Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

У міжваенным перыядзе (1921-1939 гады) дзесяткі тысяч  выхадцаў з Заходняй Беларусі ў пошуках лепшае долі накіраваліся ў Канаду, Аргенціну, Уругвай, Парагвай і Бразілію.

У часе Другой сусветнай вайны больш за 300 тысяч  беларусаў апынулася ў Нямеччыне, Аўстрыі ды іншых заходнеэўрапейскіх краінах. Многія з іх затым перасяліліся ў ЗША, Канаду і Аўстралію, утварыўшы новыя цэнтры беларускай эміграцыі.

За мяжою  засведчылі сваю жыццяздольнасць арганізацыі  нашых суродзічаў «Згуртаванне беларусаў  у Вялікабрытаніі», «Згуртаванне беларусаў  у Канадзе», «Беларуска-амерыканскае задзіночанне», «Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі», «Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі», «Беларускае нацыянальнае аб'яднанне ў Канадзе», «Беларускі саюз моладзі ў Канадзе».

Найбуйнейшымі цэнтрамі навукова-культурнага жыцця  эміграцыі сталіся Беларускі  інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (выдае навуковыя «Запісы»), Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны ў Лондане, Беларускі (Вялікалітоўскі) фонд імя Л.Сапегі ў ЗША, Ангельска-беларускае таварыства (выдае «Часопіс беларускіх даследванняў» на ангельскай мове).

Згуртаванню беларусаў на эміграцыі, развіццю іх нацыянальнай сведамасці і культуры спрыяюць і папулярныя перыядычныя  выданні, сярод якіх найбольш значныя  газета «Беларус» (Нью-Ёрк, выдаецца з 1950 года) і часопіс «Беларуская думка» (Саўт-Рывэры, з 1960 года).

Беларуская  эміграцыя дала свету таленавітых  спевакоў (Пётра Конюх, Міхась Забэйда-Суміцкі, Мікола Стрэчань), кампазітараў (Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч-Шчаглоў, Эльза  Зубковіч), мастакоў (Віктар Жаўняровіч, Уладзімір Шыманец, Зміцер Чайкоўскі), паэтаў (Наталля Арсеннева, Алесь Салавей, Масей Сяднёў ды інш.). У сем'ях беларускіх эмігрантаў нарадзіліся і Алія Клеч (Пашкевіч) - вядучы мастак «Дыснэйленду», і Ўэйн Грэцкі - «зорка» паўночнаамерыканскага хакею.

Можна толькі ганарыцца, што беларусы паходжаннем  гэтакія славутыя вучоныя, як Барыс  Кіт - спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі, узнагароджаны Залатым  медалём Германа Обэрта, былы дарадчык урада ЗША ў галіне развіцця астранаўтыкі, акадэмік Сусветнай акадэміі астранаўтыкі; Ілля Прыгожын - прэзідэнт Бельгійскай каралеўскай Акадэміі навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў, дырэктар Міжнароднага інстытута фізікі і хіміі ў Сальвэ, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1977 года па хіміі.

140. Якіх славутых людзей дала свету Беларусь?

 

Беларуская  зямля нарадзіла шэраг выдатных дзеячоў, якія праславіліся далёка за яе межамі. Гэта Казімір Семяновіч, вынаходнік шматступеневай ракеты, і  Якуб Наркевіч-Ёдка, адкрывальнік электраграфіі  і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў; Ігнат Дамейка, народны герой Чылі, даследнік яе прыродных багаццяў, заснавальнік універсітэта ў Сант-Яга, і Герман Мінкоўскі, выдатны нямецкі матэматык і фізік; Аляксандар Кавалеўскі, які даказаў эвалюцыйнае адзінства хрыбетных і бесхрыбтовых жывёлаў, бліскуча пацвердзіўшы гэтым тэорыю Ч.Дарвіна, і ягоны брат Уладзімір Кавалеўскі, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі; Бенядзікт Дыбоўскі, які ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі, і Ян Чэрскі, геолаг, даследнік Усходняй Сібіры, імем якога названая горная сістэма («хрыбет Чэрскага»); Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой Злучаных Штатаў Амерыкі, змагар за іх незалежнасць, і Жыгімонт (Зыгмунт) Мінейка, нацыянальны герой Грэцыі, удзельнік барацьбы супраць турэцкіх захопнікаў; Аляксандар Булатовіч, герой вайны Абісініі (Эфіопіі) з італьянскімі каланізатарамі, і Мікалай Судзілоўскі, прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў; Леў Арцімовіч, выдатны вучоны ў галіне кіравання тэрмаядзернага сінтэзу, і Аляксандар Чыжэўскі, заснавальнік геліябіялогіі; Аляксандар Маліноўскі, які сваёй працай стварыў падмурак новай навукі - кібернетыкі, і Оскар Мілаш, французскі і летувіскі пісьменнік.

