Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2011 в 08:50, реферат
Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.
Сутнасць
паняцця “крытычнае
мысленне”
Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.
Яшчэ ў ХVІІ ст. Я. А. Каменскі ў “Вялікай дыдактыцы” адзначаў: “Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць – раскрываць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)”. Сучасныя метадысты адзначаюць, што ўрок найперш павінен адпавядаць наступным патрабаванням:
1) настаўнік – не транслятар гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь;
2) вучань – не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю:
3) галоўнае ў працэсе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік – не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, прага самаадукацыі, сфарміраваны вопыт творчай дзейнасці.
Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо у многім адпавядае вышэйпералічаным патрабаванням. Гэтая тэхналогія распрацаваная ў канцы ХХ ст. у ЗША (Ч. Тэмпл, Д. Стыл, К. Мэрэдыт). У ёй сінтэзіраваны ідэі і метады тэхналогій калектыўных і групавых спосабаў навучання, яна з’яўляецца агульнапедагагічнай, надпрадметнай.
Тэхналогія РКМЧП уяўляе сабой цэласную сістэму, якая фарміруе навыкі работы з інфармацыяй у працэсе чытання і пісьма. Яна накіравана на засваенне базавых навыкаў адкрытай інфармацыйнай прасторы, развіццё якасцей грамадзяніна адкрытага грамадства.
Крытычнае мысленне – гэта адзін з відаў інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, які характарызуецца высокім узроўнем успрымання, разумення, аб’ектыўнасці падыходу да акаляючай яго інфармацыйнай прасторы.
Адзінага вызначэння тэрміна “крытычнае мысленне” няма. Можна вылучыць пяць складнікаў гэтага паняцця.
Па-першае, крытычнае мысленне ёсць мысленне самастойнае. Калі занятак будуецца на прынцыпах крытычнага мыслення, кожны фармулюе свае ідэі, адзнакі і перакананні незалежна ад астатніх. Ніхто не можа думаць больш крытычна за нас, мы робім гэта выключна для саміх сябе. Такім чынам, мысленне можа быць крытычным толькі тады, калі яно носіць індывідуальны характар. Вучні павінны мець досыць волі, каб думаць уласнай галавой і самастойна вырашаць нават самыя складаныя пытанні.
Па-другое, інфармацыя з'яўляецца першым, а зусім не канчатковым пунктам крытычнага мыслення. Веданне стварае матывацыю, без якой чалавек не можа думаць крытычна. Як часам гавораць, "цяжка думаць з пустой галавой". Каб нарадзіць складаную думку, трэба перапрацаваць гару "інфармацыі" - фактаў, ідэй, тэкстаў, тэорый, дадзеных, канцэпцый. Думаць крытычна можна ў любым узросце: не толькі ў дарослых, але нават у першакласнікаў назапашана для гэтага досыць жыццёвага досведу і ведаў. Зразумела, мысленчыя здольнасці дзяцей будуць яшчэ ўдасканальвацца пры навучанні, але нават дашкольнікі здольныя думаць крытычна і цалкам самастойна. У сваёй пазнавальнай дзейнасці вучні і настаўнікі, пісьменнікі і навукоўцы падвяргаюць кожны новы факт крытычнаму абдумванню. Менавіта дзякуючы крытычнаму мысленню традыцыйны працэс пазнання здабывае індывідуальнасць і становіцца асэнсаваным, бесперапынным і прадуктыўным.
