Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка
1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Фонд «Літоўскай Метрыкі» - гэта энцыклапедыя беларускай мінуўшчыны, без матэрыялаў якой не можа абысціся ніводны яе даследнік. Паводле словаў акадэміка Ўладзіміра Пічэты, «Літоўская Метрыка - збор дакументаў надзвычайнай каштоўнасці, на падставе якіх можна ўзнавіць побыт, культуру беларускага народа, эканамічную і сацыяльную структуру грамадства». На працягу ХІХ-ХХ стагоддзяў частка матэрыялаў Метрыкі была апублікаваная ў зборніках. Архіў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага напачатку захоўваўся ў Троках, затым у Вільні, Варшаве, а зараз у асноўным у Маскве, у Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў. Да нашага часу дайшло каля 600 тамоў «Літоўскай Метрыкі».
Летувіскія навукоўцы (яны лічаць Метрыку сваёй гістарычна-культурнай спадчынай) ажыццяўляюць сёння шырокую праграму яе акадэмічнага выдання.
68. Калі быў заснаваны першы ўніверсітэт у Беларусі?
Першаю гуманітарнаю школай універсітэцкага тыпу была яшчэ грэцка-лацінска-славянская акадэмія ў Смаленску, заснаваная блізу 1130 года, і першым яе рэктарам стаў грэк Мануіл. Вышэйшай навучальнай установаю з гуманітарным ухілам была і Віленская катэдральная каталіцкая школа, закладзеная ў 1387-1388 гадах.
Аднак першым сапраўдным універсітэтам у Беларусі сталася Віленская езуіцкая акадэмія. Езуіты, запрошаныя ў Вялікае Княства Літоўскае віленскім біскупам Валяр'янам Пратасевічам у 1569 годзе, праз год адчынілі ў Вільні - старадаўным цэнтры беларускае культуры і дзяржаўнасці - свой калегіум, які ў 1579 годзе прывілеем вялікага князя Сцяпана Батуры быў ператвораны ў акадэмію з усімі правамі эўрапейскага ўніверсітэта.
Кантынгент студэнтаў Віленскае акадэміі складаўся пераважна з беларусаў. Выхадцамі з беларускіх земляў былі і бальшыня выкладчыкаў. Там вучыліся або выкладалі выдатныя дзеячы навукі і культуры: прапаведнік і красамоўца Пётра Скарга, паэт і тэарэтык літаратуры, «хрысціянскі Гарацый» Мацей Казімір Сарбеўскі, гісторык Альберт Віюк Каяловіч, педагог Арон Аляксандар Алізароўскі, лексікограф Гжэгаж Кнапскі, матэматык Освальд Кругер, пісьменнік і філолаг Мялет Сматрыцкі, філосаф Марцін Сміглецкі, выдатны класічны паэт Міхал Карыцкі, архітэктар Лаўрын Гуцэвіч, гонар беларускае барочнае паэзіі Сымон Полацкі ды інш. У розны час вучнямі Акадэміі былі дзеці беларускіх магнатаў ды найбольш знанае шляхты: Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Завішаў, Валовічаў...
Да сярэдзіны ХVІІ стагоддзя ў езуіцкіх навучальных установах (як, дарэчы, і ў іншых каталіцкіх, а таксама ў вуніяцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх) мовамі навучання былі беларуская і лацінская. Але па меры паланізацыі шляхты з другое паловы ХVІІ стагоддзя адбываўся пераход на польскую мову.
Апрача Акадэміі да сярэдзіны ХVІІІ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі не менш як 16 толькі езуіцкіх школаў гуманітарнага профілю, з іх 9 вышэйшых - у Полацку, Пінску, Нясвіжы, Горадні, Амсціславе, Новагародку, Воршы, Віцебску, Берасці - ды 7 поўных сярэдніх - у Менску, Магілеве, Слоніме, Слуцку, Жодзішках, Бабруйску, Мерачы. Прычым вышэйшыя калегіумы адрозніваліся ад акадэміі (універсітэту) не роўнем адукацыі, а толькі адсутнасцю некаторых правоў, напрыклад, не былі аўтаномныя, не вызваляліся ад падаткаў, не маглі надаваць вучоных ступеняў.
