Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

«Мангольскі праект», на які пакладалі надзеі нацыянал-камуністы і, магчыма, некаторыя нацыянал-дэмакраты, спадзеючыся гэткім шляхам вызваліць Беларусь з маскоўскае ды польскае няволі, не здзейсніўся. Спадзяванні былі ілюзіямі. На пачатку 1927 года з дапамогай бальшавіцкіх спецслужбаў у Заходняй Беларусі была разгромленая 120-тысячная Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада, а крыху пазней у БССР распачалася ліквідацыя «нацдэмаў», якіх цяпер ужо абвінавачвалі ў спробах адарваць Савецкую Беларусь ад СССР з дапамогаю Польшчы.

Застаўшыся  толькі на паперы, «мангольскі праект», тым не менш, з'яўляецца для нас  сведчаннем авантурызму бальшавікоў, іх гатоўнасці дзеля сваіх утопіяў  маніпуляваць лёсамі цэлых народаў.

123. Чаму была разгромленая Беларуская  Сялянска-Работніцкая Грамада?

 

Беларуская  Сялянска-Работніцкая Грамада - гэта масавая дэмакратычная партыя, што  ўзнікла ў Заходняй Беларусі ў  сярэдзіне 20-х гадоў як адказ на палітыку жорсткай нацыянальнай дыскрымінацыі  беларусаў пад уладаю Польшчы. Грамада  вырасла з групы, якую стварылі беларускія паслы (г.зн.дэпутаты) польскага сойму (Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётра Мятла, Павел Валошын), пераканаўшыся, што парламенцкай барацьбою нельга здабыць зямлі беларускаму селяніну, школы на роднай мове, шырэйшых дэмакратычных правоў.

Праграма БСРГ, складзеная Б.Тарашкевічам, улучала  патрабаванні дэмакратычнага самакіравання, васьмігадзіннага працоўнага дня, шырокіх  грамадзянскіх правоў беларускай мове, скасаванне асадніцтва (землеўласніцтва  польскіх каланістаў), канфіскацыі абшарніцкай зямлі і бясплатнай перадачы яе беззямельнаму і малазямельнаму сялянству. Ставілася таксама задача аб'яднаць усе этнічныя беларускія тэрыторыі ў межах адной дзяржавы.

За Грамадою, пад ейны бел-чырвона-белы сцяг, пайшла ўся Заходняя Беларусь - ад Дзісеншчыны да Піншчыны, ад Беласточчыны да Меншчыны. Да лістапада 1926 года гэтая партыя згуртавала ў сваіх шэрагах 120 тысяч чалавек, аб'яднаных у дзвюх тысячах гурткоў і 18 павятовых камітэтах. Такога імклівага росту палітычнага аб'яднання Беларусь ніколі - ні раней, ні пазней - не ведала.

Актыўныя выступленні  беларускіх дэпутатаў у сойме  і на мітынгах у гарадах і мястэчках, масавы беларускі перыядычны друк нацыянальна-дэмакратычнай  скіраванасці, праца галоўнага сакратарыята БСРГ і нізавых гурткоў на месцах прычыніліся да шпаркага станаўлення нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці грамадства. «Калі б у 1917 годзе ў нашага народа была такая нацыянальная свядомасць, як цяпер у Заходняй Беларусі, - гаварыў у апошнім слове на судзе ў 1928 годзе Рак-Міхайлоўскі, - то гісторыя яго магла б скласціся іначай.»

Крамлёўскія стратэгі імкнуліся ўзяць Грамаду  пад свой кантроль, каб радыкалізаваць нацыянальна-вызвольны рух, надаць яму класавы характар. Пільная  ўвага Масквы да беларускага руху ў Польшчы тлумачыцца тым, што менавіта гэты вектар геапалітыкі лічыўся бальшавікамі найбольш перспектыўным «для развіцця сусветнай рэвалюцыі». Побач жа знаходзілася Нямеччына, якая, паводле іх пераканання, была на парозе сацыялістычнай рэвалюцыі.

Польскія ўлады, напалоханыя каласальным размахам беларускага руху, ахвотна выкарысталі камуністычны «след» ў Грамадзе, каб расправіцца з ёю. Справаю разгрому БСРГ займаўся сам начальнік Польшчы Пілсудскі разам з міністрам нутраных справаў Мейштовічам. У студзені 1927 года папярэднія правакацыі супраць грамадаўскага руху завяршыліся масавымі арыштамі. Паслоў ад парламенцкай фракцыі Грамады пазбавілі дэпутацкага імунітэту і зняволілі, а праз год засудзілі на катаргу. Праз пяць-шэсць гадоў грамадаўцаў, выпушчаных з польскіх астрогаў і абмяняных на бальшавіцкіх вязняў, судзілі, а пасля расстралялі ў СССР як «польскіх шпіёнаў».

