Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка
1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Разам з тым барацьба працягвалася. Палачане бралі актыўны ўдзел у бітвах з крыжакамі на Няве ў 1240 і на Чудскім возеры ў 1242 гадах. Гэтаксама і валадары новай беларускай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - ад Міндоўга да Вітаўта мусілі змагацца з імі. Ледзь не штогод на працягу амаль трох стагоддзяў сутыкаліся ў бітвах беларускія і крыжацкія войскі. Былі вялікія перамогі, такія як на возеры Дурбе ў 1260 годзе, пад Новагародкам ў 1314 і Псковам ў 1322-1323 гадах, дзе крыжакоў білі нашчэнт. Але былі і паразы, шматлікія аблогі беларускіх замкаў і гарадоў. Напрыклад, толькі ў часы Альгерда (1341-1377) налічваецца блізу сотні набегаў крыжакоў на Беларусь і толькі трыццаць паходаў беларускага войска ў адказ. У некаторых паходах нашае войска налічвала да 30 тысяч вояў, а ў некаторых і менш за тысячу.
Так доўжылася да 1410 года, калі аб'яднанае войска Вялікага Княства і Польскага Каралеўства дало рашучы бой крыжакам пад Грунвальдам. Гэта была найвялікшая бітва ў тагачаснай Эўропе, дзе сустрэліся блізу 80 тысяч чалавек. Ордэн быў разбіты дазвання. Загінуў і крыжацкі магістр, камтуры, увесь цвет рыцарскага войска. Хоць пэўны час Ордэн яшчэ існаваў, толькі аднавіць былую моц крыжакі ўжо не здолелі. З гэтага часу знікла пагроза з іх боку для земляў усяе Ўсходняй Эўропы.
16. Чым славуты Давыд Гарадзенскі?
Асаблівай мужнасцю і ваярскім майстэрствам у барацьбе з крыжакамі вызначыўся гарадзенскі стараста Давыд. Ён быў сынам нальшчанскага і пскоўскага князя Даўмонта. Пасля смерці бацькі Давыд вярнуўся на радзіму і стаў кашталянам замка ў Горадні. Ажаніўся з дачкою Гедзіміна Бірутай і атрымаў права на карыстанне асобным удзелам. Абарона замка была яго непасрэдным абавязкам. І князь рабіў гэта вельмі паспяхова: у 1305, 1306, двойчы ў 1311 і ў 1324 гадах крыжакі спрабавалі захапіць Горадню, ды безвынікова.
Але не толькі трымаць аблогі ўмеў Давыд Гарадзенскі. Шмат разоў ён рабіў нечаканыя напады на крыжакоў, чым наводзіў на іх жах, выклікаў паніку. У 1314 годзе, калі немцы напалі на Новагародак, Давыд з невялікім войскам падпільнаваў іх і ледзь не палову перабіў, захапіўшы паўтары тысячы коней і нарабаванае дабро. Прайшоўшы крыжацкім шляхам ад Новагародка ў адваротным кірунку, гарадзенскі князь знішчыў усе варожыя базы. Тым сама адступленне недабітых рабаўнікоў ператварылася ў бязладныя ўцёкі. У 1319 годзе ў веснавую паводку Давыд Гарадзенскі з 800 вершнікамі ўварваўся ў Прусію, захапіў некалькі славутых рыцараў-камтураў разам з іх майном. Неаднойчы ён хадзіў і на дапамогу Пскову, дзе добра памяталі вайсковыя перамогі яго бацькі. У 1322 годзе разам з пскавічамі Давыд разбіў вялікае нямецкае войска, было знішчана пяць тысяч крыжакоў. А ў наступным годзе разграміў пад сценамі Пскова дацкае войска і дайшоў да Рэвеля.
Пад час далёкіх
паходаў, дзе Давыд Гарадзенскі
вылучаўся спартанскай
Не здолеўшы перамагчы князя на пабаявішчы, крыжакі нанялі мазавецкага рыцара Анджэя Госта, які па-здрадніцку забіў Давыда Гарадзенскага нажом у спіну. Паплечнікі перанеслі цела легендарнага героя на радзіму і з пашанаю пахавалі каля сценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.
