Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка
1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага - тыповая абмежаваная феадальная манархія на чале з вялікім князем. Ролю найвышэйшага заканадаўчага органа выконваў Галоўны з'езд (Сойм) шляхты, на які дэпутатаў абіралі праз дэмакратычныя выбары.
Паводле прынцыпаў дзяржаўнага
і адміністрацыйнага
Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае - гэта спецыфічнае дзяржаўнае ўтварэнне, што існавала ў ХІІІ-ХVІІІ стагоддзях у геаграфічным цэнтры Эўропы, пераемніцай якога - пасля працяглага знаходжання нашых земляў у складзе Расейскай імперыі - была Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, у пэўнай меры ўтвораная ў 1919-1920 гадах Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, і, нарэшце, сёння пераемніцай гістарычных і культурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца суверэнная Рэспубліка Беларусь.
46. Чаму ў Беларусі маскоўскага
цара Івана ІV называюць
Маскоўскі цар Іван ІV (1530-1584) увайшоў у беларускую гісторыю як захопнік і кат: распачаўшы вайну супраць Вялікага Княства, у 1563 годзе захапіў Полацак, у якім чыніў жудасныя забойствы, дзесяткі тысяч людзей выводзіў у няволю, рассылаў па Беларусі карныя аддзелы для расправы над простым людам. За 16 гадоў панавання ягоных ваяводаў на Полаччыне край гэты настолькі здзічэў і абязлюдзеў, што на аднаўленне яго давялося браць людзей з іншых мясцінаў Беларусі.
Не менш крыві ліў Іван ІV і ў сваёй дзяржаве, дзе гады апрычніны сталіся сапраўднай вакханаліяй садызму. Прыкладам, у Ноўгарадзе Вялікім узімку 1570 года апрычнікі больш за месяц забівалі па 500-1000 чалавек штодзённа. Ды вось жа дзіва: у памяць свайго народа каранаваны маньяк увайшоў як жорсткі, але справядлівы суддзя, «грозный царь Иван Васильевич». Спрыялі гэтаму асаблівасці расейскага нацыянальнага характару, у прыватнасці манархісцкія ілюзіі. Адсюль - апалогія тыранства, ідэалізацыя гэтага цара ў расейскай гістарычнай літаратуры.
У Беларусі ж успрыманне Івана ІV адпавядала ягоным чорным справам. Тут, як і ў іншых эўрапейскіх краінах, дзе хадзілі жудасныя чуткі пра яго неверагодную лютасць, маскоўскі цар быў не «грозны», а жахлівы. У ангельскую мову ён так і ўвайшоў як John Terrible, у нямецкую - як Iwan der Schrekliche. І ў беларускай гісторыі гэта Іван Жахлівы
. З кім біліся нашыя продкі на Іван-полі?
Захапіўшы ў 1563 годзе, пад час Лівонскай (або Інфлянцкай) вайны беларускае Прыдзвінне, маскоўцы ўвялі жорсткія акупацыйныя парадкі. Сялянаў і гараджан гналі ў Масковію або змушалі цалаваць крыж на вернасць цару і ваяваць супроць братоў.
Паслам вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, якія прыехалі ў Маскву падпісаць замірэнне, Іван ІV паставіў загадзя невыканальную ўмову - аддаць яму Інфлянты і Полацкую зямлю. Між тым у часе перамоваў царскія палкі ўжо збіраліся ў Вязьме, Дарагабужы і Смаленску ў новы паход. Царскаму намесніку ў Полацку Шуйскаму было загадана сустрэцца паблізу Воршы з ваяводамі, і, выпальваючы «Літву», ісці на Менск і Наваградак.
У студзені 1564 года Шуйскі з 25-тысячным войскам выступіў з Полацка. Ён ішоў, быццам па сваёй зямлі, - дазоры наперад не пасылаў, панцыры і зброю вёз на санях.
