Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2011 в 08:50, реферат

Описание работы

Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.

Работа содержит 1 файл

Сутнасць паняцця.doc

— 378.50 Кб (Скачать)

 

III.Разважанне

1. Выканайце  практычныя заданні. (Самастойная  работа па картках з рознаўзроўневымі  заданнямі )

  Урачыста-жалобны  гук званоў днём і ноччу  разносіцца па Беларусі. Некалі глухая, нічым (не) прыкметная вёсачка стала народным помнікам, вобразным увасабленнем жалобы і гераізму беларусаў у іх (не) чуванай барацьбе з захопнікамі.

    Кожны  народ ганарыцца перамогамі ў  барацьбе за свабоду і незалежнасць  Радзімы і свята шануе памяць ахвяр, панесеных у імя гэтых перамог. У французаў ёсць Арадур, у чэхаў – Лідзіцэ. Сімвал бяззмерных выпрабаванняў беларусаў – Хатынь, якая прадстаўляе некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з жыхарамі.

    …  сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля Вянка памяці, пакладзенага нам месцы пахавання попелу хатынцаў, моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых – чорныя словы на мармуры : “Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на Зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!”

    

Рознаўзроўневыя заданні 

I узровень

а) Прачытайце тэкст, вызначце стыль і тып тэксту.

б)Выпішыце дзеепрыметнікі разам з назоўнікамі, якія яны  паясняюць. 

II узровень

а) Чаму ў словазлучэніі  “Ніколі не забыты подзвіг” не з дзеепрыметнікамі пішацца асобна?

б) Запішыце тры  прыклады, калі не з дзеепрыметнікамі пішацца разам. 

III узровень

а)Спішыце , раскрываючы дужкі , другі сказ тэксту.

б)Пісьмова прывядзіце прыклады , калі не з дзеепрыметнікамі пішацца асобна. 

IV узровень

 а) Утвараце  дзеепрыметнікі з не (ня) ад наступных  дзеясловаў, пабудаваць словазлучэнні,  абазначыць суфіксы.

вярнуць                                                             пабяліць

дагледзець                                                       пакінуць

крануць                                                             вымыць  

V узровень

Скласці парады-правілы, што трэба і чаго не трэба рабіць у школе. Выкарыстайце для гэтага дзеепрыметнікі з часціцамі не (ня)

  • Не прыходзьце ў школу з нявывучанымі ўрокамі!
  • Не карыстайцеся неабгорнутымі падручнікамі!
  • Не дапускай , каб у тваёй кнізе былі неабгорнутыя вокладкі!
  • Не пакідайце класны пакой нявымыты!
  • Нікім не палітыя кветкі—ганьба класнаму калектыву!
  • Не заходзь на ўрок у не праветраны дзяжурным класнгы пакой!
  • Не рабі сам і не дазваляй свайму сябру быць у школе не перабутым!
 
 

IV.Рэфлексія

    • А зараз падвядзём вынікі нашай працы метадам “сінквейн”. Для гэтага запоўнім табліцу наступнымі словамі:

Сінквейн—сінтэз інфармацыі, якая дазваляе наладзіць  рэфлексію на аснове атрыманых ведаў. Слова “сінквейн” паходзіць ад франц. “пяць”. 

  
 

“Сінквейн” 

  1. назоўнік (1)—часціна, дзеепрыметнік.
  2. прыметнік (2)—поўны, кароткі, зменны, жывы.
  3. дзеяслоў (3) – скланяецца, змяняецца, пішацца, утвараееца, ужываецца.
  4. сказ (4) – дзеепрыметнік змяняецца па склонах.
  5. Адно слова – сінонім да тэмы. Над якой працуем – урок, натхненне.
 
 
  • Дзеепрыметнікі  ўпрыгожваюць нашу мову;
  • Дзеепрыметнікі абазначаюць прымету прадмета;
  • Дзеепрыметнік сябруе з прыметнікам;
  • Буду старацца пісаць граматна;
  • Мяне зацікавіла тэта ўрока.
 
 

Выстаўленне адзнак.