Па-трэцяе, крытычнае мысленне пачынаецца з пастаноўкі пытанняў і ўсведамлення праблем, якія трэба вырашыць. Цікаўнасць – уласціва любой чалавечай істоце ад прыроды. Мы заўважаем нешта новае - і жадаем даведацца, што гэта такое. Мы бачым нейкую адметнасць - і нам ужо хочацца пракрасціся ўнутр. "Ва ўсім жывёльным свеце, - адзначае хімік і філосаф Мікаэл Поланы, - пачынаючы ад такіх найпростых формаў, як чэрві і, магчыма, нават амёбы, мы назіраем вечнае насцярожанае капашэнне, чыста даследчую актыўнасць, не звязаную з прамым задавальненнем патрэбаў: імкненне ўсякай жывой істоты да інтэлектуальнага кантролю над сваім наваколлем". Цікаўнасць, такім чынам, ёсць неад’емная ўласцівасць усяго жывога. Мы з вамі больш прывыклі назіраць гэту ўласцівасць у меншых вучняў, чым у вучняў старэйшых класаў і студэнтаў, - на жаль, часцяком гэта ўздзеянне школьнай адукацыі на дзіцячыя розумы. Аднак сапраўдны пазнаваўчы працэс на любым яго этапе характарызуецца імкненнем таго, хто пазнае, вырашаць праблемы і адказваць на пытанні, якія ўзнікаюць з яго ўласных інтарэсаў і патрэбаў. "Такім чынам, - заключае Джон Бін, - складанасць навучання крытычнаму мысленню заключаецца збольшага ў тым, каб дапамагчы вучням разглядзець бясконцую разнастайнасць праблем вакол нас".
Бразільскі педагог Пауло Фрейрэ прытрымліваецца меркавання, што трэба замяніць традыцыйную "накапляльную" адукацыю - калі галовы вучняў служаць своеасаблівымі "рахункамі", на якія настаўнікі кладуць веды, - на адукацыю "праблемна-пастановачную", калі вучні займаюцца рэальнымі, узятымі з жыцця праблемамі. Навучанне, лічыць ён, будзе больш паспяховым, калі вучні будуць фармуляваць праблемы - у тым ліку эканамічныя, грамадскія і палітычныя - на аснове ўласнага жыццёвага досведу і затым вырашаць іх, выкарыстоўваючы пры гэтым усе магчымасці, якія прадстаўляе школа. Асабліва шмат увагі Фрейрэ надае пытанням падаўлення асобы. Ён упэўнены, што правільна арганізаваная адукацыя здольна вызваліць вучняў ад гэтага падаўлення, таму яго адукацыйная канцэпцыя завецца "вызваленчай педагогікай".
Амерыканскі філосаф і педагог Джон Д’юі лічыць, што крытычнае мысленне ўзнікае тады, калі вучні пачынаюць займацца пэўнай праблемай. "Галоўнае пытанне, якое трэба задаць наконт сітуацыі або з'явы, узятай за пункт адліку працэсу навучання, ёсць пытанне пра тое, якія праблемы гэта з'ява параджае". Па меркаванні Д’юі, факусіроўка на праблемах стымулюе прыродную дапытлівасць вучняў і заахвочвае іх да крытычнага мыслення. "Толькі вывучаючы пэўную праблему, шукаючы ўласнае выйсце з складанай сітуацыі, [вучань] сапраўды думае".
З гэтага вынікае, што пры падрыхтоўцы да заняткаў настаўнік павінен вызначыць кола праблем, з якімі сутыкаюцца вучні, а ў далейшым, калі вучні будуць да гэтага гатовыя, дапамагчы ім сфармуляваць гэтыя праблемы самастойна. Дзякуючы крытычнаму мысленню вучэнне з штодзённай "шкалярскай" працы ператвараецца ў мэтанакіраваную, змястоўную дзейнасць, дзе вучні робяць рэальную інтэлектуальную працу і знаходзяць выйсці з рэальных жыццёвых праблем. Збіраючы дадзеныя, аналізуючы тэксты, супастаўляючы альтэрнатыўныя пункты погляду і карыстаючыся магчымасцямі калектыўнага абмеркавання, яны шукаюць і знаходзяць адказы на хвалюючыя іх пытанні. Прафесар Ралф Х. Джонсан з Канады вызначае крытычнае мысленне як "адмысловы від разумовай дзейнасці, які дазваляе чалавеку вынесці разумнае меркаванне аб прапанаваным яму пункце гледжання або мадэлі паводзінаў". Вызначэнне Джонсана падкрэслівае ролю крытычнага мыслення ў рашэнні пытанняў і праблем.