Беларусь дала свету выдатных паэтаў - Міколу Гусоўскага, Яна Вісліцкага, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча; кампазітараў - Міхала Клеафаса Агінскага, Міхаіла Глінку, Станіслава Манюшку, Мікалая Рымскага-Корсакава, Змітра Шастаковіча, Ігара Стравінскага; мастакоў - Казіміра Малевіча, Вітаўта Бялыніцкага-Бірулю, Яўсея Майсеенку, Рамана Семашкевіча, Уладзіслава Стрэмінскага, Георга Ніскага, Надзею Хадасевіч-Лежэ; асветнікаў і філосафаў - Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Кліма Смаляціча, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага; першадрукара Ўсходняй Эўропы Францішка Скарыну, першадрукароў у Расеі Пётру Мсціслаўца ды Івана Фёдарава, які распачаў таксама кнігадрукаванне ва Ўкраіне, лонданскага першадрукара Яна Ліцьвіна.

Са старадаўных  беларускіх родаў паходзяць і  такія вядомыя ўсяму свету  людзі, як матэматык Соф'я Кавалеўская (Корвін-Крукоўская), падарожнік Мікалай Перавальскі (Пржэвальскі), паэт Гіём Апалінэр (Кастравіцкі), авіяканструктар Павел Сухі, пачынальнік лялечнай анімацыі (мультыплікацыі) Уладзіслаў Старэвіч. Беларускага паходжання таксама першая ў свеце касманаўтка Валянціна Церашкова, касманаўты Пётра Клімук і Ўладзімір Кавалёнак.

141. Якія войны прынеслі найбольшыя  страты народу Беларусі?

 

Найбольшай  трагедыяй сталася для Беларусі расейскае нашэсце, якое распачаў у 1654 годзе цар Аляксей Міхайлавіч. Тады на знясіленую за 6 гадоў казацкімі наездамі Беларусь рушыла 100-тысячнае войска пад камандаваннем Шарамецева. Актыўныя ваенныя дзеянні цягнуліся 7 гадоў, і гэтыя гады сучаснікі параўноўвалі з патопам. У бітвах, пры асадах гарадоў, ад гвалту загінулі 53 адсоткі насельніцтва Беларусі, у некаторых жа паветах - да 75 адсоткаў жыхарства. Расейцы вывелі ў свае гарады і вёскі болей за 300 тысяч беларусаў. Значная частка гэтага палону была прададзеная ў рабства. Былі разрабаваныя палацы, храмы, манастыры, вывезеныя ўсе друкарні, кузні, запасы жалеза. Сельская гаспадарка і прамысловасць былі разбураныя расейскімі войскамі дашчэнту. Вынікам гэтай вайны было і тое, што антымаскоўскія настроі стымулявалі рост паланізацыі. Варта адзначыць, што Батыева нашэсце, з часу якога мінула ўжо сем з паловаю стагоддзяў, расейцы ўзгадваюць дагэтуль, а ў нас пра расейскае нашэсце сярэдзіны ХVІІ стагоддзя забаранялася абмовіцца нават словам.

