай прыкмеце) з розным падыходам да па-лякаў і рускіх. Класавая пазіцыя  буйных землеўладальнікаў выявілася  адразу: яны аб'ядналіся супраць  Сталыпіна.

 

Сталыпінская рэформа  была арганічна звязана з рэформай 1861 г. і з'яўлялася яе працягам, другім кро-кам на шляху пераўтварэння  самадзяржаўнай Расіі у буржуазную манархію. Яна ўзмацніла вясковую буржуазію, пашырыла магчымасці для  развіцця капіталізму у сельскай гаспадарцы, але так і не выра-шыла аграрнага пытання, не змагла прадухіліць  выс-пяванне новай буржуазна-дэмакратычнай  рэвалюцыі. Сталыпінская аграрная рэформа  была спынена пер-шай сусветнай  вайной і затым устанаўленнем  савец-кай у лады.

  1. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. ў Беларусі.

Прычыны, якія прывялі да рэвалюцыйнага выбуху, былі наступныя:

 

1.         Захаванне царскага самадзяржаўя  і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

 

2.         Нявырашанае аграрнае пытанне  (існаванне памешчыцкага землеўладання і іншыя феадальныя перажыткі).

 

3.         Нявырашанае нацыянальнае пытанне.  Беларусь! не прызнаваліся самастойным народам у складзе Расійскай імперыі.

 

Пачаткам першай расійскай  рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з  папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек, было паране-на 5 тыс. Гэтая падзея атрымала назву “Крывавая нядзеля”. Вера у добрага цара была развеяна. Пратэст  супраць гэтай акцыі выказалі і працоўныя Беларусі. У Мінску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні праходзілі дэманстрацыі. Рабочыя 30 гарадоў і  мяс-тэчак удзельнічалі у гэтай  барацьбе. 3 палітычных партый найбольш актыўна дзейнічалі Бунд, РСДРП і  эсэры.

 

Працяг палітычных выступленняў рабочых быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы. Летам 1905 г. узмацніўся сялянскі рух. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб увядзенні  у

 

Расіі парламента — законадарадчай Дзяржаўнай Думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. У кастрычніку 1905 г. чыгуначнікі  спынілі рух на асноўных чыгуначных магістралях, пачалася ўсерасійская палітычная стачка.

 

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай  II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні  дэмакратычных свабод, скліканні  Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі  паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны  лагер быў задаволены. Узнікаюць  буржуаз-ныя партыі кадэтаў і  акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакра-тычныя  сілы працягвалі барацьбу, у якую  былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў  і мястэчак Беларусі. 18 кастрычніка  на вакзальнай плошчы у Мінску  па загаду губернатара Курлава  былі расстраляны ўдзельнікі  мітынгу, загінула каля 100 чалавек, 300 было паранена (так званы Курлоўскі  рас-стрэл). У канцы 1905 г. у рэвалюцыйны  рух усе болып уцягваецца армія.  Салдацкія хваляванні адбыліся  у Віцебску, Магілеве, Гродне, Бабруйску,  Брэсце.

 

3 9 па 18 снежня 1905 г. у Маскве  адбылося ўзброе-нае выступленне,  якое мела водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але  у паўстанне гэтыя падзеі не  перараслі.

 

У студзені 1906 г. адбыўся II з’езд  першай бела-рускай нацыянальнай палітычнай партыі БСГ, на якім была канчаткова вызначана  праграма яе дзей-насці. БСГ выступала  за звяржэнне самадзяржаўя, замену капіталістычнага ладу сацыялістычным, ут-варэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным  самавызначэннем і куль-турна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з  мясцовым сеймам у Вільні.

 

Выбары у I Дзяржаўную Думу, дазвол на стварэн-не прафсаюзаў і іншыя  меры царызму некалькі аслабілі канфрантацыю у грамадстве. Ад беларускіх губерняў у I Думу было выбрана 36 дэпутатаў (боль-шасць—кадэты). Дзейнасць I Думы (з красавіка па ліпень 1906 г.) насіла апазіцыйны цару характар. Га-лоўным пытаннем было аграрнае, але  Дума не прыня-ла дзяржаўнага праекта  па гэтым пытанні і была рас-пушчана  ўрадам. 9 лістапада 1906 г. быў выдадзены  царскі указ аб выхадзе сялян з  абшчыны, з якога па-чалося правядзенне  сталыпінскай аграрная рэформы.

