Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2011 в 08:50, реферат

Описание работы

Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.

Работа содержит 1 файл

Сутнасць паняцця.doc

— 378.50 Кб (Скачать)

4. Тэставая работа на паўтарэнне правапісу е, ё – я.

  • Знайдзіце словы з галоснымі е, ё, я ў тэксце, абмяркуйце ў групе закон якання. На аснове адшуканых слоў складзіце тэсты.

Прыкладныя  тэставыя заданні

І. Адзначце словы, у  якіх пішацца літара е:

1) атрымл...ваць;  3) н...гатыўны;  5) дал...катэс.

2) (у) палон...;  4) выц...гнуць;

ІІ. Адзначце словы, у  якіх пішацца літара я:

       І варыянт      ІІ варыянт

1) н...вялікі;     1) (ён) адчува...;

2) пал...ванне;    2) ус...рэдзіне;

3) кол...р;     3) зм...стоўны;

4) зв...ры;     4) пал...ўнічы;

5) н...звычайны.    5) н...можа.

   Групы абменьваюцца тэстамі, выконваюць іх і па тэксце правяраюць правапіс слоў, адзначаюць асаблівасці іх вымаўлення і напісання.

    5. Творчае заданне.

  • Пасля першага знаёмства з “Праўдзівым апавяданнем” хтосьці заўважыў, што тэкст незавершаны. Паспрабуем паправіць гэта. Закончыце тэкст парадай у 5 – 6 сказаў, сярод іх павінны быць 3 – 4 бяззлучнікавыя.

ІІІ. Стадыя рэфлексіі.

Задачы: дапамагчы вучням самастойна абагульніць вывучаны матэрыял; вызначыць накірункі ў далейшым вывучэнні матэрыялу.

  • На вашу думку, што яшчэ трэба ведаць пра бяззлучнікавы сказ?
  • Чым дапамагла сённяшняя гутарка ў далейшым вывучэнні матэрыялу?
  • Чыё інтанаванне сказаў вам больш спадабалася?
  • Якімі новымі словамі вы папоўнілі свой лексічны запас?
  • Правапіс якога слова выклікаў цяжкасць?
 
 
 

Памятка па інтанаванні складаных  бяззлучнікавых сказаў 

[  ]  ,  [  ] – сэнсава-граматычныя часткі сказа чытай з інтанацыяй пералічэння. 

[  ]  :  [  ] – лагічны націск пастаў на слове з другой часткі. Паніжай голас у канцы першай часткі сказа. 

[  ] – [  ] – першую частку сказа чытай з павышэннем голасу, потым рабі доўгую паўзу, другую частку – з паніжэннем голасу.

 

План-канспект урока  беларускай літаратуры ў 9 класе 

Тэма: Жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча 

Мэта: пазнаёміць вучняў з жыццёвымі дарогамі Ф. Багушэвіча, асаблівасцямі яго творчасці;

- абуджаць цікавасць да вывучэння літаратурнай спадчыны, паказаць асобу паэта;

- выхоўваць пачуццё гонару за свой народ і яго лепшых прадстаўнікоў. 

Абсталяванне: камп'ютар, тэлевізар. 

Афармленне  дошкі: 

      Эпіграф: “На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён адвакат!”

      Рыгор Семашкевіч 

      Цытаты: “Дзякуй табе, браце Бурачок Мацею, за тое, што ў сэрцы абудзіў надзею.”

      Адам  Гурыновіч 

          “Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваяму слову! А ты, дудка, грай і мне голас дай!”

Цётка

Падрыхтоўчая  работа:

1. Група  вучняў атрымала заданне запісаць на камп’ютэрны дыск фільм пра Ф. Багушэвіча, выкарыстаўшы кнігу “Ф. Багушэвіч. Творы” – “Мастацкая літаратура”, 1991г. і альбом “3 сямейнага альбома Францішка Багушэвіча”.

2. Вучаніца  павінна прачытаць да ўрока  аповесць В. Хомчанкі “Пры  апазнанні – затрымаць” і зрабіць яе прэзентацыю.

3. Астатнія  вучні класа ў якасці дамашняга  задання паўтаралі матэрыял па  творчасці Ф. Багушэвіча, які вывучаўся  ў 8-м класе (па рабочым сшытку). 

