Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

1. Якія старажытныя плямёны былі  нашымі продкамі?

 

Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі  жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Паводле летапісаў  і археалагічных даследванняў паўднёвую  і цэнтральную частку Беларусі займалі драгавічы (дрыгавічы), Пасожжа - радзімічы, Падзвінне і паўночнае Падняпроўе - крывічы. Яны складалі саюзы плямёнаў, мелі свае гарады і дзяржавы - княствы. З іншых плямёнаў на тэрыторыі Беларусі летапісы захавалі нам назовы яцьвезі, літвы, нальшчанаў і латыголы, якія жылі на захадзе, паўночным захадзе і поўначы.

Матэрыяльная  і духоўная культура славянскіх плямёнаў - продкаў беларусаў, як сведчыць археалогія, мала розніліся між сабою. Выключэнне складаюць упрыгожанні, асабліва металічныя скроневыя колцы. У драгавічанак гэта былі зярнёныя буйныя пацеркі, у крывічанак - бранзалетападобныя колцы, на Пасожжы насілі колцы сяміпрамянёвыя.

Найважнейшую  ролю ў нашай старажытнай мінуўшчыне адыгралі крывічы. Яны ўтварылі першую вядомую з летапісаў беларускую дзяржаву - Полацкае княства. З ХІІІ стагоддзя на авансцэну гісторыі выходзіць Новагародак (Наваградак). Беларусы Панямоння, падпарадкаваўшы суседняе племя літву, заклалі падмурак нашай новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.

З умацаваннем  дзяржаўных інстытуцый у выніку інтэграцыйных  працэсаў да ХІІ стагоддзя плямёнавы падзел у Беларусі ў асноўным знікае. Назовы ж крывічы (Крывія), а пазней ліцьвіны (Літва) пачынаюць азначаць дзяржаўную прыналежнасць, з'яўляючыся гістарычнымі этнонімамі беларусаў.

 

2. Калі на беларускай зямлі  з'явіліся курганы?

 

Курганы - гэта земляныя насыпы над старажытнымі магіламі, звычайна круглыя ў плане, пярэчнікам пасярэдзіне 5-15 метраў, вышынёю 1-2 метры. Сустракаюцца пераважна скапленнямі. У Беларусі яны з'явіліся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да Нараджэння Хрыстова і былі вядомыя пераважна на Падняпроўі і Палессі. У другой палове 1-га тысячагоддзя і на пачатку 2-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым пад кургановымі насыпамі хавала нябожчыкаў усё славянска-балцкае насельніцтва Беларусі. З умацаваннем хрысціянства звычай насыпання курганоў сярод гараджан знікае ў ХІ стагоддзі, у сельскай мясцовасці - у ХІІІ-ХІV стагоддзях. Паводле дахрысціянскіх веранняў курганы былі дамоўкамі памерлых. Нябожчыкам «на той свет» ставілі посуд з рытуальнай ежай, клалі прылады працы і зброю.

У народзе курганы часцей называюць капцамі або валатоўкамі. Часам іх памылкова лічаць татарскімі або французскімі ці шведскімі магіламі. Шмат якія паданні гавораць, што ў курганах схаваныя скарбы, але гэта не адпавядае сапраўднасці. Кургановых могільнікаў у Беларусі захавалася блізу 6 тысяч. Яны - неацэнныя помнікі археалогіі і яшчэ хаваюць у сабе шмат загадак сівой мінуўшчыны.

 

3. Якіх багоў шанавалі нашыя  продкі ў дахрысціянскія часы?

 

Да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў трымаліся паганскіх (язычніцкіх) веранняў, для якіх было характэрнае шматбожжа. Адным з галоўных багоў быў Пярун, бог грому і маланкі, дажджу, апякун вайсковай справы і княскай дружыны. І дагэтуль маланку ў Беларусі называюць перуном. Лічылася, што бог Пярун трымае ў руках каменныя жорны і, грукаючы адным каменем аб другі, выклікае гром і маланку. Старажытныя каменныя сякеры, якія нярэдка выпадкова знаходзілі, называлі перуновымі стрэламі, лічылася, што парашок, нацёрты з іх, дапамагае ад розных хваробаў.

У пэўнай меры праціўнікам  Перуна ўяўляўся Вялес (Валос), бог жывёлагадоўлі і багацця, уладар замагільнага свету, апякун абрадавай паэзіі і паганскіх святароў-валхвоў. Да культу Вялеса мелі дачыненне і легендарныя асілкі-волаты. Археалагічныя і фальклорныя матэрыялы даюць падставы лічыць, што на тэрыторыі Беларусі Вялес быў галоўным богам. У многіх мясцінах захаваліся прысвечаныя яму велізарныя камяні (пазней іх называлі камянямі-краўцамі, чортавымі камянямі і г.д.). Вялес меў дачыненне і да ўшанавання вытокаў рэк, найбольш цесна з яго культам звязаны р.Вілія (Вялля) і заснаваны на ёй крывічамі горад Вільня.