17. Ці праўда, што літоўцы заваёўвалі Беларусь?
Міф пра «літоўскую заваёву» Беларусі мае даўную гісторыю, сягаючы ажно ў ХVІ стагоддзе. Паводле яго, у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя літоўскія князі Эрдзівіл і Мінгайла, пакарыстаўшыся тым, што беларускія землі спустошаныя мангола-татарскім нашэсцем, заваявалі іх. І хоць пазней гістарычная навука высветліла, што не існавала ніякіх ні Эрдзівіла, ні Мінгайлы, як не было і мангола-татарскага нашэсця на Беларусь, але міф пра заваёву літоўцамі нашых земляў застаўся. Некрытычна ўспрыняты шмат якімі даследнікамі, ён такім чынам замацаваўся ў навуковай літаратуры. Замест Эрдзівіла і Мінгайлы былі знойдзены іншыя кандыдаты на ролю заваёўнікаў, у прыватнасці Міндоўг, які і да сённяшняга дня фігуруе ў гэтай ролі.
Найперш трэба ўразумець, што ў значнай ступені гэта адбываецца ад тэрміналагічнай блытаніны ў выніку атаесамлення старажытнага племя літва з сучаснай Літвою (Летувою). Узапраўды продкамі сучасных літоўцаў (летувісаў) былі жамойць, дзяволтва і некаторыя іншыя плямёны, якіх даўней беларусы звычайна называлі адным найменнем - жамойты (па назове больш моцнага племя).
Старажытная ж літва жыла на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладэчна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яна засяляла параўнальна невялікую гістарычную вобласць Беларусі побач з Полацкай, Тураўскай і Новагародскай землямі.
Паколькі Новагародскае княства к сярэдзіне ХІІІ стагоддзя дасягнула высокага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, то яно і ўзяло ў свае рукі справу аб'яднання беларускіх земляў. Далучэнне літвы - першы крок у ажыццяўленні новагародскай аб'яднаўчай палітыкі. Гэта было зроблена з дапамогаю Міндоўга, які з'явіўся ў Новагародку выгнаны супернікамі з сваіх уладанняў, гэтак званай «літвы Міндоўга» (яна знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў). Прыязна прыняты ў Новагародку, ён быў ахрышчаны ў 1246 годзе ў праваслаўе і абраны князем. Як адзначыў Іпацеўскі летапіс, Міндоўг неўзабаве «зане літву», што адпавядала стратэгічным мэтам Новагародка.
Аднак у выніку
агрэсіі галіцка-валынскіх
Толькі ўлічваючы ўсё адзначанае, і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаўся першай сталіцай Вялікага Княства. Адсюль, з верхняга Панямоння, дзе знаходзілася старажытная літва, і пайшло найменне новай дзяржавы.
Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага суправаджалася заваёваю балцкіх плямёнаў (нальшчанаў, дзяволтвы, а пазней і жамойці), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцверджанне, што ўзнікненне гэтае дзяржавы дыктавалася іх інтарэсамі. Як бачым, якраз наадварот, - яно было ў інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характэрызуе гэтую дзяржаву як беларускую. Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Княства ішло мірным шляхам. Адсюль зразумела, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская.
Такім чынам, ніякай «літоўскай заваёвы» Беларусі не было. У сапраўднасці нашыя продкі, далучыўшы старажытную літву да Новагародка, заклалі тым сама падмурак сваёй новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.
18. Хто такі Міндоўг?
Міндоўг - беларускі князь, заснавальнік новай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню яго імя згадваецца пад 1219 годам у паведамленні летапісу пра дамову з галіцка-валынскімі (заходнеўкраінскімі) князямі супраць Польшчы.
Змагаючыся за беларускія інтарэсы ў Прыбалтыцы, якая здаўна была пад нашым пратэктаратам, ён прыкладна ў 1246 годзе рушыў на дапамогу куршам (што жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) у іх змаганні супраць нямецкага панавання. Аднак немцы разбілі яго, а ўварваўшыся следам у яго ўладанні, спустошылі і разрабавалі іх. Гэта абвастрыла варожасць да Міндоўга іншых князёў літвы, і ён змушаны быў шукаць прытулку ў Новагародку, дзе неўзабаве заняў княскі пасад.