Даведаўшыся пра перамяшчэнне акупантаў, найвышэйшы гетман Мікалай Радзівіл Руды, што стаяў у Лукомлі, узяў з сабою адборных коннікаў і 26 студзеня 1564 года на беразе Вулы каля вёскі Іванск (цяпер у Чашніцкім раёне) раптоўна ўдарыў па ворагу. Стральцы не паспелі ні надзець панцыры, ні стаць у шыхты. Сеча доўжылася пяць гадзін, а пад вечар маскоўцы, кінуўшы абоз, пабеглі. Ваяры Вялікага Княства да глыбокае ночы ў месяцавым святле пераследвалі і дабівалі захопнікаў. Радзівілу чынна дапамагалі тамтэйшыя жыхары. Просты селянін з Іванска забіў сякераю самога ваяводу Пятра Шуйскага.
Ад куляў, шабляў і дзідаў на Іван-полі палегла блізу дзевяці тысяч маскоўцаў і прыкладна столькі ж патанула. Як сведчыў краніст Мацей Стрыйкоўскі, мноства чалавечых касцей на месцы бітвы можна было ўбачыць яшчэ і праз дваццаць гадоў. Пераможцы захапілі дванаццаць ваяводаў і абоз з трох тысяч вазоў.
Бліскучая перамога на Вуле сарвала планы царскіх ваяводаў, змусіўшы іх павярнуць свае палкі ад Воршы назад.
48. Што такое «валочная памера»?
ХVІ стагоддзе адзначанае ў гісторыі Беларусі значным эканамічным росквітам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Сталы попыт на збожжа ў краінах Заходняй Эўропы, адным з асноўных экспарцёраў якога было Вялікае Княства Літоўскае, вымушаў землеўласнікаў, і ў першую чаргу дзяржаву, стымуляваць сельскагаспадарчую вытворчасць.
Дзеля гэтага яшчэ з канца ХV стагоддзя была распачатая рэарганізацыя панскай гаспадаркі. Прадугледжвалася як пашырэнне феадальных гаспадарак («двароў»), гэтак і стварэнне «фальваркаў» - новых гаспадарак з таварным характарам вытворчасці, заснаваных на працы прыгонных сялян. Разам з тым, адсутнасць адзінае сістэмы вымярэння зямлі, а таксама абкладання павіннасцямі і падаткамі паставіла дзяржаву перад неабходнасцю больш шырокіх пераўтварэнняў.
Дакладны ўлік, размеркаванне зямлі ў дзяржаве, уніфікацыя павіннасцяў і былі мэтамі аграрнай рэформы, распачатай у сярэдзіне ХVІ стагоддзя, якую ўзначаліў земскі падскарбі (г.зн. міністр фінансаў і эканомікі) Астафей Валовіч. Яна атрымала найменне валочнай памеры - ад найбольш вядомага дакумента рэформы «Устава на валокі», выдадзенага 1 красавіка 1557 года вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам. Гэты закон вызначыў шэраг захадаў: тэхнічных (перамер зямлі), сацыяльных (змены ў становішчы феадальна залежнага насельніцтва), эканамічных (стварэнне фальваркаў, змены ў сістэме павіннасцяў).
У якасці меры плошчы і адначасова адзінкі павіннаснага абкладання ўводзілася валока (30 маргоў, або 21,36 гектара). Кожная сялянская сям'я атрымлівала зямельны надзел велічынёю з валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна вызначаныя павіннасці (улічвалася таксама якасць глебы: грунт добры, сярэдні, дрэнны і вельмі дрэнны).
У залежнасці ад характару павіннасцяў валокі падзяляліся на цяглыя - за карыстанне імі сяляне адраблялі паншчыну, асадныя - плацілі чынш, службовыя - выконвалі дваровую, рамесную або іншую службу. На апрацоўку аднае фальваркавай (панскай) валокі адводзілася сем сялянскіх валок.
Валочная памера дала пачатак перабудове сельскай гаспадаркі нашай краіны. Увядзенне аднастайнай адзінкі пазямельнай меры і абкладання павіннасцямі спрыяў пераходу эканомікі на новы ровень і, адпаведна, гаспадарчай стабільнасці дзяржавы. Аграрная рэформа забяспечыла своечасовае і ў пэўным сэнсе справядлівае спагнанне падаткаў з насельнікаў Вялікага Княства, зліквідавала непажаданую здрабнеласць дзялянак ды цераспалосіцу, упарадкавала размеркаванне зямлі паміж сялян.
