Шпаргалка по "Истории Белорусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2013 в 13:04, шпаргалка

Описание работы

1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.

Работа содержит 1 файл

150 пытанняў і адказаў з гірсторыі Беларусі.doc

— 941.50 Кб (Скачать)

Вельмі негатыўна  на духоўным развіцці беларусаў адбіўся  жорсткі дзяржаўна-партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. Формы гэтага кантролю былі розныя - ад подкупу шляхам стварэння матэрыяльных ільготаў да фізічнага вынішчэння непакорлівых.

Савецкая таталітарная сістэма мела сваю адметнасць: яна  поўнасцю кантралявала эканамічнае  развіццё, вынікам чаго стала ўмацаванне бюракратычнага апарату. Падвышэнне дабрабыту  людзей было другараднай задачай, іх заклікалі да сціплага існавання ў імя вялікіх ідэяў ці будучых дабротаў. Чынавенства займалася размеркаваннем таго, што стварылі людзі сваёй штодзённай працай. Але паколькі патрэбы значна перавышалі магчымасці іх задавальнення, тыя, хто меў дачыненне да размеркавання, атрымоўвалі больш за астатніх.

Размеркавальная сістэма, пабудаваная на дзяржаўнай уласнасці, не заахвочвала людзей да плённай працы. Шырока распаўсюджвалася практыка прымусовай працы. Спецыяльна дзеля гэтага была створаная сістэма  ГУЛагу, уведзеныя жорсткія пакаранні за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Да кантролю за выкананнем вытворчых планаў далучаліся спецслужбы.

Эканоміка Беларусі, у значнай ступені скіраваная «на вайну», сталася важным прыдаткам  ваенна-прамысловага комплексу СССР. Бальшавіцкае імкненне да сусветнага панавання падавалася ў выглядзе «непазбежнасці сусветнай рэвалюцыі», «пашырэння сацыялістычнага лагера» і да т.п.

Таталітарызм  у СССР усталёўваўся ў форме «культу  асобы», спачатку Леніна-Сталіна, затым  Хрушчова, Брэжнева, Гарбачова. Жаданне надаць савецкай сістэме дэмакратычнае аблічча прывяло да «перабудовы», якая вызначыла пачатак разбурэння таталітарных рэжымаў ў большай частцы сацыялістычных краін.

Трэба адзначыць, што таталітарная сістэма ў Беларусі ўкаранілася больш трывала, чым у іншых рэспубліках СССР. Працэс «перабудовы» тут (пад прыкрыццём нібыта «барацьбы з карупцыяй») фактычна быў накіраваны на яе ўмацаванне праз увядзенне аўтарытарнага кіравання, прэзідэнцкай «вертыкалі», праз павелічэнне колькасці міліцыі, праз дзяржаўную манапалізацыю сродкаў масавай інфармацыі і адмову ад эканамічных рэформаў.

127. Якія пласты беларускага народа  найбольш пацярпелі ад камуністычнага  тэрору?

 

У бальшавіцкай ідэалогіі рэпрэсіі супраць так  званых класавых ворагаў займалі  адно з галоўных месцаў. Гвалт для дыктатуры пралетарыяту быў проста неабходны. На думку Ў.Леніна, толькі з дапамогай «узброеных рабочых» магчыма ажыццяўляць сацыяльнае развіццё, дзеля чаго можна праліць і «мора крыві».

Рэпрэсіі пачаліся амаль з першых месяцаў існавання савецкай дзяржавы. У 1917-1921 гадах яны былі накіраваныя галоўным чынам супроць «класавых ворагаў», якія вызначаліся паводле сацыяльнага стану ці партыйнай прыналежнасці. У Беларусі, дзе з прычыны нямецкай і польскай акупацыі савецкая ўлада ўсталявалася значна пазней, чым у Расеі, галоўны ўдар быў накіраваны супраць дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, праваслаўных і каталіцкіх святароў, сяброў партыі беларускіх эсэраў.

Пастановай  ВЦИК ад 11 красавіка 1919 года ўва ўсіх губернскіх гарадах ствараліся «канцэнтрацыйныя лагеры» (гэтак яны называліся ў дакуменце) на 300 месцаў. У Менску такі лагер быў арганізаваны ў жніўні 1920 года.

