Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

Найбольш сведамыя навучэнцы пачалі гуртавацца, што  нарэшце прывяло да ўтварэння  ў педвучылішчах увосень 1945 года нелегальных патрыятычных групаў, якія затым аб'ядналіся ў СБП. Перад бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня» моладзь прымала прысягу: «Я, беларус (імя і прозвішча), уступаючы ў Саюз Беларускіх Патрыётаў, прысягаю перад Бацькаўшчынай і Беларускім Народам, што заўсёды буду верны ідэалам Свабоды і Незалежнасці Беларусі. Калі ж па слабасці сваёй або ліхім намеры я парушу гэтую прысягу і выдам тайну сяброў, няхай пакарае мяне Бог ганебнай смерцю здрадніка Радзімы».

Менавіта свабода  і незалежнасць нашай краіны былі галоўнай мэтай дзейнасці арганізацыі. Ейныя сябры займаліся самаадукацыяй і прапагандай сваіх поглядаў сярод прыяцеляў і знаёмых, пашыралі шэрагі аднадумцаў у мясцінах, куды траплялі на працу пасля педвучылішчаў. Рыхтаваліся дзейнічаць не толькі словам - сярод падпольшчыкаў вялася і вайсковая падрыхтоўка.

Не маючы  досведу падпольнай работы, без падтрымкі  сталых людзей і сувязяў з іншымі нелегальнымі арганізацыямі Беларусі СБП быў асуджаны на правал (тым  больш што ў яго шэрагі ўбіўся правакатар). Арышты пачаліся ў лютым 1947 года. Затым былі допыты з запалохваннямі, катаваннямі. Летам і восенню 1947 года, а таксама ў наступным годзе адбыліся судовыя працэсы - у Менску і Полацку. Кіраўнікі Глыбоцкай (Васіль Мядзелец) і Пастаўскай (Мікола Асіненка) групаў, а таксама найбольш актыўныя сябры (Валянцін Лагунёнак і Алесь Юршэвіч) былі прыгавораныя ваенным трыбуналам да расстрэлу, замененага пазней на 25 гадоў зняволення. Такія ж тэрміны атрымалі Янка Бабіч, Тарэнць Еўдакімаў, Пётра Спірковіч, Алесь Умпіровіч.

Рэшту сяброў засудзілі пераважна на 10 гадоў канцэнтрацыйных лагераў (Алесь Адамовіч, Алесь Амельяновіч, Ніна Асіненка, Віктар Бабіч, Марыя Бабіч, Ангеліна Бароўка, Іван Бароўка, Алена Барсук, Ларыса Барсук, Тамара Барсук, Альберт Бацяноўскі, Леў Бялевіч, Алесь Дзікі, Лявон Казак, Сымон Касарэўскі, Гардзей Кліманскі, Мікола Конан, Людміла Краснадубская, Павел Лапушынскі, Уладзімір Лысёнак, Алена Мацук, Ліда Несцяровіч, Мікола Пачопка, Юстын Протас, Янка Рымдзёнак, Стась Савік, Яўген Сідаровіч, Віктар Стахоўскі, Алег Табола, Антось Фурс, Мікола Церашкевіч, Міхась Шуман, Павел Шуман). Розныя тэрміны атрымалі і некаторыя бацькі асуджаных - «за недоносительство» на ўласных дзяцей.

Не ўсе трапілі  ў рукі эмгэбістаў. Некаторым удалося  перабрацца цераз мяжу ў Польшчу, некаторыя пайшлі ў лес, каб збройна адстойваць свае ідэалы. На Пастаўшчыне і Мядзельшчыне апавядаюць, як нейкі юнак на лясным хутары, адстрэльваючыся ад эмгэбістаў, абгарнуўся бел-чырвона-белым сцягам і апошнюю кулю паслаў сабе ў скронь. Ці не быў гэта колішні сябар СБП?

Далёка не ўсе асуджаныя патрыёты вярнуліся на Бацькаўшчыну. Але ўсюды і заўсёды яны заставаліся вернымі прысяганню. Алесь Дзікі, паміраючы, прасіў выбіць на надмагіллі: «Хай сняцца сны аб Беларусі».

Няма сумневу, што ў незалежнай Беларусі нацыянальна-патрыятычныя рухі паваеннага часу - віленскі, глыбоцка-пастаўскі, слонімска-баранавіцкі, наваградскі, мядзельска-смаргонскі ды іншыя - будуць даследваць навуковыя інстытуты. Пра нашых, сёння яшчэ амаль безназоўных, герояў напішуць кнігі, здымуць кінафільмы. Іхнымі імёнамі назавуць вуліцы і плошчы гарадоў. Ацалелыя ветэраны вызвольнага змагання атрымаюць найвышэйшыя ўрадавыя нагароды са знакам «Пагоні».