Трагічны лёс  напаткаў і дзесяткі тысяч маладых  грамадаўцаў, што, ратуючыся ад пераследу  польскай адміністрацыі, нелегальна перайшлі цераз мяжу ў СССР у надзеі на лепшую долю.

Палякі называлі Грамаду «крэатурай кампартыі», а  бальшавікі - «творам 2-га аддзела польскага  генштаба». І тут нічога дзіўнага няма. У задушэнні беларускага  нацыянальнага руху інтарэсы Варшавы  і Масквы цалкам супадалі. Невыпадкова  разгром Грамады палякамі супаў з пачаткам барацьбы з гэтак званым нацыянал-дэмакратызмам у БССР, якая перарасла ў генацыд супраць усяго народа.

124. Хто такі Мельхісэдэк?

 

У 1922 годзе, калі бязбожніцтва станавілася адным  з галоўных сродкаў замацавання  камуністычнай ідэалогіі, праваслаўную царкву ў Беларусі ўзначаліў мітрапаліт Менскі і Беларускі Мельхісэдэк (у свецкім жыцці Міхал Паеўскі, 1876-1931). Ён рабіў ўсё магчымае, каб захаваць веру ў народзе, спалучыць інтарэсы царквы з ідэямі беларускага нацыянальнага Адраджэння.

Беларус паходжаннем, ён і ўсведамляў сябе беларусам. 18 лютага 1924 года ў сувязі з далучэннем часткі ўсходніх этнічных беларускіх земляў да БССР мітрапаліт Мельхісэдэк пісаў  у сваім архіпастырскім пасланні: «Мы не можам не вітаць ад імя Царквы з пачуццём вялікай радасці аб'яднання роднай Беларусі ў асобную грамадзянскую адзінку. Беларускі народ зараз атрымлівае багатую магчымасць агульнымі сіламі ісці па шляху развіцця сваёй нацыянальнай культуры і стварыць свой духоўны і матэрыальны дабрабыт. Праваслаўная Царква ўласцівымі ёй сродкамі шчыра гатовая спрыяць гэтаму развіццю роднай нам Беларусі».

Але камуністычныя  ўлады аднолькава не хацелі ні рэлігійнага, ні нацыянальнага адраджэння Беларусі. У жніўні 1925 года ў Менску адбыўся  судовы працэс, на якім мітрапаліт і яго чацвёра паплечнікаў абвінавачваліся ў масавым утойванні пад час рэквізіцыі царкоўных каштоўнасцяў, у контррэвалюцыйнай прапагандзе і да т.п. Любоў вернікаў да свайго духоўнага настаўніка была такая вялікая, што маскоўскія ўлады забаранілі выносіць яму смяротны прысуд, які быў заменены на ўмоўнае пазбаўленне волі.

У тым часе калі ўладу ў Расейскай праваслаўнай царкве захапілі прыхільнікі супрацоўніцтва з бальшавіцкім рэжымам (гэтак званыя «абнаўленцы»), мітрапаліт Мельхісэдэк  выказаўся за стварэнне незалежнай ад Масквы царквы. Аднак у лістападзе 1925 года ён быў зняволены ў Бутырскую турму, а затым вывезены ў Сібір на спецпасяленне, дзе прабыў да вясны 1927 года. Вярнуцца ў Беларусь яму не дазволілі. Неўзабаве мітрапаліт ізноў трапіў ў турму, потым у Сібір. Пра апошнія гады яго жыцця захавалася мала звестак. Вядома толькі, што ён раптоўна памёр у Маскве 17 траўня 1931 года (ёсць меркаванне, што яго атруцілі).

10 жніўня 1927 года, калі мітрапаліт Мельхісэдэк  знаходзіўся ў турме, ягоныя паплечнікі абвясцілі стварэнне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. У адозве, выдадзенай з гэтае нагоды, адзначалася: «Няма ніводнага народа, які мог бы разглядацца як пусты і абыякавы матэрыял царкоўнага жыцця, якому магло б быць адмоўлена ў праве на вольнае развіццё ў якасці жывой і дзейснай часткі сусветнага цела Хрыстовага». «Абнаўленцы» зрабілі ўсё магчымае, каб Беларуская Аўтакефальная Царква не была прызнаная кананічна. Тым не менш рэальна яна існавала. «Мельхісэдэкаўскіх» прыходаў было 407 - гэта абсалютная бальшыня ўсіх прыходаў у тагачаснай Усходняй Беларусі.