У 1252 годзе ён падпарадкаваў сабе ўсю «зямлю літоўскую». Галіцка-валынскія князі ацанілі такі крок як пагрозу свайму палітычнаму ўплыву ў гэтым рэгіёне. Яны пачалі ствараць супраць Міндоўга кааліцыю, куды ўцягвалі і Лівонскі Ордэн. Каб разбурыць гэтую кааліцыю і пазбавіцца залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў, Міндоўг, правёўшы перамовы з майстрам Лівонскага Ордэна Андрэем Штырляндам, разам з 600 баярскімі родамі ахрысціўся ў каталіцтва і ў 1253 годзе прыняў ад папы рымскага каралеўскую карону. Урачыстасць каранавання адбылася ў Новагародку, які стаўся сталіцаю беларускага каралеўства. Імкнучыся ўмацаваць сваё гаспадарства, Міндоўг дамогся заснавання ў Новагародку Літоўскага арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем Рыму, а таксама заклаў некалькі біскупстваў.
Далейшае і не заўсёды паспяховае змаганне з галіцка-валынскімі князямі, войны з Польшчаю, Прусіяй і Лівоніяй узмацнілі апазіцыю на землях, залежных ад Міндоўга. Супроць яго змовіліся князь на Жамойці Транята і нальшчанскі князь Даўмонт, у якога кароль звёў жонку. Нехта з іх і забіў у 1263 годзе сярод начы соннага Міндоўга і двух яго сыноў.
Такім чынам, Міндоўг увайшоў у гісторыю тым, што запачаткаваў беларускую дзяржаву з назовам Літва, стаўшы яе каралём. Пры ім узрасло палітычнае значэнне Новагародка, які зрабіўся першай сталіцай гэтай дзяржавы. Дзякуючы яму Літва знайшла міжнароднае прызнанне і ўлучылася ў эўрапейскі кантэкст. Міндоўг адзін з першых убачыў перспектыву павароту палітычнае лініі на Захад. Ён праводзіў паслядоўную палітыку аб'яднання беларускіх земляў і пашырэння тэрыторыі гаспадарства, імкнучыся ўзмацніць яго ўплыў на суседнія землі і дамагаючыся выхаду з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў.
19. Адкуль паходзіць найменне «літва»?
Найменне «літва» вучоныя спрабавалі вытлумачыць з розных моваў - кельцкіх, германскіх, фіна-вугорскіх, балцкіх. Але гэтыя спробы не далі надзейных вынікаў.
На сёння сама пераканаўчая і найбольш падмацаваная фактамі версія, прапанаваная беларускімі гісторыкамі Вацлавам Пануцэвічам і Паўлам Урбанам. На іхную думку, літва - частка магутнага заходнеславянскага племя люцічаў, якое даўней засяляла паўночна-ўсходнюю частку сённяшняй Нямеччыны паміж рэкамі Одрай і Лабай (цяпер Одэр і Эльба). Пасля доўгага і крывавага змагання за сваю зямлю з намнога перасяжнымі сіламі немцаў частка люцічаў была вынішчаная або анямечаная, а рэшта іх, ратуючыся ад паняволення, яшчэ ў Х стагоддзі рушыла на землі іншых славянскіх народаў.
Перасяленне люцічаў на беларускія абшары знайшло адлюстраванне ў скандынаўскіх сагах, нямецкіх народных паданнях і ўсходнеславянскіх летапісах. Па меркаванні даследнікаў (П.Шафарыка, П.Урбана), назовы «люцічы» і «літва» паходзяць ад уласнага імя князя-родапачынальніка Люта (ад слова «люты»). У шэрагу славянскіх моваў гэтае імя вымаўлялася і пісалася яшчэ і як Літ. Лютвою называлася літва ў дакументальных крыніцах і беларускіх народных гаворках.
