Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

Тэрыторыя пераважнага рассялення беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга  края – Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з  перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з дадзенымі  тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей  за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна  яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай  імперыі забаранялі ім пасяляцца  ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у  “мяжу аседласці”), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і  польскі). Толькі сельская буржуазія  была амаль выключна беларускай (але  яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага  адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) – так сама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна  сказалася на тэмпах і характары  культурнага адраджэння беларускай нацыі.

 

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была нешматлікай і  неўплывовай. Адсутнічала пераемнасць  паміж рознымі яе пакаленнямі  – гэта было вынікам рэпрэсій супраць  удзельнікаў паўстанняў і тайных таварыстваў, масавай эміграцыі, ссылак. Тым не меньш, пэўную эвалюцыю можна  праследзіць – ад “краёвага” патрыятызму  прафесараў Віленскага ўніверсітэта, студэнтаў-філаматаў да лібералізму  дзеячаў сярэдзіны стагоддзя (А.Кіркор, В.Дуніна-Марцінкевіча), дэмакратычных  поглядаў і ўсведамлення нацыянальных беларускіх інтарэсаў у К.Каліноўскага, В.Урублеўскага, гоманаўцаў, Ф.Багушэвіча. адной з асноўных прыкмет нацыі  з’яўляецца існаванне развітай літаратурнай мовы. Станаўленне беларускай мовы адбывалася на рубяжы XIX-XX стагоддзяў. З сярэдзіны XIX стагоддзя рабіліся спробы напісаць граматыку мовы –  П.Шпілеўскім у 1846 і К.Нядзвецкім у 1854 гадах. Аднак рукапісы не былі надрукаваны. У 1862 годзе А.Аскерка, мінскі маршалак, выдаў у Варшаве беларускі  буквар (лемантар). Тармазіла развіццё правіл пісьмовай мовы тое, што выкарыстоўвалася пісьменнікамі як кірылічны, так  і лацінскі алфавіты. Толькі ў пачатку XX стагоддзя са з’яўленнем газеты “Наша  ніва” і пашырэннем магчымасцяў  для беларускага друку, выпрацоўка навуковай тэрміналогіі і вырміраванне літаратурнай мовы паскорылася.

 

Супрацьстаяла стварэнню  беларускай нацыі і афіцыйная  ідэалогія “заходнерусізму”. Распрацаваная  ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі  дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы – частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць  толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. У межах “заходнерусізму” аформілася дзве плыні – кансерватыўная, прыхільнікі якой імкнуліся як мага хутчэй гэтыя адрозненні ліквідавац і ліберальная – прыхільнікі  якой імкнуліся як мага паўней гэтыя  адрозненні вывучыць і гэтым узбагаціць вялікарускую культуру. Але абодвы бакі адмаўлялі беларусам у праве  лічыцца самастойнай нацыяй.

 

Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата  імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай  этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах  да пачатку XX стагоддзя завяршылася.

 

  1. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст.

Адукацыя. Рэформа 1803 — 1804 гг. стварыла пера-Іную сістэму адукацыі. Віленскаму універсітэту

 

^парадкоўваліся губернскія  гімназіі, ім -- павято-Ія вучылішчы,  а апошнім — прыходскія вучылішчы.  Іначасова працягвалі сваю дзейнасць  і манастырскія Івучальныя ўстановы. Дзейнічала езуіцкая акадэмія

 

Полацку. Пасля паўстання  дзекабрыстаў хваля эакцыі ахапіла  і асвету. Была ліквідавана пераемнасць

 

паміж рознымі тыпамі школ. Яны сталі саслоўнымі. Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. быў закрыты Віленскі універсітэт. Выкладанне у школах пераводзілася  з польскай на рускую мову. Былі закрыты  манастырскія каталіцкія і уніяцкія школы, замест іх ствараліся рускія свецкія  гімназіі і вучылішчы. Настаўнікаў, якія выклікалі палітычны недавер  улад, звальнялі. Замест іх запрашалі  настаўнікаў з расійскіх губерняў. Правядзенне новай рэ-формы у  адукацыі (1864 г.) супала з паўстаннем 1863 -1864 гг., таму на Беларусі яна была абмежаваная. За ўдзел вучняў у паўстанні  былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і восем сярэдніх навучальных  устаноў. У 80-я гг. адбыўся новы паварот  да рэакцыі. Сярод пачатковых народных школ пачынаюць перава-жаць царкоўныя, выдаецца цыркуляр, які забараняе  прымаць у гімназіі "дзяцей фурманаў, прачак, дробных гандляроў і т.д.". Пісьменных людзей на Беларусі у XIX ст. было 25,7 % у горадзе, 16 % — у ве'сцы.

