Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

 

роспіс вадзянымі фарбамі  па свежай тынкоўцы). Да нашых дзён захавалася Барысаглебская (Каложская) царква ў  Гродне (XII ст.). Дойліды царквы Барыса і Глеба вельмі шырока выкарыстоўвалі апрацаваныя ва-луны і керамічныя пліткі, якія, з'яўляючыся своеасаблівымі ўстаўкамі, утваралі вызначаны малюнак. Царква мела яшчэ некалькі асаблівасцей. Да ліку най-больш цікавых трэба  аднесці круглыя слупы і наяў-насць  вялікай колькасці галаснікоў - керамічных сасу-даў, якія ўмуроўваліся ў сцены  будынка з мэтай паляп-шэння  яго акустычных якасцей. У Камянцы  ў канцы XIII ст. была пабудавана абарончая  Белая вежа.

 

Крыж Ефрасінні Полацкай. Праваслаўная царква адзначае свята  «Уздвіжанне крыжа» 27 верасня. Крыж у храме паказваецца на чатыры бакі. Такім «уздвіжальным крыжам»  быў шасціканцовы крыж Ефрасінні  Полацкай. Зрабіў крыж у 1161 г. па заказе Ефрасінні Полацкай майстар Лазар  Богша. Памер крыжа - 51 см у даўжыню, 1,5 см у таўшчыню. Па-верхня пакрыта  залатымі пласцінамі, а бакі сярэбранымі. На залатых змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаляровымі эмалямі. У 1942 г. крыж знік з Магілёва. Пошукі скарба пакуль вынікаў не далі. Сучасную копію крыжа стварыў у Брэсце мастак-ювелір Мікола Кузьміч. Ён працаваў над аднаўлен-нем крыжа на працягу  пяці гадоў. У верасні 1997 г. крыж вярнуўся на месца, вызначанае Ефрасінней у 1161 г., - у Спаса-Ефрасіннеўскі Полацкі  манастыр.

 

Ефрасіння Полацкая (1110 - 1173). Дачка полац-кага князя Георгія  Усяслававіча (унучка Усяслава Чара-дзея), мела імя Прадслава. Калі дзяўчына даведалася пра намер бацькі выдаць яе замуж, то тайна збегла ў манастыр, дзе  была ігуменняй яе цётка, і папрасіла  пастрыгчы яе ў манашкі. У манастве атрымала імя Ефрасіння. Пазней ёй дазволілі  жыць у саборы свя-той Сафіі ў  прыбудаванай да яго мураванай келлі. У вольны ад малітваў час Ефрасіння  перапісвала цар-коўныя кнігі, а  прыбытак ад іх продажу аддавала бедным. Заснавала жаночы і мужчынскі  манастыры, якія сталі цэнтрамі асветы ў Полацкім княстве. У кан-цы жыцця  Ефрасіння здзейсніла падарожжа  ў Палесціну да «гроба гасподня», дзе і памерла 23 мая 1173 г. Яна - першая жанчына з усходніх славян, якая была кананізавана ў святыя. Мошчы  Ефрасінні знахо-дзяцца ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры з 1910 г.

 

Кірыла Тураўскі (~1130 - 1182) нарадзіўся ў Ту-раве ў багатай  сям'і. Па жаданні гараджан быў пастаў-лены епіскапам Турава. 3 таго ж часу пачалася яго пісьменніцкая дзейнасць. Вёў  перапіску з Андрэем Багалюбскім. Словы і прытчы Тураўскага яшчэ пры  жыцці карысталіся шырокай папулярнасцю і яго празвалі Златавустам.

 

Клімент Смаляцiч (? - 1164) нарадзіўся ў Сма-ленску. З'яўляўся кіеўскім мітрапалітам і вялікім кніжнікам. На жаль, захаваўся толькі адзін  яго твор «Пасланне Фаме прасвітару». Гэты твор сведчыць аб зараджэнні вальнадумства  ў царкоўнай пісьменнасці ва ўсходніх славян, а таксама аб тым, што Клімент  Смаляціч ведаў Гамера, Платона, Арыстоцеля.

 

Аўрамій Смаленскі нарадзіўся ў сярэдзіне XII ст. у Смаленску  ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. Пасля смерці бацькоў раздаў іх маёмасць мана-стырам, цэрквам, бедным, а сам пайшоў у манастыр. Яфрэм (вучань Аўрамія) напісаў «Жыццё Аўрамія  Смаленскага» (каля 1240), дзе паказаў  Аўрамія як ча-лавека, які пераносіў  пакуты, здзекі, пакуль да яго не прыйшло  сапраўднае прызнанне. У манастыры  Аўрамій пражыў каля 50 гадоў.