Богам вясновай урадлівасці  і плоднасці, а таксама нябесным вершнікам лічыўся Ярыла, які  «сумяшчаў» функцыі аграрную і вайсковую. Ёсць падставы лічыць, што Ярыла  ўяўляўся ці сынам, ці адной з іпастасяў Перуна. Богам сонца быў Сотвар, які ў розных мясцовасцях мог насіць і іншыя імёны. Багіняй дабрабыту і ўрадлівасці, апякункай сямейнага жыцця ў нашых продкаў была Цёця, якую ўяўлялі мажной высокай жанчынай з жытнім вянком на галаве, з хлебам і іншымі пладамі ўраджаю ў руках. Багіняй вясны, дзявочай прыгажосці і кахання была Лёля (Ляля), яе ўяўлялі ў выглядзе маладой прывабнай дзяўчыны. З культам Лёлі звязаны распаўсюджаны на Палессі назоў бусла - «лялека» (згодна з народным павер'ем, бусел прыносіць дзяцей). Богам агню і апекуном кавальства быў Жыжаль, богам зімы, марозу і холаду - Зюзя. Нязгасны святы агонь называўся Зніч (адсюль слова «знічка»). Ранішні і вечаровы заранкі ўвасаблялі адпаведна сёстры Дзянніца і Вечарніца (Вячорка). Са старажытнай міфалогіі вядомы таксама вобраз далёкага першапродка беларусаў - Боя (Бая) з вернымі сабакамі Стаўры і Гаўры.

 

4. Якія беларускія дзяржавы былі  ў старажытнасці?

 

Элементы дзяржаўнай арганізаванасці ў Беларусі існавалі задоўга да яе пісьмовай гісторыі. Ад VІ стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым на большую частку нашага краю пачынае пранікаць славянскае насельніцтва. Яго змешванне з мясцовымі балцкімі плямёнамі вяло да фармавання старабеларускага этнасу і своеасаблівай культуры, якую археолагі называюць Банцараўскай (паводле наймення гарадзішча каля вёскі Банцараўшчына пад Менскам). Ёсць шэраг сведчанняў, што нашы продкі ўжо тады мелі пэўныя формы дзяржаўнасці. Пазней, з VІІІ стагоддзя, з новай хваляй славянізацыі Беларусі, з фармаваннем крывіцкага, драгавіцкага і радзіміцкага плямёнавых саюзаў узнікаюць і дзяржавы. Ад Х стагоддзя ў Беларусі найбольш вядомыя - Полацкае, Смаленскае і Тураўскае княствы. Апошнія неўзабаве трапілі ў залежнасць ад Кіева. Полацкае ж княства было цалкам самастойнай беларускай дзяржавай, з усімі адпаведнымі атрыбутамі - суверэннай уладай князя і веча, адміністрацыяй, сталіцай, войскам, грашовай сістэмай і г.д. Княства праводзіла і сваю геапалітыку, якая палягала на супрацьстаянні агрэсіі Кіева і ўласнай экспансіі ў бок Балтыйскага мора. Падначаленне Полаччыне цэлага шэрагу прыбалтыйскіх плямёнаў надавала ёй адзнакі імперыі.

5. Хто такія Рагвалод і Рагнеда?

 

Рагвалод - першы  беларускі князь, якога прыгадваюць  старажытныя летапісы. Ён валадарыў  у Полацку ў другой палове Х  стагоддзя. Пра яго летапіс кажа: «Рагвалод прыйшоў з-за мора», што дае пэўныя падставы лічыць князя выхадцам са Скандынавіі. Ужо пры Рагвалодзе Полацкае княства - моцная ўсходнеэўрапейская дзяржава.

У Рагвалода  была дачка Рагнеда, ганарлівая і  прыгожая князёўна. Так сталася, што да яе адначасова пасваталіся гаспадары суседніх княстваў: Яраполк з Кіева і Ўладзімір з Ноўгарада (пазней названы Хрысціцелем). Рагнеда выбрала Яраполка. Абражаны адмоваю Ўладзімір пайшоў на Полацак вайною. Горад быў спалены, а Рагвалод, ягоная жонка і два сыны забітыя. Рагнеду Ўладзімір гвалтам узяў за жонку, даўшы ёй імя Гарыслава.