      Форма ўрока: урок з прымяненнем элементаў тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення і выкарыстаннем камп'ютара. 

Ход урока 

I. Арганізацыйны момант.

а) паведамленне тэмы, мэты, задач урока;

б) тлумачэнне эпіграфа;

в) у  мэтах выкарыстання прыёму "эфектыўная лекцыя" начарціць "Бартавы журнал"';

г) увесь  матэрыял дзеліцца на тры часткі:

  • біяграфія паэта да паўстання 1863г.;
  • біяграфія паэта пасля паўстання ;
  • творчасць (літаратурная дзейнасць)
 

II. Прагляд з дапамогай камп'ютара і тэлевізара фільма "Жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча". 

III. Эфектыўная лекцыя (запаўненне “Бартавога журнала”). 

   Вядомая інфармацыя    Новая інфармацыя
   9.03.1840г.  нарадзіўся ў фальварку Свіраны  (каля Вільні) у шляхецкай сям'і  .

   1846 пераехаў у Кушляны (Ашмянскі  раён)

   Вучыўся пасля заканчэння чатырохкласнай школы  ў Віленскай рускай гімназіі.

   1861 г. паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт.

   Вяртаецца на радзіму, працуе настаўнікам у  Доцішках Лідскага павета.

   У Казіміра і Канстанцыі было чацвера дзяцей: Францішак, Валяр'ян, Ганна, Апалінар. У спісе вучняў Віленскай гімназіі, няздольных уносіць плату за навучанне, прозвішча Францішка сустракаецца побач з імем малодшага брата Валяр'яна. Пэўна, бацька, імкнучыся даць дзецям адукацыю, падчакаў, калі малодшы сын падрасце; так лягчэй дапамагаць: адна кватэра, адзін рубель - неяк падзеляцца. У спісе вучняў 5-га класа гімназіі прозвішчы вучняў, якія пазней будуць паплечнікамі Каліноўскага і Серакоўскага.

   Гэта  не магло не паўплываць на фарміраванне асобы Ф. Багушэвіча. У пастанове  педагагічнай рады ад 17. 06 1861г. прозвішча Ф. Багушэвіча было названа ў ліку чатырох лепшых выпускнікоў гімназіі. Акрамя таго, гэтыя выпускнікі атрымалі права на чын XIV класа - найніжэйшую чыноўніцкую прыступку ў царскім "табелі рангаў". Маючы чын, можна было не вучыцца далей, але 26. 06. 1861г. Ф. Багушэвіч падае прашэнне рэктару Пецярбургскага ўніверсітэта. 15 верасня ён залічаны на фізіка-матэматычны факультэт. Але Багушэвіч так і не распачаў вучобы, нават заліковай кніжкі не атрымаў, бо выступіў у знак пратэсту супраць універсітэцкіх правілаў, якія абмяжоўвалі правы студэнтаў. Багушэвіч пакідае ўніверсітэт і едзе працаваць настаўнікам. Стварыць школкі для сялянскіх дзяцей ён не меў сродкаў, але навучыць іх ён мог, прычым не ў адпаведнасці з тэорыяй "православие, самодержавие, народность — три незыблемые основы русского царства". Тут, на Лідчыне, заспела яго паўстанне.

   1863г. - удзел у паўстанні пад кіраўніцтвам  К. Каліноўскага.

   1865-1868гг. - вучоба ў Нежынскім юрыдычным  ліцэі. 

   1869-1884гг. - праца ў судовых установах  на Украіне.

   1884г. - вяртанне на радзіму, праца адвакатам у Віленскім акруговым судзе.

   15.04.1900г. - памёр у Кушлянах, пахаваны ў  Жупранах.

   Ф. Багушэвіч  прыняў самы актыўны ўдзел у паўстанні. Атрад, у якім ён змагаўся, быў разгромлены, а паранены ў нагу Багушэвіч знайшоў  прытулак на ўкраіне. На 20 гадоў ён пакінуў радзіму. Пасля падаўлення паўстання хату Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў пакінуў і сын Валяр’ян. І хоць самога гаспадара з дачкой Ганнай і сынам Апалінарам больш года трымалі ў турме пад следствам, найбольшы страх і неспакой у бацькавай душы быў за старэйшых сыноў. У Нежыне, куды падаўся Францішак, пры дапамозе сваякоў з боку маці ён паступіў у юрыдычны ліцэй. Каб неяк жыць і вучыцца, прыходзілася зарабляць рэпетытарствам. Вельмі хацелася вярнуцца дадому, але не выпадала : увесь час друкаваліся спісы ўдзельнікаў паўстання, маёмасць якіх належыць канфіскацыі. I толькі ў 1884г. у сувязі з каранацыяй Аляксандра III і амністыяй палітычных вязняў Ф Багушэвіч разам з сям'ёй (жонка Габрыэля, дачка Канстанцыя і сын Тамаш) вярнуўся на радзіму.