  1. Утварэнне беларуска-літоўскай дзяржавы. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ у 13-16 ст.

 

ацэс стварэння адной  з самых буйных дзяр-жаў Еўропы ў эпоху Сярэднявечча - Вялікага кня-ства Літоўскага быў доўгім і  складаным: пачаўся ён у сярэдзіне XIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. У сярэдзіне XIII ст. на паўночным  захадзе Бела-русі пачало ўзвышацца  Літоўскае княства. 3 ім на многія стагоддзі  аказаўся звязаны лёс беларускіх зя-мель. У літоўцаў да XIII ст. не было гарадоў, пісьмен-насці і хрысціянскай культуры, але ўжо існаваў па-дзел на знаць і просты народ. Пад 1235 г. летапіс паведамляе пра «Літву Міндоўга». Князь Міндоўг здолеў падпарадкаваць сабе іншых князёў і стаў вялікім  кня-зем. У Міндоўга было шмат ворагаў. Яны чакалі зруч-нага моманту, каб  выступіць супраць яго. Міндоўг  вы-мушаны быў разам са сваёй дружынай накіравацца ў суседні Наваградак, дзе княжыў яго саюзнік Ізяслаў. Тут Міндоўг прымае праваслаўе. 3 1246 г. ён са згоды мясцовых жыхароў  становіцца князем. Як князь На-ваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні  баяр, якія, між іншым, супадалі з  яго асабістымі інтарэсамі. Ён стаў паспяхова далучаць да Наваградка суседнія землі верх-няга Панямоння. Міндоўг, ведаючы пра небяспеку ад крыжакоў і іншых ворагаў, шукае падтрымкі  на захадзе. У 1253 г. ён прымае каталіцтва і карануецца з благасла-вення  папы рымскага. Міндоўг стаў вялікім  князем дзяр-жавы, якая пачалася з аб’яднання літоўскіх і наваградскіх зямель. Першай яе сталіцай быў Наваградак з усходнес-лавянскім насельніцтвам  і культурай.

 

Прычыны, якія прывялі да аб’яднання беларусаў і літоўцаў у адной дзяржаве, былі наступныя.

 

1.Неабходнасць барацьбы  са знешняй небяспекай. Пагроза  ішла ад нямецкіх рацараў (крыжакоў)і  з ус-ходу—ад мангола-татар.

 

2. Феадальная раздробленасць (на беларускіх зем-лях налічвалася  20 княстваў). У перыяд феадальнай  раздробленасці і распаду Кіеўскай  Русі беларускія княствы аказаліся  бездапаможнымі перад знешняй  небяспекай. Таму яны шукалі падтрымкі  і саюзаў са сваімі суседзямі.

 

3. Інтарэсы далейшага  развіцця гаспадаркі, класа-выя інтарэсы  феадалаў як літоўскіх, так  і беларускіх зямель, якія імкнуліся  ўмацаваць сваё панаванне над  эксплуатуемым насельніцтвам.

 

Паміж літоўскімі князямі  вялася міжусобная ба-рацьба. Супраць  Міндоўга быў арганізаваны загавар. У 1263 г. ён быў забіты разам са сваімі двума сынамі. Адзін з яго сыноў  Войшалк уцёк у Пінск. 3 дапамо-гай  галіцкага князя Шварна, які ажаніўся з яго сяст-рой, ён вярнуў сабе прастол. Яго суправіцелем стаў Шварн. Войшалк  расправіўся з забойцамі бацькі. Ён спрабаваў праводзіць палітыку свайго бацькі, на-ладзіць адносіны з Ордэнам. Але Войшалк не быў католікам  і заходнія дзяржавы не прызналі яго  каралём Літвы. У 1267 г. Войшалк пакінуў  княжацкі пра-стол на карысць Шварна і пайшоў у манастыр. На наступны год ён быў забіты, а ў 1269 г. нечакана па-мёр Шварн. Пасля непрацяглай  барацьбы князем стаў Трайдэн. Ён кіраваў  дзяржавай 12 гадоў, вёў барацьбу з  крыжакамі і галіцка-валынскімі князямі. Пасля смерці Трайдэна на прастоле змяніліся некалькі князёў. Найбольшую вядомасць набылі два князя —  Віцень і Гедымін (яны былі братамі). Яны ўмацавалі паўноч-ную граніцу  дзяржавы замкамі. Шмат умацаваных па-селішчаў было імі пабудавана на р. Нёман.