Незалежная  царква ў Беларусі - мэта духоўных намаганняў мітрапаліта Мільхісэдэка - праіснавала  дзесяць гадоў. У ліпені 1937 года ўсе  святары Беларускай Аўтакефальнай  Царквы былі арыштаваныя па сфабрыкаванай бальшавіцкімі спецслужбамі справе. А 1 лістапада таго ж года епіскапы Філарэт (Хвядос Раменскі), Апанас (Хведар Вячорка), а таксама Антон Кіркевіч, Сцяфан Кульчыцкі, Міхал Рубановіч, Павел Вяршынскі, Сяргей Садоўскі, Якаў Бараноўскі, Уладзімір Лобач і шмат іншых дзеячоў нашай незалежнай царквы былі расстраляныя.

 

125. Як адбывалася калектывізацыя?

 

Адной з галоўных умоваў пабудовы камунізму ў СССР была ліквідацыя варожых класаў, у  тым ліку «дробнабуржуазнага», да якога  бальшавіцкія ідэолагі далучалі і сялян-аднаасобнікаў. Галоўным сродкам такога працэсу стала калектывізацыя, якая распачалася ў другой палове 20-х гадоў і скончылася на пачатку 50-х гадоў, калі «абагулілі» сялянскія гаспадаркі Заходняй Беларусі.

Ад першых дзён утварэння калектыўныя гаспадаркі былі стратныя, карысталіся фінансавай дапамогай дзяржавы, бо ўтвараліся ў асноўным з сялян-беднякоў. У Беларусі яны не карысталіся ніякім аўтарытэтам, бо найбольш эфектыўным кірункам развіцця сельскай гаспадаркі тут лічылася фермерства, ці, як тады называлі, хутарызацыя. Але ў сярэдзіне 1929 года на загад з Масквы пачалося інтэнсіўнае стварэнне калектыўных гаспадарак, тэарэтычным абгрунтаваннем якога стаў знакаміты артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў «Правде» 7 лістапада.

Каб дагадзіць  правадыру, партыйнае кіраўніцтва  БССР прыняло ў лютым 1930 года пастанову  пра ператварэнне рэспублікі ў «зону  сплошной коллективизации», што азначала калектывізацыю 75-80 адсоткаў сялянскіх  гаспадарак. Выканаць гэтую задачу можна было толькі аб'ядноўваючы сялян прымусова. Рабілі гэта з дапамогай сельскіх камуністаў, рабочых брыгад, прысланых гарадскімі партыйнымі арганізацыямі, і ГПУ.

Пры ўступленні селяніна ў калгас без аніякай  кампенсацыі забіралася яго свойская жывёла і сельскагаспадарчы інвентар. Каб не аддаваць нажытае дабро дарма, сяляне пачалі рэзаць жывёлу; у выніку ўжо да траўня 1930 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы і коней скарацілася больш як на чвэрць.

Іншадумства на вёсцы пачалі выкараняць шляхам барацьбы з «кулакамі». У Маскве вызначылі колькасць «кулакоў» у СССР - 3 адсоткі ад усіх сялянскіх гаспадарак. У Беларусі гэта склала 24 тысячы сем'яў, або 120 тысяч чалавек. «Кулакоў» падзялілі на тры катэгорыі.

Далучаныя да першай падлягалі знішчэнню, да другой - высяленню за межы БССР; «кулакі» ж трэцяй катэгорыі заставаліся на радзіме, але іх павінны былі перасяліць на горшыя землі, па-за рысай суцэльнай калектывізацыі.

На канец  траўня 1930 года было раскулачана 15 629 гаспадарак, іх маёмасць перададзена ў непадзельныя фонды калгасаў, за межы БССР выслана 40 тысяч чалавек. Жылося ў калгасах небагата, і з 1931 года яны пачалі распадацца. Каб стрымаць выхад, для аднаасобнікаў вызначылі празмерныя падаткі, іншыя зборы, а калі гаспадар ўсё ж спраўляўся з імі, у ход ішло ГПУ, якое абвяшчала спраўнага гаспадара кулаком. У сакавіку-чэрвені 1931 года з Беларусі ў Сібір, Казахстан выселена 5 тысяч сялянскіх сем'яў, да верасня - яшчэ 5 671 сям'я, - і гэтак штогоду, амаль да самай вайны. Толькі ў Архангельскай вобласці на пачатку 1941 года ў працоўных спецпасёлках налічвалася 2 283 беларускія «кулацкія» сям'і.

