Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2011 в 08:50, реферат

Описание работы

Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.

Работа содержит 1 файл

Сутнасць паняцця.doc

— 378.50 Кб (Скачать)
 
 
III. Рэфлексія 
 
 
 
Настаўніку  неабходна вярнуць вучняў да першапачатковых  запісаў, унесці змяненні, удакладненні, даць творчыя, даследчыя або практычныя заданні на аснове вывучанай інфармацыі Вучні суадносяць “новую” інфармацыю са “старой”, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя  на стадыі асэнсавання зместу Запаўненне  кластэраў, табліц. Устанаўленне прычынна-выніковых  сувязей паміж блокамі інфармацыі. Вяртанне да ключавых слоў, правільных і няправільных сцверджанняў. Адказы на пастаўленыя пытанні. Арганізацыя вусных і пісьмо-

вых круглых  ста- лоў Арганізацыя разнастайных відаў дыскусій. Напісанне творчых работ. Даследаванні па асобных пытаннях. і г. д.

На  стадыі рэфлексіі ажыццяўляецца  аналіз, творчая перапрацоўка, інтэрпрэтацыя  вывучанай інфармацыі. Работа праводзіцца  індывідуальна, у парах, у групах

 

Прыёмы  тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення 

"Ключавыя словы"   

      Стадыю  выкліку на ўроку можна ажыццявіць многімі метадамі, у тым ліку і добра вядомымі, напрыклад, “ключавыя словы”, па якіх можна прыдумаць апавяданне або расставіць іх у пэўнай паслядоўнасці, а затым, на стадыі асэнсавання шукаць пацвярджэнне сваім меркаванням. 

"Правільныя і няправільныя сцверджанні" або “ці верыце вы”

       Гэты  прыём можа быць пачаткам урока. Вучні, выбіраючы “правільныя сцверджанні” з прапанаваных настаўнікам апісваюць  тэму (сітуацыю, сістэму правілаў). Затым  настаўнік просіць вучняў высветліць, ці правільныя дадзеныя сцверджанні, пацвярджаючы свой адказ. Пасля знаёмства з асноўнай інфармацыяй (тэкст параграфа, лекцыя па дадзенай тэме) настаўнік з вучнямі вяртаецца да сцверджанняў і вучні ацэньваюць іх дакладнасць, выкарыстоўваючы атрыманую на ўроку інфармацыю. 

Кластэры, аўтар Гудлат

       Выдзяленне  сэнсавых адзінак тэкста і графічнае  афармленне ў пэўным парадку ў  форме гронкі. Гронкі – графічны прыём у сістэматызацыі матэрыялу, калі думкі размяшчаюцца ў пэўным парадку. Правілы вельмі простыя. Малюем мадэль сонечнай сістэмы: зорку, планеты і іх спадарожнікі. У цэнтры зорка – гэта наша тэма, вакол яе планеты – буйныя сэнсавыя адзінкі, злучаем іх прамой лініяй з зоркай, у кожнай планеты свае спадарожнікі, у спадарожнікаў свае. Кластэры дапамагаюць вучням, калі падчас пісьмовай работы запас думак заканчваецца. Сістэма кластэраў ахоплівае вялікую колькасць інфармацыі ў параўнанні са звычайнай пісьмовай работай. Гэты прыём можа быць выкарыстаны на стадыі выкліку, калі мы сістэматызуем інфармацыю да знаёмства з новай тэмай.  

 
 

       Вялікі  патэнцыял мае гэты прыём на стадыі рэфлексіі: гэта выпраўленне няправільных меркаванняў у “папярэдніх кластэрах”, запаўненне іх пасля атрымання новай інфармацыі, устанаўленне прычынна-выніковых сувязей паміж асобнымі сэнсавымі блокамі (работа можа праводзіцца індывідуальна, у групах, па ўсёй тэме або па асобных сэнсавых блоках). Вельмі важным момантам з’яўляецца прэзентацыя “новых” кластэраў. Задача гэтай формы не толькі сістэматызацыя матэрыялу, але і ўстанаўленне прычынна-выніковых сувязей паміж гронкамі.

Інсерт, аўтары Воган і Эстэс 

 I - interactive 
    N - noting 
    S - system 
    E - effective 
    R - reading and

    T - thinking

Самаактывізіруючая сістэмная разметка для эфектыўнага чытання і роздуму " V " –  ужо ведаў 
    " + " - новае 
    " - " – думаў інакш 
    " ? " – не зразумеў, ёсць пытанні
 

   

       Падчас чытання тэкста неабходна папрасіць вучняў рабіць на палях паметкі, а пасля прачытання тэкста запоўніць табліцу, дзе значкі стануць загалоўкамі граф табліцы. У табліцу коратка заносяцца звесткі з тэкста.