 

Былі прызначаны выбары у II Дзяржаўную Думу. На выбарах у беларускіх губернях перамаглі пра-выя групоўкі. У цэлым II Дзяржаўная Дума (з лю-тага па чэрвень 1907 г.) была больш радыкальная, чым I. Галоўным зноў стала аграрнае пытанне. Паколькі II Дзяржаўная Дума выходзіла  з-пад кан-тролю ўрада, 3 чэрвеня 1907 г. яна па сфабрыкаванай справе па загаду цара і Сталыпіна была распушча-на. Выбарчы закон, прыняты у адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў  зменены. Урад прыступіў да рэпрэсій супраць сваіх праціўнікаў. Першая рэвалюцыя у Расіі скончылася. Галоўныя задачы рэвалюцыі выкананы не былі.

 

Другая буржуазна-дэмакратычная  рэвалюцыя пачалася 23 лютага 1917 г. У  Петраградзе прайшлі мітынгі  і дэманстрацыі пад лозунгам! “Далоў вай-ну!”, “Далоў самадзяржаўе!”. 27 лютага на бок рабо-чых перайшлі салдаты  Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 са-кавіка цар Мікалай II адрокся  ад прастола. У гэтых умовах рабочыя  і салдаты стварылі свой орган  ула-ды - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся  Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

 

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі  у Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 • 4 сакавіка і выклікалі масавыя  мітынгі, шэсці з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета у  гарадах і мяс-тэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў  створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны балыпавікі. Гарадскую  міліцыю ўзначаліу служачы Земскага саюза бальшавік М. Міхайлаў (М. Фрунзе). 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама  і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб’ядна-ны Мінскі Савет рабочых  і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы  камітэт назначыў губернскіх і павятовых  камісарау, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Часовы выканаўчы  камітэт ўзначаліу меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік

 

Жнівень  -верасень  1915 г.

 

І.Любімаў. У Віцебску, Гомелі і іншых гарадах былі створаны аб’яднаныя Саветы рабочых і салдацкіх  дэпутатаў, але галоўную ролю у Беларусі адыгрываў Мінскі Савет.

 

Значны ўплыў на палітычнае жыцце мела вайна. 3 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з’езд ваенных  і рабочых дэпутатаў арміі  і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам сва-боды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны у мэтах абароны  дэмакратычнай рэвалюцыі.

 

У сакавіку красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20 — 23 красавіка у Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў  Мінскай і неакупіраваных паветаў  Віленскай губерні. Ён падтрымаў  эсэраўскую праграму па аграрным пытанні— сацыялізацыя зямлі, ураўняльнае землекарыстанне (тэта ж зрабілі з’езды Магілеўскай  і Віцебскай губерняў). З’езд  выказаўся за хутчэйшы мір.

 

25 сакавіка 1917 г. адбыўся  I з’езд беларускіх на-цыянальных  арганізацый. Ён адобрыў стварэнне  Бе-ларускага нацыянальнага камітэта (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам. Беларускія нацыянальна-дэмак-ратычныя  партыі зрабілі спробу дабіцца  ад Часовага ўрада перадачы  ўлады Беларускай краевай радзе,  выбары якой з’езд даручыў  БНК. Але расійскія буржуазныя  палітыкі не падтрымалі гэтую  ідэю.

 

II з’езд беларускіх нацыянальных  арганізацый сабраўся у ліпені 1917 г. Была абрана Цэнтральная  Рада беларускіх арганізацый  на чале з Я. Лесікам. Яна  таксама праводзіла палітыку  аўтаноміі Беларусі у Расіі.

 

У ліпені — жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары у мясцовыя органы самакіравання — гарадскія  думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах —  эсэры.

 

Такім чынам, лютаўская рэвалюцыя  абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх  мае насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашы-рэння  свайго уплыву у грамадстве. Але  злабадзенныя пытанні аб міры, зямлі, дзяржаўным самавызначэнні Беларусі заставаліся  нявырашанымі.

 

  1. Культура Беларусі ў пачатку 20 ст.

Першай легальнай газетай  на беларускай мове была "Наша доля". Кароткі час, з верасня па снежань 1906 г., яна выдавалася ў Вільні групай сяброў Беларускай сацыялістычнай грамады. Усяго выйшла шэсць нумароў, пяць з якіх было канфіскавана паліцыяй. У газеце былі надрукаваны творы  выдатных беларускіх пісьменнікаў: Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Ядзвігіна  Ш.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"