Пасля ўліку і перадзелу зямельнага фонду, а таксама засялення занядбаных земляў сялянская сіла размяркоўвалася на абшарах Княства больш-менш раўнамерна, дзякуючы чаму павялічылася эфектыўнасць землекарыстання. Нарэшце, дакладнае вымярэнне ўсіх зямельных надзелаў і юрыдычна аформленае замацаванне іх за канкрэтнымі гаспадарамі спрыялі спыненню ўзаемных прэтэнзій уласнікаў ды незаконных захопаў чужых земляў, ад чаго, як вядома, даўней пралілося нямала крыві.
Вельмі важнымі
сталіся вайскова-палітычныя вынікі
рэформы. Павелічэнне даходаў у
дзяржаўны скарб падвышала
49. Што такое Люблінская вунія?
Люблінская вунія - гэта часовы вайскова-палітычны хаўрус, падпісаны Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам улетку 1569 года на Сойме ў Любліне. Урад Княства, якое ў гэтым часе вяло цяжкую вайну з Масковіяй, мусіў падпісаць ганебнае пагадненне з Польшчаю ўзамен на вайсковую дапамогу.
Заключны Акт Люблінскага Сойму, у аснову якога быў пакладзены праект польскіх паслоў, а не той, што прапаноўвалі дэлегаты Вялікага Княства, прадугледжваў, як таго дамагаліся палякі, зліццё двух дзяржаваў у адзінае цэлае, забараняў правядзенне ў Княстве асобных Соймаў, ліквідоўваў вялікакняскі Статут, адмяняў звычайны парадак абрання вялікага князя, дазваляў палякам свабодна набываць землі і даставаць усякія пасады на абшарах Беларускага гаспадарства. Адным словам, «Акт аб вуніі» ў прапанаванай палякамі рэдакцыі рыхтаваў глебу для інкарпарацыі, г.зн. поўнага ўваходжання Вялікага Княства ў склад Польскага Каралеўства.
І хоць нашы паслы змушаныя былі супраць свайго жадання падпісаць гэты акт, мары палякаў засталіся тады няздзейсненымі. Дзякуючы цвёрдай палітычнай лініі найвышэйшых урадоўцаў Княства, найперш Астафея Валовіча, Яна Хадкевіча, Лева Сапегі, аніякага паяднання ў сапраўднасці не адбылося. (Дарэчы, абяцанай дапамогі ў вайне з Масквою, дзеля якой нашыя продкі пагадзіліся на вунію, ад палякаў так і не дачакаліся.)
У 1576 годзе новы вялікі князь Сцяпан Батура сваім першым Прывілеем ад 8 ліпеня цалкам адмяніў усе пастановы Люблінскага Сойму, што прыніжалі годнасць Беларускага гаспадарства. У гэтым Прывілеі падкрэслівалася поўная незалежнасць Вялікага Княства ад Польшчы, здымаліся абмежаванні з дзейнасці вялікакняскага Статута. Загадам С.Батуры была ўтвораная спецыяльная дзяржаўная камісія, якая ўдакладніла межы між дзвюма дзяржавамі. Акрамя таго, праз два гады Вальны Сойм 1578 года зацвердзіў падрыхтаваныя ўрадоўцамі Княства «статутавыя паправы», якія ўзнаўлялі надзвычай важныя нормы дзяржаўнага і судова-працэсуальнага права, адмененыя Люблінскім Соймам.
У Статуце 1588 года ўжо цалкам гарантавалася абсалютная эканамічная, дзяржаўна-палітычная і культурная незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх гаспадарстваў. Усім іншаземцам, у тым ліку палякам, забаранялася набываць (купляць або атрымліваць як узнагароду ад вялікага князя) зямельныя надзелы, замкі ды маёнткі, а гэтаксама свецкія і царкоўныя пасады на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства. Статус дзяржаўнай юрыдычна замацоўваўся за беларускай мовай.
Як бачна, Вялікае Княства Літоўскае не было зліквідаванае ў 1569 годзе і не перастала існаваць як самастойная дзяржава, хоць таго, вядома, надзвычай хацелася польскім магнатам.
