Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

Дзякуючы шырокаму тэматычнаму дыяпазону Карчанавых выданняў нашыя продкі былі абазнаныя ў сусветнай гісторыі і геаграфіі, ведалі пра паўстанне ў Нідэрляндах і генацыд супраць амерыканскіх індзейцаў, пра слаўныя перамогі Радзівілаў і тыранію Івана Жахлівага, пра цікавыя з'явы прыроды і спусташальныя эпідэміі ў Эўропе, пра знакамітыя мясціны і звычаі розных народаў, знаёміліся з апісаннем далёкіх і блізкіх краёў - Палесціны, Турэччыны, Масковіі ды іншых.

У друкарні Яна  Карчана выходзілі падручнікі грэцкай  мовы і матэматыкі, кнігі па медыцыне і календары, панегірыкі і палемічная літаратура. За 35 гадоў (ад 1576 да 1611 года) ён выпусціў больш за 100 выданняў, і бальшыня іх насіла свецкі (г.зн. нерэлігійны) характар.

Гэтая літаратура не толькі папулярызавала навуковыя  веды, але і прапагандавала ідэі маральнага ўдасканалення, дабрачыннасці, самаахвярнага служэння Айчыне. Вялікі попыт на кнігі (а некаторыя з іх выдаваліся па некалькі разоў) сведчыць пра шырокі кругагляд чытачоў, пра высокую адукаванасць тагачаснага беларускага грамадства.

 

56. Адкуль і калі прыйшла ў Беларусь каталіцкая вера?

 

Паколькі канчатковы падзел хрысціянства на каталіцтва і  праваслаўе адбыўся ў 1054 годзе, а  аформіўся ў 1204 годзе, то для ранейшага  часу больш правільным будзе ўжыванне тэрмінаў «усходні, або візантыйскі, абрад» (пазней - праваслаўе) і «заходні, або рымскі, абрад» (пазней - каталіцызм).

Гістарычныя крыніцы не даюць адназначнага адказу на пытанне: адкуль і калі было прынятае хрысціянства ў Беларусі? У Полацкім княстве ўсходні абрад хутчэй за ўсё быў прыняты непасрэдна з Візантыі і можа нават раней, чым у Кіеве. Ёсць шэраг падставаў, каб сцвярджаць, што адначасова і паралельна ў нас пашыралася і хрысціянства заходняга абраду. Вялікую ролю ў гэтым напачатку адыгралі заходнія місіянеры. Найбольш вядомы з першых прапаведнікаў Слова Божага - святы Бруна Баніфат, забіты мясцовымі паганцамі ў 1009 годзе недзе на тэрыторыі Беларусі. Блізу 1010 года тураўскі князь Святаполк разам са сваімі падданымі прыняў хрост паводле заходняга абраду ад нямецкага біскупа Райнбэрна. Пазней Тураўскае біскупства згадваецца пад 1105 годам у Кіева-Пячорскім патэрыку. Як паказваюць матэрыялы раскопак і архіўныя крыніцы, «лацінскія бажніцы» існавалі ў ХІІ стагоддзі ў Полацку і Смаленску. З канца таго ж стагоддзя на тэрыторыю Полацкага княства пашырыўся ўплыў створанага ў 1188 годзе Лівонскага біскупства. У першай палове ХІІІ стагоддзя на полацкіх землях дзейнічала «Русінскае» біскупства, улучанае ў 1255 годзе ў новаствораную Рыжскую мітраполію.

У ХІ-ХІV стагоддзях у пашырэнні заходняга абраду на нашых землях прыкметную ролю адыгралі гандлёвыя і культурныя дачыненні з краінамі Заходняй Эўропы, асабліва германскімі, кантакты з Нямецкім і Лівонскім ордэнамі. З другой паловы ХІІІ стагоддзя за духовы ўплыў на беларускія землі пачаў змагацца і польскі касцёл. Аднак першая ягоная спроба дамагчыся пратэктарату над нашым рэлігійным жыццём скончылася няўдачаю. У год каранацыі новагародскага князя Міндоўга (1253) адбылося прызначэнне каталіцкага біскупа для ўсяе тэрыторыі, падпарадкаванай князю. На гэтую пасаду спачатку быў кансекраваны польскі дамініканец Віт. Але з нейкіх прычынаў Віт не быў дапушчаны да кіравання дыяцэзіяй; паводле некаторых звестак, ён нават быў паранены і выгнаны.