Праз некаторы час, жывучы пад Кіевам у сяльцы Прадславіне, Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру: «За тое, што бацьку майго забіў, зямлю яго ў палон узяў, а цяпер не любіш ні мяне, ні дзетак нашых!» Але замах быў няўдалы. Раз'юшаны Ўладзімір хацеў пакараць княгіню смерцю, але яму перашкодзіў малалетні сын Ізяслаў, які стаў у абарону маці з мечам.

За гэта Рагнеду з  сынам выслалі ў Полацкую зямлю. Там для яе збудавалі горад, названы Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Менскам) - ад імя сына Ізяслава. Менавіта гэты Ізяслаў, заняўшы дзедаў пасад, адрадзіў полацкую княскую дынастыю.

Акрамя Ізяслава Рагнеда  нарадзіла Мсціслава (які пазней стаў князем чарнігаўскім), Яраслава Мудрага (князя ноўгарадскага і кіеўскага, заснавальніка роду Яраславічаў), Усевалада і дзвюх дачок - Перадславу (узяла шлюб з чэшскім князем Баляславам ІІІ Рудым) і Прэміславу (выйшла замуж за прынца вугорскага Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі эўрапейскіх манархаў: Анастасія - вугорскага караля Андрыя І, Лізавета - караля нарвежскага Гаральда ІІІ, а пасля караля дацкага Свена ІІ. Наймалодшая Ганна стала каралевай Францыі, выйшаўшы замуж за Генрыка І Капета.

У Заслаўі Рагнеда пастрыглася ў манашку пад імем Анастасіі і памерла там у манастыры ў 1000 годзе. Сёння для нас яе імя - сімвал мужнасці і любові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнага гонару.

6. Калі  прыйшло ў Беларусь хрысціянства?

 

Першыя хрысціянскія місіянеры з'явіліся ў Беларусі, відаць, яшчэ ў ІХ стагоддзі. Іх станавілася тым больш, чым хутчэй прымалі веру Хрыстову суседнія эўрапейскія народы. Адным з такіх місіянераў быў ісляндзец Торвальд Вандроўнік, які ў Х стагоддзі прапаведваў хрысціянскія ідэі ў Полацку і пазней быў пахаваны тут у заснаваным ім манастыры Яна Хрысціцеля.

Хрысціянамі былі нашы славутыя валадары: княгіня Рагнеда (у манастве Настасся), яе сын Ізяслаў і ўсе  наступныя полацкія князі. Хрысціянства ішло ў Беларусь як з Захаду (з  Рыма), так і з Усходу (з Канстанцінопаля), хоць да сярэдзіны ХІ стагоддзя істотнай розніцы паміж гэтымі дзвюма плынямі не было.

Каля 992 года была заснаваная Полацкая епархія (у далейшым праваслаўная), на пачатку ХІ стагоддзя - тураўская (каталіцкая). Першы полацкі епіскап, пра якога згадвае летапіс, быў Міна (1104 год). Але, пэўна ж, былі святары і да яго - у тыя часы, калі полацкі князь Усяслаў Чарадзей збудаваў у нашай старажытнай сталіцы бажніцу Святой Сафіі (1055 год).

Хрысціянства ў Беларусь прыйшло ў тым жа часе, як і ў многія іншыя краіны Эўропы (Данію, Швецыю, Нарвегію, Польшчу, Харватыю). Панавальнай жа рэлігіяй яно зрабілася толькі ў канцы ХІІ-ХІІІ стагоддзі, бо сутыкнулася тут з моцнымі паганскімі (язычніцкімі) традыцыямі. Тысячагадовае суіснаванне ў нас паганства і хрысціянства сталася падставаю для верацярплівасці, талерантнасці нашага народу да розных рэлігіяў.

 

7. Ці быў старажытнарускі народ?

 

Такога народа не было. Яго прыдумалі расейскія  гісторыкі. Да тэрмінаў «древнерусский народ», «единый русский народ» яны звярталіся кожнага разу, калі ўзнікала патрэба апраўдаць імперскую палітыку Масквы, што імкнулася ўсякімі шляхамі давесці сваё нібыта гістарычнае права на Беларусь і Ўкраіну.

У мінулыя стагоддзі, апраўдваючы  экспансію і панаванне над  беларусамі і ўкраінцамі, яны заўзята прапагандавалі канцэпцыю існавання «трех племен единого русского народа - великорусов, малоросов и белорусов».

У савецкія часы, калі беларускі  і ўкраінскі народы юрыдычна набылі сваю дзяржаўнасць, гэтая канцэпцыя  была прыстасаваная да новых абставінаў. Яна трансфармавалася ў тэзіс пра існаванне «древнерусской народности как колыбели трех братских народов», якія неўзабаве мусілі, паводле камуністычнай дактрыны, зліцца ў «новую общность», што па сутнасці азначала асіміляцыю.

А што ж было ўзапраўды?