Але сапраўды масавымі рэпрэсіі сталіся ў 30-х  гадах. У 1930-1934 гадах у асноўным вынішчалася  заможнае сялянства, гэтак званыя кулакі, або тыя, хто аказваў супраціў утварэнню калгасаў. «Кулацкімі ідэёлагамі» была названа значная частка беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі. Сотні тысяч сялян (паводле розных крыніцаў, ад 4 да 15 адсоткаў усяго беларускага сялянства) былі высланыя ў папраўча-працоўныя лагеры, іх сем'і выселеныя за межы БССР.

Каб мець «падставу» для прыцягнення да крымінальнай адказнасці творчай і навуковай  інтэлігенцыі Беларусі, органамі ГПУ-НКВД у 1930 годзе былі сфабрыкаваныя справы контррэвалюцыйных арганізацый - «Саюза вызвалення Беларусі», Беларускага філіяла «Працоўнай сялянскай партыі», у 1933-1934 годзе - «Беларускай народнай грамады», «Беларускага нацыянальнага цэнтра» ды іншых. Было асуджана на «перавыхаванне» ў папраўча-працоўных лагерах і выслана ў Сібір і Казахстан больш за тысячу чалавек: навукоўцы, пісьменнікі, настаўнікі, журналісты, выкладчыкі ВНУ.

У 1933-1934 гадах  былі рэпрэсаваныя практычна ўсе  святары як каталіцкай, так і праваслаўнай канфесіі, а таксама царкоўныя  актывісты, абвінавачаныя ў антысавецкай дзейнасці.

Шмат было асуджана і расстраляна гаспадарнікаў - кіраўнікоў і простых работнікаў розных галін народнай гаспадаркі. Калі інтэлігенцыю, святароў, сялян  абвінавачвалі ў асноўным па палітычных матывах, то гаспадарнікі «выкрываліся як шкоднікі». Па справах шкодніцтва ў сістэме Дзяржплана, жывёлагадоўлі, Трактарацэнтра, запалкавай прамысловасці ды іншых былі асуджаныя тысячы людзей.

У 1935-1936 гадах  была ажыццёўленая «ачыстка» мяжы БССР ад «патэнцыяльных» ворагаў. У «аддаленыя мясцовасці СССР» было выслана больш за 20 тысяч чалавек.

Найбольшы размах рэпрэсіі набылі ў 1937-1938 гадах. Беларусь была «ачышчана» ад «контррэвалюцыйных элементаў і шпіёнаў». Толькі пры  «выкрыцці» гэтак званага «Аб'яднанага антысавецкага падполля» асуджана больш за 2,5 тысячы чалавек, значная частка з іх расстраляна.

У 1937-1938 гадах  праводзіцца масавая акцыя «па  выкрыцці» польскіх, нямецкіх і латышскіх  «шпіёнаў». Было арыштавана блізу 23,5 тысяч  чалавек, больш як 21 тысяча з іх расстраляна.

Рэпрэсіі 1938 года закранулі ўсе пласты грамадства, у тым ліку і арганізатараў гэтых рэпрэсій. Былі арыштаваныя 99 сакратароў райкамаў КП(б)Б са 101, больш за 50 старшыняў райвыканкамаў, сакратары ЦК КП(б)Б.

Усе гэтыя  працэсы паўтараліся пасля далучэння  ў 1939 годзе Заходняй Беларусі. Прыпыненыя вайною, рэпрэсіі набылі там асаблівы размах у другой палове 40-х гадоў у сувязі з правядзеннем татальнай калектывізацыі і працягваліся аж да 1953 года.

У выніку «праведзенай працы» ў Беларусі было ліквідавана  найбольш дзейнае, працавітае і прадпрымальнае сялянства, практычна знішчана нацыянальная інтэлігенцыя, былі зачыненыя або зруйнаваныя цэрквы і касцёлы.

128. Як бальшавікі рэфармавалі  беларускую мову?

 

Бальшавікі  імкнуліся да стварэння імперыі, у якой усё было б аднолькавае, стандартнае. Ім належыць ідэя «зліцця моваў», г.зн. пераходу ўсіх народаў на расейскую мову. Першы этап гэтага зліцця - «збліжэнне» моваў, якое праводзілі прымусовымі, рэпрэсіўнымі метадамі.

Беларуская  літаратурная мова адрадзілася ў  ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Складаліся граматыкі, слоўнікі, стваралася навуковая тэрміналогія. Але праца гэтая не была завершаная. Пры канцы 20-х гадоў бальшавіцкія ўлады абвінавацілі мовазнаўцаў у шкодніцтве і за некалькі хваляў рэпрэсіяў вынішчылі фізічна. Сярод знішчаных - Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў ды іншыя.