Першым афіцыйным  і законным біскупам Вялікага Княства  Літоўскага стаў у 1253 годзе немец Хрыстыян. Праз колькі гадоў беларускае біскупства было ператворанае ў арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем папскаму пасаду. Таму заснаванае пазней, у 1387 годзе, Ягайлам Віленскае біскупства нельга лічыць першым на тэрыторыі Княства, бо легітымнасць папярэдняга, закладзенага Міндоўгам, пацвярджаецца лістом папы Вітаўту, у якім ўзнаўляецца даўні прывілей, дадзены Міндоўгу на непасрэднае падпарадкаванне папскаму пасаду. Барацьба за аўтаномію нацыянальнага касцёла ад польскага працягвалася і пасля Вітаўта. Беларуская шляхта дамаглася перавагі: з першых 18 біскупаў толькі тры - першы, трэці і чацверты былі палякі, астатнія - беларусы. Толькі паступова польскі ўплыў пачаў узмацняцца, асабліва пасля катастрафічных войнаў з Расеяй у ХVІІ стагоддзі.

 

57. Хто такі Астафей Валовіч?

 

Астафей Валовіч (каля 1520-1587) - выдатны палітычны дзяяч  эпохі Адраджэння, які нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Ён адыграў выключную  ролю ў гісторыі нашага гаспадарства. На працягу жыцця Валовіч займаў галоўныя пасады ва ўрадзе Вялікага Княства: найвышэйшага пісара, маршалка дворнага, земскага падскарбія (1561-1566), падканцлера (1566-1579), канцлера (1579-1584), троцкага кашталяна (1569-1579), віленскага кашталяна (з 1579) і, нарэшце, віленскага ваяводы (1584-1587). Ён належаў да эліты тагачаснага беларускага грамадства.

Неардынарны талент Астафея Валовіча выявіўся ў  часе падрыхтоўкі і рэдагавання  другога Статута Вялікага Княства 1566 года. Ён прыклаў неверагодна  шмат сілаў, каб і ў законах, і  ў жыцці адстаяць незалежнасць Беларусі пасля падпісання ганебнай Люблінскай вуніі 1569 года. Як земскі падскарбі Валовіч кіраваў найскладанейшай, але надзвычай неабходнай гаспадарству зямельнай рэформай сярэдзіны ХVІ стагоддзя, якая атрымала назоў «валочная памера». Узначальваючы Дзяржаўную Канцылярыю, ён праявіў выдатныя дыпламатычныя здольнасці, праводзячы замежную палітыку, накіраваную на ўмацаванне Беларускага гаспадарства.

А.Валовіч  вызначаўся асабістай мужнасцю. Ён быў сярод тых людзей, хто пад  сваімі харугвамі вёў беларускае рыцарства да перамогі над Масковіяй у часы надзвычай цяжкай Інфлянцкай вайны.

Да таго ж  А.Валовіч быў шчодрым мецэнатам. Усведамляючы ролю асветы, пашырэння  навукі, ён увесь час дбаў пра  развіццё друкарняў, ахвяраваў шмат сродкаў на выданне кніг, утрыманне школаў і навучанне дзяцей. Высокаадукаваны чалавек, А.Валовіч выдатна ўсведамляў, што без асветы, без клопату пра моладзь нацыя не мае будучыні.

58. Хто такі Леў Сапега?

 

Леў Сапега (1557-1633) - зорка першай велічыні на небасхіле  палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхоцкай сям'і. Л.Сапега атрымаў бліскучую адукацыю - спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі.

Па вяртанні з Нямеччыны Л.Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя. У 1579-1582 гадах на чале харугвы ён ваяваў супраць маскоўцаў.

У 1584 годзе  Л.Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога  выявіў неардынарныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі «вечнага міру», за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера.

Як падканцлер, а з 1589 года як канцлер Л.Сапега кіраваў  замежнай палітыкай Беларускага  гаспадарства і прыкметна ўплываў на нутраное жыццё краіны. Першарадная заслуга Л.Сапегі ў тым, што ён падрыхтаваў і дамогся зацверджання Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную і палітычную незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх Польшчы і Масковіі. Істотна й тое, што ён ужо тады быў прыхільнікам не абагоўленай манархіі, а моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле яго словаў, «павінны панаваць законы, а не асобы».

Л.Сапега адыграў  вызначальную ролю ў часе буйных ваенных  кампаніяў на ўсходзе ў 1609-1611 і 1617-1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Беларускае гаспадарства тады прыкметна пашырыла межы, вярнуўшы свае старадаўнія землі. Так, паводле ўмоваў Дзявулінскага замірэння ад 1 снежня 1618 года Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Дарагабуж, Белы, Старадуб, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча.

Пра незвычайнасць  асобы Л.Сапегі, яго глыбокі патрыятызм асабліва сведчыць той факт, што  ў часе вайны Вялікага Княства  са Швецыяй, у 1625-1629 гадах, ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымае дзеля выратавання Бацькаўшчыны ў тую чорную часіну.