   — "Хамскі адвакат'" — празвалі Багушэвіча. Чаму?

   — Яшчэ яго называлі Дон Кіхот з  Кушлян. Чаму?

   — Пераказ эпізода, апісанага ў  артыкуле М. Радзіна "Памяці Ф. Багушэвіча" ("Роднае слова", 1989г.) (Расказвае  вучань)

   Шчаслівым дарункам лесу была для Багушэвіча спадчына, якую ён атрымаў ад варшаўскага сваяка. На гэтыя грошы ён аднавіў бацькоўскі дом у Кушлянах, пакінуў службу і займаўся толькі літаратурнай дзейнасцю.

   Зборнік "Дудка беларуская" (Мацей Бурачок, Кракаў, 1891г.

   Апавяданне "Тралялёначка" (без подпісу, Кракаў, 1892г.)

   Зборнік "Смык беларускі" (Сымон Рэўка  з-пад Барысава, Познань, 1894г.)

   Кніга вершаў "Беларуская скрыпачка"

   Зборнік апавяданняў "Беларускія апавяданні Бурачка"(да нас не дайшлі)

   Апавяданні "Дзядзіна", "Сведка", "Палясоўшчык" - надрукаваны ў "Нашай ніве" "Прадмова" да першага зборніка.

   Публіцыстычныя  выступленні ў Віленскіх і  Пецярбургскіх газетах

   
Ф.Багушэвіч  стаў заснавальнікам крытычнага рэалізму ў беларускай  літаратуры. Крытычны рэалізм - праўдзівае адлюстраванне  жыцця і крытычныя адносіны да яго. (Адзначце розніцу з рэалізмам). Першае вядомае публічнае выступленне Багушэвіча-літаратара адбылося 4 красавіка 1885 года на старонках польскага часопіса “Кгаj”, што выдаваўся ў Пецярбургу. За 7 гадоў гэты часопіс змясціў больш за паўсотні артыкулаў Ф.Багушэвіча, пераважна на эканамічныя і сацыяльныя тэмы. Артыкулы падпісваліся рознымі псеўданімамі.

- Растлумачце  словы Багушэвіча :

''Вельмі  марудна пішуцца песні" 

"Не  надта свабодна ў гэтай свабодзе."

- Паспрабуйце  па выказваннях Багушэвіча акрэсліць тэматыку яго творчасці :

''Наша  мова для нас святая, бо яна  нам ад Бога даная."

"Не  пакідайце ж мовы нашай беларускай. каб не ўмёрлі."

"Той  люд жыве, што свае песні мае."

"Умер  бы то, мусіць, я тут, каб не  жменька той роднай зямлі."

''Каб  за край быў умерці гатоў, каб не прагнуў айчызны чужых."

"I авечка, хоць дурная, а ваўка ж пазнае."

 

Заўвага : пасля вывучэння кожнай часткі матэрыялу ідзе параўнанне, супастаўленне вядомага і новага.

IV. Прэзентацыя кнігі В. Хомчанкі "Пры апазнанні - затрымаць!"

V. Рэфлексія

   - Якім паўстае перад намі Ф.  Багушэвіч як асоба?

   - Што спрыяла фарміраванню Ф.  Багушэвіча як паэта, грамадзяніна, адваката?

Д/з.   1. Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта (канспект).

2. Індывідуальнае заданне : выразнае чытанне вершаў :

"Мая  дудка”, "Бог не роўна дзеле”, "Гора”, "Ахвяра"

План-канспект урока беларускай літаратуры ў 7 класе

Тэма: В. Быкаў “Незагойная рана”. Жыццё і побыт жанчыны-маці.