Па-чацвёртае, крытычнае мысленне імкнецца да пераканаўчай аргументацыі. Крытычна мыслячы чалавек знаходзіць уласнае рашэнне праблемы і падмацоўвае гэта рашэнне разумнымі, абгрунтаванымі доказамі. Ён таксама ўсведамляе, што магчымыя іншыя рашэнні той жа праблемы, і імкнецца давесці, што прапанаванае ім рашэнне больш лагічнае і рацыянальнае, чым іншыя.
Усякая аргументацыя ўтрымлівае ў сабе тры асноўныя элементы. Цэнтрам аргументацыі, галоўным яе зместам з'яўляецца сцверджанне (яго называюць таксама тэзісам, асноўнай ідэяй або палажэннем). Сцверджанне падмацоўваецца шэрагам довадаў. Кожны з довадаў, у сваю чаргу, мае свае доказы. У якасці доказаў могуць выкарыстоўвацца статыстычныя дадзеныя, выняткі з тэксту, асабісты досвед і усё, што сведчыць на карысць дадзенай аргументацыі і можа быць прызнана іншымі ўдзельнікамі абмеркавання. Пад усімі назваными элементамі аргументацыі - сцверджаннем, довадамі і доказамі - ляжыць элемент чацвёрты: падстава. Падстава - гэта нейкая агульная спасылка, пункт адліку, які з'яўляецца супольным для прамоўцы або пісьменніка і яго аўдыторыі і які дае абгрунтаванне ўсёй аргументацыі. Напрыклад, аўтар заяўляе, што вулічныя мастакі маюць права змяшчаць свае графіці на грамадскіх будынках (сцверджанне), паколькі гэтыя малюнкі выказваюць іх асабістыя перакананні (довад) і парой прадстаўляюць сабой мастацкую вартасць (яшчэ адзін довад). Затым аўтар прыводзіць доказы: вытрымку з Канстытуцыі краіны аб праве на свабоду слова або цытату з працы палітычнага філосафа, які сцвярджае, што кожны чалавек мае права на самавыражэнне. Акрамя таго, аўтар можа прывесці прыклады графіці, якія маюць мастацкую вартасць. Падставай або спасылкай выбудаванай ім аргументацыі служыць ідэя аб свабодзе слова, як надзвычай важным праве чалавека.
Аргументацыя выйграе, калі ўлічвае існаванне магчымых контраргументаў, якія або аспрэчваюцца, або прызнаюцца дапушчальнымі. Прызнанне іншых пунктаў погляду толькі ўзмацняе аргументацыю. Напрыклад, наш абаронца правоў вулічных мастакоў умацуе свае пазіцыі, калі прызнае, што ў уладальнікаў будынкаў таксама ёсць правы, якія неабходна захоўваць, і варта знайсці кампраміс між правамі мастака і правамі ўладальніка будынку, сцяну якога ператвараюць у "палатно". Крытычна мыслячы чалавек, узброены моцнымі аргументамі, здольны супрацьстаяць нават такім аўтарытэтам, як друкарскае слова, сіла традыцыі і меркаванне большасці, ім практычна немагчыма маніпуляваць. Менавіта разумны, абдуманы падыход да прыняцця складаных рашэнняў ляжыць у аснове большасці азначэнняў крытычнага мыслення. Так, Роберт Энніс вызначае крытычнае мысленне як "прыняцце абдуманных рашэнняў наконт таго, як трэба паступаць і ў што верыць".