Табліца "Інсерт"

" V " 
   пастаўце "v"(так) на палях, калі тое, што вы чытаеце, адпавядае таму, што вы ведаеце, або думалі, што ведаеце
" + " 
   пастаўце "+" (плюс) на палях, калі тое, што вы чытаеце, з’яўляецца для вас новым
" - " 
   пастаўце  " -" (мінус) на палях, калі тое, што вы чытае-

це, супярэчыць таму, што вы ўжо ведалі, або думалі, што ведаеце

" ? " 
   пастаўце "?" на палях, калі тое, што вы чытаеце, незразумелае, або вы жадалі б атрымаць больш падрабязныя звесткі па дадзеным пытанні
 

       Гэты  прыём працуе на стадыі асэнсавання. Для запаўнення табліцы трэба  зноў вярнуцца да тэкста, такім чынам, забяспечваецца ўдумлівае, уважлівае  чытанне. Тэхналагічны прыём “Інсерт” і табліца “Інсерт” зробяць зрокавымі  працэс назапашвання інфармацыі, шлях ад “старых” ведаў да “новых”. Важным этапам работы будзе абмеркаванне запісаў, занесеных у табліцу, або маркіроўкі тэкста.

“Эфектыўная лекцыя”

       Матэрыял  лекцыі дзеліцца на сэнсавыя адзінкі, перадача кожнай з іх будуецца ў  тэхналагічным цыкле “выклік  – асэнсаванне - рэфлексія”. Для арганізацыі дзейнасці выкарыстоўваецца прыём “Бартавы журнал”. Стадыя выкліку па кожнай сэнсавай адзінцы ажыццяўляеццасамымі разнастайнымі метадамі: спіс вядомай інфармацыі, яе сістэматызацыя, адказы на пытанні настаўніка, ключавыя словы і г. д. Інфармацыя, атрыманая на стадыі выкліку, абмяркоўваецца ў парах і заносіцца ў левую частку “Бартавога журнала”.

       Бартавы журнал

Меркаванне Новая інфармацыя
 
 

       На  сэнсавай стадыі работа можа быць арганізаваная  так: адзін з членаў пары працуе са спісам у графе “меркаванні”, ставіць знакі “+” і “-”, у залежнасці ад правільнасці меркаванняў; другі запісвае толькі новую інфармацыю. Вучні працуюць індывідуальна.

       На  стадыі рэфлексіі ідзе папярэдняе падвядзенне  вынікаў: супастаўленне двух частак “бартавога журнала”, суміраванне інфармацыі, яе запіс і падрыхтоўка да абмеркавання ў класе.. Арганізацыя запісаў можа насіць індывідуальны характар, г. зн. кожны член пары вядзе запісы ў двух частках табліцы самастойна, вынікі працы абмяркоўваюцца ў пары. Затым ідзе новы цыкл работы з наступнай часткай тэксту. Вель важнай з’яўляецца выніковая рэфлексія або канчатковае падвядзенне вынікаў, якое можа з’явіцца выхадам на новае заданне: доследаванне, эсэ і г. д. 

“Дрэва  прадказанняў”

       Прыём “Дрэва прадказанняў” ўзяты ў амерыканскага даследчыка Дж. Беланса, які працуе з мастацкім тэкстам. У арыгінале гэты прыём дапамагае выказваць меркаванні па развіцці сюжэтнай лініі ў апавяданні, аповесці. Правілы работы з дадзеным прыёмам такія: ствол дрэва – тэма, галінкі – меркаванні , якія вядуцца па двух асноўных накірунках: “магчыма” і “пэўна” (колькасць галінак неабмежаваная), і “лісты” – доказы гэтых меркаванняў , аргументы на карысць той або іншай думкі. 

“Дзённікі і бартавыя журналы”

       Спосабы візуалізацыі матэрыялу могуць стаць вядучым прыёмам на сэнсавай стадыі, напрыклад, дзённікі і “бартавыя журналы” (Гудлат).

       Бартавыя  журналы – абагульненая назва  рознастайных прыёмаў навучальнага пісьма, у адпаведнасці з якім вучні  падчас вывучэння тэмы запісваюць свае думкі. Калі бартавы журнал выкарыстоўваецца ў самым простым варыянце, то перад чытаннем або іншай формай вывучэння матэрыялу вучні запісваюць адказы на наступныя пытанні:

Што мне вядома па дадзенай тэме? Што новага я даведаўся  з тэксту?

