Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка
1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Аднак за гэтымі падзеямі пільна сачыла Масква. У 1471 годзе войска Івана ІІІ нечакана прыйшло пад Ноўгарад і разбіла на рацэ Шалоні ноўгарадскае апалчэнне на чале з Змітрам Барэцкім. Баярам, настроеным на хаўрус з Вільняй, Іван ІІІ загадаў адсекчы галовы (у тым ліку і сыну Марфы Пасадніцы). Так Ноўгарад Вялікі стаў васалам Масквы. А ў 1478 годзе ў выніку другога ваеннага паходу Івана ІІІ рэспубліка была канчаткова зліквідаваная. Вечавы звон - сімвал яе свабоды і дэмакратыі - быў вывезены ў Маскву. Марфа Барэцкая была зняволеная і разам з унукам Васілём высланая ў Маскву, потым пастрыжаная ў манашкі.
За наступныя сто гадоў маскоўскага панавання гэты квітнелы некалі край быў ператвораны ў глухмень. Заняпаў гандаль, рамёствы. Найбольш дзейная і адукаваная частка грамадства - носьбіт дэмакратычных традыцый і самабытнай культуры - была знішчаная або дэпартаваная ўглыб Маскоўшчыны. Завяршыўся гэты разгром у часе Івана Жахлівага. Ноўгарадская зямля, такім чынам, сталася вялікаю пусткаю.
34. Што такое магдэбургскае права?
У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымі збудаваннямі. У ХІV-ХVІ стагоддзях многія з іх атрымалі права на самакіраванне, гэтак званае магдэбургскае, або майдэборскае, права (ад назову нямецкага горада Магдэбург, які здаўна жыў паводле самакіравання).
Гэтае права надавалася гарадам праз прывілеі ад імя вялікага князя, дзе адзначаліся парадак фармавання органаў кіравання, правы і льготы, вызваленне ад феадальных павіннасцяў. Крыніцамі магдэбургскага права былі як нямецкія законы («Вайхбільд Магдэбурга», «Люстра саксаў»), так і мясцовае гарадское права, а па некаторых катэгорыях справаў - асноўны закон нашай дзяржавы, Статут Вялікага Княства Літоўскага.
Першымі ў Беларусі магдэбургскае права ўвялі Вільня (1387 год) і Берасце (1390 год). Пазней, у ХV-ХVІ стагоддзях, яго дасталі жыхары Горадні, Слуцка, Полацка, Менска, Новагародка, Слоніма, Магілева, Пінска ды інш.
Згодна з
прывілеем на магдэбургскае права
ў горадзе ствараліся органы самакіравання,
незалежныя ад ваяводаў і старастаў.
Гарадское кіраванне
Атрыманне горадам магдэбургскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны станавіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасцяў - нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася рабіць у горадзе ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазні і г.д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя льготы. Так, мяшчане Вільні, Полацка і некаторых іншых гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад мыта на тэрыторыі ўсёй нашай дзяржавы. Гарады з магдэбургскім правам - Менск, Полацак, Магілеў адрозна ад звычайных гарадоў мелі права двойчы на год праводзіць міжнародныя кірмашы, прычым прыезджыя купцы (а яны, дарэчы, былі з усяе Эўропы) мусілі прадаваць тавар толькі оптам, ад чаго горад меў значную выгаду.
Гаспадар і ўрад Вялікага Княства ўсяляк заахвочвалі гарады да самакіравання, бо былі непасрэдна зацікаўленыя ва ўмацаванні іх эканамічнага становішча: чым багацейшы быў горад, тым болей падаткаў ён уносіў у дзяржаўны скарб. Апрача таго, жыхары гарадоў з магдэбургіяй наўзамен дараваных палітычных і грамадзянскіх свабод ускладалі на сябе дадатковыя абавязкі, у прыватнасці рамантаваць і паднаўляць за свой кошт абарончыя ўмацаванні.
Магдэбургскае права праіснавала ў нас да канца ХVІІІ стагоддзя і было зліквідаванае пасля анексіі Беларусі Расейскай імперыяй.
35. Што такое шляхта?
Гэтак называўся вайсковы стан (саслоўе) у Беларусі з ХV стагоддзя. Слова шляхта паходзіць ад нямецкага Schlacht, што азначае «бітва». Папярэднікамі шляхты былі баяры - панцырныя, путныя, конныя. Беларускі баяр валодаў агнястрэльнай і халоднай зброяй, меў баявога каня і вайсковы рыштунак, каб у кожны момант па закліку князя выступіць у паспалітым рушанні ў «пагоню» і гнаць ворага з роднае зямлі. Багацейшы баяр (шляхціч) прыводзіў з сабою і збройную дружыну.