Апрача таго, у Беларусі існавалі шматлікія праваслаўныя (як, да прыкладу, вышэйшая Брацкая школа ў Вільні), вуніяцкія, пратэстанцкія навучальныя ўстановы, а таксама школы іншых каталіцкіх ордэнаў - піярскія, дамініканскія, бернардзінскія.
У 1812 годзе
ў акадэмію з правамі ўніверсітэту
быў ператвораны вышэйшы
69. Ці быў «залаты век» у гісторыі Беларускай дзяржавы?
Уздымны, апагейны перыяд развіцця нашае дзяржавы і культуры прыпаў на ХV-ХVІ стагоддзі. Першадаследнікі залатога веку, перадусім Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Гарэцкі, звязвалі яго з найбуйнейшым росквітам нашае старадаўнае культуры, найперш з дзейнасцю Францішка Скарыны, яго выданнем кніг у Празе (1517-1519) і ў Вільні. Сучасныя ж даследнікі ў актыў плёну прыгожага пісьменства нашага залатога веку залічваюць багатую спадчыну не толькі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, але й на лаціне - мове ўсёй сярэднявечнай Эўропы. Пры гэтым маюцца на ўвазе такія выдатныя творы, як «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) Міколы Гусоўскага.
Залатая пара нашае культуры была знітаваная не толькі з Рэнесансам, але й з Рэфармацыяй, дзейнасцю такіх слынных асобаў, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.
У ХVІ стагоддзі ў Беларусі ўзнікла мноства навучальных установаў. У Вільні, Нясвіжы, Берасці, Лоску, Любчы, Цяпіне ды Венграве паўсталі друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы. Прадукцыя нашых друкароў карысталася шырокім попытам не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў краінах Заходняй Эўропы.
Значнымі былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. Асабліва развіваліся лінгвістыка, гісторыя, геаграфія, астраномія, матэматыка і медыцына. А юрыдычная думка Беларусі ў ХVІ стагоддзі, як вядома, дасягнула найвышэйшага ў Эўропе роўню. Ніводная з тагачасных краінаў не мела гэткага дасканалага заканадаўства, як Беларусь, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
Эпоха Рэнесансу ў Беларусі пазначана небывалым узлётам мастацтва. У нас у тым часе ўзніклі першыя прафесійныя тэатры, развіваецца музычнае мастацтва, з'яўляецца свецкі партрэтны жывапіс - прыкмета высокага роўню развіцця мастацкай творчасці. У ХVІ стагоддзі ўдасканальваецца іканапіс, скульптура, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва, гравёрнае майстэрства.
У залатую
пару нашае дзяржавы надзвычай хуткімі
тэмпамі развіваецца
У эпоху Рэнесансу
ў Беларусі адбывалася далейшае развіццё
металургічнай і цагельнай
Такім чынам, залаты век у гісторыі беларусаў быў. І быў ён залаты найперш багаццем творчага плёну, яго шматграннасцю, абсягам, пафаснасцю ўсяго створанага, светлай ідэяй Асветніцтва, высокім патрыятызмам, чалавекалюбствам; быў і застаўся залатым сваёй векапомнасцю, аграмаднасцю традыцый, грунтоўнасцю зацверджання беларусаў у свеце.
70. Чым славуты Ян Кароль
Ян Кароль Хадкевіч (1560-1621) быў адным з сама славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. У юнацтве атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Віленскім калегіуме, ва ўніверсітэтах Нямеччыны (Інгальштат), Італіі (Падуя, Венецыя), на Мальце. Вайсковую чыннасць пачаў удзелам у задушэнні бунту Налівайкі (1596), які з аддзелам казакоў рабаваў ў Беларусі гарады. Ад пачатку вайны са шведамі змагаўся ў Інфлянтах, дзе на ўласны кошт утрымліваў войска. У 1601 годзе разграміў шведаў пад Какенгаўзэнам, у 1604 - пад Белым Каменем (там ён з 2 тысячамі жаўнераў разбіў 7 тысяч непрыяцеля).
