История Сморгонского края

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Марта 2013 в 13:04, реферат

Описание работы

Смаргонскі край. Смаргоншчына любая мая… Бог не абдзяліў цябе адвечным прыродным хараством. Твае ціхія і адначасова велічна-задуменныя лясы непрыкметна пераходзяць у маляўнічыя ўзгоркі, а неабсяжныя, як кінуць вокам, раўніны арганічна суседнічаюць з празрыста-гаманлівай Віліяй і яе прытокам Ашмянкай. А недзе там, каля Залесся, нясе свае няспешныя воды рэчачка Драйка, расказваючы наваколлю жыццёвую адысею кампазітара і дыпламата, культурнага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, князя Міхала Клеафаса Агінскага, пра яго светлую любоў да роднага краю, да слаўнай Айчыны.

Содержание

Храналогія гісторыі Смаргоні 4
Гісторыя Смаргонскага раёна 6
1. Археалагічнае мінулае Смаргоншчыны 6
2. Смаргонскія землі ў складзе ВКЛ (ХІІІ – ХVІІІ стст.) 11
2.1. Крэўскае княства 12
2.2. Смаргонь і яе ўладары 14
3. У складзе Расійскай імперыі (1794-1918гг.) 20
3.1. Смаргоншчына ў 1905-1907гг. 23
3.2. Першая сусветная вайна і Смаргонскі край 25
4. Смаргоншчына ў міжваенны перыяд (1918-1941гг.) 28
4.1.У складзе Польскай дяржавы (1921 – 1939гг.) 28
4.2. Смаргоншчына ў перадваенныя гады (1939-1941гг.) 31
5. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і наш край з 1941 па 1944гг. 32
5.1.Акупацыйны рэжым 33
5.2. Падпольны, партызанскі рух і польскі Рух Супраціўлення 35
5.3. Вызваленне Смаргонскага раёна 37
6. Пасляваеннае развіццё Смаргонскага раёна (1944-2007гг.) 39
Заключэнне 42
Спіс выкарыстанай літаратуры 43

Работа содержит 1 файл

Бел мова.docx

— 109.79 Кб (Скачать)

          2.2. Смаргонь і яе ўладары

 

Першае ўпамінанне пра мястэчка Смаргонь адносіцца  да кастрычніка 1503г. Уладальнікам мястэчка быў Юрый Зяновіч. Род князёў Дэспатаў-Зяновічаў  увайшоў у гісторыю ВКЛ з канца  XVI ст. Паходжанне роду звязвалі з сербскімі і малдаўскімі дэспатамі, якія ў 1395г. уцяклі ў Літву пасля турэцкага нашэсця і служылі князю Вітаўту. Першы прадстаўнік Зяновічаў,  Братоша, упамінаецца сярод членаў савета полацкага князя Андрэя Альгердавіча. У 1398-1404гг. ён ужо быў пастаянным членам савета вялікага князя Літоўскага - Вітаўта. Радавое прозвішча Зяновічаў пайшло ад імя яго сына  -  Зяновіча, які атрымаў у 1414г.  дакументы-пацвярджэнне  на бацькоўскія ўладанні. З імем унука Зяновіча Братошы, Юрыя Іванавіча (каля 1450-пасля 1516гг.),  звязана першае пісьмовае ўпамінанне пра Смаргонь. У зборніку дакументаў па гісторыі Віленскай епархіі змешчаны наступны тэкст: ”Вільня, кастрычнік 1503, Юрый Зяновіч, наследны ўладальнік Смаргоні, калі ўбачыў, што насельніцтву ў ваколіцах яго маёнтка не хапае касцёла, у якім яно магло б задавальняць свае духоўныя патрэбы, выдзеліў сродкі на будаўніцтва ў Смаргонях парафіяльнага касцёла пад назвай Прачыстай Нявіннай Дзевы Марыі і Святога Мікалая, забяспечыў яго плебаніяй з зямельным участкам, зямлёй на чатыры плугі, валоў з сенажацямі, адзінаццацю людзьмі, якія плацяць даніну мёдам і названы паіменна, дзесяцінамі з Краснага Двара, узамен за што абумоўлівае для сябе ў пэўныя святочныя дні богаслужэнне для выратавання душы.”                                                   

Гэты касцёл быў пабудаваны з дрэва на беразе р.Оксна ў 1505г. (у раёне могілкаў па вуліцы Гастэлы). Зроблены ён быў  у выглядзе невялічкай каплічкі з  дрэва і праіснаваў да 1866 года, затым  згарэў і больш не адбудоўваўся.