Кожным трэцім жыццём сваіх дзяцей паплацілася  Беларусь за развязаную Пятром І Паўночную  вайну. Нашыя землі сталіся арэнай змагання чатырох дзяржаваў і шматгадовай расейскай акупацыі. Зноў вынікам вайны былі паўсюдныя могілкі, спаленыя вёскі і гарады, згалелыя людзі, няшчасныя сіроты.

Шасцімесячная вайна Расеі з Напалеонам каштавала  беларусам мільёна чалавек - кожнага чацвертага.

Паўтара мільёна  беларусаў загналі ў магілу Першая сусветная вайна, польская і бальшавіцкая акупацыя.

Сталінскі генацыд  у 30-40-х гадах, паводле падлікаў навукоўцаў, каштаваў беларускаму народу блізу 2 мільёнаў жыццяў.

Другая сусветная вайна, распачатая Гітлерам і Сталінам, забрала на той свет у Беларусі, паводле ўдакладненых звестак, кожнага трэцяга.

Расейцы, немцы, палякі лічылі сябе народамі, якія нясуць крыж Божай місіі, і калі захоплівалі  землі суседзяў, дык прымушалі  на свой крыж маліцца і лічыць сябе за вызваленцаў. Беларусы ж здаўна нясуць крыж пакуты. У гэтай розніцы крыецца  галоўная несумяшчальнасць псіхалогіі беларусаў з псіхалогіяй расейцаў ці палякаў, якія і сёння не адракліся ўголас ад граху агрэсіўнасці, а праз царкву, касцёл ці вуснамі сваіх шавіністаў выказваюць намер зацвердзіцца ў Беларусі з правам непавагі да нашай культуры, мовы, гісторыі.

142. Які лёс старадаўных музейных  і бібліятэчных збораў у Беларусі?

 

Беларусь, відаць, адзіная краіна ў свеце, краіна-выключэнне, дзе нацыянальных культурных скарбаў, матэрыяльных і духоўных, на радзіме  меней, чым за яе межамі. Прычынай таму ваенныя навалы, што хвалямі перакочваліся праз нашу зямлю, і драпежніцкая палітыка суседзяў. Як пісаў Якуб Колас,

Тут схадзіліся плямёны  
Спрэчкі сілаю канчаць,  
Каб багата адароны  
Мілы край наш зваяваць,  
А нас цяжка ў сэрца раніць,  
Пад прыгон узяць навек,  
Нашы скарбы апаганіць,  
Душу вынесьці на здзек,  
Каб у віры тэй ашукі  
Зьнішчыць нашы ўсе сьляды,  
Каб ня ведалі і ўнукі,  
Хто такія іх дзяды.

Цяжка пералічыць усе тыя нацыянальныя багацці, што  на працягу стагоддзяў былі вывезеныя  з беларускай зямлі ў суседнія краіны. Тут і славутая нясвіжская калекцыя слуцкіх паясоў, і выданні Ф.Скарыны, і багатая калекцыя зброі і рыцарскіх панцыраў, і ўнікальны шкляны посуд з Налібоцкай мануфактуры, што апынуліся ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, і кнігі з нясвіжскай і полацкай бібліятэк, вывезеныя ў Пецярбург, і славутая бібліятэка І.Храптовіча са Шчорсаў, якую ў Першую сусветную вайну склалі ў часовы дэпазіт у Кіеве, і тысячы скрыняў з каштоўнасцямі (старадаўнай бронзай і срэбрам, мармуровымі барэльефамі і статуямі, карцінамі старых майстроў, рэдкімі рукапіснымі кнігамі і гравюрамі, дзівоснымі дыванамі і габеленамі, калекцыямі зброі і манет, фарфору і фаянсу), адпраўленых з Менска ў Варшаву, Кракаў, Познань ды іншыя гарады ў 1920 годзе пад час польскай акупацыі.

