Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

91. Як беларусы змагаліся супраць  расейскага панавання?

 

Існуе думка  пра нібыта адвечную санлівую пакорлівасць нашага народа. Аднак не хто-небудзь іншы, а якраз нашыя продкі на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Беларусі Расеяй тройчы браліся за зброю, каб вырвацца са смяротных абдымкаў імперыі.

Увесну 1794 года беларусы разам з палякамі і жамойтамі падняліся на паўстанне, якое ўзначаліў наш зямляк Тадэвуш Касцюшка. На беларускіх землях барацьбой кіраваў палкоўнік Якуб Ясінскі. Ён хацеў знішчыць прыгон, пісаў па-беларуску звернутыя да сялян вершаваныя пракламацыі. Змагары спявалі «Песню беларускіх жаўнераў»:

Помнім добра, што рабілі,  
Як нас дзёрлі, як нас білі.  
Докуль будзем так маўчаці?  
Годзе нам сядзець у хаце!  
Нашто землю нам забралі?  
Пашто ў путы закавалі?  
Дочкі, жонкі нам гвалцілі.  
Трэ, каб мы ім заплацілі!  
Коней нам пазаязджалі,  
Што хацелі, то і бралі.  
Пойдзем жыва да Касцюшкі,  
Рубаць будзем маскалюшкі!

Паўстанцы ўзялі  ўладу ў Вільні, Горадні, Наваградку, Берасці, Слоніме, Пінску, Ваўкавыску, Кобрыні, Ашмяне, Лідзе, Браславе. Але  сілы былі няроўныя. Загартаваная ў захопніцкіх паходах царская армія, на чале якой стаяў А.Сувораў, задушыла паўстанне.

Барацьба з  царскай уладаю, што зрабіла Беларусь калоніяй, не спынялася. Віленская студэнцкая моладзь стварыла таемнае таварыства філаматаў, моцная філія якога дзейнічала ў Полацкай піярскай вучэльні. Беларускі паэт і рэвалюцыянер Францішак Савіч у 1836 годзе арганізаваў у Віленскай медычна-хірургічнай акадэміі нелегальнае «Дэмакратычнае таварыства», якое працягвала традыцыі разгромленых царызмам у 1823 годзе філаматаў.

У 1831 годзе Беларусь падтрымала антырасейскае паўстанне ў Польшчы. Найбольш чынная барацьба разгарнулася ў Ашмянскім, Браслаўскім, Дзісенскім і Віленскім паветах, а таксама ў ваколіцах Белавежскай пушчы. Трохтысячны шляхоцка-сялянскі аддзел заняў і колькі дзён утрымліваў горад Дзісну. На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў паспяхова дзейнічаў палявы аддзел, створаны 25-гадовай графіняй Эміліяй Плятэр, вядомай беларускай фалькларысткай. Пераапрануўшыся ў мужчынскае адзенне, яна і сама ўдзельнічала ў баях з расейскімі акупантамі.

Царызм задушыў  паўстанне і ўзмацніў каланіяльны  ўціск. Былі зачыненыя Віленскі ўніверсітэт  ды іншыя навучальныя ўстановы, а  таксама шэраг вуніяцкіх кляштароў, бо беларускае грэцка-каталіцкае духавенства  падтрымлівала паўстанцаў.

Але рэпрэсіі не паставілі народ на калені. У студзені 1863 года беларусы, як і іх браты па няволі ў Жамойці і Польшчы, зноў узяліся за зброю. У Беларусі паўстаннем кіраваў Кастусь Каліноўскі. Разам з паплечнікамі ён выдаваў па-беларуску газету «Мужыцкая праўда», якая выкрывала расейскую палітыку на паняволенай зямлі і клікала народ на змаганне. «Падумайце добра да, памаліўшыся Богу, станьма дружна за нашу вольнасць! Нас цар ніц не падмане, - не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя - нічога не бачылі і не чулі», - пісаў ён у адным з нумароў газеты пад псеўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні».

Напачатку паўстанцы  здолелі атрымаць некалькі значных  перамогаў. Аддзел начальніка Магілеўскай  губерні Людвіка Звяждоўскага заняў горад Горкі. Паўстанцы авалодалі мястэчкам Свіслач і напалі на Ружаны.

Расейскім уладам удалося падмануць значную частку беларускага сялянства (асабліва на ўсходзе Беларусі), якое паверыла, што  «паны змагаюцца за вяртанне прыгону», а таму не падтрымала паўстанцаў. Ва ўсходнебеларускіх губернях паўстанне было задушана ў траўні, але на захадзе асобныя аддзелы змагаліся з карнікамі да канца 1863 года.

