Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка
1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Непараўнаныя
ў кавалерыйскіх сечах і
У кастрычніку 1616 года ў часе агледзінаў баявой гатоўнасці сваіх аддзелаў пад Старадубам Аляксандар Лісоўскі раптоўна памёр. Ягоную смерць успрынялі ў Масковіі як боскі цуд збаўлення ад жахлівай небяспекі.
Але пасля гэтага фармаванні лісоўчыкаў не спынілі свайго існавання. Праўда, у іх шыхтах усё болела ўраджэнцаў небеларускіх земляў. Дый арэнай ваенных дзеянняў стала пераважна Цэнтральная і Заходняя Эўропа, дзе яны ваявалі ў асноўным як найміты германскага імператара. Іх нястрымны напор і апантанасць зведалі Чэхія, Вугоршчына, прырэйнская Нямеччына, Францыя, Італія. Да сярэдзіны стагоддзя аддзелы лісоўчыкаў расцерушыліся і перасталі існаваць.
73. Чым вызначыўся Януш Радзівіл?
Найвышэйшы гетман і віленскі ваявода Януш Радзівіл (1612-1655) быў высокаадукаваным чалавекам. Ён вучыўся ў славутых універсітэтах Нямеччыны, Нідэрляндаў, Францыі, Англіі. Меў надзвычайны вайсковы талент і быў гарачым прыхільнікам незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў маладосці ў Вільні ў прысутнасці манарха кінуў польскім сенатарам: «Прыйдзе час, - паны-палякі да дзвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем». Ужо ў 1649 годзе ён стаў шукаць кантакту са Швецыяй у мэтах умацавання пазіцый Вялікага Княства. Будучы палявым гетманам, князь Януш паспяхова правёў свае першыя кампаніі супраць казацкіх аддзелаў, якія засылаліся Багданам Хмяльніцкім у Беларусь. У 1649 годзе пад Лоевам ён разграміў 15-тысячнае казацкае злучэнне палкоўніка Крычэўскага, праз два гады паканаў войска Нябабы ды заняў Кіеў. Між тым украінскія казакі былі тады магутнай вайсковай сілай. Нездарма ж яны шматкроць дазвання разбівалі польскую армію.
З пачаткам маскоўскай агрэсіі ў 1654 годзе на Янушу як найвышэйшым гетмане трымалася абарона ўсёй краіны. Маючы толькі 10 тысяч жаўнераў, ён мусіў стрымліваць наступ ледзь не 100-тысячнай арміі Маскоўскай дзяржавы. Першую вялікую бітву з ворагам у жніўні пад Шкловам ён выйграў, страціўшы там толькі 700 чалавек, тым часам як маскоўцы - амаль у 10 разоў болей. Ды неўзабаве царскія ваяводы заціснулі ягоны корпус паміж Цяцерынам і Шапялевічамі, і гетман мусіў прыняць новую бітву. Загінула блізу тысячы ягоных жаўнераў, астатнія рассеяліся. Гэта была першая параза ў жыцці Януша Радзівіла.
Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, 17 жніўня 1655 года ў Кейданах Януш Радзівіл падпісаў пагадненне аб вуніі Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй, разлічваючы такім шляхам надалей бараніць нашу Бацькаўшчыну ад польскай экспансіі і агрэсіі з боку Масквы.
Вунія з Польшчай, такім чынам, скасоўвалася. Вялікае Княства, пераходзячы, па сутнасці, пад пратэктарат Швецыі, згодна з умовай пагаднення, мелася супольна з ёю ваяваць супраць і маскоўскага, і польскага войскаў. Але акт Кейданскай вуніі не ажыццявіўся. Супраць Януша Радзівіла ўзбунтаваліся харугвы ягонага ж войска. З рэштай адданых сілаў ён зачыніўся ў Тыкоцінскім замку, дзе неўзабаве і памёр (паводле некаторых звестак, быў атручаны).