Унук Юрыя Зяновіча, Юрый Мікалаевіч (каля 1510-1583гг.), быў удзельнікам Лівонскай вайны (1558-1583), прымаў удзел у бітве на р.Ула(1564). Ён ператварыў Смаргонь у  сваю галоўную рэзідэнцыю. У перыяд рэфармацыі касцёл быў  ператвораны  пад пратэстанцкі храм кальвіністаў. З яго імем звязваюць будаўніцтва  ў Смаргоні ў 1555 годзе каменнага  храма – Кальвінскага збору.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сын Хрыстафор (каля 1540-1614) быў таленавітым чалавекам  свайго часу, атрымаў выдатную адукацыю ва універсітэце г.Цюрыха. Пры ім у  Смаргоні ў 1590 годзе была пабудавана паперня, на якой выраблялі паперу з  вадзянымі знакамі ў выглядзе герба роду Зяновічаў – “Дэспат” – гэтай паперай карыстаўся вядомы віленскі друкар Лявон Мамоніч. Самы позні дакумент на смаргонскай паперы мае вадзяны знак 1632 года. Ён жа адкрыў пры Смаргонскім храме школу, куды запрасіў дасведчых бакалаўраў свабодных навук “для практыкавання  дзетак, пра якіх павінны сур’ёзна клапаціцца і выхоўваць”, сабраў Хрыстафор  Зяновіч вялікую бібліятэку, якую завяшчаў “заўсёды трымаць у адным  месцы: у Смаргонях у царкве”. Быў ён і аўтарам рукапіснага  твора на польскай мове ”Трагедыя  ці Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага”, дзе пісаў  пра разлад паміж віленскім ваяводам Крыштафам Радзівілам  віленскім  кашталянам Іеранімам Хадкевічам. Ён ледзьве не прывёў да пачатку грамадзянскай  вайны ў Вялікім княстве Літоўскім.

Сын Хрыстафора, Мікалай Багуслаў (? – 1621), стаў апошнім  уладальнікам Смаргоні з роду Зяновічаў. Ён перайшоў у каталіцызм. Загінуў  пад Хоцінам у час вайны  паміж Рэччу Паспалітай і Турцыяй. У бітве пад Хоцінам ён камандаваў уласным палком, які налічваў 1800 воінаў. Гэты полк, сумесна з палкамі  Сапегі і Апалінскага, войскам запарожцаў прыняў на сябе асноўны ўдар туркаў. У бітве Мікалай Багуслаў атрымаў  больш за дваццаць ран, ад якіх і  памёр 7 верасня 1621 года. У паэме “Казанне”, напісанай Якубам Газідшам на смерць Зяновіча, ёсць такая характарыстыка гэтага чалавека «всячески славного, в совете - сенатора, на сеймиках – оратора, в науках – философа, в поветах – коштеляна, в сраженьях – дельного полковника». Мікалай Багуслаў быў апошнім прадстаўніком свайго роду па мужчынскай лініі. Яго ўладанні адышлі да дочак: Ганны-Соф’і і Соф’і.

Пры Зяновічах  Смаргонь была невялікім мястэчкам, якое межавала з панскай рэзідэнцыяй  – Смаргонскім Дваром. У 1622 годзе  ў ёй налічвалася 109 двароў і 18 гатовых  да забудовы ўчасткаў, якія размяшчаліся вакол рыначнай плошчы на пяці вуліцах: Віленскай (вул.Савецкая), Касцельная, пазней Слабоцкая (вул. Гастэлы), Крэўская (вул. Гагарына), Скамарошнай (вул. Танкістаў) і Дворнай (частка вуліц Чырвонаармейскай і Леніна). У мястэчку было 4 шынкі, працавала паперня, мукамольны і  лесапільны млыны, якія прыводзіліся ў  рух сілай вады.

У 1628 годзе  Ганна Соф’я Зяновіч выходзіць  замуж за Альбрэхта Уладзіслава  Радзівіла (1589-1636) і Смаргонь амаль  на 170 гадоў пераходзіць у валоданне  гэтага роду. Гэта быў другі шлюб Альбрэхта Уладзіслава. Першай яго  жонкай была дачка вялікага канцлера Літоўскага Льва Сапегі – Ганна, якая рана памерла, не пакінуўшы наследнікаў. У шлюбе з Ганнай- Соф’яй было чацвёра дзяцей, два з іх памерлі  яшчэ ў дзяцінстве, а дзве дачкі, Альжбета і Канстанцыя, пайшлі ў  манастыр бенедыктынак у Нясвіжы.

