Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2011 в 08:50, реферат

Описание работы

Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.

Работа содержит 1 файл

Сутнасць паняцця.doc

— 378.50 Кб (Скачать)

       Пры арганізацыі дыскусіі нельга забываць аб правілах вядзення і правілах паводзін у працэсе зносін. Сярод правіл вядзення дыскусіі М. В. Кларын называе наступныя:

       1. Выступленні павінны праходзіць  арганізавана, кожны ўдзельнік можа  выступаць толькі з дазволу  вядучага, не дапускаецца сварка  паміж удзельнікамі;

       2. Кожнае выказванне павінна быць  падмацаванае фактамі;

       3. Падчас абмеркавання неабходна  даць магчымасць кожнаму ўдзельніку  выказацца;

       4. Кожнае выказванне, пазіцыя павінны  быць уважліва разгледжаныя;

       5. Падчас абмеркавання нельга “пераходзіць  на асобы”, навешваць ярлыкі, дапускаць  уніжальныя выказванні і г. д.  
 

Сумесны пошук

       Абавязковым этапам работы над любым (мастацкім  і немастацкім) тэкстам з’яўляецца чытацкая рэакцыя: абмен меркаваннямі. Гэта ўменне чытача ўзяць ад дотыку з тэкстам не толькі інфармацыйны пласт, але і праблемны, і эмацыянальны. Рэакцыя на тэкст, безумоўна, будзе больш актыўнай, калі яе стымуліраваць пытаннямі, якія ахопліваюць тры накірункі:

  • На што звярнулі ўвагу ў тэксце? Што запомнілася больш за ўсё? Як думаеце, чаму?
  • Якія думкі ўзніклі ў сувязі з тым, што больш за ўсё запомнілася?
  • Якія пачуцці прысутнічалі?

       Аднак зрэдку ў тэксце маюцца цікавыя і  важныя месцы, якія вучні могуць прапусціць. Менавіта ў гэтым выпадку можа дапамагчы дыскусія “сумесны пошук”, калі на абмеркаванне выносіцца тэма і ідэя твора ў цэлым. Праблемнае пытанне для сумеснага пошуку можа папярэдне падрыхтаваць настаўнік, але лепш, калі яно ўзнікне ў вучняў у выніку абмену думкамі аб прачытаным.

       Калі  пытанне сфармуляванае і запісанае, кожны вучань у класе абдумвае на працягу пэўнага часу свой адказ  і запісвае яго ў сшытак. Гэта дае магчымасць не толькі дакладна, зразумела сфармуляваць думку, але ўцягвае ў работу ўсіх вучняў, а не толькі актыўную, матываваную частку класа.

       Толькі  пасля гэтага можна пачынаць дыскусію. Просім вучняў абмяняцца думкамі, агучыць  свае адказы на пытанне.

       Падчас  дыялогу пажадана весці “рэгістрацыйны журнал”, дзе коратка фіксіраваюцца  ідэя і аўтар гэтай ідэі. У ролі “рэгістрацыйнага журнала” можа выступаць  і класная дошка. Такая фіксацыя павышае адказнасць за сказанае, фарміруе паважлівыя адносіны да чужога меркавання, стымуліруе актыўнасць вучняў. Падчас дыскусіі неабходна не толькі выказаць свой пункт гледжання, але і патлумачыць яго, спасылаючыся на тэкст. Настаўнік павінен ажыўляць размову, звяртаючыся да асобных, не дужа актыўных вучняў. Напрыклад, Маша думае так, Барыс – так, а як думаеш ты?

       Настаўнік на такім уроку не дае адказы на пытанні, адказы вучняў не ўхваляе і  не лае, але ўмела накіроўвае да вырашэння  пытання. 

Перакражаваная  дыскусія

       Перакрыжаваная  дыскусія стварае ўмову папярэджвання  аднабаковага тлумачэння аднабаковага тлумачэння падзей, учынкаў і характараў герояў. Гэта вельмі важнае ўменне для сучаснага жыцця. Па-першае, дзеці з-за сваіх узроставых асаблівасцей, выхавання катэгарычныя ў сваіх ацэнках. Яны бачаць вельмі канкрэтныя палярныя з’явы (плюс-мінус, чорнае – белае, дабро - зло). На жаль, у некаторых гэты дзіцячы максімалізм захоўваецца надоўга, што, безумоўна, значна ўскладняе ім жыццё. Паміж тым у навакольным свеце мы не сустрэнем аднабаковых з’яў. І дабро можа быць “з кулакамі”, і зло “во благо”, і прыгажосць пачварная, а пачварства прыгожае.