Цела бунтоўнага гетмана і пасля смерці трэба было ўтойваць ад ворагаў: спачатку ў Тыкоцінскім замку, потым у вёсцы Сялец, што на Берасцейшчыне. Толькі пасля вайны Януша Радзівіла ўдалося па-людску пахаваць у кальвінскім зборы ў Кейданах.
74. Якая мова была даўней сродкам дыпламатычных дачыненняў ва Ўсходняй Эўропе?
Як і ва ўсёй Эўропе, у Беларусі дзеля дыпламатычнага ліставання з іншымі дзяржавамі карысталіся лацінскаю моваю. Аднак у дачыненнях з суседнімі краінамі гэтую ролю выконвала беларуская мова.
У самым Вялікім Княстве Літоўскім беларуская мова была не толькі моваю асноўнага народа гэтае дзяржавы, не толькі дзяржаўнаю моваю, але й моваю міжэтнічных дачыненняў. Ёю сумовіліся летувісы (жамойты), габраі, татары, расейцы-стараверы, цыганы.
У часы Сярэднявечча,
напрыклад, Малдова і Валахія (сучасная
Румынія) у дзяржаўнай дыпламатычнай
перапісцы карысталіся
75. Хто вынайшаў шматступеневую ракету?
У 1650 годзе
ў сталіцы Нідэрляндаў
Кнігу К.Семяновіча з вялікай зацікаўленасцю і ўвагай сустрэлі ў Эўропе. На працягу больш як паўтара стагоддзя яна была найбольш грунтоўнай і аўтарытэтнай працай па артылерыі і піратэхніцы, перавыдавалася на французскай, нямецкай, ангельскай ды іншых эўрапейскіх мовах. У прадмове да ангельскага выдання 1729 года ёсць красамоўнае сведчанне: «Аўтарытэт К.Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў нечым святым».
У адрозненне ад піратэхнікаў-рамеснікаў свайго часу К.Семяновіч быў сапраўдным піратэхнікам-вучоным, у сваёй працы абапіраўся на апошнія, найноўшыя дасягненні тагачаснай навукі, на вынікі ўласных эксперыментаў. Ён зрабіў шэраг цікавых, перспектыўных вынаходак. Гэта і стабілізатар тыпу «дэльта», і арыгінальныя канструкцыі ракет у тым ліку і шматступеневай.
Такім чынам, даўная спрэчка пра тое, хто вынайшаў шматступеневую ракету - расейскі вучоны К.Цыялкоўскі, бэльгійскі інжынер Р.Бінг ці амэрыканскі вучоны Р.Годард, - развязваецца для многіх нечакана: канструкцыю такой ракеты больш чым за 250 гадоў да іх апісаў у сваёй кнізе беларускі вучоны Казімір Семяновіч, паклаўшы гэтым важкую цагліну ў падмурак будучага ракетабудавання.
Дарэчы, варта адзначыць, што К.Семяновічу, прафесійнаму вайскоўцу, быў уласцівы гуманістычны светапогляд: войны ён лічыў найвялікшым няшчасцем для чалавецтва.
Пакінуў ён гэты свет, напэўна, неўзабаве пасля выхаду французскага выдання сваёй кнігі ў 1651 годзе. Што сталася прычынаю смерці, невядома. Ці памёр ён ад якой хваробы, ці загінуў пад час доследаў з выбуховымі рэчывамі - пэўна сказаць немагчыма.
76. Што рабілі беларусы ў Маскве ў ХVІІ стагоддзі?
Уплыў беларусаў на духоўную і матэрыяльную культуру Маскоўшчыны быў адчувальны ўжо з часоў Сярэднявечча. У ХVІІ стагоддзі ён стаў вызначальным і абымаў літаральна ўсе сферы жыцця.
Перасяленні беларусаў на Маскоўшчыну адбываліся і раней, але асабліва масавымі яны сталі ў 1654-1667 гадах. Гэта былі часы сама страшнай і крывавай у гісторыі Беларусі вайны. Тады расейскія акупанты ажыццявілі дэпартацыю блізу 300 тысяч нашых суайчыннікаў.
