История Сморгонского края

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Марта 2013 в 13:04, реферат

Описание работы

Смаргонскі край. Смаргоншчына любая мая… Бог не абдзяліў цябе адвечным прыродным хараством. Твае ціхія і адначасова велічна-задуменныя лясы непрыкметна пераходзяць у маляўнічыя ўзгоркі, а неабсяжныя, як кінуць вокам, раўніны арганічна суседнічаюць з празрыста-гаманлівай Віліяй і яе прытокам Ашмянкай. А недзе там, каля Залесся, нясе свае няспешныя воды рэчачка Драйка, расказваючы наваколлю жыццёвую адысею кампазітара і дыпламата, культурнага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, князя Міхала Клеафаса Агінскага, пра яго светлую любоў да роднага краю, да слаўнай Айчыны.

Содержание

Храналогія гісторыі Смаргоні 4
Гісторыя Смаргонскага раёна 6
1. Археалагічнае мінулае Смаргоншчыны 6
2. Смаргонскія землі ў складзе ВКЛ (ХІІІ – ХVІІІ стст.) 11
2.1. Крэўскае княства 12
2.2. Смаргонь і яе ўладары 14
3. У складзе Расійскай імперыі (1794-1918гг.) 20
3.1. Смаргоншчына ў 1905-1907гг. 23
3.2. Першая сусветная вайна і Смаргонскі край 25
4. Смаргоншчына ў міжваенны перыяд (1918-1941гг.) 28
4.1.У складзе Польскай дяржавы (1921 – 1939гг.) 28
4.2. Смаргоншчына ў перадваенныя гады (1939-1941гг.) 31
5. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і наш край з 1941 па 1944гг. 32
5.1.Акупацыйны рэжым 33
5.2. Падпольны, партызанскі рух і польскі Рух Супраціўлення 35
5.3. Вызваленне Смаргонскага раёна 37
6. Пасляваеннае развіццё Смаргонскага раёна (1944-2007гг.) 39
Заключэнне 42
Спіс выкарыстанай літаратуры 43

Работа содержит 1 файл

Бел мова.docx

— 109.79 Кб (Скачать)

      Трэцяя гвардзейская  дывізія заняла пазіцыі:

- лейб-гвардыі Петраградскі полк  – ад р.Віліі да дарогі Перавозы-Клідзеняты;

- лейб-гвардыі Літоўскі полк  і два батальёны лейб-гвардыі  Грэнадзёрскага палка – лявей  да паўднёвай ускраіны млына;

- лейб-гвардыі Кексгольмскі полк  – лявей па правым беразе  р.Оксны да паўночнай ускраіны;

- лейб-гвардыі Валынскі полк  – лявей да ўсходняй ускраіны  в.Мінкі.

      Першая гвардзейская  пяхотная дывізія заняла наступныя  пазіцыі:

- лейб-гвардыі прэабражэнскі полк  – ад в.Мінкі на поўдзень  да чыгункі;

- лейб-гвардыі ізмайлаўскі полк  – ад чыгункі да в.Свірыдавічы.

      Дзесяць дзён ішлі  кровапралітныя баі. Атакі адборнай  нямецкай пяхоты разбіваліся  аб моцную абарону рускіх.   Германская артылерыя вяла амаль  бесперапынны агонь па пазіцыях  гвардзейцаў і гораду. Ужо пасля  першага тыдня баёў ад Смаргоні  засталіся толькі абгарэўшыя  разваліны дамоў.

      Жорсткі бой адбыўся  каля пераправы праз р.Вілію,  каля млына. Тут вызначыліся  два батальёны лейб-гвардыі Грэнадзёрскага  палка, лейб-гвардыі Літоўскі  і лейб-гвардыі Петраградскі палкі.

      Гвардзейцы выстаялі. Упершыню за час адступлення  рускіх армій немцы былі спынены.

Такім чынам, дзякуючы гераізму і мужнасці рускіх салдат, Свянцянскі прарыў быў ліквідаваны.

      Героямі Смаргоні  і Крэва называлі тады ўдзельнікаў  вераснёўскіх баёў 1915 года. Вось  іх імёны: начальнік 3-й гвардзейскай  пяхотнай дывізіі генерал А.Міхайлаў, камандзір роты лейб-гвардыі Кексгольмскага палка капітан Ю.Збіткоўскі, камандзір лейб-гвардыі Валынскага палка В.Цішэўскі. Асабліва вызначыўся ў баях за Смаргонь 4-ы Нёманскі пагранічны полк. Ён быў узнагароджаны сярэбранымі трубамі і Георгіеўскімі пятліцамі. Героем Смаргоні стаў камандзір палка генерал-маёр А.Карпаў. Залатой зброяй быў узнагароджаны паручык, камандзір 4-га батальёна гэтага палка А.Жукоўскі.