 

Віцень правіў у ВКЛ 23 гады (1293-1316). Ён паспяхова змагаўся з крыжакамі. Асабіста вёў у бой  сваё войска, вызначаўся храбрасцю  і ўвайшоў у гісто-рыю як князь-палкаводзец. Яго войска было доора абу-чана, узброена і паказвала высокія баявыя якасці ў бітвах. Віцень не дазволіў крыжакам пашырыць свае тэрыторыі. Тэрыторыя  ВКЛ павялічылася на поўдні за кошт беларускіх зямель. У 1307 г. на аснове дагаво-ра ў склад ВКЛ увайшло Полацкое княства. Менаві-та вялікі князь Віцень увёў агульнадзяржаўны герб «Пагоня». Спачатку герб выкарыстоўваўся толькі як ваенны і быў сімвалам у барацьбе з крыжакамі.

 

Значна пашырылася тэрыторыя  ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316 - 1341). У склад княства ў гэты час увайшлі Віцебская, Менская, Брэсцкая, Тураўская землі. Працэс уключэння  беларускіх зямель у склад ВКЛ  заняў амаль сто гадоў і  праходзіў па-рознаму. У адных  выпадках пры дапамозе ваеннай сілы, у другіх—шляхам дынастычных  шлюбаў, у трэціх -на дабравольна-дагаворнай аснове. Напрыклад, Гедымін ажаніў свайго сына Альгерда на віцебскай князёўне. Пасля смерці віцебскага князя Альгерд  стаў княжыць у Віцебскай зямлі  і далучыў яе да ВКЛ. У 1323 г. Гедымін  перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Змагаўся супраць маскоўскага  князя Івана Каліты за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад. Нанёс нямецкім рыцарам шэраг паражэнняў. Загінуў  пры асадзе нямецкай крэ-пасці Баербург.

 

Узросшая роля кіраўніка  дзяржавы яскрава бачна ў змене  яго тытула. Гедымін называў сябе «каралём Літвы і Русі», «каралём літоўцаў і многіх рускіх». (Пад назвай «рускія» маюцца на ўвазе жыхары беларускіх зямель.) Таму дзяржава стала называцца  «Вялікае княства Літоўскае і  Рускае». Пазней, калі да яго была далучана Жамойція, яно стала называцца  «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».

  1. Дзяржаўны лад і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў 14-першай палове 16 ст.

Дзяржаўны лад ВКЛ —  феадальная манархія. На-сельніцтва дзяржавы складалася з двух народаў літоўцаў і беларусаў. Таму яна была поліэтнічнай («полі» азначае «шмат»). Славянскае насельніцтва намнога перавышала літоўскае, у гэтым заключаецца адна з  асаблівасцей Вялікага княства Літоўскага. Па-колькі болmiасць насельніцтва дзяржавы складалі славяне з высокім па тых часах узроўнем пісьмен-насці, то старабеларуская («руская») мова стала  мо-вай дзяржаўных дакументаў, атрымала распаўсюджанне сярод літоўскіх  феадалаў. На ёй пісалі летапісы, ства-ралі літаратурныя творы. Вышэйшыя органы ўлады: вялікі князь, Рада, Сойм. Вялікі князь  — носьбіт зака-надаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Рада («паны-рада») у першыя гады свайго існавання выс-тупала ў якасці Савета пры гаспадары. Аднак  па меры ўзмацнення феадальнай знаці  яна адасабляецца ў са-мастойны, асобны ад вялікага князя орган улады. Сойм канчаткова аформіўся ў канцы XV ст. У склад Сойма ўваходзілі паны-радныя, службовыя асобы, на яго  пася-джэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Ішоў працэс не цэнтралізацыі  ўлады, як у Заходняй Еўро-пе, а пашырэння  ролі феадальнай знаці (шляхты).

 

Уступленне на трон Ягайлы (1377 1392) суп-раваджалася абвастрэннем дынастычнай барацьбы ў княстве  паміж Ягайлам, яго дзядькам Кейстутам  і бра-там Андрэем Полацкім. У  Альгерда было 12 сыноў, і, паміраючы, ён пакінуў пасад Ягайле - старэйшаму сыну не ад першага шлюбу з віцебскай  княжной, а ад другога - з цвярской княжной, што выклікала неза-давальненне  Андрэя - старэйшага сына ад першага  шлюбу. Князь Андрэй пакінуў Полацк, заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай  бітве на баку Масквы, а Ягайла выступіў з войскам на дапамо-гу татарам, але  не паспеў своечасова падысці. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя  А. Полацкі вярнуўся ў ВКЛ і  адваяваў сабе Полацк. Пазней ён перайшоў на службу да Вітаўта.