І, нарэшце, па-пятае, крытычнае мысленне ёсць мысленне сацыяльнае. Усякая думка правяраецца і адточваецца, калі ёю дзеляцца з іншымі, або, як піша філосаф Ханна Арэндт, "дасканаласці можна дасягнуць толькі ў прысутнасці іншага ". Калі мы спрачаемся, чытаем, абмяркоўваем, пярэчым і абменьваемся меркаваннямі з іншымі людзьмі, мы ўдакладняем і паглыбляем сваю ўласную пазіцыю. Таму педагогі, якія імкнуцца да развіцця крытычнага мыслення, заўсёды выкарыстоўваюць на сваіх занятках разнастайныя варыянты парнай і групавой працы, уключаюць правядзенне дэбатаў і дыскусій, а таксама розныя віды публікацый, пісьмовых прац навучэнцаў. Таксама настаўнікі надаюць вялікую ўвагу выпрацоўцы якасцяў, неабходных для прадуктыўнага абмену меркаваннямі, цярпімасці, уменню слухаць іншых, адказнасці за ўласны пункт гледжання. Такім чынам, педагогі імкнуцца наблізіць навучальны працэс да рэальнага жыцця, якое існуе за сценамі класнага пакоя. Любая педагагічная дзейнасць у выніку накіраваная на пабудову ідэальнага грамадства, і ў гэтым сэнсе нават адзін школьны клас, навучаны асновам крытычнага мыслення, ёсць крок да дасягнення вялікіх мэтаў.
Структура
тэхналогіі развіцця
крытычнага мыслення
Тэхналогія
развіцця крытычнага мыслення мае наступную
структуру:
Тэхналагічныя этапы | ||
I стадыя |
II стадыя |
III стадыя |
Выклік: - актуалізацыя ведаў; - абуджэнне цікавасці да атрымання новай інфармацыі; - пастаноўка вучнем уласных мэт навучання. |
Асэнсаванне зместу: - атрыманне новой інфармацыі; - карэкціроўка вучнем пастаўленых мэт навучання. |
Рэфлексія: - роздум, нараджэнне новых ведаў; - пастаноўка вучнем новых мэт навучання. |
Тэхналогія
развіцця крытычнага
мыслення – стадыі і
метадычныя прыёмы
Стадыя (фаза) |
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Магчымыя прыёмы і метады | |||
I. Выклік |
Пабуджэнне да выкліку ў вучняў ужо вядомых ведаў па пытанні, якое вывучаецца; актывізацыя іх дзейнасці, матывацыя на далейшую работу. | Вучань “успамінае”, што яму вядома (робіць здагадкі), сістэматызуе інфармацыю да вывучэння новага матэрыялу, задае пытанні, на якія хоча атрымаць адказы. | Складанне спіса
“вядомай інфармацыі”:
-аповед-здагадка па ключавых словах; -сістэматызацыя матэрыялу (графічная): табліцы, кластэры; -правільныя і няправільныя сцверджанні; -пераблытаныя лагічныя ланцужкі і г. д. | |||
Інфармацыя, атрыманая на стадыі выкліку, праслухоўваецца, запісваецца, абмяркоўваецца. Работа праводзіцца індывідуальна, у парах або групах. | ||||||
II. Асэнсаванне зместу |
Скіраваная на захаванне цікавасці да тэмы пры непасрэднай рабоце з новай інфармацыяй, паступовае прасоўванне ад ведання “старога”да “новага”. | Вучань чытае (слухае) тэкст, выкарыстоўваючы прапанаваныя настаўнікам актыўныя метады чытання, робіць паметкі на палях або вядзе запісы падчас асэнсавання новай інфармацыі | Метады
актыўнага чытання:
-маркіроўка з выкарыстаннем знакаў (падчас чытання іх ставяць на палях справа); -вядзенне розных
запісаў па тыпу двайных -пошук адказаў
на пастаўленыя ў першай | |||
На стадыі асэнсавання зместу ажыццяўляецца непасрэдны кантакт з новай інфармацыяй (тэкст, фільм, лекцыя, матэрыял параграфа). Работа вядзецца індывідуальна або ў парах |