Шляхта нашая з ХVІ стагоддзя мела права на самакіраванне, выбірала соймы, суддзяў, трыбунал і кіраўніка дзяржавы - вялікага князя. Амаль усё ў нашай гісторыі, што мае дачыненне да вайсковых перамогаў, дыпламатычных поспехаў, навукі і культуры, літаратуры і асветніцтва, - звязана з імем шляхты. Паколькі ваяваць нашай дзяржаве даводзілася вельмі часта, колькасць шляхты ў нас да канца ХVІІІ стагоддзя дасягнула 12-13% агульнага ліку насельніцтва.
Пасля захопу Беларусі царскай імперыяй пачалося мэтанакіраванае «расшляхочванне» нашага народа. Бо адбываліся бесперапынныя бунты, змовы і паўстанні супраць расейскага панавання, арганізатарамі і асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі шляхцічы (Тадэвуш Касцюшка, Якуб Ясінскі, Стафан Грабоўскі, Тамаш Ваўжэцкі, Міхал Валовіч, Кастусь Каліноўскі, Валер Урублеўскі ды іншыя). Як вынік - масавыя высылкі, пазбаўленне «дворянства», суды і расправы. У 1831 годзе цар Мікалай І выдаў указ, паводле якога доказам шляхоцкага паходжання лічыліся толькі арыгіналы прывілеяў. У Беларусі, што сотні гадоў з канца ў канец гарэла ў полымі войнаў, зберагчы сямейныя архівы было, вядома ж, няпроста. Такім чынам на працягу ХІХ стагоддзя царскі ўрад «скараціў» колькасць нашае шляхты да пажаданых трох працэнтаў (каб было не болей, чым «дворян» у Расеі).
Тым не менш, гэты
стан па-ранейшаму адыгрываў
Беларуская шляхта спакон веку карысталася родавымі гербамі, якія былі прадметамі гонару, шанавання і перадаваліся з пакалення ў пакаленне па мужчынскай лініі. Пасля Гарадзельскай вуніі 1413 года, на якой адбыўся абмен гербамі (гербавае пабрацімства) паміж шляхтай Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, геральдычная культура Беларусі ўлучылася ў агульнаэўрапейскае рэчышча гербавых традыцыяў і гербавага мастацтва. На пачатку ХХ стагоддзя беларуская шляхта мела ва ўжытку блізу 700 родавых гербаў, што аб'ядноўвалі некалькі тысяч родаў.
Шляхоцкі стан у Беларусі быў зліквідаваны бальшавікамі пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 года. Былі апляваныя і аддадзеныя забыццю ўся яго слаўная гісторыя, традыцыі, арыгінальная культура, а таксама ўяўленні пра шляхоцкі гонар і шляхоцкую годнасць.
36. Чым адметнае княжанне
Аляксандар з Ягайлавічаў (1461-1506) вызначаўся мяккім характарам, памяркоўнасцю, любіў музыку ды спевы. Вялікакняскі пасад ён заняў у 1492 годзе пасля смерці бацькі, вялікага князя Казіміра. Адразу ж з патрабавання ўрадоўцаў гаспадар мусіў выдаць прывілей, паводле якога абавязваўся весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі пасля ўзгаднення з панамі-радай, сваёй воляй нічога не адмяняць, без згоды Рады не рабіць прызначэнняў на дзяржаўныя пасады ці змяшчэнняў з іх, распараджацца фінансамі толькі пад яе кантролем. Такім чынам, прывілей 1492 года істотна абмяжоўваў непадзельную ўладу манарха на карысць шляхты.
Пры Аляксандры для Вялікага Княства пачаліся цяжкія абарончыя войны. У 1492-1494 гадах Маскоўшчына заваявала Вяземскае княства, а таксама нашыя землі ў басейне верхняй Акі і Вугры. У 1500-1503 гадах Вялікае Княства страціла 70 воласцяў і 19 гарадоў, сярод якіх былі Чарнігаў, Гомель, Бранск, Старадуб, Мцэнск ды іншыя.
Вялікім князем
Аляксандрам з дапамогай
Напрыканцы княжання Аляксандра, 5 жніўня 1506 года, войска Вялікага Княства на чале з Міхалам Глінскім разбіла крымскіх татараў пад Клецкам. Радасную вестку пра слаўную перамогу яшчэ паспелі перадаць вялікаму князю, які ўжо быў пры смерці
37. Хто такі Кастусь Астрожскі?
Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460-1530) - адзін з сама славутых герояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца ХІV стагоддзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі ды ў першай вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага. Як найбольш таленавіты вайсковы кіраўнік ва ўзросце 37 гадоў атрымаў чын гетмана найвышэйшага - галоўнага начальніка над войскам дзяржавы - і неўзабаве здабыў эўрапейскую славу.
У змаганні з крымскімі татарамі і маскоўскімі заваёўнікамі Астрожскі не меў сабе роўных. Згодна з надпісам на ягоным надмагіллі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі над імі. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рэчцы Крапіўне пад Воршай 8 верасня 1514 года.