Калісьці, з VІІ-VІ стагоддзяў да Нараджэння Хрыстова землі Ўсходняй Эўропы былі заселеныя рознымі народамі: на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі балты, Украіны - скіфа-сарматы, Расеі (ад Каспія па Волзе да Карэліі) - вугра-фіны.

У VІ-VІІ стагоддзях па Нараджэнні Хрыстовым на гэтыя абшары са сваёй прарадзімы ў Вісла-Одэрскім міжрэччы і заходнім Беларускім Палессі прыйшлі славяне. Вынікам іх змешвання з мясцовым насельніцтвам сталася зараджэнне новых народаў - беларусаў, украінцаў, расейцаў. У залежнасці ад таго, з кім зліваліся славяне, фармаваліся і новыя мовы, традыцыі, менталітэт.

На этнічнай тэрыторыі  Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў: крывічы (Віцебшчына, Смаленшчына, Пскоўшчына, Віленшчына, часткова Меншчына і Гарадзеншчына), дрыгавічы (цэнтральная Беларусь і паўночнае Палессе), радзімічы (Магілеўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына), валыняне (Берасцейшчына). Аб'яднаўшыся, крывічы і дрыгавічы ў Х стагоддзі стварылі магутную дзяржаву - Полацкае княства, якое стала ядром беларускай нацыі.

Усведамленне старажытнымі беларусамі сваёй адметнасці фіксуецца  летапісамі аж з Х стагоддзя ў  вядомай аповесці пра Рагнеду. А  такая характэрная асаблівасць  беларускай мовы, як «дзеканне», адзначаецца  яшчэ на пачатку Х стагоддзя арабскім пісьменнікам Аль-Масуд'і (Абун Хасан Ібн-Хусейн) у слове «эль людзіна», якое было саманазовам нашых прашчураў.

Увогуле, на думку  прафесара В.Мартынава, дыялект, на якім пабудавана беларуская мова, узнік  вельмі даўно, яшчэ на пачатку 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым (а не ў ХІV стагоддзі, як прывыклі сцвярджаць). А так званы «древнерусский язык» - гэта не прамова трох усходнеславянскіх моваў, а проста кніжная старабалгарская (а дакладней - старамакедонская) мова ва ўсходнеславянскім варыянце.

Першы вядомы помнік беларускага пісьменства  налічвае ўжо болей за 1000 гадоў. Гэта надпіс «Гороушна» на глінянай пасудзіне, знойдзенай археолагамі пад Смаленскам. Таксама Х стагоддзем датуецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды. Гэта найстаражытнейшыя помнікі пісьменства не толькі ў Беларусі, але на ўсім абшары Ўсходняй Эўропы.

Тое, што некаторымі называецца «Древнерусское государство», строга кажучы, ніколі не існавала. Шматлікія  спробы кіеўскага князя Ўладзіміра ў канцы Х стагоддзя зброяй аб'яднаць усе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай. Полацкая зямля ў зацятай барацьбе адстаяла сваю незалежнасць.

8. У якім часе Полацкае княства  дасягнула найбольшае велічы?

 

Часам найвышэйшага ўздыму Полацкага княства сталася  ХІ стагоддзе, калі на чале дзяржавы быў князь Усяслаў Чарадзей (валадарыў з 1044 да 1101 года). Трывалы падмурак гэтага росквіту быў закладзены ягоным бацькам - Брачыславам, які перадаў у спадчыну сыну моцную дзяржаву, што здолела выстаяць у нялёгкім змаганні з Кіевам. Шмат высілкаў паклаў Усяслаў, каб уладкаваць сваю Бацькаўшчыну. Імпэту князя дзівіліся сучаснікі і нашчадкі. У сваёй сталіцы - Полацку ён пабудаваў новы магутны замак, велічны Сафійскі сабор. У часе княжання Ўсяслава квітнелі рамёствы і гандаль.

Полацкае княства  было марской дзяржавай: пад яго  кантролем знаходзіліся землі ўздоўж усёй Дзвіны да Варажскага (Балтыйскага) мора. Тут паўсталі гарады Герсіка  і Кукенойс (зараз на тэрыторыі  Латвіі) - фарпосты Полацка на шляху  да Балтыкі. Полацкая дзяржава была адным з вялікіх і магутных гаспадарстваў ранне-сярэднявечнай Эўропы побач з Польскім каралеўствам, Скандынаўскімі і Ноўгарадскім княствамі.

Усяслава як удалага і таленавітага ваяра  паважалі і баяліся суседзі. У  славутай рыцарскай песні «Слова пра паход Ігараў» пра яго сказана: «Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уначы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў». Нейкі час Усяслаў з волі простых людзей быў нават кіеўскім князем. Але неўзабаве пакінуў гэты пасад, каб вярнуцца ў Полацак.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"