Альбрэхт  Уладзіслаў атрымаў добрую адукацыю ў езуіцкіх калегіумах Нясвіжа, Бранава (Польшча) і Аўгсбурга (Германія). Пасля  завяршэння вучобы падарожнічаў разам  з братамі па Італіі. Рыхтавалі  яго да ваеннай дзейнасці, і так  здарылася, што ён рана пачаў ваенную  кар’еру. На чале сваіх атрадаў ён удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай і Швецыі (1600-1629), з Расіяй (1609-1618), прымаў удзел у паходах 1611-1612 гадоў  на Маскву, вярнуўшыся дамоў быў  паслом на сеймах 1613 і 1615 гадоў і  займаў высокія пасады. Ён трымаў пры  сваім двары мастакоў, якія пісалі цудоўныя партрэты Радзівілаў і іх сваякоў. Некаторыя даследчыкі менавіта яго лічаць стваральнікам знакамітай нясвіжскай галерэі.

 

Род Радзівілаў валодаў Смаргонню на працягу  шасці пакаленняў. У адрозненні ад ранейшых гаспадароў ён сваёй рэзідэнцыі тут не меў і часта здаваў свае ўладанні ў арэнду. Пры Радзівілах у XVIII ст. у Смаргоні была заснавана школа дрэсіроўкі мядзведзяў, якая ўвайшла ў гісторыю як “Смаргонская акадэмія”. Асабліва шырокую вядомасць яна набыла пры князю Каралі  Станіславе Радзівілу па мянушцы “Пане Каханку”

 (1734-1790). У “акадэміі” дрэсіравалі

не толькі мядзведзяў, але і малпаў. Мядзведзяў пастаўлялі з мясцовых лясоў, а малпаў закуплялі князі за мяжой. У перыяд росквіту ўладання ў “акадэміі” навучалася да 10 мядзведзяў. Спачатку маладых мядзведзяў вучылі “танцаваць”,  для чаго змяшчалі іх у спецыяльную  клетку, металічнае дно якой падагравалася. Прывучыўшы іх стаяць на задніх лапах  і пераступаць з лапы на лапу пад  гукі бубена і ражка, пераходзілі  да наступнага этапа дрэсіроўкі: вучылі барукацца (дужацца), кланяцца (вітацца) і інш. Кіраўніком “мядзведжай акадэміі”  быў прызначаны Ян Марцінкевіч, які  жыў у Міры. Ён  набраў 20 цыганоў, якія і працавалі ў “акадэміі”. Школа знаходзілася на так званых французскіх узгорках са спецыяльнымі збудаваннямі, прыстасаваннямі і  манежамі. Навучанне цягнулася каля 6 гадоў. Вясной павадыры разам з  навучанымі мядзведзямі накіроўваліся  на заробкі на кірмашы Расіі, Венгрыі, Германіі, а восенню вярталіся  назад у Смаргонь. “Акадэмія” праіснавала  да канца  XVIII ст., а па некаторых звестках – да пачатку XIX ст.

                               

Да канца  ўладарання Радзівілаў Смаргонь працягвала заставацца невялікім мястэчкам, забудаваным  драўлянымі дамамі з двума касцёламі, царквой і сінагогай. У ім ў 1788 годзе налічвалася 224 двары, 30 крамаў, 22 амбары, 4 карчмы. На трактах, якія вялі ў Смаргоні, стаялі яшчэ 3 карчмы. Працавалі  3 вадзяныя млыны, цагельня, 2 вінакурні. Пры адной карчме з’явілася першая гарбарня, якая мясцілася па вуліцы Скіпянскай (пачатак вул. Кірава).

У Смаргоні два разы на тыдзень праводзіліся таргі, а тры разы ў год –  вялікія кірмашы.

Пасля смерці Караля Станіслава ў 1790 годзе ўладальнікам Смаргоні стаў яго чатырохгадовы  пляменнік Дамінік Геранім.

Вялікі ўрон мястэчку  нанеслі руска-польская (1654-1667гг.) і Паўночная войны (1700-1721гг.). Летам 1655г.  на віленскім тракце з’явіліся  авангардныя часці Маскоўскага  войска і 20-тысячнае казацкае аб’яднанне Івана Залатарэнкі. 24 ліпеня 1655г. у  Смаргонях знаходзілася стаўка цара Аляксея Міхайлавіча, які рухаўся  на Вільню. Яму аказвалі супраціўленне  атрады, сфарміраваныя ў Лідскім  і Ашмянскім паветах і прысланыя  Радзівілам 800 казакоў і гусараў.