136. Хто такі Расціслаў Лапіцкі?

 

Імёны беларускіх патрыётаў, якія за савецкім часам аддалі жыццё ў змаганні за незалежнасць Бацькаўшчыны, замоўчваліся акупантамі ды іхнымі памагатымі. І толькі апошнімі гадамі яны вяртаюцца з забыцця.

Расціслаў Лапіцкі  нарадзіўся 1 верасня 1928 года ў вёсцы  Касута на Віленшчыне ў сям'і праваслаўнага  святара. У часе Другой сусветнай  вайны Лапіцкія апынуліся ў Кабыльніку на Мядзельшчыне. Тут у 1944 годзе Расціслаў упершыню ўлучыўся ў патрыятычны рух, запачаткаваны на Віленшчыне навучэнцамі Віленскай беларускай гімназіі і духоўнай семінарыі. Пры арыштах падпольшчыкаў таксама быў зняволены - за перадрук і распаўсюджванне ўлётак. Як малалетак, ён атрымаў тры гады турмы, старэйшы брат Алег - дзесяць.

Вярнуўшыся  праз год па амністыі дахаты, юнак спачатку вучыўся ў Кабыльніку, а затым  у Мядзельскай дзесяцігодцы. У  Мядзеле Расціслаў Лапіцкі і  разгарнуў працу па стварэнні новай нелегальнай арганізацыі. Актыўнымі яго памочнікамі сталі Факунда Несцяровіч з Юшкавічаў і Язэп Качарга з Качарог. Сваю пазіцыю Лапіцкі выказваў з юначым максімалізмам: «Калі ведаеш, што ў гэтай хаце заначуе вораг Беларусі - спалі хату, калі хлеб з гэтай нівы пойдзе ворагу Беларусі - знішчы яе».

Увосень 1949 года аўдавелая маці перабралася з  сынам да родзічаў у Смаргонь. На новым месцы юнак ізноў пачаў  шукаць тых, каму неабыякавы лёс Бацькаўшчыны. Назбіралася паўтара дзесятка аднадумцаў. Лапіцкі - рослы, прыгожы, шчодра адораны прыроднымі задаткамі, з вострым розумам і палкім характарам - быў несумнеўным іх лідэрам. Пачалі з улётак. У вёсачцы над Вяллёй уладкавалі невялікую друкарню і неўзабаве ў горадзе, нават на будынках райкама і міліцыі, забялелі расклееныя пракламацыі, і кожная скончвалася заклікам: «Смерць Сталіну!».

Высачыць патрыётаў, не абазнаных у канспірацыі, было няцяжка. Дый сам Расціслаў не хаваў сваіх перакананняў, асабліва на школьных уроках. Пад канец года яго арыштавалі. Тыднёвы допыт не вырваў прызнання, і юнак часова быў выпушчаны з вязніцы. Паводле пастановы арганізацыі ён пакінуў Смаргонь і таемна вярнуўся на Мядзельшчыну. Але і там цяжка было знайсці надзейны прытулак, бо людзьмі апанаваў страх - мядзельскіх падпольшчыкаў ужо выдаў здраднік, і чуткі пра арышты шырока разышліся па раёне. У Кабыльніку знясілены і хворы Расціслаў ізноў быў схоплены эмгэбістамі. Гэтым жа часам ужо ішлі масавыя арышты і ў Смаргоні.

На допытах  юнакоў і дзяўчат катавалі бязлітасна. Хто вярнуўся жывым з канцлагераў, потым сведчыў блізкім, што іголкі пад кіпці было не самае страшнае…

15 чэрвеня  1950 года ў Маладзечне адбыўся  суд над патрыётамі - пераважна  вучнямі 7-10 класаў Смаргонскай  і Мядзельскай школ, некаторымі  навучэнцамі з Менска. Іх абвінавачвалі не толькі ў «вражеской пропаганде», але і ў здзяйсненні тэрарыстычных актаў. Сведчанні Расціслава Лапіцкага на судзе былі прамовамі-абвінавачаннямі рэжыму. Ён гаварыў, як бальшавікі выгналі яго сям'ю зімою з хаты, як яны зневажаюць за веру ў Бога, закрываюць цэрквы і касцёлы, як прыніжаюць беларускую мову, як душаць людзей непамернымі падаткамі, даводзячы да самагубства.

Бальшыня падпольшчыкаў  атрымала па 25 гадоў. Лапіцкага ж  і Несцяровіча як кіраўнікоў арганізацыі  прысудзілі да пакарання смерцю. Расціслаў адмовіўся прасіць памілавання. Ён з абурэннем заявіў: «Рабіце сваю чорную справу, мне вашае ласкі не трэба - можаце мяне забіваць. А я, колькі жыць буду, столькі буду вас усіх ненавідзець і буду вам шкодзіць праз увесь час!»

