Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

Вялікае Княства  Літоўскае і Польшча нярэдка  аб'ядноўвалі свае намаганні з  мэтай супольных ваенных дзеянняў - абароны ад варожых нападаў ці здзяйснення буйнамаштабных кампаніяў, як, да прыкладу, паходаў на Маскоўшчыну  ў 1609-1611 і 1617-1618 гадах.

Часам дзве суседнія дзяржавы ўзгаднялі і свае замежнапалітычныя дзеянні, развязвалі агульныя дыпламатычныя задачы.

Але палітычныя, вайсковыя і дыпламатычныя хаўрусы  зусім не азначаюць, што нейкае з  гаспадарстваў у выніку перастае існаваць. На працягу доўгага часу блізкія ўзаемныя стасункі былі ў аднолькавай ступені вельмі выгадныя абедзвюм дзяржавам.

Менавіта вайскова-палітычны  хаўрус «абодвух народаў», іх «агульныя  справы» ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях сапраўды называліся «рэчай паспалітай абодвух народаў», што і дало падставы пазнейшым гісторыкам гаварыць пра існаванне нібыта адзінай дзяржавы. Але гэтае сцверджанне не адпавядае гістарычным рэаліям. Што ж да магчымасці ўжывання словазлучэння «рэч паспалітая» (у сэнсе «дзяржава», «гаспадарства») сёння, то, каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны і, нарэшце, захаваць навуковы падыход да гістарычных з'яваў, варта было б пісаць: Польская рэч паспалітая як сінонім Польскага Каралеўства і Беларуская рэч паспалітая як сінонім Вялікага Княства Літоўскага.

51. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура?

 

Сцяпан Батура (1533-1586) увайшоў у беларускую гісторыю як адзін з сама моцных і дзейных  вялікіх князёў. Паходзіў ён з роду Баторыяў Шомлё і быў сынам  трансільванскага (ці, як казалі тады, сямігародскага) ваяводы. Вучыўся ў Італіі, у Падуанскім універсітэце. Трапіўшы ў палон да немцаў, не марнаваў там часу, а вывучаў працы рымскіх гісторыкаў, удасканальваў сваю адукацыю. У 1571 годзе Батуру абралі князем Трансільваніі (цяпер тэрыторыя Румыніі).

У 1576 годзе  Сцяпан Батура каранаваўся ў Вільні на вялікага князя. Ён пісьмова гарантаваў самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага, раўнапраўнасць у хаўрусе з Польшчай (што фактычна касавала пастановы Люблінскага Сойму 1569 года), абавязваўся пашыраць межы нашай дзяржавы, не прызначаць военачальнікамі палякаў.

У нашай гісторыі Сцяпан Батура ўславіўся перадусім  як палкаводзец. Войска пад яго кіраўніцтвам правяло шэраг паспяховых аперацый па вызваленні земляў Беларусі, захопленых Маскоўшчынай на пачатку Інфлянцкай вайны. У 1579 годзе быў вызвалены Полацак, які 16 гадоў знаходзіўся пад акупацыяй, а затым Вяліж, Усвят, Невель, Вялікія Лукі, Старая Руса ды іншыя гарады, узяты ў аблогу Пскоў. Усё гэта прыспешыла сканчэнне спусташальнай для нашай краіны вайны і падпісанне ў 1582 годзе 10-гадовага замірэння з Масквою.

Вядомы Сцяпан Батура і як рэфарматар, тонкі дыпламат ды мецэнат навукі. Яго дбаннем  у 1581 годзе быў утвораны, а з 1582 года пачаў дзейнічаць так званы  Галоўны Трыбунал - найвышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага. Пад час княжання Сцяпана Батуры, у 1579 годзе, была заснаваная Віленская акадэмія, першая вышэйшая навучальная ўстанова на беларускай зямлі, а праз год - Полацкі калегіум.

Галоўнай і  ўлюбёнай рэзідэнцыяй Сцяпана Батуры была Горадня. Замак, які захаваўся яшчэ з часу Вітаўта Вялікага, быў перабудаваны ў новы раскошны палац у стылі рэнесансу.