Дзякуючы чыннасці Л.Сапегі нашае гаспадарства не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але й перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які поўным правам можна назваць «эпохаю Лева Сапегі».

59. Калі была выдадзеная першая  беларуская граматыка?

 

На ХV-ХVІІ стагоддзі  прыпадае перыяд росквіту старабеларускай  літаратурнай мовы. У тагачаснай Эўропе, як сведчыць гісторык Ё.Первольф, валоданне чэшскай і беларускай мовамі было адзнакай вышэйшага тону. Напачатку нават польская арыстакратыя, выхаваная на ўзорах чэшскага этыкету, з вялікай пашанай ставілася да ўсяго беларускага. Невыпадкова дзеячы польскай культуры разглядалі нашу мову як крыніцу ўзбагачэння сваёй. Так, Гжэгаж Кнапскі, вядомы складальнік польска-грэцкага слоўніка (1621), які быў гарачым прыхільнікам чысціні роднае мовы, тым не менш увёў у свой слоўнік шмат беларускай лексікі.

Варта падкрэсліць таксама  плённы ўплыў беларускай кніжнасці  ХV-ХVІІ стагоддзяў на станаўленне літаратурнай мовы нашых усходніх суседзяў, пра  што сёння яны неахвотна ўспамінаюць. Неўпарадкаванасць тагачаснай пісьмовай  мовы Масковіі выклікала імкненне да актыўных кантактаў з нашай філалагічнай культурай, вымушала маскоўскіх кніжнікаў звяртацца да вопыту старабеларускай мовы, якая дасягнула ў тым часе высокай ступені дасканаласці, даволі арганічна спалучыўшы і сабе кніжную і размоўную плыні.

Менавіта ў гэтым часе нашымі кніжнікамі было створана пяць граматык, розных паводле свайго характару і прызначэння: ананімная граматыка з друкарні Мамонічаў, граматыка-буквар Івана Фёдарава, граматыка Лаўрэна Зізанія, граматыка Мялета Сматрыцкага і граматыка Івана Ўжэвіча.

Першая з іх пад назовам  «Кграматыка словеньска языка» пабачыла свет у Вільні, у славутай друкарні Кузьмы і Лукаша Мамонічаў 8 кастрычніка 1586 года. Як адзначана ў пасляслоўі, яна выдадзеная па просьбе жыхароў  сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.

Сярод папярэднікаў гэтага падручніка варта адзначыць буквар-граматыку  Івана Фёдарава, надрукаваную ў Альбове  ў 1574 годзе і перавыдадзеную ў  сярэдзіне 90-х гадоў у Вільні братамі  Мамонічамі.

Выданнем больш дасканалым, класічнай граматыкай уласна беларускай мовы з'яўляецца падручнік Лаўрэна Зізанія (выдадзены ў друкарні Віленскага брацтва ў 1596 годзе), які побач з ягонымі «Азбукай» і «Лексісам» годна прадстаўляе ранне беларускай філалогіі.

Вяршыняй жа славянскай лінгвістычнай думкі эпохі Сярэднявечча лічыцца «Граматіки Словенския правилное синтагма» Мялета Сматрыцкага (выдрукавана ў 1619 годзе ў Еўі, пад Вільняй). Гэтую граматыку поруч з «Псалтырам рыфматворным» С.Полацкага М.Ламаносаў назваў «вратами своей учености». Граматыка М.Сматрыцкага сапраўды была «брамаю вучонасці» - і не толькі для расейскага, а для ўсіх славянскіх народаў - да з'яўлення граматык новага часу.

Станаўленне беларускай філалагічнай думкі адбывалася ў шчыльнай сувязі з аналагічнымі працэсамі ў Заходняй Эўропе. Асаблівай увагі ў гэтым плане заслугоўвае лацінамоўная «Граматыка славенская» 1643 года беларускага вучонага Івана Ўжэвіча (захавалася ў рукапісах, што знаходзяцца ў Францыі).

Стварэнне беларускімі  навукоўцамі шэрагу граматык было выклікана  практычнымі патрэбамі адукаванага грамадства і адлюстроўвае выдатную распрацаванасць, багацце і развітасць нашай літаратурнай мовы.

60. Хто  заснаваў кнігадрукаванне ў Маскве?

 

Кнігадрукаванне ў Маскве заснавалі нашыя таленавітыя  продкі - Пётра Мсціславец ды Іван Федаровіч (Фёдараў). Першы, як відаць з яго прозвішча, паходзіў з горада Мсціслава, а другі, на думку аўтарытэтных даследнікаў, належаў да беларускага шляхоцкага роду, што меў герб «Шранява».

