Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка
1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Народ лічыў Чарадзея за ваўкалака-пярэваратня. Не толькі таму, што той дзіўным чынам мог схавацца ад ворага і нечакана напасці на яго (як, напрыклад, на Нямізе пад Менскам 3 сакавіка 1067 года), але і таму, што прыязна ставіўся да паганства-язычніцтва. Усяслаў будаваў хрысціянскія бажніцы, але не вынішчаў і паганскіх. Князь шукаў згоду ў веравызнаннях, а праз іх - адзінства народа і дзяржавы. Шматлікія ваенныя паходы Чарадзея на Ноўгарад, Пскоў, Смаленск і г.д. займаюць усяго 18 гадоў з яго амаль 72-гадовага жыцця. Ён прысвяціў сябе не разбурэнню, а стварэнню - умацаванню першай беларускай дзяржавы.
9. Хто такая Еўфрасіння Полацкая?
Еўфрасіння Полацкая ёсць наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу Беларускае зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў.
Яна прыйшла
на свет на пачатку ХІІ стагоддзя
ў Полацку, у сям'і князя Святаслава-
Спачатку маладая манашка пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. Тут яна перапісвала і перакладала з іншых моваў кнігі і, як лічаць некаторыя гісторыкі, вяла Полацкі летапіс. Праз колькі гадоў духоўнага ўдасканалення яна заснавала ў Полацку жаночы, а затым і мужчынскі манастыры. Пры іх Еўфрасіння адчыніла скрыпторыумы - майстэрні па перапісванні кніг, а таксама школы, у якіх дзеці авалодвалі граматай, вучылі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы, спасцігалі навуку красамоўства.
Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей, і таму яе можна назваць нашай першай мецэнаткаю. На яе заказ полацкі дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, а ювелір Богша (хрысціянскае імя Лазар) стварыў крыж - бясцэнную святыню беларусаў.
Унучка Ўсяслава Чарадзея ўздымала свой голас супроць княскіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі. Прыклад асветніцы натхняў яе землякоў і наступнікаў Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага...
Мошчы святой
Еўфрасінні спачываюць у Спасаўскай
царкве полацкага Спаса-
10. Хто такі Кірыла Тураўскі?
Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку ХІІ стагоддзя ў Тураве - адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў старажытнай Беларусі - у заможнай сям'і. Дасягнуўшы паўналецця, аддаліўся ў адзін з тураўскіх манастыроў, відаць святога Міколы, і неўзабаве стаў яго парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы (цыкл на ўсю сядміцу) і творы пра манаства («Слова ўказанне, адкуль жыццё ў людзях бязжэннае», «Аб чыне чарнарызца»). Калі ў 1148 годзе кіеўскім мітрапалітам стаў Клім Смаляціч - ідэйны апанент Кірылы і прыхільнік самастойнасці Кіеўскай мітраполіі, Кірыла вымушаны быў пакінуць манастыр; у гэтым часе ён замыкаецца ў манастырскай вежы - «стаўпе», здзяйсняючы вычын (подзвіг) стоўпніцтва.
Пасля таго як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, тураўскія месцічы і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы паганства. У канцы 60-х гадоў Кірыла выступіў супраць «смуты» суздальскага ігумена, «ерэтыка» (арыяніна) Фядорца. Магчыма, да гэтага часу належыць ягоная прыпавесць «Пра душу і цела», а таксама «Слова на Сабор 318 святых айцоў».
На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля. Памёр ён пасля 1184 года.
Хаця пра Тураўскага Залатаслова (як называлі яго сучаснікі) нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара ХІІ стагоддзя колькасць ягоных твораў - пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі - сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.
11. Чым вызначыўся Расціслаў Смаленскі?
Князь Расціслаў Мсціславіч спрычыніўся да ўзмацнення Смаленскага княства, якое за ягоным часам дасягнула найбольшых памераў, даходзячы на ўсходзе да сярэдняга цячэння ракі Масквы, а на захадзе ўлучаючы Воршу і Копысь.
Расціслаў займаў Смаленскі пасад з 1127 да 1159 года. Абапіраючыся на падтрымку веча, ён патушыў удзельныя ўсобіцы і набыў значны ўплыў на Полацак, Ноўгарад і Кіеў. Праводзячы незалежную палітыку, Расціслаў у 1136 годзе заснаваў у Смаленску епіскапію.
З валадараннем Расціслава звязаны высокі культурны ўздым княства. У Смаленску будуюцца новыя храмы, у тым ліку Барысаглебаўскі сабор і царква Пятра і Паўла на Градзянцы, адчыняюцца манастырскія школы, перапісваюцца і перакладаюцца кнігі. У гэты час выславіўся сваёй асветніцкай працаю Клім Смаляціч.