 

Крэўская унія. Польскае каралеўства перажывала не лепшыя часы сваёй гісторыі. Дзяржава была ў  за-няпадзе. Над Польшчай навісла  небяспека крыжацка-га заваявання. I ў гэты час памірае польскі  кароль, які не меў нашчадка. Пасля  доўгіх спрэчак польскія феа-далы абвясцілі  каралевай яго малодшую дачку  Ядвігу. Яны спадзяваліся, што яе мужам будзе вялікі князь літоўскі Ягайла, які пасля шлюбу стане  і каралём польскім. Многім палякам  выратаванне бачылася ў саюзе  Польшчы з Вялікім княствам Літоўскім.

 

У 1385 г. у замку Крэва  былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога  аб’яднання ВКЛ і Польшчы і  падпісана пагадненне з Польшчай, вядомае пад назвай Крэўская унія. Ягайла і іншыя князі паабяцалі  назаў-сёды далучыць свае землі да Кароны Польскай. Ягай-ла абавязаўся прыняць  каталіцтва разам з усімі сваімі падданымі. У наступным годзе  умовы уніі былі выка-наны. Ён прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслаў II, ажаніўся з польскай каралевай  Ядвігай і быў кара-наваны. Пасля  заключэння уніі Ягайла выдаў прыві-лей (грамату), паводле якога праваслаўная знаць, якая была ў асноўным беларуска-ўкраінскага  паходжання, ставілася ў няроўнае эканамічнае становішча з феадаламі  каталіцкага веравызнання. Гэта пастанова  выклікала ў асяроддзі шматлікай  арыстакратыі рэзкае незадавальненне, якое першым скарыстаў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт (сын Кейстута). Пачалася міжусобная вайна паміж Ягайлам  і Вітаўтам, якая скончылася Востраўскім  пагадненнем 1392 г., паводле якога  Вітаўт стаў вялікім князем (1392 - 1430). ВКЛ гарантавала-ся самастойнасць  у союзе з Польшчай. Вітаўт хацеў  дабіцца незалежнасці Вялікага княства  Літоўскага і імкнуўся парвать васальныя  адносіны з польскім кара-лём. Ягайла быў вымушаны пачаць перагаворы пра  ад-наўленне уніі. 3 гэтай мэтай ў 1413 г. у замку Гародлі (на Заходнім Бугу) адбыўся з’езд феадалаў Польскага  каралеўства і Вялікага княства  Літоўскага. Кароль і польскія феадалы  вырашылі абапірацца на літоўскіх і  беларускіх феадалаў каталіцкага веравызнання. Той частцы феадалаў, што згадзілася прыняць каталіцтва і польскія гербы, дараваліся новыя прывілеі. Ягайла і Вітаўт абавязаліся назначаць  іх на дзяржаўныя паса-ды. Крэўская і  Гарадзельская уніі з’яўляліся мерамі па замацаванні ўлады Ягайлы з  апорай на палякаў, а по-тым на феадалаў-католікаў. Саюз дзвюх дзяржаў знач-па павялічыў  іх абараназдольнасць. Але з Крэўскай уніі пачаліся і негатыўныя з’явы  для нацыянальна-культурнага развіцця беларускага народа.

 

Вайна паміж феадаламі  ў ВКЛ (1432 - 1436). Пасля смерці Вітаўта  вялікім князем быў абраны ма-лодшы  брат Ягайлы — Свідрыгайла. Новы князь  вы-ступіў супраць уніі. Галоўнай апорай Свідрыгайлы былі беларускія і ўкраінскія феадалы. Ён праводзіў незалежную ад Польшчы палітыку. Польскі бок  пра-панаваў на пасаду вялікага князя  ВКЛ Жыггмонта Кейстутавіча (1432 - 1440). Пачалася феадальная грамадзянская  вайна, у якой перамог Жыгімонт. Ён стаў вялікім князем ВКЛ. Наступным  вялікім князем быў абраны Казімір  Ягелончык (1440 1492), які канчаткова ліквідаваў унію з Польшчай.

 

Гаспадарчае развіццё ВКЛ. У  феадальную эпоху галоўным сродкам  вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Усе землі ў  ВКЛ дзяліліся на дзве часткі: дзяржаўныя і прыватныя. Галоўным уладальнікам дзяржаўных зямель быў вялікі князь. Колькасць дзяржаўных зямель пашыралася ў выніку далучэння да Вялікага княства  іншых тэрыторый. Прыватныя землі  знаходзіліся ў асабістай уласнасці  землеўладальнікаў. Такія землі  можна было прадаваць, дарыць. Па меры развіцця феадальных адносін коль-касць  такіх зямель увесь час расла, утвараліся буйныя зямельныя ўладанні. Землеўладальнікаў называлі панамі, з іх самых буйных — магнатамі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"