Найбольш беларускіх кніг, рукапісаў, карцін, іншых музейных экспанатаў было вывезена - на захад  і на ўсход - у часе Другой сусветнай  вайны. Бясследна загінулі (кажуць ужо  пасля прагляду Берыя) бясцэнныя  скарбы Магілеўскага абласнога музея  і сярод іх найпершая нацыянальная рэліквія - крыж Еўфрасінні Полацкай. У Германію і Аўстрыю трапілі асноўныя зборы Менскага і Баранавіцкага музеяў. Далёка не ўсе яны вярнуліся назад. А некаторыя з іх трапілі ў сховішчы Расеі. Так здарылася, напрыклад, са старажытнымі каменнымі выявамі жанчын («бабамі»), якія да вайны знаходзіліся ў Менску, у вайну ўпрыгожвалі адзін з паркаў Берліна, а пасля зніклі ва ўсходнім кірунку.

І пасля Другой сусветнай вайны працягвалася рабаванне  нашых культурных скарбаў. Так, некалькі дзесяткаў найкаштоўнейшых карцін з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў былі ў строгай таямніцы падараваныя савецкім урадам польскаму ўраду Берута. У Маскву траплялі манетныя скарбы, знойдзеныя ў нашай зямлі. Ленінградскія і маскоўскія экспедыцыі вывозілі каштоўныя археалагічныя знаходкі і рэдкія старыя кнігі.

Асобна трэба  сказаць пра лёс Віленскага беларускага  музея імя І.Луцкевіча, зборы якога  налічвалі блізу 75 тысяч экспанатаў. Пасля яго ліквідацыі ў 1945 годзе  бальшыня іх, у тым ліку Статут 1588 года, Біблія Францішка Скарыны, багатыя калекцыі старажытных грамат, пячатак, гравюр, картаў, слуцкіх паясоў, жывапісу, зброі, апынуліся ў летувіскіх музеях і бібліятэках - Гістарычна-этнаграфічным музеі, Дзяржаўным мастацкім музеі (і яго філіяле - Карціннай галерэі), Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Летувы і Дзяржаўным мастацкім інстытуце. Віленскія беларусы робяць намаганні, каб аднавіць тварэнне братоў Луцкевічаў на ранейшым месцы - у Базылянскіх мурах, але пакуль безвынікова.

143. Як чужынцы скарыстоўвалі  існаванне ў Беларусі розных рэлігій?

 

З даўніх часоў  у Беларусі, як правіла, мірна суіснавалі розныя рэлігіі і веранні: паганства, хрысціянства, юдаізм ды мусульманства. Акрамя таго, у нашай краіне, як, бадай, нідзе болей у свеце, традыцыйна былі пашыраныя ўсе галіны хрысціянства - праваслаўе, каталіцтва, вуніяцтва, пратэстанцтва, а таксама іх драбнейшыя адгалінаванні (лютэране, кальвіністы, антытрынітарыі, стараабрадцы, анабаптысты, «чэшскія браты» ды інш.).

Да пэўнага  часу гэта не супярэчыла нацыянальнай кансалідацыі нашага народа. Усе рэлігіі ў той або іншай ступені спрыялі пашырэнню духоўнасці, асветы, навукі.

Аднак суседнія дзяржавы - Масковія і Польшча - недзе  з ХV стагоддзя пачалі скарыстоўваць  шматканфесійнасць нашага народа дзеля  ўласных экспансіянісцкіх мэтаў. Яны абралі шлях распальвання ўзаемнай нянавісці паміж рознымі цэрквамі на нашай зямлі.

Маскоўскія  князі, пачынаючы ад Івана ІІІ, імкнучыся  спраўдзіць сваю царкоўна-палітычную дактрыну «Москва - третий Рим, и четвертому не бывать», прысвойвалі тытул «государь всея Руси», што недвухсэнсоўна сведчыла пра іх намер падпарадкаваць землі нашага гаспадарства. Пасля заснавання ў 1589 годзе Маскоўскае патрыярхіі палітыка Маскоўшчыны ў дачыненні да Вялікага Княства набыла адкрыта агрэсіўны характар. На працягу ХVІІ-ХVІІІ стагоддзяў Масква спрычынілася да заняпаду нашае дзяржавы і, урэшце, яе зліквідавання.