      Тады, у вераснёўска-кастрычніцкія  дні 1915г. смаргонская зямля  прыняла на вечны пакой тысячы  абаронцаў Айчыны. Так, 1-я гвардзейская  пяхотная дывізія страціла тады 3206 чалавек (на 12 верасня мела 10204 штыкі), 3-я – 2512 чалавек з 7388 чалавекамі.

      Да сярэдзіны кастрычніка  1915г. праціўнікі былі абяссілены  баямі. Войскі спыніліся каб  падрыхтавацца да веснавых баёў. Салдаты ўзмоцнена рылі акопы  і траншэі, іх лабірынты з  кожным днём усё павялічваліся.  Пачалася "пазіцыйная вайна". Кругласутачна  была чутна ружэйная і кулямётная  стральба, моцныя баі вяла артылерыя.

      Цяжкім выпрабаваннем  для рускіх салдат былі нямецкія  газавыя атакі. Упершыню немцы  прымянілі газ на Смаргонскім  участку фронту на пазіцыях 26-га  армейскага корпуса 19 чэрвеня  1916 года. За   паўтары 

гадзіны атакі газ пранік на адлегласць 20 кіламетраў у бок г.Маладзечна і нанёс вялікі ўрон рускім войскам. Было атручана 40 афіцэраў і 2076 салдат.

      Увогуле Смаргонскія  пазіцыі трапілі ў лік “цяжкіх”  для абароны. Нездарма ў салдат  склалася прымаўка: "Хто пад  Смаргонню не бываў, той вайны  не бачыў".

 

 

      Кожная спроба  прарваць фронт заканчвалася  вялікімі стратамі. У чэрвені  1916 года рускім удалося захапіць  вышыню "Залатая горка" (цяпер  гэта вуліца Камінскага), дзе знаходзіўся  нямецкі жалезабетонны назіральны  пункт, які карэкціраваў агонь  артылерыі па рускіх пазіцыях. На працягу месяца ноччу рускія  салдаты рабілі падземную галерэю  ў нямецкі тыл. У дзень штурму  дынаміт, закладзены пад зямлю,  быў узарваны. Выбух быў такі  магутны, што, здавалася, пачаўся  землятрус.

 

                                                                                  

 

 

      Наступіў 1917 год.  Лютаўская рэвалюцыя ўскалыхнула  войскі. Бальшавікі выступілі за  спыненне вайны, за ўладу Саветаў  рабочых, саддацкіх і сялянскіх  дэпутатаў, сацыял-дэмакраты –  за працяг вайны. І вось у  гэтых умовах фактычнага распаду  арміі па распараджэнні часовага  ўрада, на поўдзень ад Смаргоні, зроблена спроба прарваць фронт.  Нягледзячы на значную перавагу  ў колькасці войскаў і артылерыі  і працяглую падрыхтоўку, наступленне  правалілася. Не натхніў салдат  і ўдзел у прарыве "жаночага  батальёна смерці" пад камандаваннем  Марыі Бачкаровай. Дысцыпліна на  фронце імкліва падала. Нягледзячы  на строгія заклікі размаўляць  з немцамі толькі пры дапамозе кулі і штыка, выпадкі адкрытага братання ў паласе перадавых акопаў прынялі пад восень 1917 года паўсюдны характар. У арміі пераважала імкненне да міру. 4 снежня 1917 года ў м.Солы было заключана перамір'е з немцамі. Гэтай гістарычнай падзеяй упершыню быў ажыццёўлены ленінскі Дэкрэт аб міры.

Атмасферу тых  далёкіх драматычных падзей данеслі  да нас мемуары знакамітых удзельнікаў  баёў пад Смаргонню.

     Служыў кулямётчыкам  і быў паранены маршал Савецкага  Саюза Радзіён Маліноўскі. У кастрычніку  1915 года пад Смаргонню ён атрымаў  1-ю баявую ўзнагароду – Георгія  4 ступені (ён у кулямётным разліку  выконваў абавязкі падносчыка  патронаў, потым - наводчыка).

 

 

 

      Цікава тое, што  Міхаіл Зошчанка вадзіў у атакі  каля станцыі Смаргонь сваіх  салдат, будучы штабс-капітанам.

      У артылерыйскай  брыгадзе 64-й пяхотнай дывізіі  служыў "вольноопределяющим" Валянцін  Катаеў.

      У 1917 годзе перад  чэрвеньскім наступленнем прыязджаў  аглядаць пазіцыі камандуючы  Заходнім фронтам Антон Іванавіч  Дзянікін.

      Пакінула свае, поўныя  драматызму ўспаміны, дачка Льва  Мікалаевіча Талстога - Аляксандра  Талстая, якая заведвала франтавым  шпіталем у в.Залессе.