«Варожымі»  былі абвешчаныя і іхныя працы, у  тым ліку пастановы Акадэмічнае  канферэнцыі па рэформе правапісу 1926 года, праект рэформы правапісу 1930 года. У 1933 годзе беларускай мове паспешліва, без грамадскага абмеркавання, дэкрэтам навязалі бальшавіцкую рэформу. Мэтай яе было «ліквідаваць штучны бар'ер паміж беларускай і рускай мовамі», г.зн. спыніць развіццё беларускай мовы, пазбавіць яе непаўторнага аблічча. Скасавалі мяккі знак, які абазначаў памякчэнне (песьня - песня, зьява - з'ява), сталі пісаць не як чуецца, а на расейскі лад (чэскі - чэшскі, ня быў - не быў), у выніку чаго пачало страчвацца характэрнае для беларусаў вымаўленне. Запазычаныя словы мелі пісацца ўжо не на заходнеэўрапейскі, а на расейскі ўзор (дакляраваць - дэклараваць, газэта - газета). Нават скланяць і спрагаць словы беларускай літаратурнай мовы цяпер даводзілася аналагічна расейскім (у садох, у палёх - у садах, у палях; не ганеце - не ганіце). Уводзіліся зусім не ўласцівыя беларускай народнай мове дзеепрыметнікі (эксплуатуючы і эксплуатуемы клас). Востры пратэст супраць рэформы выказала інтэлігенцыя Заходняй Беларусі, з ціхім незадавальненнем успрынялі гвалт над мовай у самой сталінскай БССР.

Пад канец 30-х  гадоў прыхільнікі «зліцця моваў» падрыхтавалі чарговую рэформу з  напісаннямі тыпу весна, братскі, бібліатека. Яшчэ ў адным праекце (1951) прапаноўвалася пісаць снегі, цеатр, басціон. Толькі відавочная абсурднасць гэтых прапановаў уратавала нашую мову ад іх прыняцця.

Русіфікацыя перайначыла слоўнікі нашае мовы. Асаблівую нянавісць у бальшавікоў  выклікалі спрадвечныя і самабытныя беларускія словы, якія яны называлі «нацдэмаўскімі», «кулацкімі». Партыйныя  загады патрабавалі ўкладаць слоўнікі паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу. Вяршыняй такіх «дасягненняў» стаў слоўнік пад рэдакцыяй А.Александровіча (1937), дзе знаходзім словы забыўчывы, неўстрашымы, брадзячы. Рукапісы ж раней падрыхтаваных слоўнікаў пайшлі пад нож, і для нашчадкаў загінулі шматтомны «Слоўнік жывой беларускай мовы», двухтомныя расейска-беларускі і беларуска-расейскі слоўнікі, польска-беларускі і беларуска-польскі, эсперанцка-беларускі і беларуска-эсперанцкі, латышска-беларускі, гістарычны, арфаграфічны...

На загад  з партыйных кабінетаў зрусіфікавалі  расейска-беларускі слоўнік 1953 года. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія  сінонімы, ставячы іх часта на першае месца: рас. батрак - бел. батрак, парабак; большак - гасцінец, бальшак; поезд - поезд, цягнік; минута - мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 года, які рэкамендаваў ужываць поруч са словамі вавёрка, бусак таксама белка, багор і г.д. У 50-х гадах беларускія мовазнаўцы «прывезлі» з Масквы новы загад русіфікаваць граматыку беларускае мовы, што і здзейснілі ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы».

Сёння расейскія  моўныя элементы пранізваюць словаўтваральную сістэму нашае мовы. Пад чужаземным уплывам мы і цяпер страчваем  нацыянальны сінтаксіс, фразеалогію, тэрміналогію (дзялімае і прэдзел у матэматыцы, скорасць і рычаг у фізіцы, свінец і раствор у хіміі, засядацель і наследнік у юрыспрудэнцыі і да т.п.). Гэта служыць для шавіністаў падставаю зневажаць беларускую мову, называць яе «испорченным русским языком», «грубым диалектом русского языка», заяўляць пра яе няразвітасць. Пара пазбыцца цяжкой бальшавісцкай спадчыны і аднавіць самабытнасць нашае мовы.

 

129. Калі паўстаў хрысціянска-дэмакратычны  рух ў Беларусі?