 

Навуковыя даследаванні. Для  абуджэння нацы-янальнай самасвядомасці вялікае значэнне мела дзей-насць  збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў. З'явіліся  грунтоўныя працы І.І.Насовіча, Е.Р.Раманава, 3-томнае даследаванне "Беларусы" Я.Ф.Карскага і інш. У канцы XIX ст. тэрмін "Беларусь" канчаткова замацаваўся  за усей этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Аднак саманазва бе-ларусаў не набыла у той час агульнанацыянальнага зместу. Адпаведна падзелу на праваслаўных і католікаў ужываліся назвы "рускія" і "палякі", а час-тка насельніцтва называла сябе тутэйшымі.

 

Літаратура. Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца у першай палове XIX ст. Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Гэтай графікай былі надрукава-ны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, газета "Мужыцкая праўда" і інш. У канцы XIX ст. лацінку паступова  пачала выціскаць кірыліца. Пас-ля ўвядзення  закона аб свабодзе друку у 1905 г. і  з'яўлення беларускіх легальных  выданняў фарміраванне літаратурнай мовы пайшло хутчэй. Яе развіццю спрыяла  выданне народных песень, казак, паданняў. Вялікую ролю у гэтым адыгралі ананімныя жартоўныя паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на

 

Парнасе", у якіх спалучаўся антычны сюжэт і мяс-цовыя рэаліі. Збіральнікамі народных твораў былі Ян Баршчэўскі і Ян Чачот, які выдаў  шэсць зборнікаў "Вяс-ковых песень". Вялікі уклад у станаўленне беларус-кай  літаратуры унес В.Дунін-Марцінкевіч. Яму нале-жаць творы: "Сялянка", "Вечарніцы", "Пінская шляхта" і інш., е'н таксама быў стваральнікам  беларускага тэатра.

 

Найбуйнейшым нацыянальным паэтам XIX ст. з'яўляўся Ф. Багушэвіч. Ён удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены. Ад рэпрэсій Ф. Багушэвічу уда-лося схавацца на Украіне, дзе ен скончыў юрыдычны ліцэй і працаваў у судовых установах, затым вярнуў-ся у Вільню і да канца жыцця служыў адвакатам, аба-раняючы у судах  інтарэсы сялян і гарадской беднаты. За межамі Расійскай імперыі (у Кракаве  і Познані) выйшлі з друку зборнікі вершаў Ф.Багушэвіча "Дудка беларуская" (пад псеўданімам Мацей Бурачок) і "Смык беларускі" (пад псеўданімам  Сымон Рэўка з-пад Барысава). Паэт выступаў у абарону беларускага  народа і яго мовы, якой пагарджалі і якую зневажалі. Творы Багушэвіча абудзілі да творчай дзейнасці на карысць свайго народа новае пакаленне  нацыяналь-йай інтэлігенцыі. Паслядоўнікамі Ф.Багушэвіча былі паэты-дэмакраты  Янка Лучына, Адам Гурыновіч.

 

Жывапіс. У XIX ст. не існавала нацыянальнай беларускай школы ці плыні  жывапісу. Выдатныя мастацкія таланты  з ліку ўраджэнцаў Беларусі, вы-хадцы  з мясцовай шляхты, атрымлівалі вышэйшую прафесійную кваліфікацыю за межамі радзімы. Як прызнаных майстроў іх нярэдка  запрашалі на працу у Пецярбург, Варшаву, іншыя буйныя культурныя цэнтры. Болын-менш падоўгу жылі яны і  на радзіме. Ведалі і любілі яе, што  і адлюстравалі у многіх сваіх  творах. Пісалі пераважна на гістарычныя  тэмы: В.Ваньковіч "Напалеон каля вогнішча", Я.Дамель "Вызваленне Т.Касцюшкі з  цямніцы", К.Альхімовіч "Пахаванне  Гедыміна". І.Хруцкі праславіўся  карцінамі у жанрах нацюрморта ("Кветкі і садавіна"), партрэта ("Хлопчык  у саламяным капялюшы"). І.Аляшкевіч  стварыў партрэты вядомых беларускіх магнатаў — А.Чартарыйскага, Л.Сапегі, М.Радзівіла. Н.Сілівановіч быў запрошаны  для афармлення вя-

