Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2011 в 08:50, реферат
Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.
Планы-канспекты
ўрокаў з выкарыстаннем
тэхналогіі развіцця
крытычнага мыслення
праз чытанне і пісьмо
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 8 класе
ТЭМА: Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю. (Урок па вершы Я. Купалы “Спадчына” з выкарыстаннем тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення)
МЭТА: 1) спрыяць асэнсаванню вучнямі асаблівасцей грамадзянскай лірыкі на прыкладзе верша Я. Купалы; даследаваць ідэйную скіраванасць, разуменне аўтарам паняцця “спадчына”, мастацкія асаблівасці верша;
2) развіваць уменні і навыкі выканання аналізу паэтычнага твора, характарыстыкі мастацкіх сродкаў, іх ролі ў выяўленні аўтарскай пазіцыі; выпрацоўваць навыкі выразнага чытання паэтычнага твора; развіваць уменне крытычна адносіцца да інфармацыі, самастойна прымаць рашэнні і рабіць вывады з прачытанага;
3) выхоўваць у вучняў пачуццё любові да свайго краю, выклікаць цікавасць да гісторыі радзімы.
Абсталяванне: апорныя памяткі “Выразнае чытанне паэтычнага твора”, “Віды лірыкі”, “Правілы напісання сінквейна”, партрэт Я. Купалы, запіс на дошцы значэння слова “грамадзянін”.
Ход урока
Прэзентацыя паведамленняў “Як узбагацілася маё ўяўленне пра мастацкія асаблівасці народных песень”, “Уплыў вуснай народнай творчасці на літаратуру”.
Выразнае чытанне настаўнікам верша Я. Купалы “Бацькаўшчына” (назва верша і аўтар не называюцца).
З зямлёй і небам звязывае мяне ніць –
Неразарваная веквечна павуціна:
Зямля мяне галубіць як вернага сына,
А сонца
мне душу не кідае туліць,
Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць
Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:
Што роднай нівы я мільённая часціна,
Што зоркі
роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.
Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці,
Узрос з яе й чужых з яе не скінуў косці,
Грудзьмі
тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.
І калі здзекуецца нада мною хтосьці –
Над Бацькаўшчнай здзекваецца ён маёй,
Калі ж над ёй – мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
Вучні разам з настаўнікам складаюць кластэр.
6. Выразнае чытанне верша “Спадчына” настаўнікам.
7. Гутарка на выяўленне ўражанняў.
8. Самастойнае чытанне верша вучнямі. Вызначэнні тэмы і ідэі верша “Спадчына” (запіс у сшыткі).
9. Дапаўненне кластэра.
10. Работа над мастацкімі сродкамі верша.
11. Выпрацоўка навыкаў выразнага чытання.
Пры дапамозе памятак “Выразнае чытанне паэтычнага твора” вучні ў парах працуюць над выпрацоўкай навыкаў выразнага чытання верша “Спадчына”. Потым некалькі вучняў чытаюць твор ўслых.
12. Знаёмства з паняццем “Грамадзянская лірыка”.
1) Слоўнікавая работа (тлумачэнне значэння слова “грамадзянін”)
Грамадзянін. Чалавек, які адносіцца да пастаяннага насельніцтва краіны, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй.
2) Работа ў
парах (вучні на аснове
3) Прэзентацыя паведамленняў.
13. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
Рэфлексія праводзіцца ў форме сінквейна.
14.
Выстаўленне адзнак.
Д/з. Верш “Спадчына”
вывучыць на памяць; перанесці ў сшыткі
і вывучыць матэрыял пра асаблівасці грамадзянскай
лірыкі.
Дадатак 1
ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ СІНКВЕЙНА
Слова сінквейн паходзіць ад французскага “пяць”. Гэта верш з пяці радкоў, які будуецца па правілах.
Дадатак 2
Апорныя
памяткі
АНАЛІЗ
ВЕРША
ПАТРАБАВАННІ
ДА ВЫРАЗНАГА ЧЫТАННЯ
Памятай: калі ты не ведаеш тэкст
і таму памыляешся ў час чытання, то скажаеш
дакладнасць, лагічнасць, сэнс фразы.