Найвялікшую ж славу Хадкевічу прынесла бітва пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс у Латвіі), дзе ягоны 4-тысячны корпус 27 верасня 1605 года дазвання разграміў 14-тысячную шведскую армію, страціўшы ўсяго блізу 100 сваіх жаўнераў. Перамога пад Кірхгольмам сапраўды была чымсьці неверагодным. У харугвах Хадкевіча не ставала зброі, а з прычыны нявыплаты грошай сярод жаўнераў падала дысцыпліна. Між тым, шведскае войска - не маскоўскае: па баяздольнасці яно было адным з найлепшых у Эўропе. І тым не менш Ян Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы на пабаявішчы 9000 шведаў, захапіўшы 12 гарматаў і 60 баявых штандараў непрыяцеля.
З гэтым вялікапышным
трыумфам гетмана асабіста віншавалі
імператар «Святой Рымскай
У 1611 годзе ён ужо вёў харугвы на Маскву дапамагаць абложаным там сілам Вялікага Княства Літоўскага. Пакінуўшы ў 1612 годзе Маскву, гераічна абараняў ад маскоўскага войска Смаленск, дзякуючы чаму горад застаўся ў складзе нашай дзяржавы. У 1617-1618 гадах быў фактычным кіраўніком апошняга маскоўскага паходу.
Прызначаны начальнікам аб'яднанага войска Польшчы і Вялікага Княства, Ян Хадкевіч адбіваў націск Асманскай імперыі з поўдня. Менавіта ягонай жалезнай волі, энергіі і прыроднаму таленту Айчына абавязаная перамогай пад Хацінам (на Днястры), дзе ў 1621 годзе ён са сваім паўгалодным і разрозненым войскам здолеў разграміць нашмат перасяжнага па колькасці непрыяцеля: з 70 тысячамі мусіў супрацьстаяць утрая большай ардзе туркаў і татараў - і здабыў бліскучую перамогу. Цяжка хворы, Ян Хадкевіч памёр у Хацінскім замку пад час бітвы.
Слаўны сын быхаўскай галіны роду Хадкевічаў, ён стаў узорам самаахвярнасці і патрыятызму. Тагачасныя паэты і гісторыкі прысвячалі яму творы, пісалі песні і пахвалы. Праз стагоддзі жыло паданне пра непераможнага ваяра.
Аб вялікай папулярнасці яго ў народзе, мабыць, найкрасамоўней сведчыць тое, што дзеці тады гулялі ў ваенныя гульні, героем якіх быў Ян Кароль Хадкевіч.
71. Якая марская бітва ўвайшла
ў летапіс беларускай
У 1600-1629 гадах Вялікае Княства Літоўскае вяло вайну супраць Шведскага Каралеўства, якое імкнулася захапіць Інфлянты (правабярэжную Латвію і паўднёвую Эстонію), што былі тады супольным уладаннем нашай дзяржавы і Польшчы. Вялікія гетманы Крыштоп Радзівіл Пярун і Ян Кароль Хадкевіч атрымоўвалі на палях Прыбалтыкі слаўныя перамогі над заморскім праціўнікам. Асабліва вылучаўся сваім палкаводчым талентам Я.Хадкевіч. З яго імем звязаная першая і, мусіць, адзіная ў беларускай ваеннай гісторыі марская бітва - бітва пад Салісам, якую нашы продкі бліскуча выйгралі.
Увесну і летам 1608 года, выкарыстаўшы часовую адсутнасць у Інфлянтах Я.Хадкевіча, моцнае шведскае войска (12 тысяч жаўнераў) высадзілася на ўзбярэжжы Латвіі ды пачало наступ углыб краю. Пад восень выдатна вымуштраваная непрыяцельская пяхота, у якой было шмат прафесійных наймітаў з розных краін Эўропы, ужо стаяла на берагах Дзвіны.
Маючы ўсяго 2 тысячы вершнікаў гусарскай конніцы і невялікую артылерыю, наш гетман узяўся адваёўваць страчанае. Спачатку ён пад агнём ста чатырох варожых гарматаў штурмам вызваліў Парнаву (Пярну) у заходняй Эстоніі, а затым 4 сакавіка 1609 года пайшоў на дапамогу галоўнаму гораду Прыбалтыкі - Рызе, абложанай шведскімі войскамі. Шлях вёў паўз бераг Рыжскае затокі, і тут паступілі звесткі, што за 13 міляў на поўдзень ад Парнавы, каля гарадка Саліс (цяпер Салацгрыва), знаходзіцца шведскі флот. У Яна Хадкевіча выспеў смелы і нечаканы план. Ён пасадзіў сваіх жаўнераў на два вялікія караблі, захопленыя ў шведаў пад Парнавай, і некалькі караблёў, купленых у марскіх гандляроў, а таксама на вялікія лодкі і загадаў атакаваць праціўніка.