 

домага Ісакіеўскага сабора у Пецярбургу, удзельнічаў у стварэнні  кампазіцыі "Тайная вячэра" для  галоў-нага іканастаса сабора, за што  атрымаў званне акадэміка. Самы значны твор мастака у бытавым жанры  — "Стары пастух". Да ліку лепшых твораў А.Гараўскага адносяцца пейзажныя  палотны, на якіх адлюстраваны краявіды роднай Міншчыны ("Вечар у Мінскай  губерні").

  1. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі.

 

На рубяжы ХiХ-ХХ ст. Расiя. а так сама i Беларусь, устушлi у  паласу эканамiчнага крызюу, якi перарос  у рэвалюцыю 1905-07 гг. Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г.. калi па загаду цара у  розных месцах Пецярбурга растралялi масавыя  шэсцi працоуных Магутная, нябачная раней хваля вытсупленняу пратэсту - стачак, вулмных дэманстрацый - прзкзщлася i па Беларусi. У якасцi iнiцыятарау i кiраунiкоу  руху салiдарнасцi у Беларусi выступiлi аргашзацьп РСДРП i Бунда. Парты' сацыялютау i БСГ. У Мшску пачалася ii студзеня забастоука салiдарнасцi, якая ахапiла большасць заводау i фабрык. спышлзся уСi'уп. Агуш.язя колькасць стачачнiкаудасягнула 2 тыс. чалавек. У Гомелi 12-i5 студзеня прайшлi сходкi i мiтынп, удзельшчалз 8 тыс  чалавек У Смаргош па заклiку стачачнай  камiсii баставалi 3 тыс. чалавек, склалася баявая дружына. Агульныя палiтычныя стачкi албылюя у Полацку. Гродне. Брэсце. Мазыры. Ашмянах i iнш. У 9 выпалках працоуныя  аказвалi супрацiуленне карнiкам. У лютым-сакавiку баставалi прзцоуныя чып/нзчных майстэрняу у Пшску i Мiнску, запалкавыя фабрыкi у Шнеку, Мазыры, Койданаве. Новы уздым  палiТычнага руху на Беларусi пачауся  у сувяз; са святкаваннем i мая, асаблiва моцна ен праходзiуу Мiнску. Шнеку, Вшебску (працоуныя тройчы сугыкалюя з  палуыяй i с:.iпдатамi). У чэрвещ шырокi размах набылi выступлонш салiдарнасцi з працоунымi Лодзi, Варшавы, Адэсы, iвана-Вазнясенска  У красзвiку-чэрвенi 1905 г. палiтычны  рух рабочых ахапiу 56 гарадоу i мястэчак Беларусi, колькасць удзельнiкау  дасягае 100 тыс. Вясной 1905 г пад непасрэдным  уздзеяннем працоунага руху пачауся  масавы рух сялянства. Найбольш значным  выступленiем з'явiлася аульная забастоука батракоу у пачатку чэрвеня 1905 г. у Навагрудскам павеце, да якой далучылюя  Ваукавысскi, Гродзенскi, Бабруйсю i Рэчыцкi паветы. Бад уплывам барацьбы працоуных i сялян захюталася апора царызму - арМiЯ. Нщiоску у п.гуiку поруспя  пачашся У кастрычнiку забаставалi чыгунзчныя станцыi Оршы, Мiнска, Ьарзнавiчау, iомеля Чыгуначнiкау падтрымалi рабочiя  фабрiк i заводау. праходзтi сутыкнент  з палiцыяй i войскам]. 18 кастрычтка у  Мiнску па загаду губернатара Курлова  была растраляна дэманстрацыя, забiта 100 чалавек. 3'яуляюцца партыi кадэтау, акцябрыстау. Вырасла колькасць сялянскiХ выступленняу - i54. Калi у Маскве пачалося узброенае  паустанне, на Беларусi заклiкау да яго  не было. Беларусь прыняла удзел  у выбарах у II Дзяржауныя думы. У 1906-07 гг. рэвалюцыя на Беларусi пайшла на спад. Сярод значных падзей гэтача часу было святкаванне i мая 1906 г. адказ  салдат Брэсцкай крэпасцi удзельычаць  у карнай экспедыцыi. За гады рэвалюцыi узнялася вага удзейнасцi БСГ

 

 

  1. Развіццё эканомікі і палітыка царызму на Беларусі ў 1907-1914 гг.