137. Што такое Цэнтар Беларускага Вызваленчага Руху?

 

Пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі  Беларусі (пераважна Заходняй) пачалі ўзнікаць нелегальныя патрыятычныя арганізацыі як пратэст сведамай моладзі супраць гвалтоўнай русіфікацыі, уціску беларускай культуры і мовы, панавання навалачы з усходу.

Увесну 1946 года такая арганізацыя з канспірацыйным назовам «Чайка» з'явілася ў  Слоніме. Яе заснавалі ў асноўным настаўнікі, учорашнія школьнікі. Арганізацыя  шпарка расла. Згодна з умовамі канспірацыі  кожны з сяброў не павінны быў ведаць больш за шэсць чалавек з падполля. У сваю чаргу кожны з удзельнікаў ствараў толькі яму вядомую групу прыхільнікаў руху. Падобныя арганізацыі і суполкі ствараліся тым часам у Баранавічах, Берасці, Наваградку («Саюз Вызвалення Беларусі»), Ганцавічах, Жыровічах ды іншых гарадах і мястэчках. На стадыі арганізацыйнага афармлення знаходзіліся суполкі ў Менску і Горадні.

Улетку 1946 года падпольшчыкі Слоніма, Баранавічаў, некаторых  іншых гарадоў аб'ядналіся і стварылі Цэнтар Беларускага Вызваленчага Руху. У яго склад увайшлі Васіль Супрун (кіраўнік Цэнтра), Міхась Агейка, Алесь Барэйка, Мікола Макарэвіч, Міхась Ракевіч, Уладзімір Салавей. На пачатку 1947 года рух перакінуўся на Маладзечанскую і Пінскую вобласці. Узніклі абласныя структуры - гэтак званае Першае кола, іх узначалілі: Алесь Барэйка (Баранавіцкая вобласць), Мікола Макарэвіч (Берасцейская), Сяргей Яноўскі (Маладэчанская), Мікола Ляскавец (Пінская). Абласным структурам падначальваліся раёныя цэнтры падполля (Другое кола), якія ў сваю чаргу гуртавалі першасныя суполкі (Трэцяе кола). Аднымі з найбольш арганізаваных і заканспіраваных былі групы на Слонімшчыне.

Мэты, якія ставілі  перад сабою патрыёты, былі абарона  нацыянальных правоў і свабодаў, дасягненне дабрабыту беларускага народа, захаванне і развіццё роднай культуры і мовы і ўрэшце - пабудова суверэннай, незалежнай беларускай дзяржавы. Палітычны кірунак руху - сацыял-дэмакратыя. Сродкі дзейнасці - агітацыя і прапаганда пераважна ў асяроддзі моладзі з мэтай абуджэння сацыяльнай сведамасці і нацыянальнай годнасці народа.

З дапамогай  правакатараў бальшыня падпольных групаў была выкрытая органамі дзяржбяспекі. Цэлае лета 1947 года вяліся арышты. Затым  па Цэнтры Беларускага Вызваленчага Руху адбылося некалькі закрытых ваенных  трыбуналаў у Баранавічах і Менску. Беларускіх патрыётаў ашальмавалі як «фашыстаў» і жорстка пакаралі. Некаторыя былі растраляныя, многія загінулі на савецкай катарзе. Акрамя памянёных кіраўнікоў Цэнтра былі засуджаныя: Кастусь Альшэўскі, Лявон Баговіч, Алесь Гардзейка, Хведар Даўгач, Мікола Ждановіч, Алесь Жукоўскі, Антось Кабак, Леакадзія Кавальчук, Генадзь Казак, Міхась Капціловіч, Уладзімір Кернога, Вячаслаў Краскоўскі, Лазіцкі, Яўген Лішко, Лысенка, Лях, Самсон Пярловіч, Сапежка, Майсей Стома, Міхась Чыгрын, Адам Шабоцька, Алесь Шапавал ды іншыя, прозвішчы якіх яшчэ неабходна высветліць.

138. Ці была КПБ партыяй?

 

Камуністычная партыя бальшавікоў Беларусі была створаная  згодна з пастановаю ЦК РКП(б) 30 снежня 1918 года ў Смаленску на чарговай Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б), якая тут жа была абвешчаная першым з'ездам КП(б)Б. Ад часу стварэння самастойнасць КП(б)Б была фікцыяй. Яе кіраўніцтва прызначалася ў Маскве, а потым толькі фармальна зацвярджалася беларускімі партыйнымі камітэтамі. Яна не мела свайго статута, праграмы, грашовых сродкаў, бо з'яўлялася структурнай часткай спачатку РКП(б), а потым ВКП(б) і КПСС. Камуністы Беларусі падпарадкоўваліся пастановам, прынятым у Маскве.

