Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2011 в 08:50, реферат

Описание работы

Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.

Работа содержит 1 файл

Сутнасць паняцця.doc

— 378.50 Кб (Скачать)

І быў  вечар, і была раніца: дзень трэці.

6. І сказаў Бог: няхай будуць свяцілы на цвердзі нябеснай для аддзялення дня ад ночы, і для адзнакаў, і часоў, і дзён, і гадоў...

І стварыў  Бог два свяцілы вялікія: свяціла  вялікае, каб кіраваць днём, і меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі... І  ўбачыў Бог, што гэта добра.

І быў  вечар, і была раніца: дзень чацвёрты.

7. І сказаў Бог: хай народзіць вада паўзуноў, душу жывую, і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цвердзі нябеснай... І ўбачыў Бог, што гэта добра.

І блаславіў  іх Бог, кажучы: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай памнажаюцца на зямлі.

І быў  вечар, і была раніца: дзень пяты.

8. І сказаў Бог: няхай народзіць зямля душу жывую па родзе яе, скаціну, і гáдаў, і звяроў зямных па родзе іх. І сталася так... І ўбачыў Бог, што гэта добра.

          Уся зямля, створаная Словам  усёмагутнага Творцы, азораная ззяннем  пяшчотнага сонца, дыхала спакоем і дзівосным хараством. Але гэта яшчэ не быў канец стварэння. Бог рашыў стварыць людзей, каб яны жылі ў гэтым цудоўным свеце і мелі даступнасць да свайго Творцы... 13. І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх...

І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, вельмі добра. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты. 

  • Што гэта за кніга такая, якую трэба чытаць удумліва, разважліва? (Біблія)
  • Ці ведаеце вы, што па-грэчаску значыць “біблія”?
  • На гэта і шмат іншых пытанняў вы зможаце адказаць, прачытаўшы артыкул падручніка на с. 100-101.

IV. Асэнсаванне (выкарыстанне прыёму ІНСЕРТ)

  1. Вучні пазначаюць на палях падручніка

а) індывідуальная работа

     V  - вядомае

     + - новае

     - думаў інакш

     ? – не зразумеў

б) работа ў парах (“Раскажы суседу...”)

  1. Абмеркаванне прачытанага. Калектыўная работа з выкарыстаннем прыёму “Дапоўні сказ”:
  • Мне было вядома, і я прачытаў...
  • Я даведаўся, што...
  • Я зразумеў, што...
  • Мне незразумела...
  1. Дадатковы матэрыял пра Біблію
  • Стары Запавет складаецца з 39 кніг, Новы Запавет – з 27 кніг. “Запавет” – наказ Бога. “Евангелле” – “добрая вестка” (“благая весть”).
  • Біблія – самая старажытная кніга, якая пісалася на працягу ≈ 16 стагоддзяў.
  • Біблія – адзіная кніга ў свеце, створаная калектывам аўтараў, якія ні ў чым не пярэчаць адзін аднаму, хаця большасць з іх не былі знаёмы адзін з адным і жылі ў розны час.     

            Сярод пісьменнікаў Бібліі – цары (Саламон, Давід), пастух (Амос), урач (Лука), рыбакі (Пётр, Іаан), прарокі (Маісей, Ісаія, Данііл), палкаводзец (Іісус Навін) і г.д. – усяго 40 аўтараў. Жылі яны ў розны час, мелі розную адукацыю, сацыяльнае становішча, належалі да розных нацыянальнасцяў і культур. Але ўсе яны былі адзіны ў сваім светаадчуванні...

  • Біблія – самая выдаваемая кніга. Штодзённы тыраж Бібліі складае 32 876 экземпляраў, г.зн. кожную секунду ў свеце друкуецца адна Біблія.
  • Біблія – самая папулярная кніга ў свеце. У гісторыя літаратуры было шмат твораў, якія станавіліся сусветнымі бестселерамі, інтарэс да іх трымаўся гадамі, але мінаў час, і цікавасць да іх знікала. А Біблія без усялякай рэкламы карыстаецца папулярнасцю на працягу амаль 2-юх тысяч гадоў.
  • Біблія – самая перакладаемая кніга. Цікава, што да з’яўлення кнігадрукавання Біблія цалкам ці часткова была перакладзена на 33 мовы. З 1450 г., калі Іаган Гутэнберг вынайшаў друкарскі станок, і да нашых дзён існуюць пераклады Бібліі на 2 062 мовы, на якіх гаворыць каля 95% насельніцтва зямнога шара.

           Першая славянская мова, на якой  загучала Біблія, была чэшская (1488г.), другая – беларуская (1517г.). Францыск Скарына выдаў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі, 50 прамоў і 62 пасляслоўя да сваіх кніг. Ф.Скарына пісаў, што ў Бібліі схавана мудрасць, “як моц у дарагім камяні”, “як золата ў зямлі”, “як зерне ў арэху”.

4. Вучань  чытае на памяць верш Ф.Скарыны  “Біблія”.

5. Біблія  натхняе многіх пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў на напісанне новых  твораў мастацтва. Яна з’яўляецца  крыніцай філасофскіх роздумаў, пошукаў сэнсу жыцця. 

6. Музычная  паўза (пад музыку Баха  вучні глядзяць карціны  сусветна вядомых мастакоў на біблейскія матывы.

- Якія  думкі наведаюць вас падчас  знаёмтва з такой Бібліяй?      

V. Складанне кластэра па тэме “Біблія – вечная і дзівосная кніга”.

      1. Работа ў парах

          - На партах у вас – кветкі, у сярэдзіне якіх напісана слова “Біблія”. Запішыце на пялёстках, што новае вы “здабылі” пра Біблію, чытаючы тэкст падручніка, слухаючы настаўніка і аднакласнікаў.