Прамысловасць Беларусі развівалася  у цеснай сувязі з агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці, асноўнай сярод якіх было распаўсюджванне  дробнай вытворчасці і мануфактур, невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

Стадыі капіталістычнай  вытворчасці у прамысловасці

Рамяство (дробная вытворчасць) 34,5 %

Дробныя рамесніцкія прадпрыем-ствы, заснаваныя на ручной працы. Тэта промыслы, якія выкарыстоўвалі мяс-цовую сыравіну: дрэва-сталярнае, гліна-ганчарнае, скура-кушнерскае (мехавое), шавецкае, шэрсця- і льнаткацкае  рамя-ство.

Мануфактуры 32,5 %

Пасля рэформы 1861 г. паскорыў-ся рост мануфактурнай вытворчасці. Мануфактуры  пераважалі у гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкля-ной і тытуневай  вытворчасці.

Фабрычна-заводская прамысловасць 33,0 %

Рамяство і мануфактуру  паступо-ва выціскае капіталістычная  фабрыка. Пераход ад ручной да машыннай вытворчасці з'яўляўся сапраўднай рэ-валюцыяй у прамысловасці. На Беларусі ен пачаўся у 1825 г. (сукон-ныя фабрыкі  у Косава і Хомску). Асаблівасцю  прамысловай рэвалюцыі на Беларусі было тое, што яна, у адрозненне ад Расіі, разгортвалася не у тэкстыльнай, а у харчасмакавай і мета-лаапрацоўчай галінах. Высокая удзель-най вагой  вылучаліся вінакурныя, піваварныя, мукамольныя, тытуневыя, запалкавыя, папярова-кардонныя  фабрыкі.

 

Такім чынам, прамысловасць  Беларусі спецыя-лізавалася на апрацоўцы  прадукцыі мясцовай сельс-кай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Беларусь адставала ад Расіі па ўзроўні  канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя  прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі на Беларусі 85,5 % усіх фабрык. Характэр-най  з'явай для Беларусі было размяшчэнне  большасці прамысловых прадпрыемстваў у сельскай мясцовасці, бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Найбольш буйнымі гарадамі, дзе развівалася  прамыс-ловая вытворчасць, былі Мінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Магілеў, Гомель, Бабруйск.

 

Інтэнсіўнае будаўніцтва  чыгунак на Беларусі было выклікана  яе геапалітычным становішчам. Царскі ўрад кіраваўся ваенна-стратэгічнымі  мэтамі і эканамічнымі інтарэсамі Расійскай  імперыі. Забяспечвалася чыгунач-ная  сувязь сталіц, важнейшыя індустрыяльныя і сельс-кагаспадарчыя рэгіены  звязваліся паміж сабой, з балтыйскімі  і чарнаморскімі партамі, з краінамі Заход-няй Еўропы. Беларусь знаходзілася на перакрыжаванні многіх з гэтых  шляхоў. Агульная даўжыня чыгуначнай сеткі у межах сучаснай Беларусі у 1904 г. перавысіла 3 тыс. км і у параўнанні з 1866 г. вырасла у 12 разоў. Па працягласці  чыгунак у разліку на плошчу тэрыторыі  Беларусь займала адно з першых месцаў у Расійскай імперыі. Пачатак  чыгуначнай сетцы Беларусі паклала  Пецярбургска-Варшаўская магістраль (1862 г.), якая прайшла праз Гродна (беларускі  ўчастак склаў 53 км). У 1866 г. праз Беларусь прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка (ўчастак Дзвінск — Полацк —  Віцебск). У 70-я гг. былі пабудаваны яшчэ дзве магістральныя лініі—Маскоўс-ка-Брэсцкая і Лібава-Роменская, у 80-я пачалі дзейнічаць палескія чыгункі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"