Царызм жорстка  расправіўся з барацьбітамі за свабоду  Бацькаўшчыны. Пакараных ваенна-палявымі судамі і без судоў у «Паўночна-Заходнім краі» налічвалася 18,5 тысяч. 128 паўстанцаў былі расстраляныя або павешаныя, 853 пайшлі на катаргу, 11 502 - у ссылку.

Нягледзячы  на рэпрэсіі, жорсткі прыгнёт і  русіфікацыю, ідэя нацыянальнага вызвалення, за якую змагаліся беларусы, працягвала жыць. У 1884 годзе ў Пецярбурзе пачаў выходзіць часопіс «Гомон», які быў органам беларускай фракцыі рэвалюцыйнай арганізацыі «Народная воля». «Гоманаўцы» вялі гаворку пра існаванне беларускай нацыі і патрабавалі яе самастойнасці пасля знішчэння царызму. Заснавальнікам сваёй фракцыі яны лічылі нашага земляка шляхціча Ігната Грынявіцкага, які ў 1881 годзе, выконваючы прысуд «Народнай волі», забіў расейскага цара Аляксандра ІІ.

 

92. Хто такія «філаматы»?

 

У верасні 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта, дзе вучылася пераважна беларуская шляхоцкая моладзь, утварылі таемнае згуртаванне, якое назвалі Таварыства філаматаў (у перакладзе з грэцкае мовы - аматараў навук). У яго ўвайшлі самыя таленавітыя маладыя людзі, імёны якіх сталі потым шырока вядомыя ў свеце. Гэта паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, таленавіты паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч, паэт і рэвалюцыянер Анупрэй Петрашкевіч, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка, вучоны-арыенталіст, заснавальнік манголазнаўства ў Расеі Язэп Кавалеўскі, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбурзе Францішак Малеўскі ды іншыя. Амаль усе філаматы былі з беларускіх губерняў. Адзіны «не-ліцьвін» быў старшыня Таварыства Язэп Яжоўскі, родам з Украіны.

Галоўная мэта, якую ставілі перад сабою філаматы, - асвета роднага краю. Яны вывучалі прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклёр, мову Беларусі і прылеглых земляў, дзеля гэтага склалі і выдалі спецыяльную інструкцыю «Геаграфічнае апісанне». Філаматы пачалі нават пісаць падручнікі па розных галінах навукі для школ, рыхтавалі выданне часопіса «Геба». Свае творы яны пісалі пераважна на тагачаснай літаратурнай мове Беларусі - польскай. Але ставілі задачу, як прызнаюць і польскія даследнікі, «збіраць песні і паданні народа і пісаць па-беларуску». Тут асабліва праявіў сябе Ян Чачот, беларускія песні якога - «Да пакіньце горла драць», «Што мы вашэці скажам» ды іншыя - выконваліся на ўсіх філамацкіх сходках і ўрачыстасцях.

Для пашырэння  свайго ўплыву на грамадства філаматы ўтварылі розныя філіі. Асабліва шырокі рэзананс атрымала дзейнасць арганізаванага Тамашом Занам Таварыства прамяністых, якое потым пераўтварылася ў Таварыства філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці).

З дапамогаю  асветы філаматы мелі на мэце падрыхтаваць грамадства да барацьбы з царызмам - за вызваленне нашай Бацькаўшчыны ад расейскай акупацыі. У адным  з вершаў філамат Міхал Рукевіч  пісаў:

І калі паклічуць  трубы  
Нас у сонечны прасцяг,  
Дружна ўздымем вальналюбы  
Мы з Пагоняй нашай сцяг!

Патрыятычная  дзейнасць філаматаў, якіх можна  з поўным правам назваць пачынальнікамі ліцьвінскага (беларускага) нацыянальнага  адраджэння, была перапыненая ў 1823 годзе  з выкрыццём Таварыства. Бальшыня філаматаў і філарэтаў трапіла ў турму, найбольш актыўныя з іх былі высланыя з роднай зямлі ў глыбіню Расеі. Але і пасля гэтага яны працягвалі змаганне. Напрыклад, ацалелы ад рэпрэсіяў Міхал Рукевіч арганізаваў на сваёй Беласточчыне сярод афіцэраў Літоўскага корпуса царскай арміі згуртаванне «Вайсковыя сябры», якое ў віхурыстым снежні 1825 года мужна выступіла ў падтрымку паўстання на Сенацкай плошчы Пецярбурга.

 

93. Што такое Полацкая акадэмія?

 

Полацкая акадэмія - гэта вышэйшая навучальная ўстанова з усімі правамі ўніверсітэта, створаная на аснове Полацкага езуіцкага калегіума. Урачыстае адкрыццё акадэміі адбылося 10 чэрвеня 1812 года, але ў сувязі з паходам Напалеона заняткі ў ёй пачаліся толькі 8 студзеня 1813 года.