Пасля смерці Івана ІV Жахлівага Сцяпан Батура выношваў планы авалодання Маскоўскай дзяржавай і рыхтаваў буйны паход  «праз Маскву на Турэччыну». Але  гэтыя планы засталіся няздзейсненымі. 12 снежня 1586 года ў Гарадзенскім замку вялікі князь памёр.

З імем Сцяпана  Батуры звязаная і важная падзея ў  гісторыі медыцыны Беларусі. Дзеля  разыходжання дыягназаў, пастаўленых  рознымі лекарамі і высвятлення  праўдзівай прычыны смерці 14 снежня таго года была зробленая секцыя ягонага цела. Гэта было першае паталагаанатамічнае ўскрыццё на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы.

 

52. Што такое Рэфармацыя?

 

Рэфармацыя (ад лацінскага reformatio - пераўтварэнне, выпраўленне) - шырокі грамадскі і рэлігійны рух, які пачаўся з дзейнасці Яна Гуса (1371-1415) у Чэхіі і Марціна Лютэра (1483-1546) у Нямеччыне. Ён узнік як пратэст (адсюль яго другі назоў - пратэстанцтва) супраць каталіцкага касцёла, перадусім масавага продажу індульгенцыяў (набыццё якіх нібыта пазбаўляла чалавека ад грахоў), маральнай разбэшчанасці герархаў, неапраўдана жорсткай царкоўнай дысцыпліны, строгай падпарадкаванасці папу рымскаму.

У Вялікім  Княстве Літоўскім з рэфармацыйнымі ідэямі ўпершыню выступіў Геранім Пражскі, паплечнік Яна Гуса. З дазволу Вітаўта Вялікага ён у 1413 годзе прамаўляў свае казанні перад месцічамі Вільні і Віцебска. Пазней, у ХVІ стагоддзі, рэфармацыйнае вучэнне ахапіла шырокія грамадскія колы, на нашых землях імкліва пашыраліся амаль усе яго плыні - лютаранства, кальвінізм, сацыніянства (або арыянства) ды інш.

Рэфарматы ажыццявілі шэраг пераўтварэнняў у царкоўным  жыцці. Яны спрасцілі царкоўнае  набажэнства, памянялі некаторыя абрады, адмовіліся ад аздаблення храмаў, багатай  рытуальнай адзежы, званоў, свечак, перасталі пакланяцца абразам і мошчам святых, амаль усе малітвы (з выняткам «Ойча наш») абвясцілі непатрэбнымі, прапанавалі новае тлумачэнне Бібліі, пазбавіліся святароў, якіх замянілі настаўнікі. Тэарэтыкі Рэфармацыі адстойвалі ідэі сацыяльнай справядлівасці, патрабавалі свабоды слова, асуджалі тыранію, дэспатызм, праявы анархізму. Яны з'яўляліся цвёрдымі прыхільнікамі прававой дзяржавы, дамагаліся свабоднай працы, духоўнага і фізічнага разняволення кожнага чалавека.

Ідэі рэфарматаў былі надзвычай прывабнымі, прычым для ўсіх сацыяльных колаў. Не выпадкова ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя да рэфармацыйнага руху далучыліся амаль усе магнацкія і князеўскія роды Беларусі, а таксама шматлікія шляхоцкія дынастыі. Да тых або іншых плыняў Рэфармацыі належалі многія дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, багасловы, філосафы, пісьменнікі, сярод якіх такія славутасці, як Мікалай Радзівіл Чорны, Астафей Валовіч, Леў Сапега, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Андрэй Валян, Саламон Рысінскі, Андрэй Рымша, Гальяш Пельгрымоўскі і сотні іншых. Пазней, з пачаткам Контррэфармацыі (у другой палове ХVІ-ХVІІ стагоддзі), бальшыня іх перайшла ў каталіцтва.