У сваю чаргу  польскія палітычныя колы з даўных часоў імкнуліся ператварыць  наш каталіцкі касцёл у сродак сваёй экспансіі. Яны ўжывалі  розныя інтрыгі, дамагаючыся ў абыход законаў Вялікага Княства прызначэння палякаў на духоўныя пасады, каб пакрысе падпарадкаваць наш касцёл, спаланізаваць яго і, урэшце, сцвердзіць думку, што каталіцтва - гэта атрыбут польскасці.

У ХІХ стагоддзі  палітыка Расеі была скіраваная на выкараненне любых праяваў самабытнасці нашага краю. Беларусам навязвалася формула: «праваслаўны - рускі, каталік - паляк». У 1839 годзе праваслаўнае духавенства і расейскі ўрад зліквідавалі вунію, якая на той час была амаль адзіным апірышчам беларускай мовы.

Выхоўваючы  пакаленні беларусаў у духу «польскай» або «рускай» веры, чужынцы пазбаўлялі нас будучыні. Яны пакідалі нам  ролю этнічнага матэрыялу, высмоктваючы таленты і багацці нашага краю.

Як бачна, палякі і маскоўцы на працягу стагоддзяў скарыстоўвалі існаванне розных рэлігіяў у Беларусі выключна дзеля панавання ў нашым краі. Рэцыдывы гэтае палітыкі мы, на жаль, бачым і сёння. Нягледзячы на абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, тут мала што змянілася. Актуальнымі застаюцца радкі паэмы «Сымон-музыка», напісаныя Якубам Коласам 80 гадоў таму:

І цяпер над  намі, брацьце,  
Яшчэ ў сіле той раздор -  
І папоўскае закляцьце,  
І ксяндзоўскі нагавор.

 

144. Якія выдатныя польскія дзеячы  з паходжання беларусы?

 

Наша зямля  ўзгадавала шэраг выдатных дзеячоў  літаратуры і мастацтва, палітыкаў і вучоных, якія ўнеслі велізарны ўклад у гісторыю Польшчы, у развіццё яе культуры і навукі.

Сярод іх многія класікі польскай літаратуры эпохі  Асветніцтва - Францішак Багамолец, Францішак Князьнін, Адам Нарушэвіч, Юльян Нямцэвіч ды іншыя. Пачынальнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч (даследнікі выводзяць ягоны радавод ад беларуса Міцькі) шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці тэму і вобразы нашага фальклору. Беларуская рэчаіснасць лягла ў аснову прозы Элізы Ажэшкі (Паўлоўскай), якая нарадзілася на Гарадзеншчыне. З беларускага роду паходзіць выдатны раманіст Язэп Крашэўскі, літаратурная спадчына якога складае блізу 600 тамоў.

Беларускім  музычным фальклорам напоўніцу карыстаўся заснавальнік нашага опернага мастацтва  Станіслаў Манюшка (родам з Меншчыны), якога палякі лічаць «бацькам польскай оперы», і пачынальнік польскага сімфанізму Мечыслаў Карловіч (са Смаргоншчыны). Беларусы з паходжання таксама Рафал Чарвякоўскі - «бацька польскай хірургіі», Язэп Марцінкевіч - выдатны матэматык ды шмат якія іншыя польскія вучоныя.

Ад беларускай праваслаўнай шляхты вядзецца радавод  нацыянальнага героя Польшчы  Тадэвуша Касцюшкі. З Беларусі паходзіць  і Тамаш Ваўжэцкі, які ўзначаліў  паўстанне пасля зняволення Т.Касцюшкі. Беларусам (так ён сам называў сябе ў пару рэвалюцыйнай маладосці) з'яўляецца Язэп Пілсудскі, начальнік адноўленай Польскай дзяржавы. Урэшце, з этнічнай Беларусі родам і генерал Люцыян Жалігоўскі, стваральнік «Сярэдняе Літвы».

145. Якія дзеячы расейскае навукі  і культуры з паходжання беларусы?

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"