Акадэмія мела тры факультэты: тэалагічны, моваў і літаратур, філасофіі і вольных навук. Тут пад кіраўніцтвам сарака прафесараў займалася блізу шасцісот студэнтаў. Адукацыя была грунтоўная і рознабаковая. На філалагічным факультэце, для прыкладу, выкладаліся лацінская, грэцкая, старажытнагабрайская, польская, расейская, французская, нямецкая, італьянская, арабская і сірыйская мовы і створаныя на іх літаратуры. 40 000 тамоў налічвала акадэмічная бібліятэка. Папаўняліся экспазіцыі адчыненага яшчэ ў 1787 годзе музея і карціннай галерэі.

У друкарні, ці, дакладней, у выдавецтве, што дзейнічала пры акадэміі, выйшлі падручнікі замежных моваў, матэматыкі, паэтыкі і рыторыкі, друкаваліся навуковыя трактаты, календары і літаратурныя зборнікі. У Полацку пабачылі свет «Слоўнік старажытнасцяў» і «Лацінска-польскі лексікон», былі перавыдадзеныя творы Фэдра, Цыцэрона, Тыбула, Нэпота ды іншых антычных і новых аўтараў. Выходзіў ілюстраваны літаратурна-навуковы часопіс «Месячнік Полацкі», аўтарамі якога былі пераважна студэнты і выкладчыкі.

З аўдыторый  акадэміі пачалі свой шлях гісторык, археолаг і этнограф Канстанцін Тышкевіч, астраном і філосаф Якуб Накцыяновіч, пісьменнік Юзаф Масальскі. У полацкай альма-матэр вучыўся мастак Валянцін Ваньковіч. Яе дыплом атрымаў аўтар славутага «Шляхціча Завальні», адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі. Пералік вядомых імёнаў мог быць шматкроць даўжэйшы, каб Полацак не заставаўся ўніверсітэцкім горадам усяго восем гадоў.

Дэмакратычныя навучальныя ўстановы зрабіліся  на захопленых Расеяй землях магутнай духоўнай апазіцыяй каланізатарам. Полацкую прафесуру абвінавацілі ў выхаванні антыўрадавых настрояў, і ў 1820 годзе з царскай канцылярыі выйшаў указ: «Полоцкую академию и подведомственные ей училища упразднить».

У сярэдзіне  ХІХ стагоддзя ў Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Царскія ўлады зачынялі іх, баючыся росту нацыянальна-вызвольнага руху. Віленскі ўніверсітэт, Горы-Горацкі земляробчы інстытут… Першаю ў гэтым спісе была Полацкая акадэмія.

94. Як вуніяты вярнуліся ў  праваслаўе?

 

Для расейскага самаўладдзя, што запанавала на нашай  зямлі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, ніякіх беларусаў не існавала. Між  тым вуніяцкая (або, іначай, грэцка-каталіцкая) царква, да якой пры канцы ХVІІІ  стагоддзя належала болей за 75% жыхароў  Беларусі, сведчыла пра адваротнае. У адрозненне ад праваслаўных і каталікоў, якія часта траплялі пад уплыў чужой культуры і ідэалогіі, вуніяты добра ведалі, што яны не палякі і не расейцы.

Яшчэ за цараваннем Кацярыны ІІ з небяспечнага для акупацыйных  уладаў вуніяцтва ў надзейнае праваслаўе расейскага ўзору прымусова перавялі блізу паўмільёна нашых продкаў. Адначасова ішла апрацоўка грэцка-каталіцкіх гіерархаў, частка якіх у выніку перайшла на службу царызму. У змаганні з народнаю вераю асабліва вызначыўся вуніяцкі біскуп Іосіф Сямашка. Ён увёў расейскую мову ў духоўных семінарыях і царкоўных справаздачах. Святары атрымалі загад спраўляць набажэнства па службоўніках, прысланых з Масквы. На вачах у вернікаў з вуніяцкіх бажніц выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Нязгодных судзілі як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў.

Вернікі адказвалі  на рэлігійны гвалт супрацівам. Так, за спробу перавярнуць іх у праваслаўе сяляне-вуніяты з маёнтка Азярышча Гарадоцкага павета пастанавілі  ўтапіць полацкага праваслаўнага  епіскапа Смарагда і віцебскага генерал-губернатара Шрэдэра, і «воссоединители» ледзьве здолелі ўцячы. А ў снежні 1834 года на дваранскіх выбарах у Віцебску 172 шляхцічы падпісалі пратэст супроць пераследу вуніятаў. Урад адрэагаваў пагрозамі суда і секвестрацыі маёмасці (г.зн. забароны або абмежавання на карыстанне ёю). Тым не менш з 680 святароў Полацкай вуніяцкай дыяцэзіі ў 1838 годзе за далучэнне да праваслаўя падпісаліся толькі 186.