Рэфармацыйны  рух пакінуў глыбокі след у  нашай гісторыі і культуры. Рэфарматы  збудавалі блізу 250 збораў (храмаў), заснавалі і на свае сродкі ўтрымлівалі некалькі дзесяткаў пачатковых школаў, а таксама знакамітую Івейскую арыянскую акадэмію, рэктарам якой доўгі час быў вучоны і пісьменнік Ян Ліцыній Намыслоўскі. Годнае месца ў іхных навучальных установах займала беларуская мова, на якой прамаўлялі казанні, пісалі кнігі. У Берасці, Нясвіжы, Венграве, Лоску, Вільні, Уздзе, Ашмянах, Слуцку і Любчы працавалі пратэстанцкія друкарні, дзе на працягу ХVІ-ХVІІ стагоддзяў былі надрукаваныя сотні твораў айчынных і замежных аўтараў на беларускай, польскай, лацінскай і грэцкай мовах.

Наагул жа беларускія рэфарматы выступалі  з шырокай адукацыйна-асветнай праграмай, у аснову якой былі пакладзеныя гуманістычныя  прынцыпы гарманічнага суіснавання  ўсіх грамадскіх станаў, шырокай асветы простых людзей. У ХVІІ стагоддзі  нашы рэфарматы, аднак, мусілі спыніць сваю дзейнасць, найперш дзеля матэрыяльнай нястачы і няздольнасці канкураваць з больш моцнымі плынямі хрысціянства. У некаторых жа іншых краінах, напрыклад Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Англіі, пратэстанцтва ўмацавалася і па сутнасці стала нацыянальнай рэлігіяй.

 

53. За што ў свеце шануюць  Сымона Буднага?

 

Сымон Будны (каля 1530-1593) - выдатны беларускі пісьменнік, педагог, філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ стагоддзі  было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Эўропы.

С.Будны быў  надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы ён выдатна  валодаў класічнай лацінай, старажытнагабрайскай, а таксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі, што дазваляла  яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах, аналізаваць дасягненні Сярэднявечча, без цяжкасцяў знаёміцца з творамі Эразма Ратэрдамскага, Марціна Лютэра, Жана Кальвіна і іншых заходнеэўрапейскіх філосафаў і пісьменнікаў.

На працягу  амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра нашага славутага асветніка выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562), «Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры» (Лоск, 1576), зборнік «Аб свецкай уладзе» (Лоск, 1583), пераклады Бібліі (1570, 1572, 1574), Апокрыфаў (1570) ды іншыя.

Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў ягоны  пераклад Новага Запавету 1574 года. І  гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных эўрапейскіх перакладнікаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як С.Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, ягонаму таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моваў навукова-крытычны ровень выдання Новага Запавету 1574 года стаўся, бадай, сама высокім сярод усіх вядомых на той час у Эўропе.

Творы Буднага мелі вялікую  папулярнасць, зразумела, і сярод  жыхароў Беларусі. Ягоныя казанні  з ахвотаю слухалі мяшчане  Вільні, Клецка, Нясвіжа, Хоўхлава, Заслаўя, Лоска, Любчы, Полацка, Вішнева...

Таямніца гэтакай папулярнасці твораў С.Буднага - найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Наш асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзянаў паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, урэшце, жыць паводле Божых запаведзяў.

Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі  фізічнай расправы над іншадумцамі.

З'яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ стагоддзі руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў - Пётры Гоняда, Якуба з Калінаўкі, Яна Немаеўскага ды іншых, што патрабавалі зліквідацыі ўрада, суда, войска, усіх дзяржаўных інстытуцый, існаванне якіх, паводле іх сцверджання, нібыта супярэчыла Божай навуцы, сапраўднаму хрысціянскаму жыццю.

Сацыяльна-палітычныя і  праўныя ідэі С.Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячоў - Астафея Валовіча і Лева Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы С.Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талеранцыі і зверхнасці законаў.

Сёння Бонскі ўніверсітэт у Нямеччыне рыхтуе факсімільнае выданне «Катэхізіса» Сымона Буднага, прымеркаванае да 400-х угодкаў таленавітага сына беларускай зямлі. Ягонае імя ўлучана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячоў славянскай культуры ЮНЕСКО.

 

54. Хто такі Васіль Цяпінскі?