       Перакрыжаваная  дыскусія цікавая яшчэ і тым, што  дапамагае авалодаць прыёмамі аргументацыі, навуковага доказу, фарімруе ўменне адстойваць свой пункт гледжання, крытычна падыходзіць  да чужых і ўласных меркаванняў. Увага да меркавання іншых дапамагае не толькі даведацца пра сэнс рэчаў, але і фарміруе дэмакратычны сталь узаемадзеяння. Важна уважліва слухаць не толькі аднадумцаў і нельга чуць толькі сябе.

       Тэхналогія  правядзення перакрыжаванай жыскусіі ўсключае ў сябе некалькі этапаў.

  • Фармуліроўка пытання.
  • Пытанне, якое выносіцца на перакрыжаваную дыскусію, павінна быць праблемным і, адпаведна, не мець аднабаковага адказу. Яно запісваецца пасярод старонкі.
  • Складанне схемы для перакрыжаванай дыскусіі. Яна выглядае так.

        Пытанне - праблема?

        Так (за)  Не (супраць)

        1.   1.

        2.   2.

        3.   3.

      Вывад (кароткі): Так, таму што...  Не, таму што...

       Затым вучням прапануецца скласці спіс аргументаў “за” і “супраць”.

       Заўвага. На гэтым этапе могуць узнікнуць сумненні у настаўнікаў і вучняў: ці маральна, маючы цвёрдае перакананне, даказваць супрацьлеглы пункт гледжання. У гэтым выпадку можна прапанаваць запісаць свае аргументы і прадугадаць аргументы апанентаў.

Алгарытм працы  такі:

  • Калі кожны набраў дастатковую колькасць аргументаў, можна абмеркаваць іх у групе, абмяняцца ідэямі.
  • Цяпер можна агучыць аргументы для ўсяго класа. Спачатку “за”, затым “супраць”.
  • Прапануецца вучням уважліва слухаць адзін аднаго, не паўтараць ужо выказаную думку, запісваць найбольш цікавыя аргументы аднакласнікаў.

       Гэты  этап неабавязковы, калі настаўнік  хоча арганізаваць у класе палеміку.

  • Заканчваецца ўрок індывідуальнай работай.

       Настаўнік просіць удзельніка яшчэ раз уважліва паглядзець на аргументы і контраргументы і адказаць на пытанне дыскусіі.

       Адказ можа быць кароткім або разгорнутым, можна прапанаваць сачыненне-разважанне. Слабым вучням можна прапанаваць  схему пісьмовай работы:

       -мая  пазіцыя;

       -кароткае  абгрунтаванне;

       -магчымыя  пярэчанні;

       -доказы  правільнасці маёй пазіцыі;

       -заключэнне.

       Планіруючы ўключэнне дыскусіі на ўроку, неабходна, перш за ўсё, ясна асэнсаваць мэту гэтага ўключэння. 

Мастацкія формы пісьмовай  рэфлексіі

Сінквейн 

       Жыццёвыя  ўражанні нараджаюць перажыванні, таму любы лірычны твор – рэфлексія. Сярод  вершаваных форм, заснаваных на рэфлексіі і пабудаваных “па правілах”, мы ведаем не так ужо і многа: японскія танку, хаку, санет. Да такіх форм адносіцца і сінквейн.

       Слова сінквейна утварылася ад французскага “пяць”.Гэта верш з пяці радкоў, які  будуецца па правілах.

       1. У першым радку тэма называецца адным словам (звычайна назоўнікам).

       2. Другі радок – гэта апісанне  тэмы ў двух словах (двума прыметнікамі).

       3. Трэці радок – гэта апісанне  дзеяння ў межах гэтай тэмы  трыма словамі.

       4. Чацвёрты радок – гэта фраза  з чатырох слоў, якая паказвае адносіны да тэмы.

       5. Апошні радок – гэта сінонім  з аднаго слова, які паўтарае  сутнасць тэмы.

       Напрыклад

       Канікулы

       Доўгачаканыя, але нядоўгія.

       Планіруеш, мяркуеш – не паспяваеш.

       Ну  чаму добрае такое  хуткаплыннае.

       Імгненне.

       Сінквейны карысныя ў якасці інструмента для сінтэзіравання складанай інфармацыі, у якасці зрэзу ацэнкі паняційнага і слоўнікавага багажу вучняў. Можна прааналізаваць лексічнае багацце (або беднасць) прапанаваных сінквейнаў і зрабіць вывад. Пры знешняй прастаце формы, сінквейн – хуткі, але моцны інструмент для рэфлексіі. 

Эсэ

       Гэта  жанр публіцыстыкі, свабодная трактоўка  якой-небудзь тэмы, праблемы. У цяперашні  час эсэ часта называюць “паток свядомасці, перанесены на паперу”. Доўгі  час гэты жанр не выкарыстоўваўся  ў школьным навучанні, цяпер жа настаўнікі актыўна практыкуюць пісьмовыя заданні ў форме эсэ. Калі гэта работа на ўроку, загадзя агаворваюцца часавыя межы яе выканання: 5, 10, 15, 20 мінут (гэта час, адведзены на “свабоднае пісьмо”). У залежнасці ад мэты напісання адбіраецца аўатарм і змест. У гэтым выпадку эсэ – мастацкая форма роздуму.