За 1654-1667 гады вайны насельніцтва мястэчка паменшылася  амаль удвая ў параўнанні з 1622г. У некалі багатым уладанні засталося  ўсяго 5 кароў і 10 авечак, 4 свінні, а  зямля ў трох фальварках, з усіх чатырох, стала занядбанай, а панскі двор і гаспадарчыя пабудовы аказаліся  таксама ў дрэнным стане.

У перыяд Паўночнай  вайны 1700-1721гг. Смаргонь стала арэнай ваенных дзеянняў. Захапіўшы 26 студзеня 1708г. горад Гродна, кароль Карл XII пасля трохдзённага адпачынку рушыў на ўсход, у бок Мінска. З мэтай папоўніць запасы правіянту і фуражу, ён зрабіў Смаргонь сваёй галоўнай кватэрай. Прабыў Карл XII у Смаргоні з 11 лютага па 17 сакавіка 1708г. Тут Карл XII прымаў польскага караля Станіслава Ляшчынскага і паслоў украінскага гетмана Мазепы.

Калі шведы  рушылі ўглыб краіны, Петр I шырока выкарыстаў партызанскія дзеянні конных атрадаў. На тэрыторыі Смаргоншчыны дзейнічалі атрады М. Галіцына, М. Шарамецева, М. Інфлянда.

Пасля шведскага  нашэсця ў Смаргоні быў толькі 81 дым, не апрацоўвалася трэць ворнай зямлі, а ва ўсім уладанні было 9 дойных кароў, 6 быкоў, 17 авечак і 13 свіней з  падсвінкамі.  У горадзе працавалі 2 млыны з чатырох існуючых, а  шлюзы на гарадскіх сажалках былі выведзены са строю.

Адступаючы, рускія войскі спалілі карчму ў в.Белая, шведы спустошылі вёскі Нараты і  Свірыдавічы, поўнасцю знішчана в.Зоські, пабудаваная перад шведскім нашэсцем, зруйнаваны палі і лясы.

Пасля вайны  жыццё ў Смаргоні стала наладжвацца  і ўжо ў 1755г. было 164 дымы, адноўлены 3 фальваркі, пачаў работу папяровы млын. У мястэчку на рынку было 25 крамаў, 7 свірнаў, 17 складоў, што сведчыць аб развіцці гандлю.  

Да 1788г. у  Смаргоні ажыўлена развіваліся панскія  гаспадаркі. А ў акрузе было 224 дымы, 30 крам, 22 свірны, 4 карчмы, 3 вадзяныя млыны, 2 вінакурні (2 бровары), цагельня з печчу  для абпальвання 6 тыс. цаглін у год. Плошча панскіх ворных зямель складала больш 400 моргаў (1 морг = 0,71 га).

У смаргонскіх  фальварках былі пабудаваны 2 валоўнікі  пры вінакурні, дзе  ўтрымлівалася  буйная рагатая жывёла на мяса, якую адкормлівалі брагай. У чацвер і  нядзелю ў Смаргонях праводзіліся таргі, а тры разы на год – вялікія  кірмашы.

У мястэчку пачала развівацца гарбарная вытворчасць. Вырабам скур займаліся 8 сямей, якія жылі на Слабодскай і Крэўскай вуліцах. На Скепінскай вуліцы размяшчалася карчма.

Закранула Смаргонь і такая гістарычная падзея, як паўстанне 1794 года. 16 красавіка выступілі  войскі з Шаўляя ў бок Вільні, а ў ноч на 23 красавіка ў  акрузе пачалося паўстанне. Невялікі гарнізон літоўскага войска авалодаў горадам, а  расійскі гарнізон пад кіраўніцтвам генерал-маёра М. Арсеньева і вялікага гетмана Літоўскага Ш.Касакоўскага былі ўзяты ў палон.

У 1794г. у Смаргоні быў раскватараваны 7-ы пяхотны  полк ВКЛ (431 пехацінец), камандаваў ім Ф. Гаржэнскі. 18 красавіка палкоўнік  Стэфан Грабоўскі прасіў камандзіра палка далучыцца да паўстання, але  той адмовіўся. Тады С. Грабоўскі  паставіў шыбенцу непакорнаму палкоўніку, а прысутным ад імя Т. Касцюшкі заявіў, што тэрор будзе скіраваны  на тых, хто для ратавання Айчыны будзе падтрымліваць “праціўнае”, а 20 красавіка Грабоўскі прыняў камандаванне на сябе на чале асобага атрада з  дзвюма гарматамі рушыў праз Ашмяны на Вільню.