Болей за тое, у перыяд княжання С.Батуры (1576-1586 гады) Вялікае Княства перажыло перыяд новага ўздыму, красамоўнае пацверджанне яго - пераможнае завяршэнне ў 1582 годзе 20-гадовай Інфлянцкай вайны з Масковіяй і вяртанне ўсходніх беларускіх земляў.
50. Што такое рэч паспалітая?
Тэрмін «рэч паспалітая» з'яўляецца літаральным перакладам з лаціны res publica і азначае наагул усялякую агульную справу, дзяржаву ці гаспадарства.
Нашыя продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» - у дакументах на беларускай мове і тэрмінам «res publica» - у дакументах на лаціне на працягу амаль усяго існавання Вялікага Княства Літоўскага (ад ХІV да канца ХVІІІ стагоддзя), прычым задоўга да 1569 года, натуральна ўжываючы яго як сінонім свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы. Спашлемся на аўтарытэтную крыніцу першай паловы ХVІ стагоддзя - Статут 1529 года, дзе словазлучэнне «рэч паспалітая» скрозь ужываецца ў значэнні «гаспадарства», «дзяржава», «краіна», напрыклад: у 10-м артыкуле раздзела І, 6-м артыкуле раздзела ІІІ, 2-м артыкуле раздзела ІV. Тое ж паўтараецца і ў шматлікіх артыкулах Статутаў 1566 і 1588 гадоў.
Палякі гэтаксама здаўна карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» («rzecz pospolita») і да Люблінскага Сойму ўжывалі яго выключна як сінонім свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы - Польскага Каралеўства. Аднак у 1569 годзе, у цяжкі для нашай Бацькаўшчыны момант, яны абвясцілі, што Вялікае Княства Літоўскае зліквідоўваецца як самастойная дзяржава, улучаецца ў склад Польшчы і, такім чынам, утвараецца адна «рэч паспалітая» (дзяржава) - Польскае Каралеўства, што й было зафіксавана імі ў Заключным Акце Люблінскага Сойму. З таго моманту яны заўсёды пачалі гэтак гаварыць і пісаць, прызнаючы толькі адну «рэч паспалітую» - Польскую дзяржаву.
Нашыя продкі так ніколі не лічылі. І так сапраўды ніколі не было. А тое, што Вялікае Княства Літоўскае заставалася юрыдычна незалежнай дзяржавай - Беларускай рэчай паспалітай да 3 траўня 1791 года і нават пазней, - доказ тэндэнцыйнасці польскай гістарычнай навукі. Да канца ХVІІІ стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічаў свабодны, выбарны заканадаўчы орган - Галоўны З'езд (Вальны Сойм); працаваў юрыдычна незалежны ўрад і мясцовая адміністрацыя; была свая ўстанова замежных справаў - Дзяржаўная Канцылярыя; існавала самастойная фінансавая і эканамічная палітыка; уласны дзяржаўны скарб; асобныя карныя структуры і вайсковыя фармаванні; свая сістэма ганаровых званняў і пасадаў. А галоўнае, тут дзейнічалі ўласныя законы, сабраныя ў Статуце, якія якраз былі юрыдычным падмуркам незалежнага Беларускага гаспадарства.
Такім чынам, аніякага новага дзяржаўнага ўтварэння, што нібыта ўзнікла ў 1569 годзе і праіснавала да канца ХVІІІ стагоддзя, уключаючы беларускія й польскія землі, не было. І да 1569 года і пасля яго існавалі дзве незалежныя дзяржавы - Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае, якія сапраўды мелі шчыльныя палітычныя кантакты, што выяўлялася пераважна ў дзвюх сферах: па-першае, спалучэнне ў адной асобе гаспадара Беларускай дзяржавы, які тытулаваўся «вялікім князем», і гаспадара Польшчы, які тытулаваўся «каралём»; па-другое, правядзенне агульных вальных Соймаў, паслы на якія выбіраліся асобна (на агульназемскіх Соймах Вялікага Княства і Польшчы), па чарзе то ў адным, то ў другім гаспадарстве.