       Мадэль  напісання эсэ.

       1. Папярэдні этап (інвентарызацыя): вычляненне  найбольш важных фактаў, паняццяў  і г. д.

       2. Работа над чарнавіком.

       3. Праўка. Можа ажыццяўляцца ў пары  ў працэсе ўзаемаабмену..

       4. Рэдакціраванне. Выпраўленне заўваг, зробленых падчас праўкі.

       5. Публікацыя. Чытанне на аўдыторыю. 

Прыёмы  правядзення рэфлексіі

       Рэфлексія ажыццяўляецца на працягу ўсяго  вучэбнага працэсу, выконваючы на розных яго этапах разнастайныя функцыі. Пры  гэтым важна, што ў працэс рэфлексіі ўдзельнічаюць усе вучні і настаўнік. Рэфлексія можа ажыццяўляцца ў вуснай або пісьмовай форме. Пры гэтым яна мае рознае сэнсавае прызначэнне.

Вусная  рэфлексія

       Вусная  рэфлексія мае на мэце абнародаванне  ўласнай пазіцыі, яе суадносіны з меркаваннямі іншых людзей. Сярод усёй разнастайнасці прыёмаў вуснай рэфлексіі (дыялог, перакрыжаваная дыскусія або дыскусія “Сумесны пошук”) выдзяляецца прыём “Двухрадны круглы стол”, які мае на мэце абмен думкамі па найбольш актуальнай праблеме для ўдзельнікаў.

Двухрадны круглы стол

       У працэсе правядзення “Двухраднага круглага стала” настаўнік фарміруе з удзельнікаў дзве групы. Першая група ўтварае “ўнутраны” круг. Удзельнікі гэтай групы свабодна выказваюцца па праблеме заняткаў. Пры гэтым важна каб вучні не крытыкавалі пункт гледжання другіх, а коратка і выразна выказвалі свой пункт гледжання. Удзельнікі другой групы (“знешні” круг) фіксіруюць выказванні ўдзельнікаў унутранага круга, рыхтуючы свае каментарыі і пытанні. Каментарыі могуць датычыцца сутнасці пытання, працэса абмеркавання ва ўнутраным крузе,магчымых прычын падобных выказванняў.Удзельнікі ўнутранага круга павінны выразна і коратка выразіць мваё меркаванне, звязваючы яго з папярэднімі выказваннямі. Настаўнік ажыццяўляе каардынацыю работы, скіроўваючы дыялог у межы праблемы, якая абмяркоўваецца. Пасля заканчэння работы ўнутранага круга настаўнік прапануе групе, якая ўтварае знешні круг, прыняць удзел у абмеркаванні. Удзельнікі знешняга круга працуюць у адпаведнасці з правіламі, апісанымі вышэй. У канцы работы настаўнік просіць удзельнікаў сфармуляваць вывады ў вуснай або пісьмовай форме, пасля чаго выказвае свае заўвагі і каментарыі. 
 
 

Пісьмовая рэфлексія

       Большасць вучоных-псіхолагаў і педагогаў  адзначаюць, што найбольш важнай для  развіцця асобы з’яўляецца пісьмовая рэфлексія.

       Можна выдзеліць некалькі найбольш вядомых  форм пісьмовай рэфлексіі:

  • Эсэ. Твор невялікага аб’ёму, які раскрывае канкрэтную тэму і мае суб’ектыўную трактоўку, свабодную кампазіцыю, арыентацыю на гутарковае маўленне.
  • Бартавы журнал – форма фіксацыі інфармацыі з дапамогай ключавых слоў, графічных мадэляў, кароткіх сказаў, пытанняў. У якасці частак бартавога журнала могуць быць клюяавыя паняцці тэмы, сувязі, якія можа ўстанавіць вучань, важныя пытанні.
  • Разначтайныя віды дзённікаў: звычайны, дзённік-мастацкі альбом, двухчасны дзённі і інш. У адрозненне ад эсэ і бартавога дурнала, дзённік вядзецца на працягу доўгага часу і дазваляе вучню ажыццявіць больш удумлівую рэфлексію.
  • Пісьмовае інтэрв’ю – варыянт групавой пісьмовай рэфлексіі ў форме пытанняў і адказаў удзельнікаў групы.
  • Вершаваныя формы (напрыклад, сінквейн) – гэта спосаб творчай рэфлексіі, які дазваляе ў мастацкай форме ацаніць вывучанае паняцце, працэс або з’яву.

Информация о работе Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”