      Гераічная 810-дзённая  абарона Смарогоні закончылася.  Горад фактычна перастаў існаваць. Калі пасля заключэння Рыжскага  мірнага дагавора ў 1921 годзе  Смаргонь увайшла ў склад Польскай  дзяржавы, у ім засталіся толькі 154 жыхары!        

       Нездарма ў  2007 годзе ў горадзе Смаргоні  была праведзена навукова-практычная  канферэнцыя, прысвечаная падзеям  І сусветнай вайны. Смаргонь  дастойна гэтага.

      Вы можаце паглыбіць  свае веды пра падзеі І сусветнай  вайны ў архіўных матэрыялах  Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага  музея, а таксама ў выданні   Лігуты У.М. "Наша кровь у  Сморгони" і матэрыялах Міжнароднай  навукова-практычнай канферэнцыі ў г.Смаргоні, якая адбылася ў маі 2007 года.

     

 4.  Смаргоншчына ў міжваенны перыяд (1918-1941гг.)

      4.1.У складзе Польскай дяржавы (1921 – 1939гг.)

 

      У выніку інтэрвенцыі Польская армія захапіла значную частку Беларусі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года да Польшчы адышла і тэрыторыя сучаснага Смаргонскага раёна, якая ўвайшла ў склад Віленскага ваяводства. Смаргонь, Крэва, Солы, Вішнева, Войстам, Жодзішкі, Беніца сталі цэнтрамі гмін, якія падпарадкоўваліся Ашмянскаму, Вілейскаму і Свянцянскаму паветам. Гмінамі кіравалі войты. У кожнай гміне былі паліцэйскія пастарункі. У вёсках прадстаўнікамі ўлад былі солтысы.

      Развіццё прамысловасці  Смаргоншчыны – яркі прыклад  палітыкі Польскай дзяржавы ў  адносінах "Крэсаў усходніх". Смаргонь, якая атрымала статус  горада ў 1904г., ужо даўно ім  не з'яўлялася і была толькі  мястэчкам і цэнтрам гміны  Ашмянскага павета. Замест 32 гарбарных  заводаў у 1914г. на 1939г. існавалі  толькі дзве невялікія арцелі. Акрамя таго ў Смаргоні быў  тартак, 3 млыны, электрастанцыя, цукерачная  фабрыка і фабрыка па вырабу  каўбас і сыроў. У заняпадзе  была сельская гаспадарка. Не  кожны двор меў каня і неабходны  інвентар і насенне.

      У ліпені 1925 года  сейм Польшчы прыняў закон  аб парцэляцыі і асадніцтве, згодна  якога прадаваліся асобныя надзелы  памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі,  уводзілася хутарская гаспадарка. У выніку гэтага пачалося  расслаенне  сялян. З'явіліся буйныя памешчыкі  ў в.Залессе – Генрых Высоцкі  (3309га), у в.Баніфацава – Сцяпан  Базарэўскі (1980га), у в. В.Мыса –  Аляксандр Карп (498га). Для збяднелага  селяніна набыць зямлю было  немагчыма, таму што кошт яе  быў моцна вялікі (1га – 500 злотых), а зарабіць селянін мог на  сезонных работах у дзень каля 2 злотых, якія ішлі на соль, запалкі,  газу (керасін), абутак для сям'і.  Прадукты, якія збываў селянін  былі зусім таннымі. Таму сяляне, каб прыдбаць зямлю, вымушаны  былі ехаць зарабляць грошы  за мяжу, часцей у Амерыку. Працавалі  на шахтах, металургічных заводах,  многія там паміралі, а хто  выжываў, то прывозілі дадому  шмат грошай і набывалі за  іх зямлю: (ад 10 да 40га). Аднак пазней, пры Саветах, яны будуць раскулачаны  і вывезены з сем'ямі ў высылку.

      У заняпадзе былі  і сацыяльныя ўстановы. Адсутнічала  неабходная медыцынская дапамога, панавалі  хваробы. Толькі ў  1930 годзе з'явіўся ў Смаргоні  свой доктар Ясевіч, які адпрацаваў  тут шмат гадоў.

      Палітыка польскіх  улад была скіравана на знішчэнне  ўсяго беларускага, нацыянальнага.  Гэту палітыку яны ажыццяўлялі  з дапамогай школ. Калі ў 1920 гады на Смаргоншчыне былі 22 беларускія  школы, то ў 1933г. – не засталося  ні адной. Цяжкае эканамічнае  жыццё народа Заходняй Беларусі  прывяло да ўзнікнення нацыянальна-вызваленчага  руху, да барацьбы супраць польскай  акупацыі. Ішла барацьба за незалежнасць, за ўз'яднанне з БССР і ўсталяванне  савецкай улады. Пад уплывам  КПЗБ была створана Беларуская  сялянска-рабочая грамада (БСРГ) і таварыства беларускай школы  (ТБШ), пасольскі клуб 

"Змаганне".