Асабліва заўзята  шукалі «кулакоў» сярод тых, хто  насмельваўся абурацца ўсталяванай  сістэмай працадзён, за якія калгаснік  амаль нічога не атрымоўваў. Вызначаны  ў БССР мінімум 80 працадзён стаўся для сялян асаблівай «паншчынай».

Да 1941 года ступень  абагуленасці дасягнула па БССР 93,4%, калгаснікі апрацоўвалі 96,2% пасяўной плошчы. Але прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі ад гэтага не павялічылася (у 1940 годзе, калі верыць статыстыцы, ураджайнасць збожжа склала 7 цэнтнераў з гектара, надоі малака на карову - 834 літры). Калгаснікі былі сама нізкааплатнай катэгорыяй насельніцтва: сярэднемесячны заробак іх складаў 12 рублёў, тым часам як рабочыя, напрыклад, атрымоўвалі 34 рублі.

Аднак галоўнай сваёй мэты бальшавіцкія ідэолагі дасягнулі: калгасных сялян ужо ніяк нельга было назваць «дробнай буржуазіяй», бо значная частка іх не мела нічога. Калгасы праз старшыняў, прызначаных з цэнтра, сяк-так выконвалі ўскладзеныя на іх нормы здачы мяса, малака, збожжа. Яго хапала, каб забяспечыць харчаваннем горад. А тое, што пры гэтым калгаснік сам заставаўся паўгалодным, нікога не хвалявала.

126. Як усталёўвалася таталітарная  сістэма ў БССР?

 

Таталітарнай  сістэмай называецца такі лад, пры якім дзяржава мае ўсеагульны, «татальны» кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства.

Характэрная рыса таталітарных дзяржаваў - панаванне  ў іх адной палітычнай арганізацыі. Аднапартыйнасць у БССР (як і ў  СССР увогуле) усталявалася пасля 1922 года, калі ў асяроддзі найбуйнейшай апазіцыйнай бальшавікам партыі эсэраў прайшлі масавыя арышты. Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы ўскосна ці наўпрост фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных установаў, а камуністычная ідэалогія стала афіцыйнай.

Неадлучная  асаблівасць таталітарызму - жорсткая цэнзура, якая поруч з забаронай  апазіцыйных выданняў з'яўляецца выпрабаваным інструментам задушэння свабоды слова і інфармацыі. Яна была ўведзеная бальшавікамі неўзабаве пасля захопу ўлады і праіснавала да пачатку 90-х гадоў.

Барацьбой з  іншадумствам, да якога далучалі любую  нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы, што мелі для гэтага ў сваёй структуры палітычны вышук. Асабліва масавай гэтая барацьба была ў 30-х гадах, іншадумства разглядалася як контррэвалюцыйная дзейнасць і каралася смерцю. Калі доказы следчых былі недастатковыя для суда, прысуд выносіўся з дапамогаю пазасудовых органаў - «троек», «двоек», трыбуналаў, калегіяў. Вынішчаліся не толькі палітычныя апазіцыянеры. Адным з галоўных ворагаў стала духавенства. Свабода сумлення разглядалася як свабода весці атэістычную апрацоўку насельніцтва.

Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае  адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх  статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ва ўсталяванні сацыялізму. Кіраўнікі  буйных арганізацый падбіраліся  партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс.

Грамадзяне  БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства. У 1932 годзе  была ўведзеная прапіска, якая і  да сённяшняга дня не дае магчымасці жыць і працаваць без абмежаванняў. Таталітарная сістэма ў БССР была закрытая: выезд за межы СССР, часткай якой з'яўлялася наша краіна, для абсалютнай бальшыні грамадзян да пачатку 90-х гадоў забараняўся.

Таталітарная  сістэма ў СССР прадугледжвала развіццё толькі адной нацыі, на аснове якой стваралася «новая гістарычная супольнасць» - савецкі народ. Беларусі тут адводзілася роля своеасаблівага палігона. Вынікі гэтага эксперымента ўражваюць: катастрафічна звузілася ўжыванне беларускай мовы, для сотняў тысяч беларусаў сталі звычайнымі гістарычная бяспамятнасць і абыякавасць да лёсу сваёй нацыі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"