Беларусы жылі ў Маскве ў розных месцах. У 1672 годзе яны засялілі так званую Мяшчанскую (Новамяшчанскую) слабаду. Да прыкладу, у 1685 годзе тут жыло 612 сем'яў з розных куткоў Беларусі. Шмат беларусаў жыло па-за межамі Мяшчанскай слабады. Так, у Новадзявочым манастыры знаходзілася блізу 300 беларускіх манашак, якіх забралі сюды з Куцеінскага манастыра. Наагул, паводле палікаў вучоных, у другой палове ХVІІ стагоддзя беларусы складалі каля 20% насельніцтва Масквы.
Надзвычай важкім быў уклад беларусаў у развіццё маскоўскага дойлідства, яскравым пацверджаннем чаго з'яўляецца пабудаваны нашымі продкамі шэдэўр архітэктуры - Каломенскі палац.
Менавіта беларусы прынеслі ў Маскву аб'ёмную, ажурную, высокарэльефную рэзь. Разная драўляная паверхня, выкананая ў стылі барока, пакрывалася сусальным золатам па спецыяльным грунце і старанна паліравалася. Сярод унікальных твораў беларускай рэзі ў Маскве можна назваць грандыёзны пяціярусны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра - помнік культуры сусветнага значэння. Кіравалі гэтымі работамі Клім Міхайлаў, Герасім Акулаў, Восіп Андрэеў, Андрэй Фёдараў, Яўсей Сямёнаў.
Прыкметную ролю ў развіцці рамяства ў Маскве адыгралі беларускія кахляры, якія прынеслі сюды сакрэт вырабу рэльефнай шматколернай кахлі. Найбольш славутымі кахлярамі былі вучні беларускага майстра Пятра Заборскага з Вільні - выхадзец з Копыся Ігнат Максімаў і мсціславец Сцяпан Іванаў. Гэтыя майстры разам зрабілі кахляныя фрызы царквы Рыгора Неакесарыйскага ў Маскве, а потым паліхромную кахлю для фасадаў Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве. Сцяпан Іванаў (па мянушцы Палубес) стварыў унікальныя маёлікавыя рэльефы Апосталаў для барабана царквы Ўспення ў Ганчарах (1691 год). Зараз некаторыя яго творы можна пабачыць у музеі народнага мастацтва ў Каломенскім.
Беларускія майстры працягвалі традыцыі гарматніцкай справы, закладзеныя яшчэ Андрэем Чохавым (Чэхавым), таксама беларусам з паходжання, які ў 1586 годзе адліў славутую «Цар-гармату». У Маскве ў ХVІІ стагоддзі асабліва цаніліся беларускія збраёўнікі, якія выраблялі халодную і агнястрэльную зброю; яны працавалі ў складзе Збраёвай (Аружэйнай) палаты.
Сярод беларусаў-ювеліраў вылучаліся спецыялісты па апрацоўцы срэбра, якія выраблялі разнастайны багата аздоблены посуд і царкоўнае начынне.
Менавіта дзякуючы нашым таленавітым продкам высокага роўню ў Маскве дасягнула майстэрства апрацоўкі косці. Асаблівымі здольнасцямі ў гэтай галіне вылучаліся былыя віцебскія майстры, якія выраблялі дзівосныя па прыгажосці шахматныя фігуркі са слановай косці, а таксама шахматныя дошкі і столікі.
Стваральная праца беларусаў у Маскве ў ХVІІ стагоддзі не абмяжоўвалася толькі сферай матэрыяльнай культуры. Вельмі плённым было ўздзеянне нашых продкаў на духоўнае жыццё Масковіі. Дастаткова прыгадаць імя Епіфана Славінецкага, які быў адной з ключавых асобаў у часе вядомых царкоўных рэформаў Нікана. Ён пераклаў і выдаў шматлікія творы айцоў царквы, склаў грэцка-славянска-расейскі лексікон. Праз ягоны пераклад твора заснавальніка навуковай анатоміі А.Везалія «Пра будову чалавечага цела» маскоўскія лекары далучыліся да вяршыняў анатамічнай навукі Заходняй Эўропы. Дзякуючы Епіфану Славінецкаму нашы ўсходнія суседзі пазнаёміліся і з геліяцэнтрычнай тэорыяй М.Каперніка.