       2. Свае “кветкі” дзеці ўмацоўваюць  на дошцы ( нехта агучвае, каменціруе).

VI. Дамашняе заданне: ст. 100-104 (чытаць); ст. 257 – абраз “Узнясенне” мастака Сілініча (1808 г.) уважліва разгледзець, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гэтага іканапіснага твора.

VII. Рэфлексія

       Складанне ў сшытках СІНКВЕЙНА

  1. Біблія
  2. 2 прыметнікі (якая яна?)
  3. 3 дзеясловы (што яна робіць?)
  4. 1 сказ – адносіны
  5. 1 слова- асацыяцыя

     VIII. Дзякую за работу. З героямі Бібліі мы яшчэ сустрэнемся. А вынікамі нашага ўрока, спадзяюся, стануць не толькі вашыя добрыя адзнакі (каму?..), але і след у душы. Хай Біблія дапамагае вам знаходзіць адказы на цяжкія пытанні жыцця, хай навучыць вас клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра тых, хто побач, пра сваіх родных, пра сваю краіну...      

 

План-канспект урока  беларускай мовы ў 7 класе 

Тэма: Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі

Мэта: дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання не (ня) з дзеепрыметнікамі;

            выпрацоўваць уменні прымяняць  неабходны алгарытм разважання;

            фарміраваць навыкі правільнага ўжывання дзеепрыметнікаў з не (ня) у 

            вусным і пісьмовым маўленні;

            выхоўваць патрыятычныя пачуцці,  гонар за сваю Радзіму.

Трэба ведаць: граматычныя катэгорыі дзеепрыметніка, яго правапіс.

Трэба ўмець: адрозніваць дзеепрыметнік ад іншых формаў дзеяслова, знаходзіць дзеепрыметныя звароты і расстаўляць знакі прыпынку пры іх, утвараць дзеепрыметнікі, ужываць іх у вусным і пісьмовым маўленні.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Тэхналогія: развіццё крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо. 

  

ХОД УРОКА 

I. Вызыў

1.Матывацыя, стварэнне эмацыйнага настрою

 Гучыць музыка (сл. Я.К. “Спадчына”)

                                                                                       ЭПІГРАФ

                                                                     Суджана, стаўлена пад перакладзіны,

                                                                      Сечана, палена, а не аддадзена,

                                                                     Не парастрачана і не раскрадзена,

                                                                     Рупна ў радмуркі на золку  пакладзена

                                                                     Роднае слова

                                                                                             М.Лужанін 
 

     *   Якім пачуццём прасякнуты гэты  верш?

     Так  , паэт ганарыцца сваёй роднай  мовай, і паказвае, якія выпрабаванні  выпалі на яе лёс. І ўсё  ж такі, нягледзячы на ўсе гэтыя  здзекі.ю слова роднае жыло пад сялянскімі стрэхамі ў вуснах такіх кроўных беларусаў , як Яська Базылёў, Мікола

     Кужалевіч,  Данік Малец, Сымон-музыка.

*   Як называюцца  мастацкія азначэнні, з дапамогай  якіх М.Лужанін стварыў 

     вобразную  характарыстыку роднага слова?

*   Якія  часціны мовы выкарыстаў для  гэтага аўтар? 

*   Запішыце  звесткі, якія вам вядомы па  гэтай тэме, ў кластэр. 
 

                                                                                                                                                                                          

II.Асэнсаванне

  • Чаму словы эпіграфа падкрэслены чырвоным колерам?
  • Што наогул абазначае чырвоны колер?
  • Ці можаце вы сказаць, як будзе называцца тэма сённяшняга нашага ўрока?
  • Прачытайце тэкст § 25 (ст. 172-173), зрабіце паметкі + (я ведаю)

                                                                                                   !  (я даведаўся новае)

      ? (у чым сумняваюся)

(кожны вучань  працуе з тэкстам індывідуальна) 

Унясіце свае даныя  ў табліцу “Інсерт”  

+ ! ?
1. Дзеепрыметнікі  бываюць залежнага і незалежнага  стану.

2. Як і дзеясловы  маюць трыванні (зак. і незак.) ,

час (прошлы і  цяперашні).

3. Як і прыметнікі  маюць (род, лік, склон).

4. Найбольш ужывальныя  дзеепрыметнікі з суфік-самі –ан-, -ен-, -н-, -т-, -л-.

5. У сказе  кароткія дзеепрыметнікі выконваюць  ролю выказніка.

Не (ня) пішацца разам:

1. Без не не ўжываецца:

  неабсяжны, неабдымны, неадольны.

2. З поўнымі  дзеепрыметнікамі, калі няма залежных  слоў і супрацьпастаўлення (ненапісанае сачыненне,  недагледжаны агарод, нявыдуманая гісторыя)

Не (ня) асобна:

1. З кароткімі  дзеепрыметнікамі.

2. З поўнымі  дзеепрыметнікамі, якія маюць пры  сабе залежныя словы.

3. З поўнымі  дзеепрыметнікамі, калі ёсць у  сказе супрацьпастаўленне

З поўнымі дзеепрыметнікамі м.р., калі яны ўжываюцца ў ролі выказніка

(часопіс не прачытаны).

Калі пры дзеепрыметніку стаіць слова са значэннем ступені  якасці (цалкам нявыказанае заданне).

 

  • Састаўленне кластэра “Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікам”
  • Прэзентацыя кластэра
 

НЕ (НЯ) З ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАМ 

Информация о работе Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”