Вайна расейскага самаўладдзя з вуніяцтвам афіцыйна завяршылася 12 лютага 1839 года на Полацкім царкоўным саборы, дзе верхаводзіў Сямашка. Святая Сафія, што ўжо два з паловаю стагоддзі была грэцка-каталіцкім храмам, пачула пастанову пра вяртанне сваіх прыхаджанаў у праваслаўе, «дабы пребывать отныне в послушании Святейшего Правительствующего Всероссийского Синода».

Пратэстуючы супроць гэтай пастановы, больш  за мільён вуніятаў перайшлі пасля  Полацкага сабора ў каталіцтва. Пра  здзекі з беларусаў-вуніятаў абурана  пісалі нават асобныя дзеячы расейскай  культуры: Леў Талстой, Аляксандар Герцэн (які назваў Сямашку «Иудой во Христе»).

Знішчэнне вуніяцтва  сталася вялікім няшчасцем для  нашага народа, падзяліўшы яго на праваслаўных і каталікоў. Гэта адна з галоўных прычын слабой нацыянальнай згуртаванасці  беларусаў.

 

95. Хто такі Кастусь Каліноўскі?

 

Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі (1838-1864) - наш нацыянальны  герой, правадыр паўстання ў 1863-1864 гадах.

Нарадзўся ён у шляхоцкай сям'і ў вёсцы  Мастаўляны (цяпер тэрыторыя Польшчы). У 1852 годзе скончыў Свіслацкую павятовую  навучальню, а затым, у 1856-1860 гадах, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Пад час навучання ўвайшоў у нелегальны гурток, дзе гартаваліся будучыя змагары за волю нашае Бацькаўшчыны. Вялікі ўплыў на станаўленне Кастуся як асобы зрабіў ягоны старэйшы брат Віктар - выдатны знаўца гісторыі Беларусі і адзін з лідэраў рэвалюцыйнай арганізацыі, які, на жаль, рана памёр, не паспеўшы здзейсніць свае планы і задумы.

З мэтаю шырокай  прапаганды сваіх ідэяў К.Каліноўскі разам з паплечнікамі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам, Валерам Урублеўскім наладзіў напярэдадні паўстання выпуск першай беларускай нелегальнай газеты «Мужыцкая праўда» (1862-1863 гады, выйшла 7 нумароў). Газета заклікала сялян да барацьбы за нацыянальную і сацыяльную волю, да вяртання бацькоўскае веры - вуніі, да вызвалення ад Маскоўшчыны з яе ненажэрным чынавенствам і абрыдлым рэкруцтвам.

Зямлю меркавалася  перадаць сялянам без выкупу. Гэтая  акалічнасць ад самага пачатку паўстання  падзяліла яго кіраўнікоў на «чырвоных», прыхільнікаў радыкальных зменаў, і «белых», гатовых да кампрамісу з царызмам. Кансерватыўная пазіцыя «белых», якія не хацелі ісці на ўступкі сялянам, спрычынілася да звужэння сацыяльнай базы паўстання.

З восені 1862 года Кастусь Каліноўскі ўзначаліў гэтак  званы Літоўскі правінцыйны камітэт, дзе рашуча праводзіў ідэю незалежнасці нашай зямлі ад Польшчы. Увесну 1863 года ён заняў пасаду рэвалюцыйнага камісара Гарадзеншчыны, а ўлетку вярнуўся ў Вільню і ўзначаліў краёвы паўстанцкі цэнтр, які ў выніку жорсткіх карных акцыяў Мураўёва-Вешальніка быў тады моцна аслаблены. Наладжаная дзякуючы намаганням К.Каліноўскага дзейнасць цэнтра дала магчымасць утрымацца паўстанцкай арганізацыі да вясны 1864 года.

Уначы 10 лютага 1864 года К.Каліноўскага арыштавалі ў  Вільні, у Святаянскіх мурах, дзе ён знаходзіўся на канспіратыўнай кватэры пад імем Ігната Вітажэнца. Ваенна-палявы суд прысудзіў яго да пакарання смерцю, і 22 сакавіка 1864 года Кастуся Каліноўскага публічна павесілі ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Перад смерцю ён здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў «Ліст з-пад шыбеніцы» - свой духоўны запавет, у якім выказаў пэўнасць, што толькі тады «народзе, зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе».

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"