Дамашняе  заданне:

Складзіце слоўнікавую  дыктоўку па тэме ўрока (20 слоў) – V узровень

Састаўце кластэр  “Не (ня) з дзеепрыметнікамі” –  IV узровень

С.175., № 7 – III узровень

 

ПЛАН-КАНСПЕКТ ФАКУЛЬТАТЫЎНАГА  ЗАНЯТКУ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ (9 кл.) 

ТЭМА: сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў. Сэнсавыя ўзаемаадносіны паміж часткамі ў складаных бяззлучнікавых сказах.

МЭТА: 1) садзейнічаць пашырэнню ведаў вучняў вучняў пра бяззлучнікавыя складаныя сказы як самастойны функцыянальна-сінтаксічны тып, пра сэнсавыя ўзаемаадносіны паміж часткамі ў складаных бяззлучнікавых сказах (аднатыпныя і разнатыпныя часткі); паўтарыць правапіс галосных Е, Ё, Я;

       2) прадоўжыць вучыць вучняў знаходзіць  бяззлучнікавыя складаныя сказы ў тэксце, інтанаваць іх, вызначаць сэнсавыя ўзаемаадносіны паміж часткамі; абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання; развіваць уменне вучняў крытычна мысліць, аналізаваць уласную дзейнасць;

       3) выхоўваць здольнасць супрацьстаяць  непрадбачаным жыццёвым сітуацыям.

Форма правядзення: камбінаваныя заняткі з элементамі тэхналогіі “Развіццё крытычнага мыслення”.

Абсталяванне: апорныя памяткі “Сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў складаным бяззлучнікавым сказе”,  руска-беларускія слоўнікі, лісты з тэкстамі для работы ў групах; памятка па інтанаванні складаных бяззлучнікавых сказаў.

Ход заняткаў

І. Стадыя выкліку.

Задачы: актуалізаваць раней набытыя вучнямі веды ў сувязі з вывучэннем новага матэрыялу; абудзіць пазнавальны інтарэс да вывучаемага матэрыялу; дапамагчы вучням самім вызначыць накірункі ў вывучэнні тэмы.

1. Стварэнне спрыяльных эмацыянальных умоў.

  • Прыгадаем той час, калі вы былі маленькімі. Вы памятаеце, аб чым марылі ва ўзросце 6 – 7 гадоў? Падзяліцеся сваімі ўспамінамі, калі ласка. Камусьці сёння ранейшыя мары падаюцца несур’ёзнымі, дзіўнымі, простымі. Гэта заканамерна. Вы падраслі. Выраслі і вашы патрабаванні да сябе, да навакольнага свету. Але, як і раней, многае здаецца невырашальным, нерэальным, складаным. Для далейшай працы нам спатрэбіцца тэкст. Пазнаёмцеся, калі ласка, з ім. Выкажыце свае ўражанні.

2. Праца з тэкстам.

Праўдзівае  апавяданне

    Часам чалавек адчувае: апынуўся ў палоне негатыўных абставін. Каб лепей гэта зразумець, паслухаем праўдзівае апавяданне.

    Жыхары  Панамы наладжваюць незвычайнае  паляванне на малпаў: мяса гэтай жывёлы яны лічаць за дэлікатэс. Здавалася б, злавіць спрытную малпу – яна жыве высока на дрэвах – задача складаная. Аднак! Паляўнічыя прабіваюць у шалупіне какоса невялікую адтуліну, выразаюць мякаць, змяшчаюць у сярэдзіне арэх або проста каляровы каменьчык – усё гэта атрымліваецца вельмі хутка і проста. Потым яны трывала прымацоўваюць пастку да ствала дрэва і чакаюць у засадзе. Праходзіць крыху часу, малпы збіраюцца каля дрэва, разглядаюць пастку. Тое, што малпа – істота цікаўная і сквапная, даўно вядома людзям. Яна прасоўвае руку ў вузкую адтуліну, заціскае прынаду ў кулак. Назад малпа ўжо не можа выцягнуць руку: не дазваляе сціснуты кулак. Ёй бы разняць пальцы і паспяхова ўцячы – празмерная ж сквапнасць не дае магчымасці расстацца са здабычай. Так малпа сама становіцца здабычай паляўнічых, якія выкарыстоўваюць адну і тую ж прынаду шмат разоў... 