Невымерная заслуга  П.Мсціслаўца і І.Федаровіча ў тым, што яны першымі ў Маскоўшчыне надрукавалі ў 1564 годзе Апостал, а яшчэ праз год - два Часоўнікі, адкрыўшы такім чынам новую старонку ў гісторыі расейскай культуры, далучыўшы нашых усходніх суседзяў да аднаго з найважнейшых дасягненняў эўрапейскай цывілізацыі - кнігадрукавання. Вельмі паказальны і той факт, што ўсё друкарскае начынне нашы асветнікі прывезлі ў Маскву з радзімы. Гэта засведчыў тагачасны ангельскі пасол у Маскве Джыльс Флетчар, які ў адным з сваіх твораў зазначыў, што друкарскі варштат і літары былі прывезеныя ў Маскву.

На жаль, кансерватыўнае маскоўскае духавенства ды неасвечанае  баярства варожа сустрэлі пачынанні  беларускіх асветнікаў, яны абвінавацілі нашых суайчыннікаў у «пашырэнні ерасі». Вынік гэтых беспадстаўных  паклёпаў не прымусіў доўга чакаць. У 1566 годзе раз'юшаны натоўп, падбухтораны шматлікімі непрыяцелямі П.Мсціслаўца і І.Федаровіча, дарэшты разбурыў іхную друкарню і ледзьве не расправіўся з яе гаспадарамі. Убачыўшы, што ў Маскве яшчэ не саспелі ўмовы для ўспрыняцця друкаванага слова, яны вымушаныя былі вярнуцца на радзіму. Тут, вядома, ім не давялося доўга сядзець без справы. Беларускі магнат Рыгор Хадкевіч, які даўно марыў аб адкрыцці ўласнай друкарні, запрасіў П.Мсціслаўца і І.Федаровіча да сябе ў мястэчка Заблудаў (цяпер Беластоцкае ваяводства ў Польшчы).

Дзякуючы падтрымцы  па-эўрапейску адукаванага гетмана  Р.Хадкевіча друкары ўтварылі ў  Заблудаве літаратурна-выдавецкі  гурток, плёнам дзейнасці якога сталіся  ўнікальнае Евангелле вучыцельнае (1569) і Псалтыр з Часаслоўцам (1570).

Пазней шляхі  П.Мсціслаўца і І.Федаровіча разышліся. Мсціславец пераехаў у Вільню, дзе з дапамогаю Мамонічаў заснаваў новую друкарню і выпусціў яшчэ тры шыкоўныя выданні - Часоўнік (1574-1576), Евангелле напрастольнае (1575) і Псалтыр (1576). І.Федаровіч накіраваўся ў Альбоў, дзе ў 1574 годзе выдрукаваў Апостал і «Азбуку». Затым ён перабраўся ў Астрог да князя Канстанціна Астрожскага. Там ён выдаў яшчэ адну «Азбуку» (1578), Псалтыр і Новы Запавет (1580), «Краналогію» нашага таленавітага паэта Андрэя Рымшы і славутую Астрожскую Біблію 1581 года, якая сталася агульнапрызнаным сімвалам небывалага росквіту ўсходнеславянскай культуры эпохі Адраджэння.

61. Што такое брацтвы?

 

Гэта рэлігійна-культурныя і грамадскія аб'яднанні, што ўзніклі  ў ХVІ-ХVІІ стагоддзях на ўзор рамесніцкіх  цэхаў амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі: Вільні (1584), Магілеве (1589), Берасці (1591), Слуцку (1606), Менску (1612), Пінску (1633) ды іншых. Яны гуртаваліся пераважна вакол цэркваў ці манастыроў, ад якіх і атрымлівалі свае назовы, напрыклад, Віленскае Траецкае (ад манастыра Святой Тройцы), Пінскае Багаяўленскае (ад царквы Багаяўлення) і г.д.

У Беларусі існавалі праваслаўныя, каталіцкія і вуніяцкія  брацтвы, кожнае з якіх адстойвала інтарэсы сваёй канфесіі. Брацтвы мелі свой статут, скарбонку, сталае месца збору. На сходзе братчыкаў абмяркоўваліся надзённыя пытанні дзейнасці супольні, размяркоўваліся грашовыя сродкі, прымаліся абавязковыя для ўсіх сяброў пастановы. У склад брацтваў апрача духоўных асобаў уваходзілі месцічы - рамеснікі, купцы, урадоўцы, а таксама шляхта і нават сяляне. У розныя часы іх сябрамі былі вядомыя дзеячы беларускай культуры - браты Стафан і Лаўрэн Зізаніі, Мялет Сматрыцкі, Лявон Карповіч, Андрэй Мужылоўскі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"