Паселішчы і рэкі з найменнямі Лютава, Літава, Літва сустракаліся і сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі, заселенай некалі славянамі: у Балгарыі і Славаччыне, у Польшчы і Паўночнай Нямеччыне. Але найбольш іх - на землях Беларусі. Месца, дзе жыло раней племя літва, дакладна вызначыў наш гісторык Мікола Ермаловіч. Ён першы звярнуў увагу на групу населеных пунктаў з назовамі Літва ў цэнтральна-заходняй частцы Беларусі на прасторы між Новагародкам, Менскам, Слонімам, Крэвам. На гэтай падставе, аналізуючы летапісныя звесткі, ён акрэсліў тут тэрытарыяльнае ядро Старажытнай Літвы.
Ад гэтага ядра, з далучэннем новых тэрыторыяў, назоў пашыраўся і ахопліваў усё большую прастору. Узнікла новая палітычная адзінка - зямля Літоўская, а затым - Вялікае Княства Літоўскае з сталіцаю ў Новагародку.
Літвою называлі наш край (а нас саміх - ліцьвінамі) усе нашыя суседзі аж да пачатку ХХ стагоддзя. Гэтыя найменні саступілі сваё месца акрэсленням «Беларусь», «беларусы» толькі пасля прымусовага далучэння нашых земляў да Расейскай імперыі пры канцы ХVІІІ стагоддзя, шмат у чым пад уздзеяннем каланіяльнай палітыкі акупацыйнага рэжыму. Таму ў гістарычным плане назоў «Літва», які спрадвеку азначаў беларускую дзяржаву і наш народ, тоесны найменню Беларусь, гэтаксама як «ліцьвін» - беларус.
Яшчэ дагэтуль Літвою называюць нашу Бацькаўшчыну, а ліцьвінамі - нас жыхары суседніх з намі раёнаў Заходняй Украіны і Ўсходняй Польшчы. Дый самі беларусы, асабліва на цэнтральна-заходнім абшары (каля Наваградка, Івацэвічаў, Століна ды ў іншых мясцінах) і цяпер нярэдка называюць сябе ліцьвінамі.
Каб пазбегнуць блытаніны ва ўжыванні назову Літва, варта сучасную суседнюю з Беларусяй дзяржаву акрэсліваць яе саманазовам Летува, яе жыхароў называць летувісамі, а мову - летувіскаю.
20. Хто такі Гедзімін?
Гедзімін быў сынам вялікага князя Віценя і ўзышоў на вялікакняскі пасад у 1316 годзе пасля смерці бацькі. Пачатак яго княжання быў пазначаны перамогай над крыжакамі пад Жэймамі. Каб супрацьстаяць Ордэну, вялікі князь узводзіць шэраг замкаў на паўночным захадзе Беларусі (у Троках, Вільні, Медніках, Новагародку, Лідзе, Мядзеле). Ён жа пераносіць сталіцу Вялікага Княства з Новагародка ў Вільню - старадаўні цэнтр крывіцкай каланізацыі, які напачатку меў назоў Крывічгорад, - і будуе там замак. У 1320 годзе каля Меднікаў Гедзімін на чале беларускага войска зноў разбіў крыжакоў. Але дасягнуць перамогі над Ордэнам, спадзеючыся толькі на зброю, было немагчыма, таму ён актыўна падтрымліваў варожых крыжакам Рыгу, Пскоў і Польшчу.
Шукаў Гедзімін і міжнароднага прызнання Вялікага Княства і з гэтай мэтаю паслаў грамату да папы рымскага Яна ХХІІ, у якой паведамляў, што жадае прыняць хрысціянства паводле заходняга абраду, а таксама ахрысціць паганцаў у сваёй дзяржаве. Але планы Гедзіміна не знайшлі падтрымкі як сярод праваслаўных, так і сярод прыхільнікаў паганства ў Вялікім Княстве. Акрамя таго, яны не адпавядалі і палітычным інтарэсам Ордэна крыжакоў, бо касавалі «падставу» іхнай экспансіі на ўсход. І вялікі князь мусіў адмовіцца ад сваёй задумы.
Следам за сваімі папярэднікамі Гедзімін працягваў палітыку аб'яднання беларускіх земляў, умацавання нашага гаспадарства. У часы яго валадарання ў склад Княства ўвайшлі Менская, Віцебская, Турава-Пінская землі. Палітычная мудрасць Гедзіміна выявілася ў тым, што новым землям ён гарантаваў захаванне традыцыйных законаў - «старыны не рушыць, навіны не ўводзіць».