Смаргонскі  мешчанін Міхась Куніцкі падбухторваў войта Антона Францышэўскага ўзброіць 200 сялян-касінераў, аднак пры набліжэнні расійскіх войск сяляне спалілі  пікі, а кіраўнікі паўцякалі.

26 чэрвеня  пад Соламі, каля Смаргоні, адбылася  вялікая бітва пад кіраўніцтвам  Якуба Ясінскага. У радах паўстанцаў  было каля 4 тыс. чалавек. Ішоў  бой 5 гадзін. У гэтай бітве  загінула 15 салдат рэгулярнай арміі  і больш чым 300 паўстанцаў, у  тым ліку і брат Ясінскага  Язэп.

Цікавую старонку ў гісторыі Смаргоншчыны дабаўляюць звесткі пра Жодзішкі. Гэтае старажытнае  паселішча ўпершыню ўпамінаецца  ў пісьмовых крыніцах XVI ст., калі ўладарамі іх былі шляхцічы Падбіпеты (або Падбіпенты), якія прадалі вёску літоўскаму магнату, навагрудскаму ваяводзе Яну Забжэзінскаму, і купчую гэту падцвердзіў ў 1523г. кароль Сігізмунд Стары. Пасля Забжэзінскіх  Жодзішкі, як прыданае, перадаліся магнатам Кішкам, якія былі кальвіністамі. Пад іх апекай тут створана кальвінісцкае брацтва. Яны ў пачатку XVIІ ст.  трымалі тут школу і ўзвялі кальвінісцкі збор. Пазнейшыя гаспадары Жодзішак, Камары, аднавілі каталіцкі прыход і пабудавалі драўляны касцёл, плябанію і школу для вучняў-католікаў. З таго часу пачалася вайна паміж кальвіністамі і католікамі.

Для ўмацавання каталіцызму быў створаны ордэн  езуітаў. На Беларусі і ў Літве  езуіты дзейнічалі з 2-й паловы ХVI ст. Подкупам і гвалтам яны вярталі кальвіністаў у каталіцызм.

      У Жодзішках езуіты  з'явіліся ў  канцы 1708г. У  гэты час школа, заснаваная  Камарамі, стала сямігадовай. Тут  выкладалі паэтыку, рыторыку, сінтаксіс,  а ў 1756 і 1772г. – філасофію. 

      У 1710 г. рэзідэнцыя была ператворана ў калегію, якая была пабудавана цудоўным трохпавярховым будынкам на абрывістым беразе р.Віліі. Праектаваў будынак ХVIII ст. прафесар Віленскага універсітэта, вядомы астраном і архітэктар Т.Жаброўскі.

      У 1722-25гг. віцэ-рэктар  Палубінскі пабудаваў драўляны  касцёл. У 1727г. ён быў пасвенчан,  а літоўскі правінцыял Багушэвіч  падараваў касцёлу карціну італьянскага  майстра - абраз Маці Боскай, а  таксама цудоўны арган. 

      У 1755г. віцэ-рэктар  Ян Корсак пачаў будаваць новы  вялікі касцёл з каменю.

      У 1769г. у Жодзішках  успыхнула эпідэмія халеры, у  час якой памерла шмат людзей.

      Для распаўсюджвання  каталіцкай рэлігіі езуіты заснавалі  місіі ў Войстаме, Данюшаве. Пад  уплывам езуітаў у Жодзішках  кальвінізм уступіў месца каталіцызму.  У 1773г. рымскі папа Кліменцій  ХIV выдаў булу аб роспуску ордэна езуітаў, што прымусіла іх пакінуць Жодзішкі. Пасля гэтага камісія закрыла калегіум і школу.

      У 1774г. кароль  Станіслаў Аўгуст надзяліў Жодзішкі  гарадскімі прывілегіямі і падараваў  іх генералу Патоцкаму, а той  прадаў Жодзішкі графу Ласкарысу.  Былы Езуіцкі калегіум быў  перабудаваны ў школу. Захавалася  частка будынка, дзе зараз   размяшчаецца абласная псіханеўралагічная  бальніца.

Информация о работе История Сморгонского края