Даволі высока па тым часе стаяла ў Смаленску школьная адукацыя. А блізу 1130 года Расціслаў Мсціславіч заснаваў тут грэцка-лацінска-славянскую акадэмію - першую на нашай зямлі гуманітарную школу ўніверсітэцкага тыпу.
Ад 1159 да сваёй смерці Расціслаў амаль дзесяць гадоў княжыў у Кіеве. Смаленскім жа князем стаў ягоны сын Раман. Ён, як і бацька, працягваў адчыняць школы, ахвяраваў грошы на кнігі, запрашаў вучоных з іншых краінаў.
У часы Расціслава і Рамана Смаленск зрабіўся поруч з Полацкам і Туравам значным цэнтрам асветы на старажытнабеларускіх землях.
12. Хто такія Клім Смаляціч і Аўрам Смаленскі?
Клім Смаляціч
нарадзіўся на пачатку ХІІ стагоддзя
ў Смаленску. У нашу гісторыю ён увайшоў
як выдатны пісьменнік, філосаф і
царкоўны дзеяч. Ёсць звесткі, што адукацыю
Клім атрымаў у Канстанцінопалі.
Пэўны час быў манахам
Са спадчыны Кліма да нашага часу дайшоў, на жаль, толькі адзін твор - «Пасланне прасвітару Хаме», які вызначаецца жывым, эмацыйным выкладам думак, насычаны прыпавесцямі, адметнымі каментарамі Бібліі.
Клім быў адным з найадукаванейшых людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў антычную культуру, творы Гамэра, Арыстотэля, Плятона, меў глыбокія веды ў багаслоўскай - грэцкай і рымскай - літаратуры. Летапісец назваў яго кніжнікам і філосафам, якіх не было дагэтуль у нашай зямлі.
Таленавіты пісьменнік і педагог, Клім стаў заснавальнікам цэлай літаратурнай школы. Сярод яго вучняў і паслядоўнікаў - выдатны красамоўца і мастак-іканапісец Аўрам Смаленскі, аўтар шматлікіх духоўных словаў і павучанняў.
Нарадзіўся Аўрам у арыстакратычнай сям'і. Яшчэ змалку вызначаўся рознабаковымі здольнасцямі. Пасля смерці бацькоў, раздаўшы сваю маёмасць цэрквам, манастырам і бедным людзям, юнак стаў манахам Селішчанскага манастыра, дзе сабраў вакол сябе гурток кніжнікаў.
Займаўся літаратурнай працай, перапісваў і распаўсюджваў кнігі, імкнуўся, каб яны былі зразумелымі і даступнымі для ўсіх. Дзеля гэтага ён тлумачыў незразумелыя словы, ілюстраваў свае кнігі мініяцюрамі. Шмат зрабіў для росквіту грэцка-лацінска-славянскай акадэміі, закладзенай князем Расціславам, дапамагаў фармаваць кнігазбор гэтай славутай навучальнай установы.
Нямала здзекаў і пакут давялося зазнаць Аўраму ад сваіх незычліўцаў. Але яго высокая адукаванасць, незвычайная працаздольнасць і самаахвярнасць (сучаснікі называлі яго Аўрамам Працавітым) прынеслі яму ўрэшце ўсеагульнае прызнанне. Памёр на пачатку 20-х гадоў ХІІІ стагоддзя.
13. Ці была ў Беларусі мангола-
Пасля ўтварэння на пачатку ХІІІ стагоддзя Мангольскай дзяржавы ў выніку захопніцкай палітыкі Чынгісхана і ягоных нашчадкаў былі паняволеныя народы Сібіры, Паўночнага Кітая, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Малой Азіі, Блізкага Ўсходу. У 1236-1243 гадах былі заваяваныя велізарныя абшары Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, у тым ліку расейскія і ўкраінскія княствы, спустошаныя землі Малой Польшчы, Вугоршчыны, Маравіі, Славакіі, Чэхіі, Букавіны, Малдовы, Румыніі, Далмацыі, Балгарыі... Мангольскія ханы стварылі найвялікшую імперыю ў гісторыі свету, яны арганізоўвалі ваенныя экспедыцыі ў Эгіпет, Паўднёва-Ўсходнюю Азію, Японію, на востраў Яву...