Удалым манеўрам
вывеўшы маскоўцаў пад
Масква стала
наракаці,
Места Воршу пакідаці;
А як з Воршы ўцякалі
Рэчку невялічку пракліналі:
«Бадай ты,
рэчка, сто лет высыхала,
Як наша слава тутака прапала;
Бадай ты высыхала да сканчэння свету
Што нашай славанькі ўжо нету».
Слава Воршы
ўжо нягорша.
Слаўся, пан Астрожскі!
Пра выдатную перамогу, якой Астрожскі фактычна ўратаваў краіну ад чужога панавання, даведалася ўся Эўропа. Ёй быў прысвечаны спецыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбэргу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.
Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцця, ні сродкаў ды на ўласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Эўропе Канстанціна Астрожскага называлі «Ромулам», «Сцыпіёнам», «другім Ганібалам», «князем, найбольш вартым светлай памяці». Гетманства гэтага «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі» стала ўзорам вайсковай чыннасці ў Вялікім Княстве.
38. Хто здабыў славу «літоўскага Геркулеса»?
Ганаровае найменне «літоўскі Геркулес» здабыў сабе выдатны ваявода Вялікага Княства Літоўскага Юры Радзівіл (1480-1541). Гэта былі часы, калі наша гаспадарства адстойвала незалежнасць у змаганні з Маскоўшчынай на ўсходзе і крымскімі татарамі на поўдні. У трыццаці бітвах Ю.Радзівілу даставаліся лаўры пераможца. Сучаснікі так і называлі яго - Victor, што ў перакладзе з лаціны азначае «пераможац».
У 1511 годзе ён разам з слуцкім князем Юрыем Слуцкім і кіеўскім ваяводам Андрэем Неміровічам (які паходзіў з Наваградчыны) начным нападам на татарскі лагер разбілі буйны варожы загон і вызвалілі тысячы палонных суайчыннікаў. Дапамагаў Юры Радзівіл і Кастусю Астрожскаму: слаўнымі былі перамогі над крымскімі татарамі пад Вішняўцом у 1512 годзе і на Альшаніцы ў 1527 годзе. У знакамітай Аршанскай бітве ён адбіў атаку ваяводы Чалядзіна, а пасля на чале лёгкай конніцы пагнаў ворага з пабаявішча.
У 1519 годзе Юры Радзівіл узначаліў шляхоцкае рушанне, якое спыніла пад Крэвам паход маскоўскага войска на Вільню. У тым жа годзе на чале ўласнага рыцарскага аддзела ён дапамагаў Польшчы ў вайне з Тэўтонскім Ордэнам. Невялікі корпус Радзівіла ўзяў шэраг ордэнскіх замкаў - Голанд, Квідзын, Мелшак, Любаву, Брандэнбург ды іншыя, што прымусіла крыжакоў прасіць міру.
Пасля смерці К.Астрожскага Юрыю Радзівілу перадалі вялікагетманскую булаву. З новым правадыром беларускае войска ў 1535 годзе вызваліла Гомельскую і Старадубскую землі ад маскоўскіх заваёўнікаў.
Юры Радзівіл стаў заснавальнікам біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, якая дала Айчыне плеяду выдатных дзяржаўных і вайсковых дзеячоў. Яго дачка Барбара - жанчына незвычайнай прыгажосці і трагічнага лёсу - была жонкай вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, а сын Мікалай, названы Рудым, прадоўжыў традыцыю вайсковай чыннасці і гэтаксама застаўся ў гісторыі як мужны абаронца нашай зямлі ад ворагаў.
39. Хто такі Жыгімонт Стары?
Жыгімонт Стары (1467-1548) - пяты сын Казіміра Ягайлавіча - 12 кастрычніка 1506 года быў абраны вялікім князем літоўскім, а 9 снежня таго ж года - каралём польскім. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што задоўга да смерці хацеў перадаць свайму нашчадку вялікае княжанне. Так, яшчэ ў 1522 годзе паны-рада Вялікага Княства прагаласавалі за ягонага сына, якога таксама звалі Жыгімонтам, як за будучага гаспадара.
Жыгімонта Старога шанавалі як разумнага, разважлівага і памяркоўнага кіраўніка. У нутраной палітыцы вялікі князь праводзіў лінію на ўраўнаванне ў правах людзей шляхоцкага стану незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці. Менавіта пры Жыгімонце быў уведзены ў дзеянне Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года - адзіны агульнагаспадарствавы збор законаў, а гэтаксама прыкметна ўзрасла роля Сойму як найвышэйшага дзяржаўнага органа, што абмяжоўваў уладу манарха.
Па натуры не ваяўнічы, Жыгімонт, аднак, быў вымушаны неаднакроць змагацца з Масквою. Зацяжныя войны паміж Вялікім Княствам і Маскоўскаю дзяржавай 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537 гадоў знясільвалі гаспадарства, прыносілі незлічоныя беды ўсяму нашаму народу. Вялікі князь рабіў усё, што мог, для абароны Бацькаўшчыны.