 

Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (блізу 1540-1603) - славуты  дзеяч беларускай Рэфармацыі. Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ стагоддзя  мужны шляхціч удзельнічаў у  ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызнанне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай чыннасці.

Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі  таго часу - С.Будным, К.Астрожскім ды іншымі, В.Цяпінскі апынуўся ў цэнтры палемічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.

Паводле сваіх  рэлігійных поглядаў В.Цяпінскі быў  пратэстантам, прыхільнікам арыянства, г.зн. выступаў супраць вучэння аб Тройцы. Асветнік гэтаксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да зліквідавання ўсіх дзяржаўных структураў. На вядомым Лоскім Сінодзе 1578 года ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных камуністаў - Аляксандрам Вітрэлінам і Марцінам Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхных нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.

Галоўная ж  заслуга В.Цяпінскага перад гісторыяй  і беларускім народам у тым, што  ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага Пісьма, закладвае друкарню і выдае ў ёй кнігі Новага Запавету.

З творчай  спадчыны В.Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай «Прадмоваю» і каментарамі, а гэтаксама адна старонка «Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак».

Не ўсё задуманае  ўдалося яму здзейсніць. Але ягоныя высакародныя намеры, ягоная грандыёзная  праграма асветы паспалітага люду ўражваюць і выклікаюць пачуццё павагі й гонару за нашага самаахвярнага прашчура, які глядзеў на некалькі стагоддзяў наперад, усвядоміўшы ролю роднае мовы ў яднанні суайчыннікаў, росквіце нацыі.

 

55. Хто заслужыў імя «віленскага  Альда»?

 

Бліскучай старонкай у гісторыі беларускага кнігадруку з'яўляецца выдавецкая дзейнасць Яна Карчана, якая вызначалася асаблівай увагай да антычнай спадчыны. Менавіта гэта і рабіла яго падобным да славутага венецыянскага выдаўца Альда Мануцыо.

Ёсць меркаванне, што Ян Карчан (у выданнях на польскай і лацінскай мовах яго прозвішча пісалася Карцан) нарадзіўся ў вёсцы Вялічка пад Лідай. З 1576 года ён друкаваў кнігі ў Лоску (каля Крэва), а ў 1580 годзе заснаваў сваю друкарню ў Вільні.

Адным з першых яго выданняў быў трактат Цыцэрона «Пра абавязкі», які ўводзіў чытача ў свет антычнай філасофіі і літаратуры. Свае разважанні аўтар падмацоўвае выказваннямі і прыкладамі з жыцця Арыстотэля, Плятона, Сакрата, Герадота, Дэмасфена, Плаўта, Тэрэнцыя. Незвычайнай папулярнасцю карысталася падрыхтаваная беларускім гуманістам Беняшам Будным кніга «Апафегматы». Гэта зборнік дасціпных выслоўяў і кароткіх аповядаў з жыцця славутых людзей розных краін старажытнага свету - Грэцыі, Рыма, Персіі, Індыі, Эгіпта, Карфагена.

Фактамі старажытнай  гісторыі, мудрасцю антычных аўтараў насычаны кнігі тагачасных беларускіх пісьменнікаў Андрэя Рымшы, Яна Казаковіча, Сымона і Беняша Будных, Андрэя Валяна, Яна Пратасовіча, якія сышлі з друкарскіх варштатаў «віленскага Альда».

У ягонай друкарні пабачылі свет таксама «Гісторыя Юдэйскай вайны» Язэпа Флавія, раман «Эфіопіка» Геліядора, творы заходнеэўрапейскіх аўтараў - Эразма Ратэрдамскага, Юста Ліпсіюса ды іншых.

Да жанру  навучальна-асветнай літаратуры належыць цікавая кніга Яна Пратасовіча  «Вынаходнікі рэчаў» - своеасаблівая энцыклапедыя, дзе ў вершаванай форме пададзены звесткі пра тое, хто ўпершыню пачаў будаваць дамы, караблі, дарогі, вынайшаў інструменты, розныя прылады, як з'явіліся рамёствы, навукі, мастацтвы і г.д.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"