Мэта: стварыць сітуацыю для ўзнаўлення ў памяці гістарычных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной; даць уяўленне пра В. Быкава, увесці вучняў у свет прозы пісьменніка; раскрыць душэўны стан маці, якая чакае сына з вайны; развіваць крытычнае мысленне; выхоўваць чуласць, здольнасць суперажывання.

Эпіграф:

            Да болю можа кожны  прыцярпецца

            І да няшчасця, толькі не яны,

            Што страцілі дзяцей… . 

Ход урока

 І.  Арганізацыйная частка:   тэма, мэты і задачы урока.

  ІІ. Уступнае слова  настаўніка. Мультыпрэзентацыя.

  Слайды  пра Брэсцкую крэпасць, Хатынь, плошча  Перамогі.

   Вайна пакінула жахлівы след у гісторыі нашай краіны. Гэта вечны боль і сумны ўспамін пра загінуўшых. Гэта пачуццё захаплення героямі і ўдзячнасць ім за падараваны мір і спакой.

   Беларусь, як ні адна іншая краіна свету, зведала  жахі апошняй вайны. Па ўсёй яе тэрыторыі, амаль у кожнай вёсцы штодня нагадваюць аб перажытым помнікі, мемарыялы, сціплыя абеліскі.

   Прыгадаем сусветныя помнікі абаронцам  Радзімы і ахвярам вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

ІІІ. Настаўнік.

   Да  падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны  звяртаюцца пісменнікі, мастакі, паэты, скульптары, каб нагадацьнам і папярэдзіць, што трэба зрабіць ўсё, каб вайна ніколі не паўтарылася. Сярод іх сусветна вядомы пісменнік, чые творы перакладаліся больш чым на 50 моў народаў свету. І менавіта па іх мяркуюць сёння ў свеце пра беларусаў, пра іх уклад у перамогу над фашыстамі. Гэта Васіль Уладзіміравіч Быкаў. Ён сам удзельнік вайны. Тая ваяна, праякую ён расказвау ў сваіх творах, непадфарбаваная, ён гаворыць толькі пра тое, ведае, бачыў і перажыў. (Чытаецца даведка ў падручніку пра В. Быкава с. 376)

   Апавяданне  В. Быкава “Незагойная рана” прысвечаны тэме вайны, чаканню маці свайго сына, чаканню доўгіх 16 гадоў .

   Чыаецца верш П. Панчанкі “Іх  вечныя агні”.

   Апавяданне  пачынаецца апісаннем восені “Бушуее  над абшарамі сцюдзёны асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гайдае мокрае галлё ў садку. Гарэзным свавольнікам выскаквае ён з-за вуглоў на цесны панадворак, цярэбіць саламяную страху хлеўчыка, нібы дурэючы, тузае па Тэклінай спіне блытаныя макры яе хусткі.”

     – Які настрой выклікае гэта апісанне? (сум, запаволенасць, шчымлівы, журботны, маркотны)

   Інсцэніроўка  ўрыўка с. 44-45.

ІV. Прыём “Кластэр” 
 

   Па  пасівералых

   рудых шчаках ціха

    коцяцца слёзы 

                      Кладзе  сякеру                                    Стан душы                              Твар зморшчаны

                      і выходзіць на                                         маці                                     У пакутлівым  

                      гразную вуліцу                                                                                   выразе чакання

     

                      Рукі  неспакойна                                                                                У вачах няшчасце,

   блукаюць  па                          Па гразі шкандыбуе                          туга надзей

грудзях                                           насустрач      
 

   – Знайдзіце бытавыя дэталі, якія характарызуюць лад жыцця Тэклі? (Вышчарбленая сякера, незагароджаны двор, закураная печ, заткнутая шыба ў адным з акенцаў)

   - З якой мэтай аўтар падкрэслівае  абыякавасць гераіні? (каб падкрэсліць  глыбіню гора)

   Настаўнік:

  Шаснаццаць  страшных, нясцерпных год штогадзінным болем адмералі свой лік у матчыным сэрцы 16 год чакання, надзей, незабыўнага  трывожнага хвалявання. Часам прыходзілі пісьмы ў розных канвертах і з  зусім аднолькавым зместам: радавы Сподак Васіль Іванавіч у спісах забітых і прапаўшых без вестак не значыцца… .

Информация о работе Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”