 

Хрысціянска-дэмакратычны рух узнік на пачатку ХХ стагоддзя  ў асяроддзі слухачоў Пецярбургскай духоўнай акадэміі, а таксама ў гуртках настаўнікаў і каталіцкіх святароў у самой Беларусі. Датай арганізацыйнага афармлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (спачатку яна называлася Хрысціянская Дэмакратычная Злучнасць) лічыцца травень 1917 года. Заснавальнікамі яе былі ксяндзы Фабіян Абрантовіч, Лук'ян Хвецька, Адам Станкевіч, Кастусь Стаповіч, Аляксандр Астрамовіч, Францішак Будзька, Вінцэнт Гадлеўскі.

Асноўнай ідэяй  беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў была ідэя вольнай незалежнай Беларусі. Яны падтрымалі Акт абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. Як арганізацыя дэмакратычная БХД арыентавалася на эвалюцыйны шлях развіцця грамадства і парламенцкія формы барацьбы.Выступала супраць таталітарызму - фашызму і бальшавізму. Мела свой друкаваны орган - газету «Крыніца» (з 1926 года - «Беларуская Крыніца»).

Пасля Рыжскай  змовы Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя працягвала дзейнасць на тэрыторыі  Заходняй Беларусі, якая адышла да Польшчы (сядзіба партыі знаходзілася ў Вільні). Пашырала там нацыянальную сведамасць сярод беларускага насельніцтва вёсак і мястэчкаў, заклікала адстойваць права на беларускую мову ў школах і ў рэлігійным жыцці. Для ўзмацнення свайго ўплыву сярод сялянаў хрысціянскія дэмакраты заклалі ў 1926 годзе ў Вільні Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.

Ад 1927 года сябрамі  партыі, паводле зменаў у Статуце, маглі быць не толькі каталікі, але  й праваслаўныя. Гэты крок даў ёй магчымасць стаць лідэрам сярод  партыяў Заходняй Беларусі

Павелічэнне колькасці сяброў БХД не магло не турбаваць тагачасныя акупацыйныя польскія ўлады. Асабліва ўзмацнілі яны кантроль за Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй пасля таго, як у лютым 1936 года паміж Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры і Таварыствам беларускай школы было падпісанае пагадненне ў справе змагання за школу на роднай мове. Тым часам у самой партыі ў сувязі з рэарганізацыяй яе ў Беларускае Нацыянальнае Аб'яднанне адбыўся падзел на дэмакратаў і кансерватараў. Кансерватары на чале з В.Гадлеўскім утварылі арганізацыю, якая атрымала найменне Беларускі Народны Фронт, а Беларускае Нацыянальнае Аб'яднанне ўзначаліў Янка Пазьняк.

Пасля далучэння  Заходняй Беларусі да СССР многія хрысціянскія дэмакраты былі рэпрэсаваныя (сярод  іх Янка Пазьняк, Адам Станкевіч, Станіслаў Грынкевіч, Фабіян Абрантовіч, Янка Шутовіч), некаторыя пэўны час як маглі працягвалі працу на карысць Бацькаўшчыне, іншыя выехалі за мяжу.

Сёння ідэалагічнай пераемніцай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі лічыць сябе Беларуская Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць, створаная ў 1991 годзе. Многія пазіцыі хрысціянскай дэмакратыі падзяляе і найбольш масавая сучасная дэмакратычная арганізацыя - Беларускі Народны Фронт, які выйшаў на палітычную арэну краіны ў 1988 годзе.

130. Якія былі мэты польскага  змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі?

 

Польскія ўлады  ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага  насельніцтва, каб зрабіць край этнічна  польскім і такім чынам назаўсёды  замацаваць сваё панаванне на нашых землях. «Крэсы Ўсходнія» - як яны называлі беларускія землі - мелі для тагачаснае Польшчы выключнае, перадусім эканамічнае, значэнне. Так, у бюджэце на 1924 год першыя два месцы ў структуры польскага экспарту займалі беларускі лес і ўкраінская нафта. Беларуская сыравіна і прадукцыя сельскае гаспадаркі (асабліва лён і вырабы з яго) фактычна трымалі канвертоўнасць польскай залатоўкі ў Эўропе. Вывозячы з беларускіх земляў каштоўную сыравіну, Польшча навадняла яе неканкурэнтаздольнымі на эўрапейскім рынку нізкаякаснымі таварамі.

Беларускае  насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні  нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася  адкрыта пагрозлівай і варожай  для польскай акупацыі сілай. «Вогнішча  беларушчыны», паводле слоў аднаго з ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці, прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі, Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства - вось няпоўны пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Белорусии"