Беларусь не была паняволеная мангола-татарамі. Захаваліся паданні пра пераможныя бітвы нашых продкаў з імі пад Койданавам у 1249 годзе, каля Магільны, над Акунёўкаю, але гэта хутчэй за ўсё легендарныя звесткі, якія трапілі на старонкі летапісаў значна пазней, у ХVІ стагоддзі. Беларусы змагаліся з татара-мангольскімі наездамі ў 1259, 1275, 1277 гадах. Аднак гэта былі менавіта наезды, уварванні. Беларусь ніколі не падпарадкавалася Залатой Ардзе, ніколі не ведала азіяцкай няволі. Тэрміны «мангола-татарскае нашэсце», «мангола-татарскае іга», «дамангольскі перыяд» і г.д. у дачыненні да беларускай гісторыі надуманыя. Тут у адрозненне, скажам, ад расейскіх земляў, якія 240 гадоў уваходзілі ў склад Залатой Арды, натуральны працэс гістарычнага развіцця не парушаўся, дзякуючы чаму, напрыклад, яшчэ стагоддзямі жыло веча - інстытуцыя сярэднявечнай дэмакратыі, тым часам як у Маскоўскай дзяржаве ўсталявалася азіяцкая дэспатыя.
У беларускай
гісторыі ёсць слаўная старонка, якая
да апошняга часу замоўчвалася. Задоўга
да хрэстаматыйна вядомай
14. Хто такі Меркур Смаленскі?
Меркур Смаленскі - гэта легендарны герой часоў нашэсця мангола-татараў на Ўсходнюю Эўропу, які быў кананізаваны праваслаўнай царквой.
Крыніцаю звестак
пра смаленскага пакутніка
Пад час паходу Бату-хана вялікае войска захопнікаў уварвалася ў Смаленскую зямлю. Рабуючы і забіваючы мірных людзей, пакідаючы пасля сябе папялішчы, татары рухаліся на сталіцу княства, якая вабіла іх сваім багаццем. За 24 вярсты да Смаленска яны спыніліся перад вялікім балотам, якое называлася Даўгамосцем. Частка варожага войска, перабраўшыся па дзевяцівярстовай грэблі цераз багну, рыхтавалася напасці на горад.
Паводле жыццяпісу, Меркур ўначы «прайшоў праз гарадскую браму, і прыйшоў на Доўгі Мост, і ўзяў свой меч, і ўвайшоў у стан бязбожных варвараў, і забіў іх магутнага волата». Назаўтра, калі да горада наблізіўся новы аддзел татараў, смаленцы выйшлі насустрач у поле і разбілі ворагаў. «А Батый, - апавядае "Слова пра Меркура Смаленскага", - угледзеўшы волата, забітага разам з мноствам вояў сваіх, не наважыўся падысці да горада і пабег ад Доўгага Моста, зняслаўлены Святою Багародзіцай».
Меркур склаў галаву ў крывавай сечы і быў з вялікай пашанаю пахаваны ў царкве Багародзіцы. Над дамавінаю, выконваючы волю героя, жыхары Смаленска павесілі ягоную дзіду і шчыт.
Памяць святога Меркура Смаленскага шануецца 7 снежня (24 лістапада паводле старога стылю).
15. Як адбіваліся нашыя продкі ад крыжацкае навалы?
ХІІІ стагоддзе
сталася часам сур'ёзных
Гэта былі рыцары з усёй
Заходняй Эўропы, якія пасля няўдалых
крыжовых паходаў у Палесціну (з
мэтай «вызвалення Божай
Імкнучыся адсекчы Полацкае княства ад мора, у 1201 годзе крыжакі ля вусця Дзвіны заснавалі горад Рыгу (дарэчы, паводле В.Ластоўскага, рыга, або рыгво, на старабеларускай мове азначае «вусце ракі»). З таго часу пачаўся ціск на Полацкую зямлю ды іншыя старажытнабеларускія землі. У 1208 годзе палачанін князь Вячка вымушаны быў спаліць свой горад - Кукенойс, каб не пакідаць яго крыжакам. У 1224 годзе гэты мужны князь разам з сваім паплечнікам эстонскім князем Мяэльсам загінуў, абараняючы ад крыжакоў горад Юр'еў (сучасны Тарту). У 1209 годзе быў захоплены яшчэ адзін полацкі горад - Герсіка, уладар якога - князь Усевалад - сам ледзь не трапіў у палон.
Паступова крыжакі падпарадкавалі сабе ўсю Лівонію і Эстонію, перакрылі гандлёвы шлях па Дзвіне, падыходзілі пад сцены самога Полацка. У адказ полацкі князь Валодша (гісторыкі мяркуюць, што менавіта такое імя насіў князь, якога «Кроніка Лівоніі» называе каралём Вальдэмарам) знішчаў ордэнскія ўмацаванні пад Рыгаю і Гольмам. На жаль, ён позна зразумеў сваю памылку, што дазволіў крыжакам засноўваць свае паселішчы і весці місіянерскую дзейнасць. У 1216 годзе князь Валодша сабраў вялікае войска з эстаў, латгалаў, палачанаў, каб даць рашучы адпор ворагам. Але як толькі ўзышоў на карабель, знепрытомнеў і памёр, атручаны ордэнскімі віжамі.