ВІДЫ
ЛІРЫКІ
Від лірыкі | Прыкметы | Прыклады |
Грамадзянская |
Выказваюцца думкі, пачуцці, звязаныя з грамадскімі праблемамі, агульнанароднымі інтарэсамі. | |
Асноўныя тэмы – тэма Радзімы, мовы і культуры; экалагічная. | Я. Купала “Спадчына”; М. Багдановіч “Слуцкія ткачыхі” | |
Вершы часта пішуцца ў форме звароту, загаду, закліку, клятвы. | Я. Колас “Беларусам” | |
Часцей за ўсё ўзнёслы пафас (гучанне), але можа быць і ціхае прызнанне ў любові да сваёй Радзімы. | ||
Характэрны
наступныя вобразна-выяўленчыя сродкі:
1) антытэза –
кантраснае супастаўленне з’яў
і падзей; 2) рытарычныя
пытанні – пытанні, якія самі
сцвярджаюць пэўную думку і не патрабуюць
адказу. 3) паўторы і
рэфрэны. Рэфрэн – слова, |
І ў белы
дзень і чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны.... Я. Купала “Спадчына” Няўжо мала яшчэ Катавалі цябе? Няўжо мала яшчэ Слёз і гора табе?.. Я. Купала “Што ты спіш?” Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны, Нагнаўшы чорных соцень шаек, Акулі ногі ў кайданы, - Душой я вольны чалавек! І гэткім буду цэлы век! Не страшны мне Сібір, астрогі, Меч катні над шыяй маёй, Хоць і скуюць мне рукі й ногі, Хоць зрэнкі выдзеруць з вачэй, - Душой я вольны чалавек, І гэткім буду цэлы век! Я. Купала “Песня вольнага чалавека” | |
Філасофская |
Вершы роздумы аб асноўных пытаннях чалавечага быцця: сэнс жыцця, прызначэнне чалавека на зямлі, пошукі шчасця, ідэала. | М. Танк “Шчасце”
С. Грахоўскі “Чалавеку патрэбна не слава...” |
Галоўнае ў філасофскай лірыцы – пошук ісціны, адказу на самыя хвалюючыя пытанні жыцця. | ||
Асноўныя
ўласцівасці будовы і гучання
твораў:
|
...Дрэвы паміраюць,
Калі перастаюць пазнаваць Змены года І не адгукаюцца рэхам; Вада – калі забывае, Куды ёй плыць, І нікому не спатольвае смагі; Зямля – калі перастае Радзіць хлеб І быць калыскай песняў; Чалавек – калі страчвае здольнасць Здзіўляцца і захапляцца Жыццём. М. Танк “Дрэвы паміраюць...” | |
Інтымная |
Мяккае, задушэўнае гучанне, спавядальныя інтанацыя; меладычнысць і выкарыстанне самых разнастайных вобразна-выяўленчых сродкаў. | Чакаю цябе. Так
жаўронак світання чакае,
З чужой чужаніцы дадому вярнуўшыся ўночы. Чакаю цябе. У сваім неспакоі блукаю, Які мне то памяць тваю, то няласку прарочыць. Жыву без цябе, як без лесу бяроза на ўзгорку – Высокая, дужая, толькі заўжды ў адзіноце, Нязломная, толькі ці ведае хто, як ёй горка Адной грэцца сонцам, калі тое сонца ўзыходзіць. Чакаю цябе. Ніна Мацяш “Чакаю цябе” |
Пейзажная |
Перадае ўражанні,
пачуцці, выкліканыя з’явамі, малюнкамі
прыроды
Вылучаецца асаблівай маляўнічасцю, зрокавай выразнасцю, багаццем гукапісу. Усё гэта дапамагае чытачу ўбачыць і адчуць гармонію ў прыродзе.. Гукапіс – выкарыстанне гукавой арганізацыі паэтычнай мовы з мэтай узмацнення выразнасці вобраза, карціны |
Не шасцяць каласы, Звон не валіцца з касы, Не кладуцца ў стог пласты, Толькі сыплюцца лісты На яловыя кусты, На сухія верасы. Я. Купала “Адцвітанне” |
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 6 класе
Тэма: Біблія – вечная і дзівосная кніга
Мэта і задачы:
Абсталяванне: выстава кніг Біблій “Вечная кніга жыцця”,
аўдыязапісы музычных твораў (Баха),
карціны на біблейскія сюжэты;
магніты, кветкі-кластэры.
Ход урока
І. Арг. момант.
- У сшытках – дата і тэма.
ІІ. Мэтавая ўстаноўка.
ІІІ. Выклік (актывізацыя ведаў вучняў).
На фоне музыкі гучаць словы са Старога Запавету “Стварэнне свету”:
1. Увесь свет калісьці быў у цемры, у змроку. Не было нічога. Увесь Сусвет – адна цемра, адзін хаос.
2. ...І сказаў Бог: хай будзе святло. І стала святло.
І ўбачыў Бог святло, што яно добрае: і аддяліў Бог святло ад цемры.
І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень першы.
3. І сказаў Бог: хай будзе цвердзь пасярод вады, і няхай аддзяляе яна ваду ад вады...
І назваў Бог цвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.
4. І сказаў Бог: няхай збярэцца вада, якая пад небам, у адну мясціну, і хай паявіцца суша. І сталася так. І назваў Бог сушу зямлёю, а вадазбор морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
5. І сказаў Бог: няхай родзіць зямля зелень, траву, якая рассявае насенне, дрэва плоднае, якое прыносіць плод па сваім родзе... І сталася так...І ўбачыў Бог, што гэта добра.