Вызваленчы  рух у пачатку 20-х гадоў на Смаргоншчыне праяўляўся ў форме партызанскай барацьбы. Актыўнымі барацьбітамі былі жыхары вёсак Алянец, Заскавічы, Рудня, Ганута. Яны арганізавалі баявую групу  пад кіраўніцтвам жыхара в.Алянец Піліпа Яблонскага. Да 1925 года склалася сапраўдная рэвалюцыйная сітуацыя і тады польская газета "Рэч Паспалітая" пісала: "На нашых ускраінах склалася такое фатальнае становішча, што  калі не будзе ніякіх змен, то ўспыхне  паўсюдна паўстанне. І калі мы не патопім  яго ў крыві, то яно адарве ад нас  некалькі правінцый".

Але барацьба працягвалася. Так, яшчэ ў 1924 годзе, на Смаргонскім лесапільным заводзе-тартаку  адбылася палітычная забастоўка, якой кіраваў Міхась Лапыцька.

  

 

У чэрвені 1925 года ўзнікла масавая  легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная  арганізацыя "Беларуская сялянска-работніцкая  грамада" з праграмай, накіраванай  на карэнныя рэвалюцыйна-дэмакратычныя  пераўтварэнні. Аднак у 1927 годзе  яна была разгромлена акупантамі. Некаторыя члены Грамады былі арыштаваны. Так у вёсцы Цары быў  арыштаваны Фёдар Залескі на 950 злотых , Пётр Царык на 175, Віктар Пасынак  на 200, Сямён Шчасны на 175, Трыфан Шчасны на 250, Канстанцін Царык на 150, Пётр Бобрык на 75, Лука Залескі на 100, Міхась Пасынак  на 200 злотых.

Вялікую ролю ў руху адраджэння Заходняй Беларусі адыграла Таварыства беларускай школы, якой кіраваў Рыгор Шырма. Некалькі гурткоў было створана і  на Смаргоншчыне. Акрамя гэтага пачалі ўзнікаць першыя камуністычныя ячэйкі. Ужо ў 1924 годзе была створана ячэйка ў мястэчку Крэва з дапамогай  члена КПЗБ Фёдара Высоцкага. Яе члены  праводзілі агітацыю сярод насельніцтва супраць польскай улады, распаўсюджвалі лістоўкі,

развешвалі чырвоныя сцягі ў  дні рэвалюцыйных свят. Актыўна дзейнічалі члены камуністычных ячэек у  вёсках Сівіца, Паніззе, Сінькі, Суцькава. Смаргонскі падпольны райкам КПЗБ размяшчаўся ў в.Мінкі. Сакратаром быў Уладзімір Сямёнавіч Шыдлоўскі. Смаргонскі падпольны райкам КПЗБ уваходзіў у склад Маладзечанскага акруговага камітэта. Сакратаром быў Фёдар Восіпавіч Тамашэўскі з вёскі Кунава. Прадстаўніком ЦК КПЗБ была Аляксандра Кліменцьеўна Шчасная з в.  Цары.

У канцы 1931г. па даносу правакатара першы склад  Смаргонскага райкама быў разгромлены  паліцыяй. Сакратаром у гэты час  быў выбраны Віктар Янчуковіч, які  вярнуўся з Ашмянскай турмы за антыпольскую дзейнасць.

З 1933г. у раёне  пачаў дзейнічаць раённы камітэт  Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам (МАДР), сакратаром якога  быў  Уладзімір Каравай.

Небяспечную работу праводзіў Максім Балыш з  в.Суцькава (мянушка "Буйны"). Ён праводзіў  падпольшчыкаў праз мяжу на савецкую тэрыторыю.

Памочнікамі камуністаў былі камсамольцы. У 1930-я  гады ў радах Смаргонскай камсамольскай  падпольнай арганізацыі налічвалася 90 чалавек. Сакратаром яе была  прызначана Клара Легат, якая, мяркуюць, была  забіта на пероне Віленскага вакзала  ў 1939г. пры спробе ўцячы, калі вывозілі вязняў з Лукішскай турмы. Дзяржаўны  архіў горада Вільні звестак аб гібелі змагаркі не пацвярджае.

Пасля Клары  Легат сакратаром падпольнага райкама  камсамола была Марыя Цукерман, але  ў 1934г. і яна была арыштавана.

Камсамольскія ячэйкі тады былі створаны ў вёсках Кунава, Суцькава, Наваспаск, Пасынкі, Залессе. Моладзь змагалася за лепшае будучае.

Информация о работе История Сморгонского края