У таталітарных дзяржавах аснову палітычнай сістэмы  складае звычайна адзіная легальная масавая палітычная арганізацыя, якую ўзначальвае «правадыр». Яе структуры або сумяшчаюцца з дзяржаўнымі, або кантралююць іх. Па сутнасці такая палітычная арганізацыя не можа называцца партыяй. І.Сталін у сваім «Кароткім курсе гісторыі Ўсесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў)» адзначыў, што ВКП(б) не падобная да звычайнай сацыял-дэмакратычнай партыі заходнеэўрапейскага тыпу, якая марыць пра сацыяльныя рэформы, бо з'яўляецца «партыяй новага тыпу».

Што гэта такое, дакладна высветлілася ўжо пры канцы 30-х гадоў. Апарат кіравання кампартыі стаўся часткаю дзяржаўнага апарату, якая вызначала асноўныя кірункі дзяржаўнага развіцця і кантралявала іх выкананне. Менавіта ў гэтым і палягала «кіраўнічая роля» партыі, бо шэраговыя камуністы ніяк не ўплывалі ні на партыйную, ні на дзяржаўную палітыку.

Дзейнасць кіраўніцтва  КПБ з'яўлялася строга сакрэтнай, кантроль за ёю з боку звычайных камуністаў фактычна адсутнічаў. Партыйны кіраўнічы  апарат быў у савецкім грамадстве асаблівай кастай, якой дазвалялася  болей, чым усім астатнім грамадзянам, мець праўдзівай інфармацыі пра тыя ці іншыя падзеі палітычнага жыцця. Камуністы-кіраўнікі карысталіся матэрыяльнымі прывілеямі: за грамадскі кошт мелі добра ўладкаваныя службовыя кватэры, аўтамабілі, іх адпачынак праходзіў у найлепшых санаторыях, кантроль іх здароўя ажыццяўлялі спецыяльныя медычныя ўстановы.

Манаполія ўлады  КПБ-КПСС здзяйснялася з дапамогаю  інстытуцыі гэтак званай наменклатуры: без дазволу партыйных органаў  нельга было заняць ніводнай кіраўнічай пасады ні ў дзяржаўных, ні ў грамадскіх арганізацыях. Уплыў партыйнай ідэалогіі на грамадства падтрымліваўся значнай колькасцю адукаваных палітычных работнікаў, а таксама спецслужбамі, якія паслядоўна вынішчалі ўсялякае іншадумства. Шэраговыя камуністы таксама не былі выключэннем: ім забаранялася верыць у Бога, мець кантакты з «класавымі ворагамі», без дазволу партыйнага камітэта мяняць месца працы ці жыхарства. Пытаннем абмеркавання на партыйных сходах маглі стаць усе бакі асабістага жыцця камуністаў - дачыненні мужа і жонкі, выхаванне дзяцей, баўленне вольнага часу.

Дэмакратычныя рэформы 90-х гадоў, што распачаліся  ў Савецкім Саюзе, парушылі манаполію  КПБ-КПСС на ўладу. Дзейнасць КПСС была забароненая, КПБ як частка дзяржаўнага  апарату перастала існаваць.

139. Дзе ў свеце жывуць беларусы?

 

Акрамя Рэспублікі Беларусь, дзе яны складаюць блізу 80 адсоткаў, найбольш кампактна беларусы жывуць на Беласточчыне, Віленшчыне, Латгальшчыне, Пскоўшчыне, Смаленшчыне і Браншчыне. Але варта зазначыць, што яны  там не эмігранты, а спрадвечныя жыхары на сваёй этнічнай тэрыторыі, на сваёй зямлі.

Пакідаць радзіму  беларусаў вымушалі розныя прычыны, але перадусім эканамічныя і  палітычныя. Найбольш масавая эміграцыя  пачалася пры канцы ХІХ стагоддзя. Паскоранае развіццё капіталізму абумовіла тады міграцыю сялян і дробных вытворцаў дзеля лепшага заробку і набыцця зямлі. Сотні тысяч беларусаў пераязджалі ў Сібір, у буйныя прамысловыя гарады Расеі (гэтак, толькі за перыяд з 1896 да 1912 года ў Сібір перасяліліся з Беларусі 717 тысяч чалавек). За межамі Расейскай імперыі нашых суайчыннікаў найбольш прыцягвалі Злучаныя Штаты Амерыкі, Канада, Аргенціна і Бразілія.

Першая сусветная  вайна, гвалтоўная эвакуацыя, рэвалюцыя  і бальшавіцкія рэпрэсіі раскідалі  масы нашых людзей па абшарах Расеі.

Жорсткасць і помслівасць савецкай улады прымусіла стваральнікаў і актыўных прыхільнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі падацца на эміграцыю ў Летуву, Латвію, Польшчу, Чэхаславаччыну і Нямеччыну.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"