       Сустракаючы ў тэксце ключавыя моманты, вучні запісваюць іх у свой бартавы журнал.Пры чытанні, падчас паўз і прыпынкаў, вучні запаўняюць графы бартавога журнала, звязваючы новую тэму са сваім бачаннем свету, са сваім асабістым вопытам. Праводзячы такую работу, настаўнік разам з вучнямі імкнецца прадэманстраваць усе працэсы наглядна, каб потым вучні маглі гэтым карыстацца.

       Цікавым прыёмам з’яўляецца “Двухчасны дзённік”. Гэты прыём дае магчымасць чытачу звязаць зсест тэксту са сваім асабістым вопытам. Двайныя дзённікі могуць выкарыстоўвацца пры чытанні тэксту на ўроку, але асабліва прадуктыўная работа з гэтым прыёмам, калі вучні атрымліваюць заданне прачытаць тэкст вялікага аб’ёму дома.

       Цытата        Каментарыі
 

       У левай частцы дзённіка вучні запісваюць тыя моманты з тэксту, якія выклікалі ў іх найбольшае ўражанне, выклікалі нейкія ўспаміны, асацыяцыі з эпізодамі з іх уласнага жыцця, выклікалі пратэст або, наадварот, захапленне, здзіўленне, такія цытаты, на якіх яны “спатыкнуліся”. Справа яны павінны даць каментарый: што прымусіла іх запісаць менавіта гэтую цытату. На стадыі рэфлексіі вучні вяртаюцца да работы з звайнымі дзённікамі, пры іх дапамозе тэкст паслядоўна разбіраецца, вучні дзеляцца заўвагамі, якія яны зрабілі да кожнай старонкі. Настаўнік знаёміць вучняў з уласнымі каментарыямі, калі хоча выклікаць увагу вучняў да тых эпізодаў у тэксце, які не агучваліся падчас абмеркавання.

       Трохчасныя дзённікі” маюць трэцюю графу – “лісты да настаўніка”. Гэты прыём дазваляе працаваць не толькі з тэкстам, але і праводзіць дыялог з настаўнікам аб прачытаным. 

 
       Цытата
Каментарыі. Чаму менавіта на гэтай  цытаце вы спынілі  ўвагу?  
Пытанні да настаўніка

 
”Тоўстыя  і тонкія пытанні”

       Прыём “Тоўстыя і тонкія пытанні” можа выкарыстоўвацца  на любой з трох фаз урока: на стадыі выкліку – гэта пытанні да вывучэння  тэмы, на стадыі асэнсавання – спосаб актыўнай фіксацыі пытанняў падчас чытання, слухання, падчас рэфлексіі – дэманстрацыя разумення вывучанага.

        
Табліца “тоўстых” і “тонкіх” пытанняў

Тоўстыя? Тонкія?
Дайце 3 тлумачэнні, чаму...?

Растлумачце, чаму...?

Чаму вы думаеце...?

Чаму вы лічыце...?

У чым адрозненне...?

Падумайце, што  будзе, калі...?

Што, калі...? 

Хто...?

Што...?

Калі...?

Можа...?

Будзе...?

Ці мог...?

Як завуць...?

Ці было...?

Ці згодныя  вы...?

Ці правільна...?

 

       Падчас  працы з табліцай у правую графу  запісваюцца пытанні, якія патрабуюць простага, аднаскладовага адказу. У левай графе – пытанні, якія патрабуюць падрабязнага разгорнутага адказу. 

“Табліцы”

       Існуе вялікая колькасць спосабаў графічнай арганізацыі матэрыялу. Сярод іх самым распаўсюджаным з’яўляюцца табліцы. Ёсць некалькі таблічных форм. Гэта канцэптуальная табліца, зводная табліца, табліца-сінтэз, табліца ВХД. Можна разглядаць дадзеныя прыёмы, як прыёмы стадыі рэфлексіі, але ў большай ступені – гэта стратэгія вядзення ўрока ў цэлым.

Канцэптуальная табліца

       Прыём “канцэптуальная табліца” асабліва карысны, калі трэба параўнаць тры  і больш аспекты або пытанні. Табліца будуецца такім чынам: па гарызанталі размяшчаецца тое, трэба  параўнаць, а па вертыкалі розныя рысы і ўласцівасці, па якіх гэтае  параўнанне праводзіцца. 

         Катэгорыя параўнання Катэгорыя параўнання Катэгорыя параўнання Катэгорыя параўнання
       Персаналіі

       факты

       
       Персаналіі

       факты

       
       Персаналіі

       факты

       

Информация о работе Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”