Заданне. Запішыце словы па-беларуску. Ключом будзе прачытаны тэкст. Пры неабходнасці звярніцеся да слоўніка.

    Осознавать, организовать, ловкий, отверстие, ловушка, приманка, любопытный, жадный, кожура, охота.

  • Вызначце стыль і тып тэксту, свой адказ абгрунтуйце.
  • Вызначце асноўную думку тэксту.
  • Прызнайцеся, а вы былі ў палоне негатыўных абставін?
  • Як вы сябе адчувалі ў гэты час? Як знайшлі выйсце?
  • Абмяркуйце ў групе новы для вас выпадак пастаноўкі таго ці іншага знака прыпынку ў тэксце. Ці ёсць цяжкасці?
  • Што неабходна ведаць, каб правільна расставіць знакі прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе? (Неабходна ведаць будову сказаў, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, спосаб сувязі частак.)

ІІ. Стадыя рэалізацыі сэнсу.

Задачы: дапамагчы вучням актыўна ўспрыняць вывучаемы матэрыял; дапамагчы суаднесці ранейшыя веды з новымі.

1. Паглыбленне ў тэарэтычны матэрыял.

  • З мэтай праверкі правільнасці абраных накірункаў у працы звернемся да апорных памятак і зробім паведамленні:

І група – бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі;

ІІ  група – бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі.

Вучні ў групах працуюць з памяткамі, падбіраюць з матэрыялу для даведак прыклады. 

Сэнсавыя  адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага  складанага сказа

1. Бяззлучнікавыя  складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі

(сказы,  якія сэнсава набліжаюцца да  складаназлучаных)

Сэнсавыя  адносіны паміж часткамі Прыклады
1. адначасовасці – паведамляецца пра з’явы рэчаіснасці, якія адбываюцца сумесна, у адзін і той жа момант  
2. паслядоўнасці – указваецца на паслядоў-

насць з’яў, падзей

 
3. супастаўляльныя – з’явы існуюць паралельна, але супастаўляюцца адна другой  
 
 

2. Бяззлучнікавыя  складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі

(сказы,  якія сэнсава набліжаюцца да  складаназалежных сказаў: адна частка  патрабуе паяснення або ўдакладнення  з боку другой)

Сэнсавыя  адносіны паміж часткамі Прыклады
1. мэтавыя – другая частка ўказвае на мэту або прызначэн-

не таго, аб чым  паведамляецца ў першай частцы

 
2. прычынныя – у першай частцы ўказваецца прычына, якая названа ў другой частцы  
3. умоўна-выніковыя – у другой частцы змяшчаецца вынік той умовы, якая названа ў першай частцы  
4. паясняльныя – другая частка раскрывае змест першай часткі  
 

Матэрыял  для падбору прыкладаў

1. Антось, як  сонца, засвяціўся: даўно аб чоўне  ён смуціўся.

2. Маці кінулася  ў хату – трэба ратаваць  дзяцей.

3. Маўчала ноч  па-над палянай, зялёны гай  не гаманіў.

4. Я чую возера  ўсплёскі: то сом прачнуўся на  зары і спудзіў шчупака.

5. Ластаўка дзень  пачынае, канчае свій дзень  салавей.

6. Залатое калоссе  адшумела ў палях, жаўтагрудая  восень сыпле лісце на шлях.

7. Было б здароўе  – астатняее будзе. 

    Групы пасля падрыхтоўкі робяць паведамленні.

2. Асэнсаванне тэарэтычнага матэрыялу.

    Вучні ў групах працуюць з тэкстам “Праўдзівае  апавяданне”.

І група выпісвае ў  сшыткі тры  першыя бяззлучнікавыя сказы;

ІІ  група – тры  наступныя;

Заданне: падкрэсліць граматычныя асновы, зрабіць схемы, назваць сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, вызначыць спосаб сувязі частак.

3. Інтанаванне складаных бяззлучнікавых сказаў.

   Праводзіцца выразнае чытанне  ўсіх бяззлучнікавых складаных сказаў з тэксту “Праўдзівае  апавяданне” (паводле  памяткі) у групах. Праслухоўванне па адным прадстаўніку ад кожнай групы. Каментар інтанавання сказаў.

Информация о работе Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”