Выключнае месца ў маскоўскай культуры заняў Сымон Полацкі - вядомы асветнік, таленавіты паэт, непаўторны драматург, унікальны багаслоў, тонкі перакладнік і выдатны педагог. Яму належыць гонар укладальніка і аўтара першага статута Маскоўскай акадэміі. Пад яго кіраўніцтвам доўгі час дзейнічала маскоўская друкарня. Ён жа, дарэчы, быў і незаменным выхавальнікам царскіх дзяцей, аддаваў шмат увагі ўзгадаванню Пятра І - будучага цара-рэфарматара.
Акрамя таго,
беларусы заклалі асновы расейскага
тэатра. Яны былі акторамі тэатральнай
трупы пры двары Аляксея
77. Хто стварыў літары, якімі мы сёння карыстаемся?
Беларусы карысталіся
і карыстаюцца двума
Асабліва вялікі ўклад зрабілі беларусы ў развіццё кірыліцы. Гэтую азбуку, створаную ў 863 годзе хрысціянскімі прапаведнікамі Кірылам і Мяфодам для тагачаснай мовы паўднёвых славянаў, удасканалілі і спрасцілі беларускія перапісчыкі. Яны адкінулі лішнія і стварылі новыя літары, якіх не было ў пачатковай кірыліцы: э, й, а таксама адмысловую літару ґ (ґанак, мазґі).
Францішак Скарына
стварыў прыгожы друкарскі
Новы шрыфт на аснове Капіевічавых літараў Пётр І зацвердзіў у 1708 годзе. Так адбылася рэформа расейскай азбукі - увядзенне грамадзянскіх, г.зн. нецаркоўных, літараў. Новыя літары яшчэ доўга звалі «амстердамские литеры» ці «белорусская азбука». Менавіта гэтымі літарамі цяпер карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, македонцы, баўгары, сэрбы ды іншыя народы, што ўжываюць кірыліцу. Мовазнавец Ян Станкевіч назваў гэты шрыфт капіеўкаю.
78. Хто такі Сільвестар Косаў?
Сільвестар Косаў (канец ХVІ ст. - 1657) - беларускі праваслаўны мітрапаліт, выдатны пісьменнік і таленавіты педагог-рэфарматар. Нарадзіўся ён у маёнтку Жаробычы, што знаходзіўся на паўночны захад ад Віцебска (у 1939 годзе гэтае паселішча зліквідаванае). Ужо змалку падлетак выявіў рэдкую здольнасць да навукі, што адзначылі настаўнікі Віленскай брацкай школы, якія й параілі яму далей працягваць навучанне. Вышэйшую адукацыю ў галіне філасофіі, рыторыкі і граматыкі С.Косаў атрымаў у каталіцкіх школах - Люблінскай езуіцкай калегіі ды Замасцянскай акадэміі, дзе на той час выкарыстоўваліся сама прагрэсіўныя формы і методыкі навучання.
Па вяртанні
на радзіму С.Косаў пачаў
У беларускай гісторыі С.Косаву належыць асаблівае месца. Ужо на пачатку 30-х гадоў ХVІІ стагоддзя ён выступіў ініцыятарам рэфармавання традыцыйнай праваслаўнай сістэмы адукацыі. У школах пачала паступова ўводзіцца заходнеэўрапейская сістэма выкладання дысцыплін, абавязковым стаў цыкл сямі «свабодных мастацтваў» - граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арытметыкі, геаметрыі, музыкі і астраноміі, паглыблена вывучаліся лацінская і грэцкая мовы.