Спешаныя вершнікі, многія з якіх нават не бачылі зблізку мора, адважна рушылі на бітву. Уначы, знянацку наблізіўшыся да шведаў у вусці ракі Салацы, яны накіравалі ў іхны бок некалькі падпаленых брандэраў (суднаў, нагружаных выбуховымі і палкімі рэчывамі), ад якіх загарэліся і пачалі тануць два варожыя караблі. Пры святле пажару па шведскай эскадры быў адкрыты моцны агонь з гарматаў. Не вытрымаўшы імклівага націску нашых ваяроў, астатнія караблі шведаў мусілі шукаць ратунку ў адкрытым моры. Шлях на Рыгу быў свабодны.
На гэтым, аднак, не скончыліся перамогі ў тым трыумфальным паходзе. На подступах да Рыгі гусарская конніца Яна Хадкевіча хітрым манеўрам завабіла шведскае войска за Дзвіну і высекла яго, як тады казалі, «у пень». Рэшта праціўніка паспешліва адступіла на поўнач, не жадаючы больш выпрабоўваць на сабе моц беларускай зброі.
Вядомы пісьменнік Ю.Нямцэвіч пісаў пра бітву пад Салісам: «Толькі генію ўласціва знаходзіць магчымасці, якіх звычайны розум не заўважае, толькі ён можа хутка асэнсоўваць іх і неадкладна выкарыстоўваць».
72. Хто такія «лісоўчыкі»?
Лісоўчыкі (лесаўчыкі) - гэта найменне лёгкай беларускай кавалерыі, якая існавала ў першай палове ХVІІ стагоддзя. Узнікненне і найбольшая слава гэтага адмысловага вайсковага фармавання звязаныя з імем Аляксандра Язэпа Лісоўскага - таленавітага военачальніка, беларускага шляхціча з Віленшчыны. Менавіта ён стварыў датуль невядомыя ва Ўсходняй Эўропе аддзелы з адметнай тактыкай і арганізацыяй.
Узброеныя шаблямі,
лукамі і дзідамі, а часам і
лёгкай агнястрэльнай зброяй, лісоўчыкі
вызначаліся выключнай
Бліскучая вайсковая кар'ера А.Лісоўскага пачалася з канца 1607 года, пад час грамадзянскай вайны ў Маскоўскай дзяржаве і авантуры Дзмітрыя ІІ (Самазванца). Блізу трох гадоў ён са сваімі вершнікамі, якіх часам налічвалася да некалькі тысяч, змагаўся ў Масковіі, робячы глыбокія рэйды па тылах праціўніка. Сярод найбольшых поспехаў былі захопы Каломны, Галіча, Солі Вычагодскай, выпады пад Яраслаўль, Кастраму, Кінешму, паходы на Разаншчыну, Пскоўшчыну і Ноўгарадчыну, у Суздальскую і Ўладзімірскую землі.
Выдатныя вайсковыя поспехі прынеслі эўрапейскую славу А.Лісоўскаму і яго ваярам. Улетку 1615 года, каб адцягнуць маскоўскія сілы ад слаба ўмацаванага Смаленска, найвышэйшы гетман Ян Кароль Хадкевіч зноў паслаў лісоўчыкаў углыб Масковіі. А.Лісоўскі рушыў на Севершчыну, дзе захапіў Карачаў і разграміў пад Арлом войска князя Хаванскага. Робячы імклівыя і нечаканыя для ворага пераходы, часам да 150 кіламетраў за суткі, лісоўчыкі наводзілі паніку на далёкім заплеччы асноўных маскоўскіх войскаў. Галоўнай арэнай іх дзеянняў стала Паволжа. Гэта звязвала буйныя царскія сілы, чым у значнай ступені і ўдалося адстаяць Смаленск.